Мікола Гусоўскі біяграфія




НазваМікола Гусоўскі біяграфія
Дата канвертавання05.12.2012
Памер12.95 Kb.
ТыпДокументы
Мікола Гусоўскі - біяграфія

Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры.

Адукацыю атрымаў у Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 у складзе беларуска-польскай дыпламатычнай місіі Гусоўскі трапіў у Рым, дзе стварыў свой лепшы твор, які ў 1528 быў выдадзены ў Кракаве пад назвай «Песня пра зубра». У гэтым творы Гусоўскі выступіў як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў таго часу і папулярызатар гісторыі і культуры Беларусі на сусветнай арэне, прадстаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме выразна прасочваецца патрыятычны заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне дзейнай, свабоднай, гарманічна развітай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, рэнесансава-утапічная канцэпцыя гарманічных узаемадзеянняў чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўных адносін. Гусоўскі стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Вялікая яго заслуга ў пастаноўцы праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання і памнажэння прыродных багаццяў радзімы. Ён крытыкаваў сацыяльна-класавую палітыку Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, з абурэннем пісаў пра пакуты простага народа. З мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Гусоўскі прапанаваў сістэму лацінскай эўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»). У войнах паэт бачыў адну з важнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы і народа. Гусоўскі таксама аўтар паэм «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» (1525). Яго паэзія паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага Княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польска-беларускай літаратур.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мікола Гусоўскі біяграфія iconПершая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі "Песня пра зубра") Мэта
Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”)

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Гусоўскі Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра І паляваньне на яго
Да найясьнейшай уладаркі І панны боны з ласкі божай каралевы польшчы, вялікай княгіні літвы, русі, прусіі І інш. Панны

Мікола Гусоўскі біяграфія icon"Славутыя асобы Беларусі" на сядзібн Партыі бнф
Славутыя асобы Беларусі. 10 графічных І 30 літаграфічных партрэтаў да ўвагі гледачоў прапанавалі мастакі Зьмецер Шапавалаў, Валянцін...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Сузор'е сабраліся разам, дзеля таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 80-х. Вялікая кампазыцыя...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Сузор'е” сабраліся разам –для таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 1980-х. Вялікая кампазыцыя...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы, фатаграфія. Найбольш
Мікола Шарах. 49 год. Нарадзіўся І жыве ў Полацку. Жанаты, трое дзяцей. Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі бнф. Хобі: падарожжы,...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Ермаловіч сфармуляваў новую навуковую канцэпцыю ўтварэньня Вялікага княства Літоўскага, удакладніў межы старажытнай Літвы. Ён называе вкл беларускай

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт...

Мікола Гусоўскі біяграфія iconМаксім Багдановіч біяграфія
Бацька, Адам (1862-1940), вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю І працаваў у Менску...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка