Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу




НазваТэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу
Дата канвертавання06.12.2012
Памер61.5 Kb.
ТыпДокументы


Тэст — самая магутная падказка

У граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу


Цэнтралізаванае тэсціраванне па-ранейшаму застаецца іспытам для ўсіх: абітурыентаў, якія да яго рыхтуюцца і здаюць (ці не рыхтуюцца, але таксама здаюць), для іх бацькоў, настаўнікаў, рэпетытараў. Уступны экзамен — справа адказная. Гэта тлумачыць не трэба. Але як зрабіць так, каб уступныя экзамены закончыліся радасным імгненнем залічэння?

Канечне, галоўным залогам поспеху з’яўляюцца веды. Як атрымаць гэтыя веды, як прадэманстраваць іх у патрэбны час і ў патрэбным месцы? Для тых, каго хвалююць пералічаныя пытанні, — парады ад метадыстаў Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.


100-працэнтнай гарантыі паступлення не дасць ніхто

Збіраешся ўзяцца за падручнікі? У такім выпадку ўлічвай наступнае. Дакладна вызначся з ВНУ і выберы спецыяльнасць. Усведамляй свае магчымасці і магчымасці сваіх бацькоў. Калі клас і школа моцныя, на падрыхтоўчыя курсы можна не траціцца. Але ведай, што гарантыя твайго паступлення на 50% павысіцца, калі твае бацькі заплацяць за гэтыя курсы ВНУ (ну і ты, канечне, будзеш наведваць іх). Гарантыя твайго паступлення павысіцца яшчэ, калі твае бацькі ўмудрацца арганізаваць табе індывідуальныя курсы з выкладчыкам. Табе не прыйдзецца пакутаваць, вывучаючы фітафтору, калі ў праграме ўступных іспытаў ёсць толькі інфузорыя туфелька. Але 100-працэнтную гарантыю паступлення табе не дасць ніхто.

Можна правесці для самога сябе самастойны інтэнсіўны курс. Гэта крыху менш эфектыўна, але танна. Волю ў кулак — і наперад!

Галоўнае, памятай: самаўпэўненасць — твой злосны вораг. Размяркуй сілы правільна, каб іх хапіла на чэрвень, калі прыйдзе час тэсціравання.


Калі ты рыхтуешся самастойна

Скарыстаўшыся праграмай уступных іспытаў, спачатку складзі план работы на ўвесь перыяд падрыхтоўкі, вызначы канкрэтныя тэрміны вывучэння асобных тэм. Гэта неабходна зрабіць для таго, каб паспець грунтоўна адпрацаваць усе тэмы. Абавязкова пакінь час для паўтарэння. Таксама пажадана складаць штотыднёвы графік работы і строга яго прытрымлівацца.

Вызначы, хто ты — “сава” ці “жаваранак”, і ў залежнасці ад гэтага максімальна выкарыстоўвай ранішнія ці вячэрнія гадзіны. Падчас складання плана падрыхтоўкі неабходна дакладна вызначыць, што будзе вывучацца ў канкрэтны дзень. Не наогул “крыху пазаймаюся”, а якія менавіта раздзелы і тэмы будуць вывучаны.

Падзялі ўвесь адабраны для вывучэння матэрыял на прымальныя па памеры блокі. Кожны блок павінен быць асвоены ці закончаны ў ходзе адных вучэбных заняткаў.

У працэсе вывучэння стварай сваю ўласную “шпаргалку”, якая ўключае ў сябе кароткія факты, ключавыя словы, табліцы, графікі, малюнкі і г.д. Канчатковай мэтай стварэння такой шпаргалкі з’яўляецца дапамога ў запамінанні той інфармацыі, якую немагчыма засвоіць без інтэнсіўнага паўторнага прагляду.

Не трэба імкнуцца да таго, каб прачытаць і запомніць увесь падручнік. Карысна структураваць матэрыял за кошт складання планаў, схем. Планы добрыя і таму, што іх лёгка выкарыстоўваць пры кароткім паўтарэнні матэрыялу.

Займайся сістэматызацыяй ведаў. Пазнаць сістэму — значыць пазнаць яе логіку. Працэс стварэння абагульняючых табліц, алгарытмаў — гэта таксама працэс сістэматызацыі матэрыялу, таму пастарайся ўсё рабіць самастойна.

Ад чалавека, які збіраецца трымаць іспыт, патрабуецца шырокі кругагляд і добрая памяць. Пры падрыхтоўцы да тэсціравання паўнацэнна працуй над усімі раздзеламі праграмы.

Сістэматычна працуй з тэрмінамі. Зрабі сабе карткі — той жа слоўнік, толькі разрознены: на адным баку картак напішы тэрміны, на другім — іх расшыфроўку. Карткі пажадана насіць з сабой увесь час і праглядаць іх пры любым зручным выпадку (падчас чакання транспарту, на перапынку, у час рэкламы па тэлевізары). Картка выцягваецца наўгад. Спачатку ты павінен даць азначэнне тэрміну і толькі потым можаш перавярнуць картку і прачытаць напісанае. Вельмі карысна працаваць з карткамі ўдваіх ці кампаніяй, арганізоўваючы своеасаблівую віктарыну.

За два-тры месяцы да тэсціравання пачынай так званую гіпербалу паўтарэнняў. Сутнасць яе ў наступным: кожнае паўтарэнне інфармацыі павінна аддзяляцца ад папярэдняга ўсё большым прамежкам часу. Другое паўтарэнне рабі праз 30 хвілін, трэцяе — праз дзень, чацвёртае — праз два-тры тыдні. І перад самым экзаменам ты паўторыш матэрыял апошні раз. Менавіта такое гіпербалічнае размеркаванне дазваляе максімальна эфектыўна запомніць вывучанае.

Выконвай як мага больш розных апублікаваных тэстаў па прадмеце. Абавязкова азнаёмся з матэрыяламі цэнтралізаванага тэсціравання мінулых гадоў з грыфам “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў”, дапаможнікамі “Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання”, якія змяшчаюць каментарыі да адказаў, рашэнні задач, аналіз дапушчаных памылак. Такія трэніроўкі азнаёмяць цябе з канструкцыямі тэставых заданняў, зместам тэстаў, што прымяняюцца на ЦТ. Трэніруйся з секундамерам у руках, засякай час выканання тэстаў (у частцы А на заданне ў сярэднім траціцца 1-2 хвіліны). Рыхтуючыся да экзаменаў, ніколі не думай пра тое, што не справішся з заданнем, а, наадварот, малюй сабе ў думках карціну трыумфу.

Удзельнічай у рэпетыцыйным тэсціраванні, якое праводзіцца па матэрыялах РІКВ, а не ВНУ. На кожным з трох этапаў ты адкрыеш для сябе штосьці карыснае, азнаёмішся з новымі тыпамі заданняў ЦТ, убачыш зменлівую структуру тэста, незвычайныя спосабы падачы матэрыялу ў выглядзе графікаў, малюнкаў, табліц, папрактыкуешся ў рашэнні эксклюзіўных задач, проста праверыш свае веды, вызначыш свой рэйтынг сярод іншых абітурыентаў.

Час “Ч”

Тэсціраванне. Надышоў час на практыцы прымяніць свае веды, уменні і навыкі па здачы тэстаў. Сутнасць гэтых навыкаў галоўным чынам заключаецца ва ўменні кіраваць часам, канцэнтраваць увагу і не пападацца ў расстаўленыя пасткі.

З педагагічным тэстам ты атрымліваеш самую магутную падказку са “стану ворагаў”. У граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу. Спалучыўшы яго з атрыманай з вучэбных дапаможнікаў інфармацыяй, ты цалкам можаш разлічваць на высокую адзнаку.

Ці варта рабіць шпаргалкі? Так, варта, сцвярджаюць псіхолагі і экзаменатары. Сам працэс напісання “шпор” дазваляе напярэдадні экзамену ў лаканічнай форме сістэматызаваць інфармацыю, раскласці яе па палічках. Матэматычныя і хімічныя формулы, даты гістарычных падзей, ключавыя словы — усё гэта абавязкова зафіксуецца ў памяці. Таму, склаўшы шпаргалку, браць яе на экзамены не трэба. Вопытныя экзаменатары за вярсту бачаць тых, хто спісвае. Напружаная пастава, абстрагаваны выгляд твару, зладзеяваты позірк — усё гэта выдасць цябе адразу ж. Ці варта рызыкаваць?

Ні з кім не дамаўляйся аб узаемадапамозе на экзамене, нават калі гэта твой лепшы сябар. Не ўздумай размаўляць з кім-небудзь у час тэсціравання — будзеш выстаўлены за дзверы. Таксама не круціся і не адгукайся, калі хтосьці цябе кліча. Словам, паглыбся цалкам у сябе на гэтыя дзве гадзіны.

Кіраванне часам заўсёды вельмі важнае пры здачы экзамену. У любым тэсце некаторыя пытанні больш цяжкія, а некаторыя, наадварот, больш простыя. Спачатку адказвай на ўсе простыя пытанні, а астатні час патраць на больш складаныя.

Пераканайся, што патраціў неабходны час на тое, каб зразумець, аб чым гаворыцца ў пытанні. Часта мы даём не той адказ толькі таму, што заўважаем ключавое слова ці фразу, якія “спрацоўваюць” у нашым мозгу, і ў нас ужо ўзнікае ідэя, але гэта яшчэ не значыць, што ў пытанні пытаецца менавіта аб гэтым. Такая пастка можа быць зроблена спецыяльна для адцягнення ўвагі. Чытай кожнае пытанне вельмі ўважліва і цалкам.

Звяртай увагу не толькі на тэкст, але і на ілюстрацыі да яго. Уважліва чытай подпісы да малюнкаў і суаднось іх з дэталямі малюнка ці схемы. Пры гэтым не проста разглядай малюнак, а старайся зразумець яго сутнасць, таксама суадносячы асобныя дэталі з агульнай карцінай.

Для распазнавання “хітрых” пытанняў варта звяртаць увагу на выкарыстанне адмоўяў, спецыяльных тэрмінаў.

Як паказвае практыка, кожнае слова ў пытанні мае вялікае значэнне. Замена слова “прызначаецца” на “захоўваецца” цалкам змяняе сэнс пытання і патрабуе адпаведнага адказу. Калі табе падаецца, што ў тэсце ёсць пэўная памылка, то на самай справе верагоднасць яе вельмі нізкая, практычна роўная нулю. Паспрабуй яшчэ раз уважліва прачытаць пытанне, праверыць адказ.

Пакінь час для праверкі сваёй работы, хаця б для таго, каб паспець прабегчы вачыма і заўважыць яўныя памылкі.

Угадвай. Калі ты не ўпэўнены ў выбары адказу, але інтуітыўна можаш аддаць перавагу якому-небудзь з іх, даверся інтуіцыі.


Запаведзі паспяховай здачы

Апраніся строга, акуратна. Вельмі важна, каб у адзенні было зручна, бо наперадзе цябе чакаюць сур’ёзныя хваляванні, і дабаўляць да іх стрэс ад няўтульнага адзення не варта. Не апранай дзелавы касцюм, калі гэта не твой стыль адзення. У процілеглым выпадку будзеш думаць аб тым, як непрыгожа выглядаеш, а не аб тым, як здаць тэсціраванне.

Пакінь сваю маму дома. Яе прысутнасць каля дзвярэй інстытута не паўплывае на вынік тэста.

Выйдзі з дому на паўгадзіны раней за запланаваны час — і пазбавіш сябе ад непатрэбных хваляванняў, калі захраснеш у пробцы перад пачаткам экзамену.

Не вучы ў самы апошні момант. У галаве і так ужо надта шмат усялякіх падрабязнасцей. “Запіхваючы” туды яшчэ што-небудзь, ты рызыкуеш нанесці ёй непапраўную шкоду.

Не саромейся папрасіць яшчэ чарнавікоў, калі ў цябе яны ўжо заканчваюцца.

Старайся пісаць разборліва.

Ніколі не панікуй, калі заданні не атрымліваюцца. Будзь гатовы зноў і зноў брацца за іх.

Памятай: калі ты займаўся і рыхтаваўся, то абавязкова паступіш!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconАбагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ
Самая старажытная стаянка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля вёскі

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconКрывалінейныя інтэгралы, якія не залежаць ад шляху інтэгравання Тэарэма Для таго, каб крывалінейны інтэграл не залежыў ад шляху інтэгравання ў вобласці, неабходна І дастаткова, каб ен быў роўны нулю па любому замкнутаму контуру, які змяшчаецца ў гэтай вобласці. Доказ
Для таго, каб крывалінейны інтэграл не залежыў ад шляху інтэгравання ў вобласці, неабходна І дастаткова, каб ен быў роўны нулю па...

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconI гейм. Самая…самое…самый в Приморье. Вопросы для первой команды: Самая высокая вершина Приморья?
Класс делится на три группы. Каждая группа выбирает название команды. Игра состоит из нескольких геймов

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconКалі я быў падлеткам І толькі прызвычаіўся ўслухоўвацца ў таямніцу самога сябе ды ўглядацца ў зоры над хатай, мяне пачала пакутліва вярэдзіць адна І тая самая
Чаму, думаў я тады, людзі не адкладуць на нейкі час свае пільныя справы, каб неяк высіліцца разам І знансці адказ на гэтыя першыя...

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconВ. Ю. Дылеўская месца розных тыпаў урокаў у сістэме параўнальнага вывучэння літаратуры
Логіка матэрыялу І логіка вучэбнага спасціжэння гэтага матэрыялу прыносяць педагогу рашэнне пытанняў аб кампазіцыі ўрока, аб выкарыстанні...

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconПалажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь І парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім глава 1 агульныя палажэнні
Рэспублікі Беларусь (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання...

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
У мэтах забеспячэння неабходнага ўзроўню арганізацыі правядзення І падрыхтоўкі выніковай атэстацыі

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconЭлектронны сродак агульнаадукацыйнага напрамку Васіленка Алена Дзяцел Юлія Грунтовіч Павел Вучні 8 класа Грунтовіч Ірына Сяргееўна Настаўнік матэматыкі І інфарматыкі
Школьны прадмет “Мая Радзіма – Беларусь” які вывучаецца ў 4 класе агульнаадукацыйнай школы арыянтаваны на стварэнне неабходнага фундамента...

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconКантрольны тэст №2
Адзначце, якія пары зычных гукаў па звонкасці-глухасці з'яўляюцца спецыфічнымі для беларускай мовы

Тэст — самая магутная падказка у граматна сфармуляваных пытаннях змяшчаецца 1/5 усяго неабходнага для адказу матэрыялу iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка