Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы




НазваМагілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы
Дата канвертавання06.12.2012
Памер23.59 Kb.
ТыпДокументы
Asip0523_1_Nacznaia Svaboda


Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы


З ініцыятывы магілёўскай управы міністэрства надзвычайнага становішча вуліцы Карла Лібхнэхта ў Магілёве вярнулі гістарычную назву – пажарны завулак. Ад 19 стагодзьдзя на завулку разьмяшчаліся пажарныя. Пажарная частка знаходзіцца тут і дагэтуль.

____________________________________________


У прэс-службе ўправы пацьвердзілі, што ініцыятыва пра вяртаньне гістарычнай назвы насамрэч зыходзіць ад пажарных і вось чаму:


Стужка asip0523_Pres-sluzba (прэсавая служба): Вярнуць гістарычную назву. Гэты завулак заўжды называўся пажарным. Потым за савецкімі часамі быў перайменаваны ў вуліцу Карла Лібхнэхта.


Магілёўцы ўспрынялі вестку пра вяртаньня Пажарнага завулку са спадзевам, што аднаўленьне гістарычнай праўды на ім ня скончыцца.


Стужка asip0523_Muzczyna (Мужчына сярэдняга веку): Для мяне ён заўжды быў пажарным завулкам. Зь першых гадоў майго жыцьця я гуляў заўжды па пажарнаму, але ніколі не па Карла Лібхнэхта. Для мяне гэта дужа прыемная навіна і гэта дужа добра.


Стужка asip0523_Dziauczyna (Дзяўчына): Я лічу, што гэта справядліва, бо гэта вяртаньне гістарычнай назвы. Я спадзяюся, што астатнім многім вуліцам таксама вернуць іхныя гістарычныя назвы.


Стужка asip0523_Zanczyna (Жанчына): Мне дужа падабаецца гэтая ідэя. Я лічу, што гістарычныя назвы павінны вяртацца на свае родныя месцы.


Завулак Пажарны стаў вуліцай імя Карла Лібхнэхта ў 1926 годзе. Грамадзкасьць Магілёва больш чым дзясяцігодзьдзе дамагалася вяртаньня гістарычнай назвы завулку. Дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў два гады таму падказаў пажарным як трэба дзейнічаць, каб вярнуць свой завулак і гэта дапамагло.


Стужка asip0523_1_Ageeu (Аляксандар Агееў): Роля грамадзкасьці безумоўна прысутнічае. Былі звароты ТБМ, былі звароты іншых грамадзкіх арганізацыяў, асабліва гісторыкаў і гэта трэба падкрэсьліць. Грамадзкасьць пра гэта казала больш за дзесяць гадоў. Тым ня менш як кажуць кропля камень точыць.


Разам з тым Магілёў застаецца надзвычай русыфікаваным горадам. Аншлягі, рэкламныя шчыты, вонкавая рэкляма гандлёвых кропак, абвесткі -- ўсё спрэс расейскамоўнае.


Стужка asip0523_2_Ageeu (Аляксандар Агееў): Замежны турыст заўважае, што ён вельмі рускі. Нават расейцы кажуць чаму столькі па-руску, дзе ваша беларуская мова.


У красавіку дэпутат Агееў прапанаваў сваім калегам дэпутатам правесьці сумеснае пасяджэньне камісіі гарсавету па культуры з управай архітэктуры выканаўчага камітэту і разгледзіць на ім пытаньне пра характар і стыль гарадзкой рэклямы. Усе прапановы незалежнага дэпутата былі прынятыя да разгляду.


Вяртаньне Магілёву Пажарнага завулку, а таксама зьяўленьне новых двух вуліц імя Віктара Турава, ды Клайпэдзкай, названай у гонар гораду пабраціма застаюцца рэдкімі выпадкамі ў шэрагу існуючых традыцыйных савецкіх назваў.


Гонар Магілёва пешаходная вуліца застаецца і дагэтуль Ленінскай. Варта дадаць, што мясцовая ўлада неахвотна хіліцца да вяртаньні гістарычных назваў. Так дэпутаты гарсавету не далі дазволу на перайменаваньне Савецкай плошчы ў Плошчу славы. Некалі на гэтай плошчы месьцілася гарадзкая Ратуша. На працягу некалькі год гарадзкія ўлады, на чале з старшынём гарвыканкаму Віктарам Шорыкавым абяцаюць яе адбудаваць. Далей дэклярацыяў ды абяцаньняў справа ня ідзе.


У 2006 годзе Магілёў наведала крыху болей за 960 турыстаў, пераважная бальшыня зь якіх спартовыя ды замежныя ўрадавыя дэлегацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы icon10-ці гадовую Віку Мароз вярнулі ў Беларусь у ноч на 1-га кастрычніка. Цяпер яна знаходзіцца пад даглядам мэдыкаў І псыхолягаў, у адной з адмысловых
Віку Мароз вярнулі ў Беларусь у ноч на 1-га кастрычніка. Цяпер яна знаходзіцца пад даглядам мэдыкаў І псыхолягаў, у адной з адмысловых...

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconУ гомелі бадзяжных котах узялі на працу
Жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Пушкіна ў Гомелі знайшлі спосаб уратаваць бадзяжных котак. Яны зарэгістравалі ІХ у мясцовым жэсе,...

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconГомельскіх бадзяжных котак бяруць пад апеку
Жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Пушкіна ў Гомелі знайшлі спосаб уратаваньня бадзяжных котак. Яны зарэгістравалі ІХ у мясцовым жэсе...

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы icon1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву
Б ', нескл., н. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «íэ». Малое □ Хто сказаў е, той павінен, сказаць І б. Прыказка....

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconУ глыбокім на вуліцы М. Горкага адкрылі мемарыяльную дошку Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
Свята беларускага пісьменства на вуліцы Горкага ля дома №22 сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, інтэлігенцыя І госці горада, дэлегацыя...

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconЭкран падачы заяў ва уа "бдам" (г. Магілеў) на 18: 00 часов

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconАтая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл»
Л, нескл., н. Трынаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эл». Вялікае Л

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconАя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша»
Ш, нескл., н. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы icon1. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ»
Г, нескл., н. Чацвёртай літара беларускага алфавіта, якая мае назву «гэ». Вялікае Г. Напісаць г

Магілёў: пажарныя вярнулі гістарычную назву вуліцы iconВосьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ»
Ж', нескл., п. Восьмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «жэ». Друкаеанае ж. Курсіўнае ж

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка