Урока беларускай мовы




НазваУрока беларускай мовы
Дата канвертавання05.12.2012
Памер88.68 Kb.
ТыпУрок
План – канспект

урока беларускай мовы


Студэнткі 5 курса 1 групы

Спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Гарлуковіч Марыны Леанідаўны


Мінск, 2009


Клас: 10 “БХ -2” клас

ТЭМА: Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Навуковы і публіцыстычны стылі.

МЭТЫ: - актывізаваць веды вучняў пра стылі, іх функцыі ў маўленні, сферы ўжывання;

  • пашырыць веды вучняў пра спецыфіку навуковага стылю маўлення;

  • развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да навуковага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў, удасканальваць тэксты навуковага стылю;

  • выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты навуковага стылю;

  • сістэматызаваць веды вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю маўлення;

  • развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да публіцыстычнага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.

АБСТАЛЯВАННЕ: дошка, табліцы, раздатачны матэрыял.

ХОД УРОКА.

1-я частка пары (45 хвілін)

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ (2 хвіліны)

Вітаю вучняў, адзначаю тых, хто адсутнічае.

II. ПРАВЕРКА Д/З. (10 хвілін)

-Давайце ўспомнім з вамі, пра што ішла гутарка на прошлым

уроку ?

(вучні адказваюць).

Пытанні па тэорыі:

- Што такое тэкст?

- Што такое паслядоўнасць т.?

- Што такое звязанасць т.?

-Што такое завершанасць т.?

- Дома вы выконвалі практыкаванне 44. Вам неабходна было раставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары. Гэта практыкаванне вы выконвалі з мэтай замацавання вашых арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў.

(вучні чытаюць па сказу, даюць тлумачэнне арфаграмам і знакам прыпынку)


III. ТЛУМАЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ. (15 – 20 хвілін)

-Тэма нашага сённяшняга ўрока – “Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы. Публіцыстычны і навуковы стылі.” На ўроку мы з вамі павінны будзем узнавіць тыя звесткі, якія вам вядомыя пра гэтыя стылі маўлення з папярэдніх класаў, паглыбіць веды пра публіцыстычны і навуковы стылі, навучыцца даказваць прыналежнасць тэксту да таго або іншага стылю на аснове выяўлення асноўных асаблівасцей. Паколькі матэрыял у большай ступені вам вядомы з папярэдніх класаў, вы будзеце дапамагаць мне ў тлумачэнні новай тэмы.

- Перш, чым пачаць размову пра стылі маўлення, давайце падумаем, а што ж такое функцыянальны стыль маўлення?

(вучні адказваюць)

(Удакладняю тое, што было сказана вучнямі: стыль - функцыянальная разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца ў пэўнай сферы зносін).

- Давайце ўспомнім, колькі стыляў маўлення мы з вамі ведаем, назавіце?

(вучні адказваюць - навуковы, мастацкі, афіцыйна –дзелавы, публіцыстычны, гутарковы – 5).

- У стылістыцы сёння вылучаюць яшчэ шосты стыль – канфесійны. Ён абслугоўвае рэлігійную сферу. Выкарыстоўваецца ў Святых Пісаннях, Псалтыры, рэлігійных трактатах, малітвах. Для канфесійнага стылю характэрна ўжыванне царкоўнаславянскай лексікі, метафарычнай лексікі, кніжнай лексіка, устарэлай лексікі, цытаты царкоўнаславянскіх тэкстаў.

-Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў?

(Вучні адказваюць, што такі раздзел мовазнаўства называецца стылістыкай.)

На дошцы на ватмане змешчана табліца, якая дае вучням больш поўнае ўяўленне пра стылістыку, стылі маўлення (табліца №1).


Табліца №1




СТЫЛІСТЫКА




Практычная Функцыянальная Апісальная


Функцыянальны стыль




Навуковы Публіцыстычны Мастацкі Гутарковы Афіцыйна- справавы

Канфесійны




Слова настаўніка па новым матэрыяле (абапіраючыся на табліцу):

Прыкладны змест каментара да схемы:

Стылістыка – раздзел мовазнвўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.

Функцыянальная стылістыка - даследуе заканамернасці ўжывання стылістычных рэсурсаў мовы ў залежнасці ад зместу і мэты выказвання, абставін зносінаў.

Практычная стылістыка – выпрацоўвае стылістычныя нормы ўжывання выяўленчых сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі культуры маўлення, з улікам мэты, зместу выказвання, маўленчай сітуацыі і інш.

Апісальная стылістыка – даследуе магчымасці выкарыстання стылістычных сродкаў на ўсіх моўных узроўнях – фанетычным, лексічным, словаўтваральным, марфалагічным, сінтаксічным.

Функцыянальны стыль – разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, адміністрацыйна-справавую, грамадска-палітычную, мастацкую, побытавую.

Больш падрабязна спынімся на сённяшніх занятках на навуковым і публіцыстычным стылях. (Даю некалькі хвілін вучням для таго, каб яны перапісалі табліцу сабе ў сшыткі).

Пачнём мы гутарку пра стылі мовы з навуковага стылю.

-Давайце падумаем разам, у якой сферы жыцця выкарыстоўваецца навуковы стыль? (вучні адказваюць)

-Якая асноўная функцыя новуковага стылю? (вучні адказваюць)

-У якой форме рэалізуецца гэты стыль? (вучні адказваюць)

-Пералічыце асноўныя рысы навуковага стылю? (вучні адказваюць)

( Для абагульнення ўсяго сказанага вучнямі, звяртаю іх увагу на табліцу № 2, змешчаную на дошцы. Прагаворваем асноўныя палажэнні табліцы. Вучні перапісваюць табліцу ў сшыткі)

Табліца №2

Навуковы стыль

  1. Сфера выкарыстання

У навуцы (гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя і інш. навукі), галіны тэхнікі і вытворчасці. У вучэбным працэсе, адукацыі. (даклады, лекцыі, водгукі, рэцэнзіі, анатацыі, рэфераты, падручнікі).

  1. Функцыі

Паведамлення

  1. Форма рэалізацыі

Пісьмовая і вусная

  1. Асноўныя рысы

  • Дакладнасць

  • Доказнасць

  • Лагічнасць

  • Сцісласць

  • Абагуленнасць

  • Інфармацыйная насычанасць

  • Аб’ектыўнасць выкладу

  • Адсутнасць слоў з пераносным значэннем

  • Адсутнасць слоў, якія выражаюць эмоцыі, пачуцці.

  • Выкарыстоўваюцца навуковыя тэрміны, кніжная лексіка



IV. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ ПРА НАВУКОВЫ СТЫЛЬ НА ПРАКТЫЦЫ.

(15 – 20 хвілін)

Выконваем практыкаванні з падручніка. Перад кожным практыкаванне трэба ставіць мэты.


Практыкаванне 50. (вусна)

Мэты практыкавання: развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да навуковага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.

Практыкаванне 52.(пісьмова)

Мэты практыкавання: выпрацоўваць здольнасць ствараць уласныя тэксты навуковага стылю.

2-я частка пары (45 хвілін).

  1. ТЛУМАЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ (15-20 хвілін)

-Мы з вамі падышлі да другой часткі нашай пары. І нас будзе цікавіць публіцыстычны стыль. Зараз вы самастойна пры дапамозе $13 дадзіце мне адказы на наступныя пункты плана:

План:

  1. Сфера выкарыстання публіцыстычнага стылю.

  2. Функцыі публіцыстычнага стылю.

  3. Форма рэалізацыі публіцыстычнага стылю.

  4. Асноўныя рысы публіцыстычнага стылю.

(на працу 10 хвілін, запісваюць у свае сшыткі).

Выклікаю аднаго вучня, які адказвае, астатнія вучні дапаўняюць.

Звяртаю ўвагу вучняў на табліцу № 3. Разглядаем яе. Вучні ўносяць карэктывы ў свае сшыткі.

Табліца №3

Публіцыстычны стыль

  1. Сфера выкарыстання

У газетах, часопісах, выступленнях на сходах, мітынгах. На радыё і тэлебачанні. (нарысы, эсэ, фельетоны, памфлеты, інтэрв’ю, хронікі)

  1. Функцыі

Уздзеяння на свядомасць і пачуцці людзей з мэтай пераканання іх у пэўных ідэях, поглядах; агітацыі.

Інфармацыйная

  1. Форма рэалізацыі

Пісьмовая і вусная

  1. Асноўныя рысы

  • Эмацыянальнасць маўлення

  • Ацэначны характар выказванняў

  • Жывасць

  • Грамадска-палітычная лексіка

  • Словы з прамым і пераносным значэннем

  • Пабуджальныя, клічныя сказы

  • Рытарычныя пытанні, звароты, паўторы

  • Звароткі

  • Дакументалізм

  • Даступнасць

  • Адкрытасць аўтарскай пазіцыі

  • Дакладнасць

  • Выкарыстанне фразеалогіі, эпітэтаў, метафар



-У чым розніца паміж публіцыстычным і навуковым выступленнем?

(навуковы – паведамляе, публіцыстычны – уздзейнічае).

II. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ НА ПРАКТЫЦЫ. (10 хвілін)

Праца па раздатачным матэрыяле:

Заданне 1. (пісьмова) (5-8 хвілін)

Умова: Выпішыце з прыведзенных словазлучэнняў моўныя штампы.

Мэты задання: сістэматызаваць веды вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю маўлення; успомніць, што такое моўны штамп, для якога стылю маўлення характэрныя моўныя штампы.

Перш чым выконваць заданне ўзнаўляем з вучнямі наступныя моманты:

  • Давайце падумаем, што такое моўны штамп?

(Моўны штамп – агульнаўжывальны, збіты выраз, які характарызуецца стылістычнай афарбоўкай і ўвасабляецца носьбітамі мовы як устойлівы зварот. Н., бітва за ўроджай, апраўдаць давер народа)

  • Для якога стылю маўлення характэрны моўныя штампы ?

( для публіцыстычнага).

Далейшае ўдасканаленне, разрадка напружанасці, раўнавага сіл, пальма першынства, празрыстыя карункі, прапісныя ісціны, сродкі масавай інфармацыі, атрымаць пуцёўку ў жыццё, газетны тэкст, моўная сістэма, сябраваць з кнігай, чорнае золата, свабодная вакансія, асвоіць выпуск, мова газетнай паласы, перыяд часу, інтэлектуальная эвалюцыя, сюжэтная канва, стылістычны кантэкст, сацыялінгвістычная з’ява, журналісцкая творчасць.


Заданне 2. (вусна) (5 хвілін)

Умова: Вызначыць стыль тэкста. Даказаць прыналежнасць тэкста да таго або іншага стыля мовы. Знайсці асноўныя рысы.

Мэты задання: развіваць уменне абгрунтоўваць прыналежнасць тэкстаў да публіцыстычнага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў.


Мы – беларусы! Як горда, як пашанотна павінны гучаць два гэтыя словы ў сэрцы кожнага з нас! Мы – нашчадкі славутага старажытнага славянскага роду, дзеці зямлі, што, нягледзячы на ўсе навалы, войны і катастрофы, якое ўжо стагоддзе корміць-поіць нас, і мы абавязаны памятаць пра гэта. Абавязаны – і перад продкамі, што не далі вынішчыць ні зямлі, ні мовы сваёй, і перад нашчадкамі, што ўздужаюць і чыстае крынічнае вады, і чыстага, спеўнага слова беларускага, бо і ім, як нам, не жыць без гэтага.

Усе – і ва ўласным дабрабыце, і ў дабрабыце нашай краіны – залежыць ад нас. Ад нашай адданасці сям’і, справе, Айчыне. Ад нашай ўпэўненасці ў сваёй сіле, у сваёй праваце. Ад нашай перакананасці ў сваім праве гучна, горда заявіць усяму свету: мы – беларусы! (ЛіМ)


Заданне 3. (пісьмова) (10-15 хвілін)

Умова: Складзіце і запішыце тэкст, дайце ў ім азначэнні наступных паняццяў: стылістыка, стыль, навуковы стыль, публіцыстычны стыль і інш. Якія сродкі сувязі сказаў вы выкарысталі ў тэксце? Да якога стылю маўлення ён належыць?

Мэты задання: замацаваць тэарэтычныя веды вучняў па новым матэрыяле.

III. ПАДАГУЛЬНЕННЕ ЎРОКА.

  • Што такое стылістыка?

  • Што такое стыль?

  • Пералічыце асноўныя рысы навуковага стылю.

  • Пералічыце асноўныя рысы публіцыстычнага стылю.

Дамашняе заданне: кожнаму вучню падрыхтаваць выказванне на любую тэму ў пэўным стылі.

Выстаўляю адзнакі за ўрок.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урока беларускай мовы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Урока беларускай мовы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Урока беларускай мовы icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Урока беларускай мовы iconЗаконы беларускай мовы
Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя

Урока беларускай мовы iconПлан мерапрыемстваў сш №8 па папулярызацыі І пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010- 2012 І далейшыя гады
Абнаўленне І афармленне ў класных кутках сш №8 інфармацыйных рубрык па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы І новай рэдакцыі Правіл...

Урока беларускай мовы iconТд-дг. 021/тып. Гісторыя беларускай мовы вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск "рівш" 2006
Гістарычная граматыка як адна з састаўных частак курса гісторыі беларускай мовы адрозніваецца ад другой яго часткі – гісторыі літаратурнай...

Урока беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урока беларускай мовы iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Урока беларускай мовы iconПытанні да дзяржаўнага экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання» для студэнтаў 6 курса груп па завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнаці «Пачатковая адукацыя» (6ПАзс/09)
Методыка навучання беларускай мове як навука. Прадмет І задачы курса методыкі беларускай мовы ў пачатковых класах. Прынцыпы І метады...

Урока беларускай мовы iconПаходжанне беларускай мовы І асноўныя этапы яе развіцця
Арфаграфічныя нормы беларускай мовы: правапіс галосных І іх спалучэнняў, зычных І іх спалучэнняў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка