Акадэміі Навук "скрыжавалі"




НазваАкадэміі Навук "скрыжавалі"
Дата канвертавання05.12.2012
Памер21.21 Kb.
ТыпДокументы
Dran1123Noch

У Акадэміі Навук “скрыжавалі” Купалу і Коласа


Прэзыдыюм Нацыянальнай Акадэміі навук (НАН) выдаў пастанову аб “рэарганізацыі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН”. У дакумэнце за подпісам старшыні прэзыдыюму НАН Міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі і Дзяржаўным камітэтам маёмасьці рэарганізаваны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН праз далучэньня да яго дзяржаўнай навуковай установы Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

З падрабязнасьцямі Юлія Дранчук.


Радыё Свабода


Колішнія акадэмічныя інстытуты цяпер будуць мець агульную назву --

“Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”. Базавым пры гэтым будзе Інстытут мовазнаўства, а ў бюро Прэзыдыюму бліжэйшым часам мусяць быць пададзеныя зьмены і дадаткі ў новы Статут навуковай установы.


У Прэзыдыюме Нацыянальнай Акадэміі навук увечары ў пятніцу не ўдалося атрымаць камэнтар адносна мэтазгоднасьці захадаў на аб’яднаньне Інстытута мовазнаўства з Інстытутам літаратуры НАН.


Супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы, доктар філялягічных навук Іван Саверчанка паведаміў, што ўжо адправіў ліст да прэм’ер-міністра Касінца і перакананы, што Інстытуту літаратуры – жыць:


“Праходзіць час і думаю – а можа, і не шкодзіць нам часам сказаць: “Таварышы, а ведаеце? -- вы не патрэбныя. І тады мы пачынаем думаць: сапраўды, а якую сацыяльную функцыю мы выконваем? Чаму вось, скажам, людзі на заводзе павінны гарбаціцца, а мы вось нібыта дармаеды? Тады я пачынаю сабе адказваць: а няўжо мы не выконваем важнейшыя сацыяльныя функцыі ў грамадзтве? Няўжо не пашыраем духоўнасьць у краіне? Мы ж працуем на сыстэму адукацыі, на асьвету, на культуру. Не сябе хвалю, няхай гэта на адрас маіх калег. Мы вельмі самааддана працуем на пашырэньне гуманізму ў нашай краіне і духоўнасьць.


А калі няма духоўнасьці -- тады пануе бездухоўнасьць, пануе крымінал, беззаконьне. Гэта незаўважна, як паветра: калі паветра ёсьць, людзі яго не заўважаюць. А вось уявіце, што яго, паветра, няма. Людзі пачнуць задыхацца. Вось такая ж самая сытуацыя і з літаратуразнаўствам, гуманітарнай навукай. Калі яна ёсьць, людзі жывуць, гуманітарныя веды выконваюць сваю ролю і людзі не заўважаюць гэтага. А ўявіце сабе, што гэта зьнікне? Думаю, гэта будзе істотны ўдар па самаадчуваньні грамадзтва. Натуральна, можна жыць без пальцаў. Але ж гэта будзе непаўнавартаснае жыцьцё. Можна жыць і без рукі. Можна жыць і без гістарычнай навукі, без літаратуразнаўства... Але гэта таксама будзе непаўнавартаснае жыцьцё грамадзтва”.


Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч загадаў забясьпечыць працаўладкаваньне супрацоўнікаў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы “у адпаведнасьці з заканадаўствам”. Выканаўцу абавязкаў дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Валерыю Максімовічу даручана стварыць інвэнтарную камісію дзеля “сыстэматызацыі матэрыяльных і фінансавых актываў”.


Радыё Свабода, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconПраграм а
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук І мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconНарыс гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук
Аляксандр каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар філалгічных навук, прафесар А. У. Марозаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Пасьля заканчэньня вну, папрацаваў крыху настаўнікам рускай мовы І літаратуры ў Дзяніскавічах. Потым паступіў у асьпірантуру Інстытута...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconМинистерство образования республики беларусь международная ассоциация преподавателей
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; дырэктар Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І янкі Купалы Нацыянальнай...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconМедыцына І здароўе
...

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconДоктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту
Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconГiсторыя Беларусi
Заглавие документа: Янушэвіч І.І. Змена становішча канфесiй у Беларусі (1917-1929 гг.). Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі....

Акадэміі Навук \"скрыжавалі\" iconТрафімчык Анатоль выкладчык, кандыдат гістарычных навук
Беларусі, якую скончыў у 2001 годзе. Паступіў у асьпірантуру эўрапейскіх дасьледаваньняў Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны. У 2004...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка