У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году




НазваУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Дата канвертавання06.12.2012
Памер19.06 Kb.
ТыпДокументы
ABAK0827


У Курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году


У Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць закатаваных 27 жніўня 1937 году. 70 гадоў таму тут былі забітыя каля ста чалавек – прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму, Аляксандру Ляўданскаму і Аляксандру Кавалені. Падрабязнасьці зь месца падзеі паведамляе Галіна Абакунчык.


Мы ідзем па алеі памяці ў Курапатах да помнага крыжа, усталяванага ў памяць закатаваных у 1937 годзе археолягаў. Побач са мной іхныя пераемнікі, аргеолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў. У Курапатах зьявіліся новыя крыжы, камяні, расьпісаныя выявамі сьвятых. І гэта сьведчыць пра тое, што памяць пра загіблых у народзе жыве, кажа Мікола Крывальцэвіч:


“Людзі, якія ведаюць гэтую гісторыю з расстрэламі, у тым ліку расстрэламі археолягаў, яны памятаюць пра гэтую падзею, а таксама значнасьць расстраляных людзей для навукі і культуры Беларусі. Бачна, што людзі паводле ўласнай ініцыятыва рамантуюць крыжы, скошваюць траву, прыносяць кветкі. Курапаты, як быў народны мэмарыял, так народным мэмарыялам ён і застаўся. І ў гэтым, я думаю заслуга нашага сёняшняга грамадзтваі людзей”.


Пытаюся ў Сяргея Тарасава: што зьмянілася з часоў бальшавіцкага тэрору адносна навукоўцаў у нашай сёняшняй Беларусі?


“Я ня ведаю, ці сапраўды па колу нашая гісторыя рухаецца ці нешта ёсьць сымбалічнае. Але сёньня -- 70 годоў, як рэпрэсавалі першых археолягаў, а я прыклад рэпрэсаванага археоляга ў сёняшнія часы. Раптам я апынуўся непатрэбным, бо ў свой час прымаў удзел у антыкамуністычным руху. І самае страшнае, як у часы Ляўданскага, Дубінскага і Кавалені, атрымалася пярэрва ў навуковых пакаленьнях. Тое ж самае можа здарыцца і зараз. І ня толькі можа, але ўжо здараецца. І ўвогуле ўся гістарычная навука ў Беларусі апынулася ў такім складаным стане. І таму сёлета мы арганізаваліся ў асацыяцыю “Вольных гісторыкаў”. Так што жыць і працаваць мы ўсёроўна працягваем”.


Гл таксама:


№3 Археолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў каля крыжа, усталяванага ў памяць расстраляных навукоўцаў археолягаў 27 жніўня 1937 году


№ 4 – шыляда на крыжы ў памяць расстраляных


№14 – камень з намаляванаю выяваю сьвятога ў Курапатах


27 жніўня 1937 году ў Менску адбыўся першы масавы расстрэл


http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/8/6F870D1C-09AC-4BFD-B07D-711905E226BE.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік спраектаваў І аплаціў ён сам у памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей, расстраляных...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік ён спраектаваў І зрабіў на свае грошы ў памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей,...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconЮозас Грушас Преступление Эдуарда Даргиса Juozas grušas eduardo Dargio nusikaltimas
Был редактором, преподавал. В 1935 году написал роман “Карьеристы”, а в 1937 году издал сборник своих рассказов. В 1937-1938 годах...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconМаксім Багдановіч: кветкі да помніку да 90-х угодкаў зь дня сьмерці
У менску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча ля помніку паэту. Палітыкі, грамадзкія дзеячы, паспалітыя людзі казалі словы пра Максіма,...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconЛекция №36 (№71)
Валентина Распутина (родился в 1937 году) при Брежневе, как это тогда было принято, приласкивали в 1976 году получил Ленинскую премию...

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
Грышэль іван Мікалаевіч (1912), слecap-манцёр бісквітнай фабрыкі ў Мінску. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 12. 1937

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconАда Райчонак нарадзілася ў Віцебску 10 красавіка 1937 году. У часе вайны сям’я пераехала спачатку ў Шаркоўшчыну, а потым у Полацак

У курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году iconРасстраляныя ў мінскай унутранай турме нквд у перыяд крывавага тунэля смерці
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка