План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу




НазваПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу
старонка1/13
Дата канвертавання30.10.2012
Памер1.8 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

______ М.І.Грыц 31 .08.2012


Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама


ПЛАН РАБОТЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“ХАНЯВІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

НА 2012-2013 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


Арганізацыйна – педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу

Дзейнасць педагагічнага калектыву ў 2011-2012 навучальным годзе была скіравана на стабільнае функцыянаванне ўстановы і яе паслядоўнае развіццё. Гэта адбывалася за кошт стварэння адзінай адукацыйнай прасторы школы, рэалізацыі спалучэння базавай адукацыі і варыятыўнага кампанента, укаранення інавацыйных педагагічных тэхналогій, стварэння асобасна арыентаванай сістэмы навучання і выхавання, праз якую вучні мелі магчымасць развіваць і рэалізаваць свой інтэлектуальны, творчы і фізічны патэнцыял.

Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Кодэксам РБ “Аб адукацыі”.

Матэрыяльна-тэхнічная база школы адпавядае патрабаванням , якія забяспечваюць граматнае ажыццяўленне адукацыйнага працэсу. У школе функцыянуюць: 1 спартыўная зала, інфармацыйна- бібліятэчны цэнтр, 1 кабінет інфарматыкі, кабінет інфармацыйных тэхналогій, 2 кабінета дэфектолагаў, вучэбныя класы. Створана лакальная сетка. Педагогі і вучні маюць магымасць доступу да Інтэрнэт-рэсурсаў. На тэрыторыі школы знаходзіцца спартыўны стадыён.

У школе выконваюцца паветраны, светлавы і цеплавы рэжымы, выконваюцца санітарна-гігіенічныя патрабаванні да школьнай мэблі і вучэбнага абсталявання.

З мэтай арганізацыі максімальнай рухальнай актыўнасці дзяцей у час урока праводзяцца фізкультпаузы, захоўваюцца гігіенічныя ўмовы ў кабінеце, колькасць відаў вучэбнай дзейнасці, іх сярэдняя працягласць.

Школа працавала ў рэжыме 5- дзённага вучэбнага тыдня ; у 6 школьны дзень працавалі гурткі, спартыўныя секцыі, праводзіліся выхаваўчыя мерапрыемствы.

Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу

У 2011-2012 навучальным годзе перад калектывам былі пастаўлены наступныя задачы:

1. Работа на выкананні патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь”Аб адукацыі” і стварэнне і рэалізацыю праекта “Эканомія і беражлівасць”

2. Павышэнне якасць адукацыйнага працэсу праз:

- фарміраванне ў педработнікаў патрэбнасці ў павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў ;

- удасканаленне механізмаў распаўсюджання і ўкаранення ў адукацыйную перадавога вопыту;

- аказанне вучням дадатковых адукацыйных паслуг;

- стварэнне ўмоў для выяўлення , падтрымкі і развіцця адораных вучняў ;

- стварэнне ўмоў для далейшай інфарматызацыі працэсаў кіравання , навучання і выхавання ;

- прыцягненне пазабюджэтных сродкаў ;

3.Садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы з вучнямі ,

для чаго:

- ствараць адукацыйна – інфармацыйную прастору, якая садзейнічае развіццю маральнага патэнцыялу асобы ;

- фарміраваць у вучняў патрабаванні ў рацыянальным выкарыстанні энерга- і цепларэсурсаў;

- удасканальваць арганізацыю вольнага часу вучняў;

- развіваць сацыяльнае партнёрства школы і сям’і, прафілактыку сямейнай нядобранадзейнасці, сацыяльнага сіроцтва і супрацьпраўных паводзін вучняў .

На працягу года ў адпаведнасці з сацыяльна-культурнымі ўмовамі мікрараёна школы ажыццяўлялася мэтанакіраваная работа па рэалізацыі пастаўленых задач, прыняты ўпраўленчыя рашэнні. Паказчыкамі выканання пастаўленых задач з’явіліся наступныя вынікі дзейнасці:

- ствараліся ўмовы для прафесійнага росту класных кіраўнікоў і настаўнікаў у працэсе функцыянавання школьных метадычных аб’яднанняў;

- на усіх ступенях навучання рэалізоўваліся наступныя формы арганізацыі вучэбнага працэсу: традыцыйныя ўрокі, лекцыі, семінары-практыкумы, кансультацыі; факультатыўныя заняткі. Падрыхтоўка вучняў па асобных прадметах ажыццяўлялася праз заняткі ў 43 факультатывах .Адной з задач школы ў 2011-2012 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз сетку факультатыўных заняткаў і аказанне дадатковых адукацыйных паслуг. За апошнія два гады колькасць вучняў, ахопленых факультатыўнымі заняткамі і дадатковымі адукацыйнымі паслугамі, значна ўзрос. У 2011-2012 навучальным годзе працэнт ахопу факультатыўнымі заняткамі на ўсіх ступенях школы склаў 100% (96,4%-мінулы год). Павялічылася колькасць вучняў, якім аказваліся платныя адукацыйныя палугі.У 2010/2011 навучальным годзе ахоп склаў 15%. Такім чынам забяспечваўся сацыяльны заказ бацькоў і вучняў, мэта якога – пашырэнне адукацыйнай прасторы па вуэ=чэбных прадметах вучняў.

Рэкамендацыі:

-пашырыць сетку платных адукацыйных паслуг для нізкаматываваных вучняў;

- аптымізаваць сетку факультатыўных заняткаў па пераемнасці навучання паміж класамі і ступенямі навучання.

Работа з педкадрамі

На канец 2011/12 навучальнага года ў школе працавала 27 педагогаў. Па ўзроўні кваліфікацыі на чэрвень 2012 года педагагічны калектыў мае наступны склад: вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя - 8 чалавек (29,6%), першая кваліфікацыйная катэгорыя - 13 чалавек (48,2%), другая кваліфікацыйная катэгорыя - 3 чалавека (11,1%), без катэгорыі - 3 чалавека (11,1%)Працэдуру атэстацыі прайшлі 2 чалавек (7,4 %). Павысілі кваліфікацыйную катэгорыю настаўнік пачатковых класаў Агей Т.К. (вышэйшая катэгорыя), настаўнік геаграфіі Мялік Н.І. (другая катэгорыя). Пры атэстацыі педагагічных кадраў асаблівая ўвага ўдзялялася метадычным напрацоўкам, прадстаўленым “Партфоліа” атэстуемых настаўнікаў. У гэтым напрамку назіралася павышэнне якасці прадстаўленых у атэстацыйную камісію матэрыялаў. Сістэматызаваны матэрыялы работы атэстацыйнай камісіі, адпрацаваны алгарытм атэстацыі педагагічных работнікаў. Дакументацыя вялася згодна з нарматыўна - прававой базай. У 2012-2013 навучальным годзе атэстацыйнай камісіі школы неабходна актывізаваць работу з педагогамі першай катэгорыі, якія могуць прэтэндаваць на павышэнне катэгорыі праз здачу кваліфікацыйнага экзамена.Колькасць сертыфікаваных карыстальнікаў ІКТ-6 (адміністрацыя-3, педагогі-3). Аналіз колькаснага і якаснага складу педработнікаў дае падставу для пацвярджэння, што ў школе працуе стабільны, кваліфікаваны, вопытны калектыў, здольны рашаць задачы, пастаўленыя перад школай па павышэнні якасці адукацыі. Асноўным прызначэннем метадычнай службы школы застаецца стварэнне ўмоў адаптацыі, станаўлення, развіцця і самаразвіцця педагагічных работнікаў. Метадычная работа ўяўляе бесперапынны, працэс, спалучаючыся з курсавой перападрыхтоўкай, работай школьных і раённых метадычных аб'яднанняў, семінараў і канферэнцый. Педагагічны калектыў працаваў у 2011/2012 навучальным году над адзінай метадычнай тэмай: “Павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне кампетэнцыі настаўнікаў у вобласці дыягностыкі, засваення новых праграмна-тэхналагічных інфармацыйных комплексаў”. На вырашэнне праблемы школы накіравана метадычная работа. Пры планаванні метадычнай работы школы педкалектыў адбіраў тыя формы, якія рэальна дазвалялі б рашаць праблемы і задачы, якія стаяць перад школай. Метадычная работа ажыццяўлялася па наступных напрамках:

- работа метадычнага савета;

- падбор і расстаноўка кадраў;

- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства і катэгарыйнасці кадраў;

- работа метадычных аб’яднанняў;

- навукова-даследчая работа.

Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы з’яўляецца педагагічны савет. Былі праведзены тэматычныя педагагічныя саветы: “Арганізацыя факультатываў у сучаснай школе”, “Фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў ва ўрочнай дзейнасці”, “Аб эфектыўнасці ідэалагічнай выхаваўчай работы”. Большасць настаўнікаў зацікаўлены ў падрыхтоўцы і правядзенні педсаветаў, таму адной з задач метадычнай работы школы на 2012/2013 навучальны год будзе актывізацыя патэнцыялу педагогаў у правядзенні педагагічных саветаў шляхам адбору тэхналогій іх правядзення.

У адпаведнасці з агульнай тэмай школы былі вылучаныя тэмы работы ШМФ і самаадукацыі настаўнікаў. Члены педагагічнага калектыву вялі работу па ўдасканаленні свайго педагагічнага майстэрства. Педагогі здалі справаздачы па самаадукацыі ў форме кансультацый, напрацовак, творчых справаздач, адкрытых урокаў, выступленняў на МА.

У школе працавалі 4 метадычныя аб’яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў прыродазнаўчых навук, настаўнікаў гуманітарных навук, класных кіраўнікоў. Іх пасяджэнні былі накіраваны на адпрацоўку практычных уменняў па авалодванню настаўнікамі інавацыйнымі тэхналогіямі , павышэнне якасці навучання праз індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю адукацыйнага працэсу.

Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў, заслухоўваць інавацыйную дзейнасць настаўнікаў у школе, выкарыстанне імі сучасных адукацыйных тэхналогій. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію. Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Запланаваны і праведзены тыдні рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы.

Прааналізаваўшы работу метадычных аб'яднанняў, варта адзначыць, што ўсе яны працавалі над стварэннем сістэмы навучання, якое забяспечвае запатрабаванні кожнага вучня ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі.: належная ўвага надавалася фарміраванню ў вучняў навыкаў творчай навукова-даследчай дзейнасці; захаванню і падтрыманню здароўезберагаючага адукацыйнага асяроддя. Вялікая ўвага надавалася фарміраванню ў вучняў навыкаў творчай навукова-даследчай дзейнасці. Кіраўніцтва развіццём даследчых уменняў вучняў вялося на школьных метадычных аб’яднаннях, падчас пазакласнай работы па прадмеце , ў працэсе падрыхтоўкі і ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі. На раенную канферэнцыю “Крок у будучыню” было прадстаўлена 3 даследчых работы разнастайнай тэматыкі. МА настаўнікаў пачатковых класаў прадставіла 1 вучнёўскую работу, МА настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу-2 работы, МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу работ не прадставіла.




Кіраўнік

Назва работы

Месца

1

Чымба Н.М.

Вызначэнне забруджанасці вады ў рачцэ Зяльвянка

-

2

Леванчук Т.А.

Энергазберажэнне ў асвятленні жылых памяшканняў

ІІІ

3

Грыц Т.І.

Ад малака да кісламалочных прадуктаў

-

Работа па арганізацыі даследніцкай дзейнасці з вучнямі, на жаль, не з’яўляецца сістэмнай. Так навуковыя працы па геаграфіі, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, працоўным навучанні, астраноміі (настаўнікі Мялік Н.І., Талай І.І., Тарановіч Н.М, Шкодзіч Ж.В.,Барычэўскі А.М.) на працягу апошніх трох гадоў не выстаўляліся для ўдзелу ў раённай НПК. Неабходна у наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі.

Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і рэзультатыўны ўдзел у правядзенні прадметных алімпіяд.

Усяго ў раённых алімпіядах прыняла ўдзел 21 вучнь старэйшых класаў па 10 прадметах і 25 вучняў малодшых і сярэдніх класаў па 10 прадметах..

Рэзультатыўнасць удзелу ў раённай алімпіядзе нізкая-першае месца па гісторыі (настаўнік Карпічэнка І.А.), трэцяе месца па тэхнічнай працы (настаўнік Барычэўскі А.М.) Не праявілі сябе вучні школы і на алімпіядзе малодшых школьнікаў . З 25 вучняў, якія ўдзельнічалі ў алімпіядзе, лепшы вынік – 3 месца па нямецкай мове (настаўнік Бадашова В.Л.). Увогуле работа большасці настаўнікаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд бессістэмная нерэзультатыўная, вучні не маюць станоўчых вынікаў у алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, што сведчыць аб неабходнасці зменаў у падыходзе ў рабоце са здольнымі вучнямі. Значыць, стаіць задача педагагічнай падтрымкі развіцця дзіцячай адоранасці. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучняў павінна стаць адным з вядучых накірункаў дзейнасці школы ў наступным навучальным годзе. Неабходна актывізаваць работу з адоранымі вучнямі ў наступным навучальным годзе ўсім настаўнікам-прадметнікам, захоўваючы пераемнасць і сістэмнасць у рабоце з вучнямі. Усім настаўнікам неабходна забяспечыць рэзультатыўнасць удзелу вучняў ва ўсіх відах алімпіяд, у навукова-даследчайай дзейнасці.

У гэтым навучальным годзе павысілася работа педагагічнага калектыву па арганізацыі і правядзенні міжнародных конкурсаў “Буслік”, “Журавлик”, “Кенгуру”, “Зубрёнок”, “Колосок”, “Лингвистёнок” , “Інфамышка”, а так сама пробных конкурсаў “Сініца”, “Белка”, “Глабусёнак”, “Алімпіёнак”

Сёлета ў конкурсах удзельнічала 127 вучняў, што складае 87,5% ад агульнай колькасці. Назіраецца недастатковая прапаганда настаўнікамі фізікі, нямецкай мовы, курсу “Чалавек і свет”, інфарматыкі гэтага конкурсу, і як вынік - колькасць удзельнікаў конкурсу “Зубрёнок”, “Лингвистёнок”, “Інфамышка” невялікая. Значыць, настаўнікам Леванчук Т.А., Манцэвіч А.А., Крысені Л.У. неабходна павышаць матывацыю і цікавасць да прадмета і больш адказна планаваць і праводзіць работу з вучнямі па ўдзелу іх ў міжнародных конкурсах. Неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у такіх конкурсах і вучням пачатковых класаў.

У школе створаны ўмовы для паспяховага рашэння праблем, якія ставяцца школьнымі МА.

Вывады:

- метадычная работа ў школе з'яўляецца састаўной часткай адзінай сістэмы бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў, сістэмы павышэння іх прафесійнай кваліфікацыі;

- мэты і задачы метадычнай дзейнасці арыентаваны на развіццё прафесійных кампетэнцый і кампетэнцый удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- выбар зместу, форм і метадаў дзейнасці метадычнай службы здзяйсняецца з улікам індывідуальных асаблівасцяў, узроўня прафесійнай падрыхтоўкі і патэнцыйных магчымасцяў кожнага члена калектыва;

Рэкамендацыі:

- педагогам неабходна ўдасканальваць формы работы з вучнямі па арганізацыі навукова - даследчай дзейнасці і падрыхтоўкі да алімпіяд;

- шырэй выкарыстаць анкетаванне, апытанне, выкарыстаць сучасныя дыягностыкі, праводзіць мікрадаследаванні для выяўлення і вывучэнні прафесійных запатрабаванняў педагогаў;

- планаванне работы метадычных аб'яднанняў накіраваць на вывучэнне: методык выкладання, тэхналогій навучання, арганізацыі навукова - даследчай дзейнасці , абагульненні і распаўсюджванні вопыту калегаў для развіцця цікавасці ў педагогаў да інавацыйнай дзейнасці.

Аналіз якасці ведаў

У 2011-2012 навучальным годзе навучалася 145 вучняў у 11 класах-камплектах. З 129 атэстуемых вучняў вучэбны год закончылі на 9-10 балаў – 24 вучні (18,6 %), на 8-7-10 балаў – 26 вучняў (20,15%), на 6,5-10 балаў – 37вучняў (28,68 %), на 4,3 -10 балаў – 42 вучні (32,5 %). Колькасць вучняў на “5-10 “балаў -67%.Раённы паказчык 74%.

Сярэдні бал паспяховасці атэставаных вучняў склаў – 7,59 (раённы паказчык -- 7,41), якасць навучання - 53,5% (-1% да мінулага года).


Навуч.год

9 – 10 балаў

7,8 – 10 балаў

5,6 –10 балаў

3,4 – 10 балаў

1,2 – 10 балаў

Колькасць атэстуемых

2006-2007

24

(14,7 %)

40

(24,5 %)

47

(28,8 %)

52

(27,6 %)

-

163

2007-2008

27

(13,9 %)

51

(26,3%)

52

(26,8 %)

64

(33 %)

-

194

2008-2009

30

(17,4 %)

38

(22,1 %)

46

(26,8%)

58

(37,7%)

-

172

2009-2010

26

(17,2 %)

27

(17,8 %)

53

(35 %)

45

(29,8 %)

-

151

2010-2011


25

(17,5 %)

29

(20,3 %)

43

(30,1 %)

46

(32,2%)

-


143


2011-2012

24 (18,6%)

26 (20,15%)

37 (28,68)

42 (32,5%)

-

129



. 24 вучні(17,5%) атрымалі адзнакі толькі 5 узроўню, стаўшы стыпендыятамі базавай гаспадаркі ААТ ”Ханявічы”. Няма вучняў з нізкім узроўнем навучання, колькасць дзяцей са здавальняючым узроўнем дасягнула 42 (32,25%) ад ліку атэстуемых. Неабходна адзначыць высокую якасную падрыхтоўку вучняў 3, 3,4 ,8,11 класаў. У вучняў гэтых класаў сфарміравана высокая матывацыя да навучання. Нізкая якасць ведаў у вучняў 6,7,9 класаў. Для павышэння паспяховасці вучняў неабходна якасная метадычная падрыхтоўка настаўнікаў да ўрокаў, выкарыстанне разнастайнага арсеналу сродкаў для развіцця вучняў. Неабходна актывізаваць дзейнасць педагогаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў па фарміраванні пачуцця адказнасці ў вучняў за вынікі вучэбнай дзейнасці. Таксама патрэбна звярнуць увагу на работу з рэзервам школьнікаў: 6 вучняў (4,6%) Аналіз статыстычных дадзеных школьнага маніторынгу працэса навучання дазваляе зрабіць вывад,што школа выконвае задачы базавай падрыхтоўкі вучняў .Паспяховасць у параўнанні з мінулым годам стала вышэйшай,, ва ўсіх класах назіраецца стабільнасць у засваенні вучэбнага матэрыялу. Большасць прадметаў знаходзіцца на дастатковым узроўні засваення вучэбнага матэрыялу: беларуская мова і літаратура, гісторыя, геаграфія, біялогія; на высокім- медпадрыхтоўка, працоўнае навучанне, фізічная культура, выяўленчае мастацтва.

Разам з тым, з мэтай павышэння якасці ведаў у 2012\2013 навучальным годзе рэкамендуецца:

-працягваць мэтанакіраваную работу па фарміраванню матывацыйнай сферы вучняў, актывізацыі іх пазнавальнай дзейнасці;

-працягваць работу па фарміраванню арганізацыйных уменняў вучняў;

-узмацніць прафарыентацыйную работу;

-мэтанакіравана,граматна і эфектыўна працягваць укараненн ЭСО ў адукацыйны працэс

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год тлумачальная запіска па арганізацыі
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2011/2012 навучальны год з беларускай мовай навучання
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " ліноўская сярэдняя школа" пружанскага раёна на 2012/2013 навучальны год
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дуа “Ліноўская сярэдняя школа” ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы на 2011/12 навучальны год дуа "свіслацкая сярэдняя школа"
Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне навучэнцамі адукацыі

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы пярвічнай арганізацыі га "брсм" дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012-2013 навучальны год №

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconГадавы план дзяржаўнай установы адукацыі "Бучацінская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 17 верасня па 22 верасня 2012/2013 навучальнага года
Наведванне І аналіз факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце “Руская мова” у 6 кл.: якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"ханявіцкая сярэдняя школа\" на 2012-2013 навучальны год арганізацыйна педагагічныя мерапрыемствы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу iconПлан работы бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі "Дайлідская сярэдняя школа" на 2012 2013 навучальны год I. Уводная частка
Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі шляхам удасканалення ўзроўню прадметнага выкладання, эфектыўнага выкарыстання новых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка