Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)




НазваУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Дата канвертавання05.12.2012
Памер89.51 Kb.
ТыпУрок
ДЗЯРЖАÝНАЯ ÝСТАНОВА АДУКАЦЫI

«СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №28 г. МАГIЛЕВА»


Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму “Часцiны мовы” (замацаванне)


Настаýнiк

пачатковых класаý

Хаманеева А.Б.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА

3 клас


Тэма: Абагульненне i паỳтарэнне па тэме «Часцiны мовы»

Мэта: Сiстэматызаваць звесткi пра часцiны мовы,

практыкаваць у вызначэннi часцiн мовы,

удасканальваць прапiсныя ỳменнi;

Задачы: 1) абагульнiць веды пра часцiны мовы;

2) развiваць мову вучняỳ;

3) выхоỳваць любоỳ да роднай краiны, да роднай

прыроды.


Ход урока

1. Арганiзацыйны момант

Весела гучыць званок,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашае на ỳрок

Беларускай мовы!

Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi i актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка.


2. Праверка дамашняга задання

а) Iндывiдуальную работу па картках выконвае ( …, …, …., …)

1.Падкрэслiце дзеясловы

Сонца, пiсаỳ, дзяцел, свецiць, думка, пiсьмовы, вяло, мароз,

святло, пiсьмо, дзёỳб, маỳчала.

2. Падкрэслiце галоỳныя члены сказа

На маладзенькiх клёнiках выраслi зялёныя лicточкi.

3. Утварыце дзеясловы цяперашняга часу, прошлага часу,

будучага часу ад дзеяслова гуляць.


б) Вам патрэбна было выпiсаць сказы пра бярозку, знайсцi

дзеясловы, вызначыць iх час.

- бярозкi (што робяць?) шапочуць, радуюцца (цяп. ч.)

- бярозкi (што зробяць?) прыбяруцца, надзенуцца (буд. ч.)


- А паспрабуйце паставiць дзеясловы ỳ прошлы час.

- бярозкi ( што рабiлi?) шапталi, радавалiся

- бярозкi ( што зрабiлi?) прыбралiся, надзелiся

- Што абазначаюць дзеясловы прошлага часу?


-Дайце поỳную характарыстыку дзеяслову.

(таблiца)

- Якiя яшчэ часцiны мовы вы ведаеце?

(назоỳнiк, прыметнiк, прыназоỳнiк)

- Што ведаеце пра назоỳнiк?

( таблiца)

- Раскажыце пра прыметнiк

( таблiца)

- Што павiнны помнiць аб прыназоýнiку?

- Малайцы!

- Гэта нашы дапаможнiкi на працягу ỳсяго уроку

- Здайце карткi, я потым праверу i пастаỳлю адзнакi.


3. Тэма урока

Паслухайце як Пiмен Панчанка прыгожа сказаỳ пра нашу беларускую мову

Цi плачу я, цi я пяю,

Цi размаỳляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

- Якое параỳнанне ỳжывае аỳтар у гэтым чатырохрадкоỳi?

( Мова параỳноỳваецца з песняй)

- Сапраỳды, наша мова – гэта песня. А каб спець песню трэба добра ведаць яе

словы. Так i з мовай. Каб добра ёю валодаць, спачатку трэба яе вывучыць. I

сённяшнi наш урок накiраваны на абагульненне, паỳтарэнне, паглыбленне

ведаỳ па тэме «Часцiны мовы»

- Будзем практыкаваць уменнi ỳ вызначэннi часцiн мовы

- Як вы лiчыце, для чаго нам гэта патрэбна?

( для таго каб быць адукаванымi, умець на сваёй роднай мове

выказваць уласныя думкi, мары, спадзяваннi)


4. Арфаграфiчная хвiлiнка

- звярнiце ỳвагу на тэкст

- прачытайце вочкамi

- прачытайце шэптам

- прачытайце ỳслых


Усе ведаюць на свеце

Наш руплiвы край здавён.

Тут на сонечных п . летках

Спеюць ж . та, бул . ба, лён…

Тут сыны ляту . ь у космас,-

Песнi матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзiвосны,

Беларуссю ỳсе завуць.

- Гэта тэкст вершаваны цi празаiчны?

- растлумачце напiсанне арфаграм

- знайдзiце назоỳнiкi (cтавiм адразу ỳ пачатковую форму),

дзеясловы, прыметнiкi.

- Малайцы!

5. Чыстахвiлiнка

- Дык у якой краiне мы з вамi жывем? ( Беларусi)

- Вось як яна выглядае на карце.

( карта Беларусi)

- Якая птушка з’яỳляецца сiмвалам Беларусi?

( Бусел)

- З якой лiтары пачынаюцца словы Беларусь, бусел?

( з лiтары Б)

- Прапiшыце спалучэннi, склады, словы з гэтай лiтарай

Ббббббббббббб

Ба бу бя бы

бусел бяроза бульба балота

- Я пастаралась для вас, пастарайцесь i вы прыгожа выканаць гэта заданне


6. Слоỳнiкавая работа

Мы сёння з вамi вядзём размову пра Беларусь. А слова Беларусь - з’яỳляецца слоỳнiкавым.

- Прачытайце слова i падумайце, што ỳ гэтым слове не адпавядае законам арфаграфii?

Рэспублiка Беларусь

( не пад нацiскам пiшыцца лiтара Э; абодва словы

пiшуцца з вялiкай лiтары)

- Назавiце гукi

[б’,э, л, а, р, у, с΄ ]

- характаразуйце гук [ а ],[ с’]

- назавiце лiтары

- Што можна сказаць пра колькасць гукаỳ i лiтар?

( гукаỳ менш, чым лiтар, таму што ь гука не абазначае)

- Падбярыце словы падобныя па сэнсу да слова Беларусь

( Айчына, Бацькаỳшчына, Радзiма)

- Як называюцца гэтыя словы?

( сiнонiмы)

- Запiшыце iх

- Якой часцiнай мовы з’яỳляюцца гэтыя словы?


7. Развiццё мовы

Зараз на момант вы будзеце мастакамi, але маляваць прапаную не алоỳкамi, а словамi

- Cкладзiце сказы з новым слоỳнiкавым словам

а) У Беларусi шмат прыгожых рэк i азёр.

б) У Беларусi жыве працавiты i гасцiнны народ.

в) Беларусь славiцца дзiвоснымi вырабамi з саломы, з

глiны, драỳлянымi цацкамi.

г) Аб прыгажосцi нашай Беларусi напiсана шмат вершаỳ

беларускiмi паэтамi.

- А хто ведае з якой краiнай на ỳсходзе мяжуе Беларусь?

д) На ỳсходзе Рэспублiка Беларусь мяжуе з Расiяй.

- Давайце запiшам гэты сказ.

- Разбярыце сказ па членах сказа.


8. Фiзкультхвiлiнка

Паслухайце дзецi, якая прыгожая беларуская музыка.

- Адпачнём!


9. Работа з падручнiкам

- Працягваем працаваць па тэме ỳрока

- Праглядзiце вачыма тэкст практыкавання 184

- Прачытайце тэкст услых

- А растлумачыць сэнс некаторых слоỳ нам дапаможа …., якая па маёй просьбе працавала са слоỳнiкам

СЦIПЛЫЯ

ПАМЯРКОỲНЫЯ

НЕ АБРАЗЯЦЬ

- А зараз пiсьмова адкажыце на пытаннi

1. Чым славяцца жыхары Беларусi cярод iншых народаỳ?

( 1 рад – знайсцi назоỳнiкi)

2. Якiмi лiчаць беларусаỳ суседнiя народы?

( 2 рад – вызначыць прыметнiкi)

3. Чаму суседнiя народы лiчаць беларусаỳ памяркоỳнымi i

спакойнымi людзьмi?

( 3 рад – дзеясловы)

- Правяраем!


1. Жыхары Рэспублiкi Беларусь славяцца сярод iншых

народаỳ сваёй працавiтасцю, гасцiннасцю i ветлiвасцю.

( пытанне)

- Цi ва усiх так?

2. Суседнiя народы лiчаць беларусаỳ памяркоỳнымi,

сцiплымi i спакойнымi людзьмi.

(пытанне)

- Цi згодны вы?

3. Суседнiя народы лiчаць беларусаỳ памяркоỳнымi i

спакойнымi людзьмi, таму што беларусы нiкога не

пакрыỳдзяць, не абразяць, нi з кiм не пасварацца, калi

няма на гэта сур’ёзных падстаỳ.

( пытанне)


10. Фiзкультхвiлiнка

(для вачэй)


11. Работа ỳ парах

- На стале карткi з заданнем. А працаваць будзеце ỳ парах. Вам патрэбна ỳ кожным радку знайсцi лiшняе слова i даказаць, чаму яно лiшняе

  1. Плуг, камбайн, кацяня, агонь, дзяцел.

  2. Вясна, цiшыня, бiблiятэка, сабака, хмара.

  3. Здароỳе, гусь палiто, адзенне.

  4. Яблык, вясёлка, маланка, хмара.


- Правяраем!

1. кацяня ( н.р.) , астатнiя – м.р.

2. сабака ( м.р.) , _______ ж.р.

3. гусь (ж.р.) , _________ н.р.

4. яблык (м.р.) _________ ж.р.

-Правiльна род гэтых назоỳнiкаỳ i некаторых iншых у рускай i

беларускай мовах не супадае.

- Далучыце да назоỳнiкаỳ прыметнiкi, запiшыце словазлучэннi

i вызначце род прыметнiкаỳ

злосны

маленькае

смачная

салодкi

белая

- Правяраем! Выпраýце памылкi, калi яны ёсць?

  1. кацяня маленькае (н.р)

  2. сабака злосны (м.р.)

  3. гусь белая (ж.р.)

  4. яблык салодкi (м.р.)

- Па чым вызначалi род прыметнiка?

( па назоỳнiку, з якiм прыметнiк звязаны)

- Як працавалi ỳ пары?

(Дапамагалi адзiн аднаму, працавалi разам i г.д.)

- Малайцы!

- Падарыце ỳсмешкi свайму суседу


12. Самастойная работа

- Наша Беларусь вельмi прыгожая краiна i гэта вы адчуеце у тэксце, з якiм мы

зараз будзем працаваць.

- Самастойная работа ( вазьмiце карткi)

- Устаỳце ỳ тэкст прапушчаныя словы, абапiраючыся на пытаннi

- А дапаможа вам у гэтым Бусел

( бусел трымае ỳ клюве карткi са словамi – прыгожай, прырода,

шумяць, шырокiя, вялiкiя, Рэспублiка Беларусь)


Наш край

Я жыву ỳ самай (якой?) _____________краiне ỳ свеце. Куды нi паглядзiш – усюды наша родная ( што?) ________ .

(Што робяць?) _________________ векавыя бары i пушчы.

Сiнеюць ( якiя?) ____________________ рэкi.

Растуць ( якiя?) ____________________ гарады.

Усё гэта наша радзiма - _____________________________ .


- Правяраем!

( чытаем сказ, называем слова якое ỳставiлi)

- Малайцы!


13. Дамашняе заданне

- Вам патрэбна скласцi апавяданне пра Беларусь.

- А хто жадае атрымаць лепшую адзнаку, вызначце, якiмi часцiнамi з’яýляюцца словы

ý вашым тэксце?


14. Пiсьмо па памяцi

- Звярнiце ỳвагу на запiс

Рана______ устанеш – многа _______ зробiш.

Хто _______ дбае, той i ______мае.

  • Прачытайце пра сябе

  • Што згубiлася? ( часцiца не)

  • Як пiшыцца часцiца не з дзеясловамi?

( часцiца не з дзеясловамi пiшыцца асобна)

  • Устаỳце яе.

  • Прачытайце прыказкi

Рана не ỳстанеш – многа не зробiш.

Хто не дбае, той i не мае.

- Запiшыце па памяцi

- Праверце свайго суседа

УЗАЕМАПРАВЕРКА


14. Вынiк урока

- Над якой тэмай мы сёння працавалi на ỳроку?

- Цi дасягнулi мы мэты ỳрока?

( адказы вучняỳ)


Мы сёння ỳвесь урок гаварылi аб Беларусi, аб яе прыгажосцi,

аб мiладычным гучаннi беларускай мовы


Як добра прачынацца на рассвеце.

Глядзець на мiр, за птушкамi cачыць

Як добра, што жыву я ỳ Беларусi

Як добра Беларусь сваю любiць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 3 класе на тэму \"Часцiны мовы\" (замацаванне) iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка