Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд




НазваЛекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд
Дата канвертавання30.10.2012
Памер248.27 Kb.
ТыпДокументы


Лекцыя 1. Уводзіны. Свет і Беларусь ў старажытны перыяд.

Пытанне 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Пытанне 2. Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Засяленне тэрыторыі Беларусі Асноўныя заняткі першабытных людзей, іх грамадскі лад.

Пытанне 3. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне індаеўрапейцаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пытанне 4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна «Белая Русь».

Пытанне № 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Метадалагічныя падыходы. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Прадмет курса. Гісторыя Беларусі – навука якая даследуе развіццё чалавечага грамадства ў мінулым на тэрыторыі сучаснай дзяржавы рэспублікі Беларусь

Значэнне і мэта курса. Значэнне вывучэння гісторыі сваёй радзімы можна акрэсліць такім чынам: для таго каб любіць Радзіму, трэба яе паважаць, а каб паважаць Радзіму трэба яе ведаць, ведаць жа Радзіму без ведання яе гісторыі не магчыма, таму што гісторыя нашай Радзімы, гэта аснова ведаў аб ёй. Такім чынам канчатковая мэта вывучэння вамі, шаноўныя студэнты, курса гісторыі Беларусі гэта ваш патрыятызм.

Метадалагічныя падыходы. У гістарычных даследаваннях а таксама пры выкладанні гісторыі выкарыстовываюцца два метадалагічыя падыходы, фармацыйны і цывілізацыйны.

Фармацыйны падыход прыдумалі і абгрунтавалі Карл Мркс і Фрыдрых Энгельс. Асноўны прынцып фармацыйнага падыходу пры вывучэнні гісторыі – гэта калі для асвятлення ступені развіцця грамадства выкарыстовываецца характарыстыка спосабу вытворчасці. Іншымі словамі калі час падзяляецца на першабытную фармацыю, рабаўладальніцкую, феадалную, капіталістычную, сацыялістычную і камуністычную. Распад СССР паказаў недасканаласць гэтага падыходу. Найвялікшая па плошчы дзяржава, што спрабавала жыць пры сацыялізме і пабудваць камунізм распалася. Гэты факт паставіў пад сумненне правільнсць фармацыйнага падыхода, таму многія гісторыкі звярнуліся да цывілізцыйнга падыхода.

Цывілізацыйны падыход прыдумаў Джордж Арнольд Тоінбі. Пры вывучэнні гісторыі ён прапанаваў разглядаць цывілізацыі: егіпетскую, шумерскую, кітайскую, рускую, заходнееўрапейскую; як адзіныя цэласнасці, абмежаваныя часам і прасторай. На думку Тоінбі кожная цывілізацыя цыклічна, а ўсе цывілізацыі маюць пераемнасть (преемственность). Гэта значыць, кожная цывілізацыя мае ўзросты як чалавек: нараджэнне, дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць і смерць. Маладыя цывілізацыі пераймаюць дасягненні старых і загінуўшых і, такім чынам, кожная новая цывілізацыя пераходзіць на больш высокі ўзровень.

Перыядызыцыя гісторыі Беларусі. Пры вывучэнні гісторыі яе падзяляюць для большай зручнасці на перыяды — адрэзкі часу, калі адбываліся гістарычныя падзеі.

Важнае значэнне надаецца крытэрыям — прыкметам, на аснове якіх робіцца перыядызацыя. Адны гісторыкі кіруюцца сацыяльна-эканамічнымі крытэрыямі, іншыя шукаюць іх у галіне палітыкі ці ў сферы духоўнага жыцця або культуры.

У еўрапейскай гістарыяграфіі (гісторыі гістарычнай навукі) існуе свая «трохчленная схема» перыядызацыі гісторыі: Старажытны свет – Сярэдневякоўе – Новы час. Яе распрацавалі заходнееўрапейскія гуманісты XVI – XVII стст.

У расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі склаўся своеасаблівы дзяржаўніцкі падыход. Гісторыя Расіі падзялялася на перыяды ў сувязі з развіццём дзяржаўнай улады. Галоўнай рухальнай сілай гісторыі лічылася дзяржава.

У 40 – 80-я гг. XX ст. у савецкай гістарыяграфіі і гісторыі Беларусі панавала фармацыйная перыядызацыя гісторыі, якая дзяліла час на першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны перыяды.

Сёння ў шэрагу курсаў гісторыі Беларусі выкарыстоўваецца храналагічна-тэрытарыяльная перыядызацыя. Падзеі выкладаюцца паслядоўна ў храналагічным парадку з улікам таго, дзе яны адбываліся – на тэрыторыі Беларусі ці на ўсім абшары дзяржаў, у складзе якіх тады Беларусь знаходзілася.

Прыкладам такой перыядызыцыі можа служыць Наступная.

  1. Са старажытных часоў да 9 ст. – першабытнае грамадства на тэррыторыі Беларусі.

  2. 9 – 13 ст. Полацка-тураўскі перыяд, ці перыяд Кіеўскай Русі.

  3. 13 ст. – 1569 г. Беларусь у Складзе ВКЛ.

  4. 1569 г. – 1795 г. Беларусь у складзе РП.

  5. 1795 г. – 1917 г. Беларусь у складзе РІ.

  6. Люты – сакавік 1918 г. БНР

  7. 1919 – 1991 БССР

  8. З 1991 Перыяд незалежнай Рэспублікі Беларусь.


Крыніцы вывучэння Гісторыі Беларусі.

Усе крыніцы па гісторыі Беларусі падзяляюцца на дзве групы:

1. Тыя што утварыліся да узнікнення пісьменнасці: а) матэрыялы археалагічных раскопак; б) лінгвістычныя матэрыялы, беларуская і стараславянскія мовы і тапаніміка (назвы вёсак, мястэчак, гарадоў, рэк, азёр і г.д.); в) вусная народная творчасць – казкі, быліны, прымаўкі, легенды, песні.

2. Тыя што утварыліся пасля узнікнення пісьменнасці: заканадаўчыя акты, матерыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная, навуковая і публіцыстычная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку, кіна-фота- i фонадакументы.

З пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных крыніц вядома, што Беларусь прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця.

Пытанні і заданні да Пытання 1.

1. Якое значэнне і мэта ў курса Гісторыя Беларусі?

2. Ахарактарызуйце Фармацыйны падыход да вывучэння і выкладання гісторыі.

3. Ахарактарызуйце цыілізацыйны падыход да выкладання гісторыі.

4. Якая перыядызацыя выкарыстоўваецца сёння пры вывучэнні Гісторыі Беларусі? Прывядзіце прыклады.

5. Ахарактарызуйце дзьве асноўныя групы крыніцаў па Гісторыі Беларусі?


Пытанне 2. Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Засяленне тэрыторыі Беларусі Асноўныя заняткі першабытных людзей, іх грамадскі лад. Каментарыі! Тут прыведзена, само сабой разумеецца, афіцыёзная версія падзей.

Людзі і малпы. Паводле крэацыйнай тэорыі свет і чалавек створаны Богам. Паводле эвалюцыйнай тэорыі жыццё з’явілася на зямлі само, больш складаныя жывыя арганізмы ўзніклі ад больш простых а чалавек вядзе свае паходжанне ад малпы. Найбольш старажытныя малпа-людзі з’явіліся на Зямлі каля 2,6 млн. г. таму у Афрыцы. Прыблізна мільён гадоў таму яны праніклі ў Еўропу. Існуе пяць ступеняў ператварэння малпы ў члавека.

1 – паўднёвая малпа (аўстралапітэк), 2 – чалавек умелы (хомо хабіліс), 3 – чалавек прамахадзячы (хомо эрэктус), 4 – неандэрталец (хомо неандэрталіс), 5 – краманьёнец (хомо сапіенс). Эвалюцыйная тэрыя першага адносіць да пітэкаў, гэта знчыць малпаў; другога трэцяга і чацьвёртага да пітэкантрапаў, гэта знчыць чалавека-малпаў і толькі апошняга да чалавекаў. Каментарыі! Дарэчы, крэацыйная тэорыя адносіць першых двух да малпаў астатніх трох да людзей. У наш час існуе многа літаратуры якая расказывае гісторыю аб тым, як у свой час (прыблізна ў сярэдзіне 19 ст.) піярылася ідэя паходжання чалавека ад малпы і як фабрыкавліся доказы гэтай тэорыі.

Каменны век. Каменны век, гэта калі перавжная большасць прылад працы рабілася з каменю. Лічыцца, што каменны век гэта самы працяглы век у гісторыі чалавецтва, бо малпе патрэбна два с паловай мільёны гадоў каб стаць чалавекам а чалавеку патрэбна 45 тысяч гадоў каб навучыцца рабіць прылады працы з жалеза.

Палеаліт або Стары каменны век 2 6000 000 год да н. э. – 10 000 год да н. э. Ён падзяляецца на тры падэпохі – Ранні Палеаліт або алдувайская эпоха, Сярэдні Палеаліт або эпоха Мусцье і Верхні або позні палеаліт.

Ранні Палеаліт – 2 6000 000 год да н. э. – 1 00 000 год да н. э.

Сярэдні Палеаліт або эпоха Мусцье – 100 000 год да н. э. – 35 000 год да н. э.

Верхні або позні палеаліт – 35 000 год да н. э. – 10 000 год да н. э.

Мезаліт або сяэдні каменны век – 10 000 год да н. э. – 5 000 год да н. э.

Неаліт або новы каменны век – 5 000 год да н. э. 3 000 год да н. э.

Бронзавы век – 3 000 год да н. э. – 800 год да н. э.

Жалезны век – 800 год да н. э. 500 год н. э.

Далей пачынацца пісьмоая гісторыя.


Трэба адзначыць, што староннікі крэацый най тэорыі даюць ншаму свету не больш 10 000 год і падцвярджаюць гэтае сваё сцвярджэнне досыць пераканаўча.

Засяленне тэрыторыі Беларусі Найбольш старажытныя доказы прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі адносяца да сярэдняга палеаліту або эпохі Мусцье (100 – 35 тыс. гадоў да н. э.) Гэта асобныя і вельмі не шматлікія прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне. Пасля сябе іх пакінулі неандэртальцы. (Так сказаць, яшчэ пітэкантрапы але ўжо амаль зусім чалавекі :) Прылад працы, пакінутых нендэртальцамі, застался не шмат таму, што ў гэты час Белрусь пакрылася ледавіком.

Пасля пачатку верхняга палеіта (35 000 год да н. э. – 10 000 год да н. э.) на кароткі тэрмін, прыблізна 24 – 22 тыс. гадоў да н. э. поўдзень Беларусі растаяў, і тут з’явіліся людзі сучаснага тыпу (хомо сапіенсы). Праўда, ў эпоху верхняга палета тут і іх было вельмі не шмат. Выяўлена ўсяго дзве стянкі на Гомельшчыне каля весак Юравічы і Бердыж. На кожнай з іх жыло да 60 чалавек. Магчыма, што стаянак эпохі палеаліта ў Беларусі было значна больш але знойдзена на сённяшні дзень толькі дзьве.

Прыродныя ўмвы ў эпоху верхняга палеаліта былі надзвычай цяжкімі. Жыцце было магчыма ўсяго два тысячагоддзі на поўдні Беларусі і тое, жыццё гэта было жыццём сярод вечнай мерзлаты. Клімат таго часу ў Беларусі былі такім жа як цяпер за палярным кругам, было вельмі холадна нават летам. Тэрыторыю нашай краіны засялялі маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені. Паляванне на гэтых жывел загонным спосабам а яшчэ збіральніцтва і былі асноўнымі заняткамі першабытных людзей. Палявнне загонным спосабам было магчыма толькі вялікімі мужчынскімі калектывамі. Традыцыйная гісторыя лічыць, што такое паляванне рэдка прыносіла поспех і людзі часцей харчаваліся прадуктамі збіральніцтва якія здабывалі жанчыны.

Паводле афіцыйнай версіі асноўнай грамадскай адзінкай таго часу была мацярынская родвая абшчына, гэта вялікая група родственнікаў па мацярынскай лініі якая жыла разам. Па мацярынскай лініі таму, што ў той час быў матрярхат, гэта значыць галоўнай у грамадстве была жанчына. У той жа час ва ўсіх падручніках напісана, што родам кіраваў старэйшына – мужчына а племем – сукупнасцю радоў, кіраваў савет старэйшын – мужчын і мужчына – вождзь.

Каментарыі! Дзе ж тут матрыярхат?

Сам матрыярхат у літаратуры тлумачыцца двюма прычынамі. 1. У каменным веку жанчыны займаліся збіральніцтвам а мужчыны паляваннем, збіральніцтва забяспечвала племя ежай лепш чым паляванне таму ў жанчын і ўлады было болей. 2. Сямьі ў тыя часы не было, дзеці не ведалі сваіх бацькоў а дзяцей выховывала маці, паколькі кожная жанчына станавілася маці то і паважалі жанчын больш у іх было больш аўтарытэта.

Каментарыі! Першая прычына матрыярхата вельмі штучная (искусственная). Вы сабе ўяўляеце мужчыну, які яшчэ ўчора быў малпай і які аддае ўладу ў родзе жанчыне толькі на аснаванні таго, што жанчына назбірала больш карэнчыкаў ды ягад. Я сабе такога культурнага дзікуна не магу ўявіць, для такога мужчыны можа быць толькі адзін аргумент, гэта важкая дубіна. І ўлада ў племені людзей, якія паходзяць ад малпаў, будзе у таго ў каго дубіна цяжэйшая. Другая прычына матрыярхата больш верагодноя, але малпы жывуць гарэмамі дзе ўсе ведаюць свайго бацьку і дзе няма ніякай мовы аб матрыярхаце.

Трэба адзначыць, што асноўным вынаходніцтвам эпохі палеаліту быў агонь. Згадзіцеся, гэта вынаходніцва вельмі значнае.

8. Якое асноўнае вынаходніцтва зроблена у эпоху Палеаліта?

Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 10 тыс. гадоў таму, Рэльеф мясцовасці, сетка рэк, таксама як раслінны і жывёльны свет, паступова сталі падобнымі на сучасныя. Пачалася эпоха мезаліту, якая датуецца на тэрыторыі Беларусі 10 000 год да н. э. – 5 000 год да н. 3 поўдня па рэках адбывалася засяленне Беларусі людзьмі. Асноўным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі лук і стрэлы. Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву змяніўся характар палявання, яно стала індывідульным. Лічыцца, што з дапамогай лука і стрэл паляўнічыя сталі здабываць болш ежы чым ў эпоху палеаліта і статус мужчыны ў племені ўзрос.

Сямьі ў мезаліце яшчэ не было але ва ўсіх плямёнах была ўведзена экзагамія, гэта значыць былі забаронены палавыя сувязі ўнутры рода. Многія аўтары іменна экзагаміяй тлумачаць з’яўленне плямёнаў – аб’яднанняў некалькіх родаў. Пры экзагаміі палавыя сувязі былі магчымы толькі паміж прадстаўнікамі розных родаў. Дзякуючы гэтаму ўмацовываліся сувязі паміж шматлікімі родамі і ўтваралася племя.

Раней ужо казалася, што асноўным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі лук і стрэлы. Акрамя лука і стрэл важным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі рыбалоўныя прылады акрамя рыбалоўнай сеткі, човен, у гэту эпоху быў прыручаны сабака. У Беларусі былі выяўлены каля 80 стаянак эпохі мезаліта. На кожнай з іх магло пражываць не болш 60 чалавек. Такім чынам можна зрабіць высновў, што насельніцтва Беларусі ў эпоху мезаліту складала 4800 чалавек. Але гэта цыфра не можа быць дакладнай па двум прычынам. 1. Стаянкі эпохі мезаліту маглі быць выяўлены не ўсе. 2. Многія плямены гэтай эпохі вялі вандроўны лад жыцця, таму мноія стаянкі эпохі мезаліту былі часовымі прываламі на маршруце адной і той жа групы людзей.

Неаліт на тэрыторыі Беларусі быў ў канцы 5 000 год да н. э. 3 000 год да н. э. Да гэтага часу клімат стаў больш цёплы і ў Беларусі з’явіліся ліставыя лясы. Людзі гэтай эпохі перайшлі да аседлага ладу жыця. Іменна ў гэты час ў жыцці першабытных людзей адбыліся многія карэнныя змены. Адбылася так званая неалітычная рэвалюцыя. Неалітычная рэвалюцыя, гэта пераход ад прысвойваючых форм гаспадарання да вытворчых. Іншымі словамі ад палявання і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Акрамя земляробства і жывелагадоўлі ў неаліце былі вынайдзены керамічны посуд, тканіна, рыблоўная сетка і многа новых тэхналогій. Напрыклад, вынайдзены шахтавы спосаб здабычы крэмню. У Беларусі крэмневыя шахты эпохі неаліту былі знойдзены каля пасёлка Краснасельскі, што недалёка ад Гродна. Крэмень гэта найлепшы камень для вырабу прылад працы. Але ў неаліце тэхналогіі апрацоўкі каменю развіліся на столькі, што прылады працы можна было рабіць з любога каменю таму, што яго навучыліся піліць свярліць і шліфаваць.

Усе гэтыя новыя тэхналогіі і вынаходніцтвы прывялі да з’яўлення новых грамадскіх адносін. Гісторыкі эвалюцыяністы лічаць, што толькі ў неаліце з’явілась парная сям’я, мала таго, яны сцьвярджаюць што парная сям’я гэта зусім не тое, што сучасная. На іх думку сучасную сямью (тую якую мы ўсе ведаем) трэба называць манагамнай таму, што супругаў у ёй утрымлівае не толькі любоў але і агульная маёмасць. Лічыцца, што манагамная сям’я пачала фарміравацца толькі ў эпоху бронзавага веку. А ў эпоху неаліту была толькі парная сямья, якая трымалася толькі на каханні следавацельна была не трывалай.

Парная сямья, а не манагамная, была ў той час таму, што Прыватная маёмасць у эпоху неаліта толькі пачынала фарміравацца.

Сярод неалітычных помнікаў Беларусі вельмі часта сустракаюцца сведчанні таго, што прыватная маемасць ужо была. Напрыклад пахаванні эпохі неаліта бываюць надзвычай беднымі і надзвычай багатымі, гэта значыць, што ўжо ў той час была мёмасная няроўнасць. Каля краснасельскіх крэмневых шахтаў знаходяць бурштынавыя ўпрыгжванні, якія маглі быць прывезены толькі з берагоў Балтыйскага мора, гэта ўказывае на наяўнасць абмену крэмня на бурштын, што ужо з’яўляецца зачаткам гандлю.

У Егіпце ў эпоху неаліта ўжо была дзяржава, пісьменнасць, гарады, адным словам цывілізацыя, а ў нас быў яшчэ родаплемянны лад. Хутчэй за ўсё так было таму, што ў Егіпце глебу можна апрацоўваць завостранай палкай і здымаць пры гэтым добры ураджай. Там высокія ўраджаі ўжо ў неаліце забяспечвалі насельніцтва на столькі, што ўжо у той час з грамадства вылучылісь асобныя групы людзей якія не займалісь здабычай прадуктаў харчавання асабіста. Яны прысвячалі сябе іншым заняткам, рамяству, гандлю, кіраванню, ваеннай службе філасофіі і т. п. У нас такое стане магчымым толькі калі з’явяцца жалезныя прылады працы, годныя для раскарчоўкі векавых лясоў і апрацоўкі камністых глебаў.

У час з 3 000 год да н. э. – 800 год да н. э. на тэрыторыі Беларусі быў бронзавы век. Пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснавананыя на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве. З'яўляліся медныя і бронзавыя вырабы: нажы шылы, наканечнікі дзідаў, сякеры, упрыгожанні, якія траплялі сюды ў невялікай колькасці праз абмен. Большасць прылад працы выраблялася па-ранейшаму з крэменю, рога і косці. Пры раскопках часта на паселішчах і могільніках трапляюцца разнастайныя шліхтаваныя сякеры.

Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Пры матычным земляробстве пад пасевы рыхтаваліся невялікія ўчасткі зямлі, якія апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Лес пры гэтым не паліўся і не карчаваўся. У пэўных умовах роля жывёлагадоўлі была больш істотная ў параўнанні з земляробствам.

Лічыцца, што ў бронзавым веку матрыярхат быў заменены на патрыярхат і асноўнай грамадскай адзінкай стала бацькоўская родавая абшчына, гэта значыць некалькі пакаленняў родственнікаў па бацькоўскай лініі, што жывуць разам.

У бронзавым веку з’явілася новая форма кіравання – ваенная дэмакратыя. Ваенная дэмакратыя гэта калі ўсімі пытаннямі жыцця племені кіруе сход паўнапраўных мужчын – воінаў (толькі воін лічыўся паунапраўным). Такая форма кіравання стала патрэбнай таму, што ў бронзавым веку на тэрыторыю Беларусі сталі трапляць прышлыя плямёны, сустрэча з каторымі праходзілі не заўсёды мірна. Насельніцтва Беларусі у гэты час па зразумелым прычынам жыло ва ўмацваных гарадзішчах.

Першымі з чужых пляменаў на тэрыторыю беларусі трапілі фінаўгорцы – прадстаўнікі уральскай моўнай сям’і следам сюды трапілі балты – прадстаўнікі індаеўрапейскай моўнай сям’і. Фінаўгорцы тут зьявіліся прыблізна ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры а балты ў другім. Славяне сюды сталі трапляць толькі ў жалезным веку. Паслядоўна гэтыя народы зліваліся з мясцовым насельніцтвам і такім чынам ў Белаускай мове цяпер ёсць як фінаўгрскія так і балцкія словы.

У 800 год да н. э. 500 год н. э. на тэрыторыі Беларусі адбываўся жалезны век. Лічыцца, што жалеза было вынайдзена балтамі. Для жалезнага веку характэрны змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Бацкоўская родавая абшчына пачала распадацца на асобныя сем’і – муж, жонка, дзеці, якія сяліліся ўжо у вёсках не па роднасным прынцыпе. Такім чынам утварылася суседская абшчына. Дарэчы вёскі ўзгаданы не выпадкова таму, што людзі ў гэты час перасяліліся з гарадзішчаў у селішчы гэта значыць вёскі. Так адбывалася таму, што людзі сябе адчувалі ў большай бяспецы чым у папярэднюю эпоху. Мяркуюць, што на тэрыторыі Беларусі у жалезным веку ў балтаў была ўжо зачаткі дзяржаўнасці, якія дазвалялі людзям адчуваць сябе ў бяспецы.

Славяне на тэрыторыю Беларусі пачалі перасяляцца ў канцы жалезнага веку. Мяркуюць, што перасяленне гэта было не мірным. Ва ўсякім выпадку па матэрыялам археалагічных раскопак ясна, што у 5-м веку нашай эры балцкія паселішчы загінулі ў агні. З прыходам славян археалагічная перыятызацыя (гэта значыць каменны, бронзавы, жалезны вякі) ўжо не зусім падыходзіць, таму што са славян пачынаецца пісьмовая гісторыя.

Аб духоўным жыцці таго часу ведаць наступнае. Для ранняй стадыі абшчынна-родавага грамадства найбольш характэрны быў татэмізм — сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам) і так званым «татэмам» — пэўным відам жывёл, раслін і інш. Людзі верылі, што яны непарыўна звязаны са сваім татэмам. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў «казу», «мядзведзя» ў час калядавання.

Анімізм (ад лацінскага слова «анімус»—душа, дух) — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, якія надзелены свядомасцю, воляй і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць у жывой і нежывой прыродзе. Анімістычныя ўяўленні складалі частку вераванняў першабытных людзей. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.

Фетышызм — культ неадушаўлёных прадметаў — фетышаў (камянёў, амулетаў), надзеленых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі.

Магія — вера ў здольнасць чалавека асобым чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

Першабытнае мастацтва. Разам са з’яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае мастацтва — малюнкі, статуэткі, упрыгажэнні, арнаменты на посудзе і іншых вырабах, музычныя інструменты і г. д.

Пытанні і заданні да Пытання 2.

1. Раскжыце коратка пра крэацыўную і эвалюцыйную тэорыі? 1. Раскжыце коратка пра крэацыўную і эвалюцыйную тэорыі?

2. Якія ступені эвалюцыі чалавека існуюць згодна эвалюцыйнай тэорыі?

3. Каго з названых істот эвалюцыйная тэрыя адносіцьд а малпаў каго да чалавека-малпаў а каго да людзей?

4. Каго з названых істот крэацыйная тэорыя адносіць да людзей а каго да малпаў.

5. Акрэсліце храналагічныя рамкі кожнай з эпох дапісьмовай гісторыі паводле эвалюцыйнай тэорыі.. Што па гэтаму поваду гавораць крэацыяністы?

6. Трэба расказаць усё пра дзве першыя стаянкі чалавека сучаснага тыпу на тэррыторыі Беларусі?

7. Раскажыце ўсё пра матрыярхат і Мацырынскую родавую абшчыну.

8. Чым тлумачыцца матрыярхат?

9. Як матрыярхат крытыкуюць староннікі крэацыйнай тэорыі?

8. Якое асноўнае вынаходніцтва зроблена у эпоху Палеаліта? // Трэба адзначыць, што асноўным вынаходніцтвам эпохі палеаліту быў агонь.

9. Што такое экзагамія, якое ў яе значэнне для развіцця грамадства?

10. якія вынаходніцтвы былі зроблены у эпоху Мезаліта?

11. Што такое неалітычная рэвалюцыя?

12. Якія вынаходніцтвы былі зроблены у эпоху Неаліта?

13. Якая розніца паміж парнай і манагамнай сямёй?

14. Чаму у эпоху неаліта была магчыма толькі парная сямья?

15. Чаму наша цывілізацыя значна адставала ад егіпетскай?

16. Калі матрыярхат быў заменены на патрыярхат?

17. Што такое ваенная дмакратыя?

18. Чаму іненна гэта форма кіравання стала актуальнай у Бронзавым веку?

19. Чаму у жалезным веку насельніцтва Беларусі Перасялілася з гарадзішчаў у вескі ці селішчы.

20. Што такое татэмізм?

21. Што такое Анімізм?

22. Што такое фетышызм?


Пытанне 3. Вялікае перасяленне народаў. Рассяленне індаеўрапейцаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пад вялікім перасяленнем народаў разумеюць усе перамяшчнні вялікіх груп насельніцтва, што адбываліся ў гісторыі пад уплывым змяніўшыхся кліматычных умоў, дэмаграфічных працэсаў, войнаў, эпідэмій і т. п.

Найбольш важную ролю для гісторыі Еўропы адыгралі Індаеўрапейцы, таму, што іменна яны сталі яднаючай асновай для ўсіх народаў гэтага кантынента. Індаеўрапейцы былі першай самай буйной групай людзей якая пакінула сваю радзіму і засяліла Еурапейскі кантынент. Большасць народаў сучаснай Еўропы гавораць на індаеўрапейскіх мовах.

Індаеўрапейцы Індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, побач на тэрыторыі сучаснага Ірана і Пакістана. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач праз Балканы і Каўказ.

Першымі індаеўрапейцамі якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі былі балты. Адбылася гэта прыблізна 2500 год да нашай эры і этнічна “паглынулі” мясцовае насельніцтва каменнага веку (назва гэтага насельніцтва навуцы не вядома) ды прышлае фінаўгорскае насельніцтва.

Сваю назву балты атрымалі з-за блізкасці да Балтыйскага мора. Але балты займалі значна больш шырокую тэрыторыю. Іх селішчы даходзілі на захадзе ледзь не да ракі Одар, на ўсходзе – да вярхоўяў ракі Волгі. На поўначы балты рассяліліся да Фінскага заліва на поўдні да Палесся. У 2 – 5 ст.ст. нашай эры балты перажывалі свой “залаты век” і ў той час дасягнулі росквіту іх рамяство і гандаль. На тэрыторыі Беларусі пражывалі літва, яцвягі і іншыя балцкія плямёны. Старажытныя балты сталі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў.

Прыблізна 300 г да н. э. на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць славяне. Славяне перанялі ў іх каштоўны вопыт жыцця ў лясным краю, узоры ўпрыгожванняў, захавалі балцкія назвы рэк і азёр.

Назва народа “славяне” паходзіць ад “слова”. Славянамі звалі сябе людзі, якія “валодалі словам”, гэта значыць, разумелі адзін аднаго. Большасць гісторыкаў змяшчаюць прарадзіму славян паўночней Карпат. Цяпер гэта тэрыторыя належыць Польшчы і Украіне.

Візантыйцы першымі звярнулі ўвагу на новы народ. Візантыйскія гісторыкі адзначалі, што славяне адрозніваліся высокім ростам і сілай, былі язычнікамі, шанавалі сілы прыроды і розных богаў. Ваявалі яны галоўным чынам пешымі. Лад іх жыцця быў просты і непатрабавальны. Усе гэтыя сведчанні адносяцца да 6 ст. У той час славяне ўжо падзяліліся на асобныя групы. Адна – склавіны – пражывалі заходней Днястра, побач з Дунаем. Іншая – анты – змацаваліся на землях ад Днястра да Дняпра. Зараз гэта тэрыторыя Украіны. Але візантыйцы асоба падкрэслівалі, што ўсе групы славян гаварылі на адной мове і нічым не адрозніваліся. Першапачаткова яны мелі адно агульнае імя – венеды.

Магчыма, у больш ранні час славяне былі вядомыя пад іншымі імёнамі. Існуе меркаванне, што славянамі называліся неўрамі. Яны жылі дзесьці на поўдні сучаснай Беларусі. Распавядалі, што гэтыя неўры раз у год на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў. Легенды пра обаратняў і пазней былі распаўсюджаны на беларускай зямлі.

Славяне мусілі пакінуць сваю радзіму з-за рэзкага пахаладання клімата, якое адбылася ў 5 ст. на іх прарадзіме. Яно (пахаладанне) зрабіла не магчымым земляробства. У канцы ранняга сярэдневечча славяне асвоілі тэрыторыю Беларусі. Пры гэтым славянскія плямёны змешваліся з балтамі, што стала асноўнай прычынай своеасаблівасці славян на тэрыторыі Беларусі.

Адносіны славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі першапачаткова былі мірнымі. Балцкія плямёны былі невялікія, ды і славян прыходзіла зусім мала. Таму месца хапала ўсім. Славяне змешваліся з мясцовым насельніцтвам.

У канцы 7 – пачатку 8 ст. на тэрыторыю Беларусі прыйшла новая хваля славянскіх перасяленцаў. Ваенныя сутыкненні славян з балтамі тым часам учасціліся. У агні пажараў гінулі гарадзішчы балтаў. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі.

Усю паўночную частку сучаснай Беларусі засялялі полацкія крывічы, ці палачане. Галоўным іх горадам быў Полацак. Сваю назва горад атрымаў ад ракі Палаты, побач з вусцем якой і быў заснаваны. Ад назвы горада ці ракі сталі называцца і крывічы-палачане. Назва ж крывічаў, магчыма, паходзіц ад імені старэйшыны роду Крыва ці ад слова “кроўныя”, гэта значыць сваякі па крыві.

Дрыгавічы. Увесь поўдзень Беларусі з цягам часу заняў яшчэ адзін усходнеславянскі саюз плямёнаў – дрыгавічы. Спачатку яны пасяліліся ў сярэднім цячэнні Прыпяці, у багністай мясцовасці. Адгэтуль і іх назва (ад слова “дрыгва” – балота). Існуе і іншая версія аб паходжанні назвы дрыгавічаў – ад імя Драг ці Драгавіт.

Пазней дрыгавічы накіраваліся на захад і поўнач. Яны занялі басейн ракі Свіслач і сярэдняе цячэнне ракі Бярэзіны. Менавіта тут была заснавана сталіца Беларусі – Менск. Частка дрыгавічаў рассялілася на Брэстчыне.

Усходнія землі Беларусі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. Галоўным чынам яны жылі вакол ракі Сож, што цячэ з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Днепр. На ўсходзе суседзямі радзімічаў былі вяцічы, а на поўдні – северане. Усе гэтыя ўсходнеславянскія саюзы плямёнаў мелі агульнае паходжанне.

У “Аповесці мінулых гадоў” захаваўся цікавае аповяданне пра паходжанне радзімічаў і вяцічаў. Нібы калісьці з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў.


Пытанні і заданні да Пытання 3.

1. Што такое вялікае перасяленне народаў?

2. Якое значэнне для гісторыі Еўропы мелі Індаеўрапейцы.

3. Расказаць усё магчымае пра Балтаў.

4. Хто такія неуры і якія цікавыя гісторыі пра із расказываюць?

5. Што адбылася ў Беларусі у 7 – 8 ст.

6. Расказаць пра крывічоў.

7. Расказаць пра дрыгавічоў.

8. Расказаць пра радзімічаў.


Пытанне 4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна «Белая Русь».

Тэорыі паходжання беларусаў. Тэорый паходжання беларусаў існуе чатыры: тэорыя старажытна-рускай народнасці, кравіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, фінская і славяна-балцкая або субстратная.

Тэорыя старажытна-рускай народнасці. Яе аўтары Карнейчык і Токараў. Тэорыя называецца “Тэорыя старажытна-рускай народнасці”. У часы Кіеўскай Русі існавала старжытна-руская народнасць, якая ў паследуючыя часы распалась на ўкраінцаў беларусаў і рускіх. Беларускія навукоўцы, якія прытрымліваюцца беларускай нацыянальнай ідэі адмаўляюць існаванне старажытна-рускай народнасці, яны сцвярджаюць, што Кіеўскя Русь існавала ў якасці адзінай дзяржавы толькі ў часы праўлення Уладзіміра Святаславіча ў Кіеве, гэта 980 – 1015 гг. За такі кароткі час у эпоху сярэднявечча не магла скласціся адзіная народнасць на такой вялікай тэрыторыі як Кіеўская Русь.

Кравіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Усевалад Ігнатоўскі і Уладзімір Пічэта прапанавалі кравіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую тэорыю паходжання Беларусаў. Яны лічылі, што матэрыяльная і духоўная культура беларускага народа паходзіць ад матэрыяльнай і духоўнай культуры крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Недахоп гэтай тэорыі ў тым, што яна ігнаруе балцкі і фінаўгорскі элемент у фарміраванні беларускага этнасу.

Фінская. Гэту тэорыю паходжання беларускай народнасці прапанаваў Ласкоў Іван. Яна называецца фінская бо на думку аўтара Беларусы паходзяць ад фінаў і славян. Ласкоў так думаў таму, што на тэрыторыі Беларусі шмат геаграфічных назваў фінскага паходжання. Фінскі элемент у фарміраванні беларускага этнасу бясспрэчна прысутнічаў, але ён быў не такі значны як балцкі. Таму большасць гісторыкаў не пагаджаюцца з гэтай тэорыяй паколькі фінскія назвы маглі трапіць да балтаў а ад іх ужо да славян.

Славяна-балцкая або Субстратная. Гэту тэорыю прапанавалі Сядоў і Штыхаў. Гэтыя гісторыкі перакананы, што беларуская народнасць адчула на сабе элементы ад усіх тых народаў якія жылі на тэрыторыі Беларусі, але найбольшае значэнне для фарміравання Беларускага этнасу мелі Балты. Таму беларускі этнас гэта не што іншае як славяна-балцкі субстрат. На гэта ўказвае мноства геаграфічных назваў Балцкага паходжання, якія ёсць у Беларусі, зацьвярдзелыя гукі “р” і “ч” у бел. мове культ вужа і наяўнасць галаўнога ўбора наміткі ў беларускім жаночым народным касцюме. Руская народнасць. на думку Сядова і Штыхава паходзіць ад славян і фінаў, украінская ад славян і іранамоўных плямён (сарматаў і скіфаў).

Тэорыі паходжання тэрміна “Белая Русь”. Існуе многа тэорый паходжання назвы Белая Русь але ўсе яны не праўдападобныя. Да гэтых пор паходжанне назвы нашай Радзімы не растлумачана. На мой погляд найбольш верагоднае тлумачэнне паходжання гэтай назвы наступнае:

Упершыню назва Белая Русь узнікла ў 12 стагоддзі ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскай зямлі. У 1169 годзе уладзіміра-суздальскі князь Андрэй Багалюбскі правёў пераможны паход супраць кіеўскага князя Мсціслава і Кіеў быў захоплены.

Парушаючы традыцыю, князь Андрэй не стаў княжыць у Кіеве, а перадаў горад малодшаму брату. Андрэй палічыў, што горад страціў чысціню праваслаўя і ўвёў у свой тытул прыбаўку – “князь беларускі”, гэта значыць князь Белай Русі. Іншымі словамі ён назваў сваё – Уладзіміра-Суздальскае княства Белай Руссю таму, што там была чыстая правслаўная вера.

У 1236 – 1240 гадах рускія землі трапілі пад уладу татара-манголаў. I назва Белая Русь, разам з уцекачамі, перайшла на смаленскія землі, яшчэ не кранутыя ардынскай заваёвай. Але ў 1276 годзе і Смаленск быў захоплены татарамі. Тады Белай Руссю пачалі называць Полацкую, Віцебскую, Магілёўскую землі, якіх мангольскае нашэсце падпарадкаваць сабе не здолела. Тут найменне і замацавалася. Заходнія беларускія землі Белай Руссю ніколі не называліся, і няцяжка зразумець чаму. Паколькі назва мела царкоўнае паходжанне (ды і прыйшла разам са святарамі, што ратаваліся ад ардынскай няволі), дык перанесці яе на Гродзеншчыну ці Брэстчыну не дазваляла язычніцтва, распаўсюджанае тут як сярод літоўцаў і яцвягаў, так і сярод славянскага жыхарства. Царква і капішча мірна суіснавалі ў гарадах, а на вёсцы ў той час цэркваў наогул не будавалі. І так было да пачатку 15 стагоддзя, з 15 стагоддзя на гэтых землях пачало распаўсюджвацца каталіцтва, таму Гродзеншчына і Брэстчына ў спачатку называліся Чорнай Руссю а пазней Літвою.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ не хацела пакідаць далучаным землям іх палітычную назву ВКЛ, назваць іх Расіяй не адважвалася бо гэта магло справакаваць бунт. У якасці кампраміснага варыянта для далучаных земляў абралі адну з гістарычных назваў а іменна Белая Русь. Некаторы час у афіцыйных дакументах і навуковых працах Расійскай імперыі фігуравала і назва Чорная Русь, але паколькі чорны колер сімвалізаваў язычніцтва, назву Чорная Русь хутка забылі.


Пытанні і заданні да Пытання 4.

1. Раскажыце ўсё пра тэорыю старажытнарускай народнасці?

2. Раскажыце ўсё пра Кравіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую тэорыю?

3. Раскажыце ўсё пра Фінскую тэорыю?

4. Раскажыце ўсё пра Славяна-балцку або Субстратную тэорыю?

5. Раскажыце пра найболей верагодную тэорыю паходжання назвы



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя 11. Свет І Беларусь у міжваенны перыяд 1921 – 1939 гг
Удзел бсср ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі І...

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя Беларусь у перыяд станаўдення І развіцця буржуазнага грамадства др пал. 19 – пач. 20 ст

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
Працэсы культурнага развіцця на беларускіх землях. Культурнае самасцвярджэнне беларусаў

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconБеларускіх арганізацый І партый. Фактычна з’езд бсг перарос у з’езд беларускіх арганізацый І партый. Прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Яны стварылі Беларускі нацыянальны камітэт
Лекцыя 12. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconХарактар І асаблівасці адносін паміж СССР І Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. Уводзіны
Ссср на ўсхваленне савецкай палітыкі І дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у гісторыі савецкай...

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconТэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык
...

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд icon2. План лекцый Лекцыя 1
Лекцыя Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна

Лекцыя Уводзіны. Свет І Беларусь ў старажытны перыяд iconЛекцыя Еўропа І Беларусь у познім сярэднявеччы, утварэнне І умацаванне вкл (13 – перш пал. 16 ст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка