Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў




НазваТэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў
Дата канвертавання30.10.2012
Памер102.1 Kb.
ТыпДокументы

Настаўнік Сборцаў С.М.

Тэма 1. Гаспадарка і грамадскі лад першабытных людзей

Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў

Узнікненне чалавечага грамадства — доўгі працэс. Паводле навуковых даных ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся на Зямлі каля 2,6 млн. гадоў таму. Прыблізна мільён гадоў таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е.

Археалагічная перыядызацыя. Самая старажытная эпоха археалагічнай перыядызацыі — каменны век. Гэта эпоха пачалася са з'яўленнем чалавека і закончылася, калі чалавек стаў карыстацца металічнымі прыладамі, 6—4 тыс. гадоў таму.

каменны век падзяляецца на эпохі:

  • старажытны каменны век, або палеаліт.

    • ніжні, або ранні,

    • сярэдні палеаліт (эпоха мусцье)

    • верхні, або позні, палеаліт.

  • мезаліт — сярэдні каменны век — пераходная эпоха паміж палеалітам і неалітам - ад IX да канца V тысячагоддзя да н. э.

  • новы каменны век, або неаліт. У Еўропе з VI да канца III тысячагоддзя да н. э. На Беларусі неаліт пачаўся з канца V тысячагоддзя.

  • Бронзавы век - II тысячагоддзе да н. э.

  • Жалезны век, сяр. 1 тысячагоддзя да н.э. калі адбывалася разлажэнне познародавай абшчыны, заканчваецца гісторыя першабытнага грамадства.

Хронологические рамки весьма условны.

Периодизация истории первобытного общества.

1. каменны век (100 т. да н.э. – 3 тыс. да н.э.)

  • Палеаліт (100-10 тыс. да н.э.)

Час з’яўлення чалавека на Беларусі (100-40 т. да н. э. )

Першыя стаянкі: Бердыж і Юравічы (100-20 т.да н.э.)

  • Мезаліт (10-6 тыс. да н.э.)

  • Неаліт (5-3 тыс. да н.э.)

2. Бронзавы век (2-1 тыс. да н.э.)

З’яўленне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм (3-2 тыс. да н.э.)

3. Жалезны век (пач. 1 тыс. да н.э. – Vст. н.э.)

З’яўленне славянаў на Беларусі (6-7 ст. н.э.)

Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі.

Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье (100—35 тыс. гадоў таму),знойдзены каля вёсак Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне. Галоўныя заняткі - Збіральніцтва і паляванне

На Гомельшчыне вучоныя даследавалі рэшткі дзвюх позна-палеалітычных стаянак, якія існавалі 26 —24 тыс. гадоў таму каля вёсак Юравічы і Бердыж.

Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 15 тыс. гадоў таму.

У мезаліце адбывалася засяленне Беларусі людзьмі. Спачатку чалавек з'явіўся толькі на некаторых участках далін буйных рэк. Потым ён рассяліўся Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на Беларусі ўтварылася 7—8 тысячагоддзяў таму ў эпоху мезаліту.

У плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвьімі наканечнікамі. Памочнікам чалавека стаў сабака — першая прыручаная жывёла. Але роля збіральніцтва не памен-шылася. У гаспадарцы значнае месца заняло рыбалоўства.

Неаліт пачаўся ў к. V — IV тысячагоддзі да н. э. К гэтаму часу усюды раслі ліставыя лясы. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся пры вусцях рэк, на іх берагах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва было рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. Пад канец эпохі неаліту з'явіліся вытворчыя формы гаспадаркіпрымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля.

На змену прысвойваючай (спажыв'ецкай) гаспадарцы прыйшла гаспадарка вытворчая. Гэта «неалітычная рэвалюцыя» (упершыню архаічнае земляробства ўзнікла ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе).

З'яўленне керамічнай вытворчасці. Посуд ляпілі ўручную і абпальвалі. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнаментам, які меў рэлігійны сэнс.

Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, матык. Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным спосабам. Старажытныя шахты былі выяўлены каля Краснага Сяла Ваўкавыскага раёна. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі.

Бронзавы век пачаўся ў канцы III — пачатку II тысячагоддзя да н. э. Пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і земляробстве. З'яўляліся медныя і бронзавыя вырабы (нажы, шылы, наканечнікі дзідаў, сякеры, упрыгажэнні), якія траплялі праз абмен. Большасць прылад працы выраблялася з крэменю, рога, косці. Пры раскопках часта на паселішчах і могільні-ках трапляюцца разнастайныя шліхтаваныя сякеры.

Важная рыса бронзавага веку— паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Пад пасевы рыхтаваліся ўчасткі зямлі, якія апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі.

Індаеўрапейцы і іх роля ў гісторыі народаў Еўропы.

У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі прыйшлі плямёны. Яны карысталіся бронзавымі прыладамі працы і маглі іх вырабляць, аднак асноўныя прылады рабілі з каменя. Характэрнымі прыладамі ў новых плямён былі каменныя свідраваныя сякеры, гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура. Таму археолагі У адносінах да новых плямён выкарыстоўваюць назвы «культуры шнуравой керамікі», ці «культуры баявых сякер», а плямёны называюць «шнуравікамі». Гісторыкі часцей ужываюць назву «індаеўрапейцы».

Індаеўрапейцы ведалі жывёлагадоўлю і земляробства. Індаеўрапейцы жылі ў Малой Азіі, побач з Іранам. Адсюль рассяліліся праз Балканы і Каўказ.

Ва Усходняй Еўропе вылучаюць некалькі культур шнуравой керамікі. Для Беларусі найбольшую цікавасць уяўляюць плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах. Яны размяшчаліся ў поймах рэк на пясчаных дзюнах. Памёршых сародзічаў хавалі ў курганах ці ў бескурганных грунтавых могільніках. Сярэднедняпроўская культура пачала фарміравацца на Кіеўшчыне. Гэтыя плямёны здолелі авалодаць амаль усім Падняпроўем.

Тады стары мацярынскі род з яго роўнасцю паміж жанчынамі і мужчынамі ператварыўся ў новую форму роду — бацькоўскі, або патрыярхат. На чале роду становіцца мужчына.

Індаеўрапейцы з дапамогай сабак ахоўвалі статкі да-машніх жывёл на пашах.

Павелічэнне колькасці насельніцтва прымушалі індаеўрапейцаў перасяляцца на новыя землі. Такія міграцыі адбываліся хвалямі.

Пад уздзеяннем плямён культуры шнуравой керамікі адбываўся пераход мясцовага неалітычнага насельніцтва да бронзавага веку, калі вызначаліся вялікія культурна-гістарычныя супольнасці — праславян, прабалтаў, прагерманцаў і іншых папярэднікаў многіх сучасных народаў Еўропы.

Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу.

У познім палеаліце, у мезаліце і неаліце існавала родавае грамадства.

  • ранняя родавая абшчына - Асноўны вытворчы калектыў з некалькіх дзесяткаў чалавек..

  • парная сям'я - новы тып шлюбных адносін:. Лічэнне роднасці вялося па мацярынскай лініі.

  • аднашлюбная (манагамная) сям’я - У бронзавым і раннім жалезным вяках ацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, а, парная (не зусім устойлівая) сям'я пераходзіць ў аднашюбную. Цяпер мужчына імкнецца замацаваць багацці за сваімі дзецьмі. Палонных не забівалі, як было раней, а ператваралі ў рабоў. На змену калектыўнай цэласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем'яў, а разам з ёю з'явіліся багатыя і бедныя сем'і, узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць.

Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы такім заняткам, як земляробства і жывелагадоўля.

Падзел працы – гэта раздзяленне працы паводле полу і ўзросту.

Падсечна-агнявое земляробства – тып земляробства, пры якім на месцы высечанага і спаленага лесу апрацоўвалі глебу з дапамогай бараны-сукаваткі, а попел служыў як угнаенне.

ЛЕДАВІКОВЫ ПЕРЫЯД - Перыяд у гісторыі Еўропы, калі ў выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўстым слоем лёду.

КАМЕННЫ ВЕК - Перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з косці і дрэва; у гэты перыяд узнікае мастацтва, рэлігія.

АБІДАВІЧЫ. КЛЕЯВІЧЫ, СВЯЦІЛАВІЧЫ -Вёскі, каля якіх знойдзены апрацаваныя крэмені, датаваныя 100 — 40 т. да н.э.

БЕРДЫЖ, ЮРАВІЧЫ - Старажытнейшыя стаянкі першабытнага чалавека на Беларусі.

КРАСНАСЕЛЬСКІ - Паселак, каля якога былі знойдзены крэмнездабываючыя шахты.

ХАТАМЕЛЬ, КАЛОЧЫН - Вёскі, каля якіх былі раскапаны гарадзішчы перыяду рассялення славя-наў на Беларусі.

СТАЯНКА - Пасяленне першабытных людзей каменнага і бронзавага веку.

ГАРАДЗІШЧА - Рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.

СЕЛІШЧА - Рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча перыяду распаду перша-бытнаабшчыннага ладу і Старажытнай Русі.

КУРГАН - Земляны насып над старажытным пахаваннем.

ІНДАЕУРАПЕЙЦЫ - Вялікая група народаў (славяне, балты, германцы, раманцы, грэкі і інш.), вядучых свае паходжанне ад агульнага караня — праіндаеўрапейцаў.

ДРЫГАВІЧЫ. КРЫВІЧЫ, ПАЛАЧАНЕ, РАДЗІМІЧЫ, БУЖАНЕ, ВАЛЫНЯНЕ - Усходнеславянскія племянныя саюзы на тэрыторыі Беларусі.

ЯЦЬВЯП, ЛАТГАЛЫ, СЕЛЫ. АУКШТАЙТЫ. ЗЕМГАЛЫ - Балцкія плямены, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі.

РУЧНОЕ РУБІЛА. ВОСТРАКАНЕЧНІК, НОЖ. ІГОЛКА, СКРАБОК. ДЗ/ДА, К/НЖАЛ, ГАРПУН, СЯКЕРА - Асноўныя віды прылад працы і зброі першабытных людзей эпохі палеаліта.

ЛУК 1 СТРЭЛЫ - Новыя элементы матэрыяльнай культуры эпохі мезаліта.

МАТЫКА - Новыя элементы матэрыяльнай культуры эпохі неаліта.

ГАНЧАРНЫ КРУГ. ТКАЦКІ СТАНОК, ДОМНГЦА - Новыя элементы матэрыяльнай культуры жалезнага века.

МАТЫКАВАЕ. ПАДСЕЧНАЕ (ЛЯДНА-АГНЯВОЕ), ВОРЫУНАЕ - Тыпы земляробства на Беларусі.

РОД - Калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством.

ПЛЕМЯ - Аб'яднанне некалькіх радоў.

МАТРЫЯРХАТ - Перыяд у гісторыі радавой абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме сямейна-шлюбных адносін.

ПАТРЫЯРХАТ - Перыяд у гісторыі радавой абшчыны (у жалезным веку), калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.

РАДАВАЯ АБШЧЫНА - Аб'яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

СЕЛЬСКАЯ АБШЧЫНА - Аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін.

ЯЗЫЧШЦТВА (ПАГАНСТВА) - Сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек абогатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.

ДУХІ - Ва ўяўленнях першабытных людзей істоты, якія валодаюць незвычайнай сілай.

ТАТЭМ -Жывёлы, расліны і з'явы прыроды, у роднасць з якімі верылі старажытныя людзі.

ПЯРУН - Бог грому, маланкі, вайны. вярхоўнае бажаство ўсходніх славян.

СВАРОГ - Бог агню.

ВЕЛЕС - Бог жывёлагадоўлі.

МАГІЯ - Абрады, звязаныя з верай у надзвычайнуюздольнасць чалавека ўплываць на людзей і з'явы прыроды.

ІДАЛ - Матэрыяльны прадмет, які служыць аб'ектам рэлігійнага пакланення.

АМУЛЕТ (АБЯРЭГ) - Прадмет, які па забабонных уяўленнях ахоўвае яго ўладальніка ад бядоты.

ЖРЭЦ - Служыцель язычніцкага культа.

СВЯЦІЛІШЧА - Язычніцкае культавае збудаванне. месца маленняў і ахвярапрынашэнняў

Характарыстыка перыядаў першабытнага ладу.


Перыядызацыя


Уплыў клімату на жыццё людзей


Тэрыторыя рассялення


Матэрыяльная і духоўная культура


Эвалюцыя гра-мадскага ладу


Каменны век

Палеаліт

(старажытны

каменны век).

Ранні палеаліт.

Сярэдні палеаліт



Ледавіковая эпоха. У такіх умовах чала-

век не мог жыць. Першыя людзі змаглі

прыйсці сюды толькі калі ледавік стаў ад-

ступаць на поўнач і наступіла пацяпленне











Позні палеаліт

(35-8 тыс. гг.

да н.э.)



На поўначы Беларусі стаяў ледавік. Клімат халодны,

расліннасць ~

бедная. Бязлесная тэрыторыя.

З'яўленне мамантаў, шарсцістых насарогаў. Каля 15

тыс. гт. Таму назад моцна пахаладала.

На некалькі тысяч гадоў тэрыторыя абязлюдзела


Першыя стаянкі — в. Юравічы (Калінкавіцкі раён)— 26 тыс. гг. Да н.э., в. Бердыж

(Чачэрскі раён) — 23 тыс. гг. да н.э.

Насельніцтва было нешматлікім. Як

лічыць беларускі гісторык і археолаг

Э.М. Загарульскі, колькасць насель-

ніцтва не перавышала 100

чалавек

Чалавек навучыўся здабываць агонь, бу-

даваць прымітыўнае жыллё, валодаць споса бамі палявання

на буйных жывёл.

Крамянёвыя прылады працы: рубіла, востраканечнікі,

нажы, скрабкі;

касцяныя іглы,

гарпуны.

Узнікненне

мастацтва



Да гэтага часу ўжо за-

Кончылася фарміраван

не людзей сучаснага

фізічнага тыпу — "ча-

лавека разумнага".

Мацярынская ранне-

радавая абшчына



Мезаліт

(сярэдні

каменны

век) 8 -

5 тыс. гг.

да н.э.


Заканчэнне

ледавіковай

эпохі. Змянен-

не клімату. Па-

цяпленне. Замест ледавіка і

стэпаў — дрымучыя лясы, зялёныя лугі, вялікая коль-касць рэк і азёр. Многа зубраў, тураў, дзікіх коней

Адбылося

поўнае зася-

ленне тэрыто-

рыі Беларусі.

Вядома 120

мезалітычных

стаянак.

Агульная

колькасць на-сельніцтва — 4—6 тыс. чалавек

Лук і стрэлы.

Зерняцёркі.

Прысвойваючая

гаспадарка —

чалавек толькі

прысвойвае га-

товыя прадукты

прыроды, нічога

не вырабляючы сам.

Асноўныя заняткі: паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва

Рухомасць насельніц-

тва. Мацярынскі род.

Рады аб'ядноўваліся ў

плямёны. Міграцыя

плямён. Саплямен-нікі гаварылі на адной мове і вялі падобны лад жыцця













Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconТэма 2 "Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі."
Зараджэнне І развіццё жывёлагадоўлі І земляробства. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў. Эвалюцыя шлюбна-сямейных...

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў icon«гісторыя беларусі»
Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі першабытных людзей, ІХ...

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconПраграма курса "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст"
Тэма Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гаспадарка, грамадскі лад першабытных людзей

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconГрафа навуковых інтарэсаў
Сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі: грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconСтаражытныя цывілізацыі І беларусь
Яны здольны былі будаваць жытлы І здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму...

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў icon2 2 Раздзел І. Цывіліза цыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў І Беларусь
Тэма Старажытнае грамадства. Славяне. (100-35 тыс гадоў да н э. – VIII ст н э.)

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconПачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае жыццё людзей у першабытную эпоху
Генезіс феадальных адносін І сельская гаспадарка Беларусі ў ІХ – пачатку ХІІІ ст

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі І радыёэлектронікі
Тэма I. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне беларускага этнасу. Станаўленне І развіццё феадальных адносін...

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў icon1. Жыццё І заняткі першабытных людзей на Беларусі

Тэма Гаспадарка І грамадскі лад першабытных людзей Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага І бронзавага вякоў icon1. Старажытная гісторыя Беларусі. Узнікненне І развіццё першабытнага грамадства на беларускіх землях (100 – 35 тыс гадоў да н э. – V ст н. э.) (
Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Жыццё І гаспадарчая дзейнасць людзей ва ўмовах першабытнага грамадства. Разлажэнне першабытнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка