Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў




НазваСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер144.6 Kb.
ТыпДокументы


Трот Н.А.

(СШ №3 г. Ашмяны)

АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ

ЛІТАРАТУРНЫЯ СТАРОНКІ АШМЯНСКАГА КРАЮ”

Пашпарт праекта

Тып работы: праект практычнай накіраванасці ( сацыяльна-прыкладнога значэння,які можна выкарыстоўваць у рамках вучэбнай дзейнасці).

Аўтар праекта: Трот Наталля Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 1 катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Ашмяны”.

Назва праекта:Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю.

Адукацыйная ўстанова: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Ашмяны” Гродзенскай вобласці.

Асноўная мэта праекта:распрацоўка факультатыва “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю” для6-10 класаў.

Доўгатэрміновая мэта:

  • выкарыстанне факультатыва настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Ашмяншчыны для развіцця цікавасці да паэзіі, культуры, гісторыі свайго краю;

  • удасканаленне гуманітарнай самаадукацыі вучняў;

  • развіццё іх творчых здольнасцей.

Адукацыйныя задачы:

- паглыбленне ведаў па тэорыі літаратуры;

- знаёмства з жыццём і творчасцю мясцовых паэтаў;

- вызначэнне мастацкіх асаблівасцей іх твораў.

Развіццёвыя задачы:

- развіццё і выхаванне ў вучняў літаратурнай кампетэнцыі;

- садзейнічанне развіццю індывідуальныхтворчых

здольнасцей;

- развіццёўмення аналізаваць паэтычныя творы

Выхаваўчыя задачы:

  • выхаванне патрыётаў свайго краю;

  • выхаванне цікавасці да літаратуры, да паэтычнага слова;

  • выхаванне вобразнага ўспрымання, эмацыянальнай чуйнасці вучняў.

Прынцыпы:

  • арыентацыя на засваенне набыткаў нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі (менавіта нацыянальнае мастацкае слова скіроўвае на засваенне асноў культуры, яе вытокаў, этапаў станаўлення);

  • практычная накіраванасць ( факультатыў скіраваны на выхаванне асобы і яе сацыялізацыю ў грамадстве);

  • завершанасць літаратурнай адукацыі;

  • рэгіяналізацыя літаратурнай адукацыі ( для выхавання патрыятычных пачуццяў вельмі важна, каб у працэсе вывучэння літаратуры вучань пераканаўся, што і яго родны кут натхняў пісьменнікаў, што яго землякі ўнеслі пэўны ўклад у развіццё беларускага мастацтва слова);

  • улік узроставых і псіхалагічных асаблівасцей (адбор і прэзентацыя мастацкіх тэкстаў з улікам узростава-псіхалагічных асаблівасцей вучняў на розных ступенях навучання літаратуры, улік інтэлектуальна-пазнавальных магчымасцей вучняў, іх здольнасць да рэпрадуктыўнай дзейнасці, засваення аб’ёму інфармацыі);

  • адпаведнасць задачам выхавання і развіцця асобы вучня (змест факультатыва дазваляе ў розных аспектах станоўча ўздзейнічаць на асобу вучня, дае ўдзячны матэрыял для фарміравання трывалых маральна – этычных асноў, выхавання грамадзянскасці, патрыятызму);

  • эстэтычны падыход да аналізу і ацэнкі мастацкага твора (адна з задач факультатыва – далучэнне школьнікаў да мастацтва слова праз эстэтычнае ўспрыманне літаратурнага твора);

  • адзінства зместу і формы, часткі і цэлага ў спасціжэнні мастацкага твора чытачом (задача настаўніка заключаецца ў тым, каб вучань авалодаў уменнем характарызаваць твор цэласна, у адзінстве яго зместу і формы).


Метады:

  • вывучэнне і аналіз мастацкай, педагагічнай, метадычнай літаратуры па праблеме;

  • сістэматызацыя і абагульненне матэрыялу;

  • эксперымынтальныя даследаванні (апытанне, анкетаванне вучняў 6-10 класаў).

Медыярэсурсы: тэкставы рэдактар WORD, рэсурсы сеткі Інтэрнэт, аўтарская прэзентацыя, створаная з дапамогай PowerPoint.

Неабходнае абсталяванне: камп’ютар, сканер, прынтар, падручнікі,дапаможная літаратура.

Узрост вучняў: 11-15 гадоў.

Тэрмін для выканання праекта:праект разлічаны на 6 гадоў.

Частка1 . Актуальнасць даследавання

У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі сказана: “Сапраўдная Канцэпцыя замацоўвае прыярытэты выхавання ва ўстановах адукацыі : мэтанакіраванае і актыўнае садзеянне асобаснаму станаўленню прафесіянала – працаўніка, адказнага сем’яніна, грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны ” [ 2 ].

Патрыятызм – гэта адказ грамадзяніна на клопат дзяржавы аб ім. Задача настаўніка - выхаваць чалавека, які любіць сваю краіну.Адным са шляхоў выхаванняпатрыёта можа стаць даследаванне літаратуры і культуры свайго краю.

У Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” ў якасці галоўнага арыенціра вызначаны наступны прынцып: рэгіяналізацыя літаратурнай адукацыі. І як рэкамендацыя пададзена : ”Вельмі важнай паўстае неабходнасць актыўнага развіцця мясцовага краязнаўства, што дапаўняла б звесткі, атрыманыя вучнямі на ўроках беларускай літаратуры. Вырашэнню гэтай праблемы спрыялі б факультатыўныя курсы літаратурна – краязнаўчай скіраванасці, падрыхтаваныя знаўцамі роднага краю, настаўнікамі, навукоўцамі”[ 3 ].

Многае звязвае чалавека з месцам, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе атрымаў першыя ўрокі жыцця. Родны край і яго жыхары, непаўторная прырода – усё гэта праходзіць праз нашу свядомасць і становіцца часткай чалавечага лёсу.

“Даследаванне літаратуры роднага краю – гэта аснова, якая ўзбагачае веды маладых людзей пра літаратурныя традыцыі роднага краю і краіны ў цэлым, што таксама дае зразумець сувязь літаратуры з жыццём. Вельмі важна, каб у вучняў паступова фарміравалася разуменне таго, што яны самі з’яўляюцца часткай быцця многіх і многіх пакаленняў людзей, прадаўжальнікамі традыцый сваіх землякоў, свайго народа, непасрэднымі ўдзельнікамі сучаснага жыцця,што яны нясуць маральную адказнасць за будучае сваёй малой і вялікай Радзімы. У гэтым і заключаецца сапраўдны патрыятызм”[1, с. 38]. Літаратурнае даследаванне дае магчымасць вучням не толькі пазнаёміцца з паэтамі-землякамі і створанымі імі творамі, але і навучыцца працаваць з разнастайнымі выданнямі, рабіць вывады, што ў сваю чаргу садзейнічае выпрацоўцы актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў, накіроўвае іх на грамадска карысную працу.

Пра неабходнасць вывучаць родны край, акаляючае жыццё, выкарыстоўваць мясцовы матэрыял у навучанні і выхаванні юнакоў і дзяўчат, набліжаць іх да даследаванняў пісалі яшчэ Я.А.Каменскі, Ж.-Ж.Руссо, Г.Песталоцці,А. Дыстэрвег і іншыя замежныя педагогі і вучоныя. Як жа выхоўваць у дзяцей любоў да свайго краю на прыкладзе жыцця і творчасці пісьменнікаў – землякоў, зацікавіць літаратурнай гісторыяй сваёй малой радзімы?

Рашэнне адно – дапаможаў гэтымраспрацоўка і ўвядзенне ў школьны курс факультатыўных заняткаў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю” ў 6-10 класах (менавіта ў гэтым узросце фарміруюцца літаратурныя веды, свядомасць грамадзяніна і патрыёта).

Значнасць

На факультатыўных занятках аўтар, педагогі-літаратары будуць імкнуцца дапамагчы вучням пазнаёміцца з паэтамі Ашмянскага краю як завочна, так і наладжваючы літаратурныя гасцёўні з запрашэннем саміх паэтаў, іх родных. На занятках вучні, абапіраючыся на свае веды па тэорыі літаратуры, будуць вучыцца аналізаваць творы мясцовых паэтаў. Аўтар у сваёй праграме запланаваў 4 майстар-класы, дзе паэт паспрабуе навучыць дзяцей пісаць вершы, думаць вобразна, раскажа аб сваіх сакрэтах вершаскладання. Педагогі-літаратары дапамогуць рэалізаваць творчыя ідэі вучняў, разам падумаюць, як знайсці выйсце з той складанай сітуацыі, калі згублена павага да самага галоўнага багацця народа- роднай мовы. Аўтар спадзяецца, што праект знойдзе свайго чытача і стане для яго значным і карысным.

Выхаваўчы аспект

Факультатыў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю” будзе садзейнічаць выпрацоўцы паважлівых адносін да культуры, гісторыі, літаратуры роднага краю, да роднай мовы. Значыць, адной з самых галоўных выхаваўчых задач яго - выхаванне і развіццё пачуцця патрыятызму, выхаванне чалавека высокай маралі,а таксама выхаванне і развіццё агульнай моўнай культуры беларуса.

Частка 2. Аналіз рэальнай сітуацыі

У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і моладзі, якая вучыцца ў Рэспубліцы Беларусь, аўтар праекта адзначае наступныя палажэнні:

«Дасягненне мэты выхавання ва ўстановах адукацыі прадугледжвае рашэнне наступных асноўных задач:

  • фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызмуінацыянальнага самаўсведамлення на падставе дзяржаўнай ідэалогіі;

  • фарміраванне маральнай, эстэтычнайі экалагічнай культуры..» [ 2 ].

Разгледзім некаторыя знаёмыя сітуацыі:

Сітуацыя 1. Пад час правядзення мерапрыемтсва “Значныя людзі Ашмяншчыны” настаўнік папрасіў вучняў назваць людзей, якія займаюцца пісьменніцкай дзейнасцю. У адказ ён пачуў толькі адно прозвішча - Л. Каркотка. Больш нікога не змаглі назваць адзінаццацікласнікі.

Аўтар праекта лічыць, што калі сучасны адзінаццацікласнік, наша будучыня, сёння не ведае сваіх мясцовых значных асоб, то што можна казаць аб патрыятызме. Вучні ведаюць пісьменнікаў толькі абмяжоўваючыся школьнай праграмай і лічаць на гэтым свой абавязак выкананым.

Сітуацыя 2. Размаўляюць два настаўнікі – літаратары, адзін – настаўнік з вопытам, другі – малады спецыяліст.

  • Давайце вернемся да аналізу паэзіі ў школе. Як вы лічыце, ці патрэбна вучыць дзяцей аналізаваць вершы?

  • Мне здаецца, што ўсё-такі школьнікаў трэба навучыць захапляцца паэзіяй – гэта раз і пашыраць іх паэтычны дыяпазон – гэта два.

  • Гэта значыць, болей чытаць?

  • Так. І тут вельмі важны кругагляд настаўніка, яго ўменне накіраваць пошук і заахвоціць пісаць вершы. Педагог павінен быць фанатыкам, павінен давесці да вучняў, што паэзія не разынкі ў булцы і не ружачка на торце, што яна заключае ў сабе ўвесь свет і ўсё ў свеце тлумачыць. Кожны верш – гэта перажытае, перадуманае чалавекам і чалавецтвам. І калі дзіця ўваходзіць у свет паэзіі, яно больш глыбока асэнсоўвае акаляючы яго свет.

Аўтар праекта згодны з меркаваннем педагогаў. Падводзім выснову: менавіта літаратура і дапаможа сфарміраваць маральную эстэтычную культуру. І на думку аўтара, дарэчы будуць словы Е. Вінакурава: “Калі паэзія ёсць, яна можа быць некаторымі не заўважана, калі яе няма, людзі задыхаюцца”.

Можна працягнуць пералік і іншых школьных сітуацый, якія нас пераканаюць , што немагчыма вырасціць патрыёта Радзімы, не вырасціўшы патрыёта свайго краю, немагчыма сфарміраваць маральную і эстэтычную культурубез літаратуры, без паэзіі.

Частка 3.Этапы рэалізацыі праекта



Назва

Мэты

Тэрмін

Адказны

1

падрыхтоўчы

-збор інфармацыі;


-складанне прыкладнага тэматычнага планавання факультатыўных заняткаў у 6- 10 класах ( Дадатак 1);

на працягу рэалізацыі праекта

люты

2011

Н.А.Трот


Н.А. Трот

2



практычны



-падрыхтоўка матэрыялу для правядзення факультатыўных заняткаў (літаратурных твораў, практычных заданняў па тэорыі літаратуры);

- акрэсліванне мэтаў кожнага факультатыўнага занятку;

- распрацоўка дапаможніка для настаўніка;

- распрацоўка дапаможніка для вучняў;

- распрацоўка электроннага дапаможніка з дапамогай POWERPOINT;

- вызначэнне настаўнікаў, якія будуць займацца рэалізацыяй праекта;

-інфармаванне бацькоў аб плануемым факультатыве;


- фарміраванне груп вучняў 6,7,8,9,10 класаў

  • запрашэнне мясцовых паэтаў на факультатыўныя заняткі;




  • рэалізацыя праекта

на працягу рэаліза-цыі праекта


чэрвень

2012

ліпень

2012

жнівень

2012


жнівень

2012


верасень

2012


верасень

2012

на працягу рэаліза-цыі праекта

2012-2017

Н.А.Трот

А.М.Філіп-чык

Т.К.Палтар-жыцкая


Н.А.Трот


Н.А.Трот


Н.А.Трот


адміністра-цыя школы


класныя кіраўнікі, педагогі-прадметнікі

Н.А.Трот

А.М.Філіп-чык

Т.К.Палтар-жыцкая

Н.А.Трот

А.М.Філіп-чык

Т.К.Палтар-жыцкая






3.

абагульняючы

  • прэзентацыя выніку




  • маніторынг удзелу ў навукова- даследчай дзейнасці




  • падрыхтоўка рэкамендацый

май, 2017

на працягу рэалізацыі праекта

2012-2017


жнівень,

2017

Трот Н.А.

Частка 4. Гіпотэза


Гіпотэза аўтара складаецца з таго, што факультатыўныя заняткі “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”магчымы для правядзення ў школе, факультатыў будзе запатрабаваны педагогамі-літаратараміі вучнямі,можа стаць надзейным вытокам неабходнай інфармацыі аб малой радзіме.

Частка5. Праверка гіпотэзы. Непасрэдная рэалізацыя ідэі


Адным з метадаў збору інфармацыі ў ходзе даследавання было анкетаванне.Аўтар правёў апытанне сярод вучняў 6 –ых класаў. Апрацоўка і аналіз атрыманых дадзеных дазволілі зрабіць папярэднія вынікі аб адносінах вучняў да прадмета праекта- факультатыва.

І так , у анкеце было ўсяго 6пытанняў, удзельнічалі ў анкетаванні 67 чалавек. Вось так размеркаваліся адказы на пастаўленыя пытанні:

  1. Ці ведаеце Вы мясцовых паэтаў?

Адказы вучняў:

а) так- 3чалавекі;

б) не - 64 чалавекі;


  1. Назавіце,калі ведаеце,прозвішчы мясцовых паэтаў.

а) Пётр Шакола – 2 чалавекі;

б) Ядвіга Чаплінская -1 чалавек;

в) Галіна Вішнеўская - 1 чалавек;

г) Не назвалі ніводнага прозвішча – 63 чалавекі.


  1. Ці цікавіцеся вы вершамі самабытных паэтаў на старонках газеты “Ашмянскі веснік”?

1.Так – 42 чалавекі;

2. Не – 35 чалавек


  1. Як вы думаеце,хто або што можа вам дапамагчы, каб вы даведаліся аб мясцовых паэтах, прачыталі іх творы, пазнаёміліся бліжэй з творцамі?

    1. Газета – 11 чалавек;

    2. Бацькі – 12 чалавек;

    3. Настаўнік – 29 чалавек;

    4. Інтэрнэт – 36 чалавек;

    5. Факультатыў – 38 чалавек;

    6. Класная гадзіна – 1 чалавек;

    7. Бібліятэка – 17 чалавек.

    8. Самі – 5 чалавек



  1. Ці патрэбны вам падручнік для правядзення заняткаў, у якім будуць сабраны звесткі з жыцця паэтаў,іх фотаздымкі, а таксама іх творы?

а) так – 63чалавекі,

б) не -4 чалавекі;


  1. Ці хацелі б вы наведваць факультатыў, на якім вас настаўнік знаёміў бы з ашмянскімі паэтамі, вы знаёміліся б з іх творамі, наладжвалі б сустрэчы з творцамі, вучыліся б пісаць вершы?

а) так – 54чалавекі,

б)не ведаю - 1 чалавек;

в) не – 12 чалавек.


Прыпынімся падрабязней на апытванні.

Анкета была ананімная, таму адказы атрымаліся шчырыя. Перад вамі дыяграма першага пытання, з якой бачна, што невялікая колькасць вучняў ведае аб існаванні мясцовых паэтаў. На другое пытанне адказалі толькі тыя дзеці, хто ведае людзей, якія займаюцца творчасцю,назвалі некалькі прозвішчаў, але вельмі мала. Пры чым самае вядомае прозвішча (Шакола) і прозвішча дэбютанта (Вішнеўская).

Адказы вучняў на трэцяе пытанне вельмі парадавалі аўтара праекта, яны даволі аптымістычныя. Нашы дзеці, у большасці, цікавяцца перыёдыкай і праглядваюць літаратурныя старонкі раённай газеты.

Адказваючы на чацвёртае пытанне, дзеці ў асноўным бачаць сваімі памагатымі ў вырашэнні дадзенага пытання факультатыў, інтэрнэт, настаўніка,затым бібліятэку і ў апошнюю чаргу вучань самога сябе. Зборнікі вершаў мясцовых паэтаў не карыстаюцца вялікім попытам у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Многія з вучняў лічаць, што даведацца пра ўсё, у тым ліку і пра ашмянскіх паэтаў, разгледзець іх фотакарткі, пачытаць іх творы можна праз рэсурсы сеткі Інтэрнэт. Але праз пошук Google можна знайсці толькі імя Наталлі Грыгор’евай. А ў раёне творчых зорачак шмат. На пытанне аб стварэнні факультатыва ў школе, падручніка да яго дзеці адказалі большасцю станоўча.

Аўтар зрабіўдля сябе наступны вывад:распрацаваць факультатыў “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”і скласці дапаможнік да яго. Адказы вучняў на шостае пытанне анкеты сведчаць, што факультатыў будзе запатрабаваны.

Арганізацыйныя пытанні.

Факультатыў будзе праходзіць у дзяржаўнай установе адукацыі” Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №3 г. Ашмяны”. Праграма разлічана на 1 гадзіну ў тыдзень.Выкладаць дадзены факультатыў можа настаўнік беларускай літаратуры, рускай літаратуры або любы творчы настаўнік, які цікавіцца літаратурайігісторыяй свайго краю. У якасці слухачоў факультатыва будуць усе жадаючыя творчыя і цікаўныя вучні 6-10 класаў.

Прагназуемыя вынікі:

  • паглыбленне ведаў вучняў аб гісторыі сваёй малой радзімы, аб людзях, якімі ганарыцца Ашмяншчына;

  • развіццё цікаўнасці да літаратурнай спадчыны свайго краю;

  • павышэнне актыўнасці школьнікаў у правядзення літаратурных гасцёўняў, вечарын, конкурсаў, прысвечаных творчасці мясцовых паэтаў;

  • павышэнне матывацыі да вывучэння прадметаў “Беларуская мова і літаратура”;

  • станоўчая дынаміка маніторынгу па гэтых дысцыплінах.

Частка 6. Выснова


Рэалізацыя ўсіх аналітыка – тэматычных блокаў аўтарскага праекта стварае ўмовы для адкрыцця факультатыва “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”.

Частка 7.Заключэнне


Чым карысна гэта праца для аўтара?Чаму яго навучыла?

Па – першае, аўтар праекта даведаўся шмат новага, навучыўся збіраць і апрацоўваць матэрыялы ,вызначаць галоўнае з вялікай колькасці інфармацыі.

Па – другое, гэта праца прымусіла аўтара задумацца аб літаратуры на Ашмяншчыне, аб яе праблемах, надала ўпэўненасці ва ўласных сілах.

На аснове праверкі гіпотэзы і непасрэднай рэалізацыі ідэі выбранымі сродкамі аўтар праекта зрабіў вельмі важную выснову, што і ў 21 стагоддзі – стагоддзі прагрэсу і камп’ютарызацыі- сучасныя школьнікі даказваюць, што літаратура застаецца неад’емнай часткай жыцця чалавека, а кніга была і застаецца каштоўным арыенцірам у сучасным свеце. Толькі такім чынам будзе сфарміравана пачуццё нацыянальнай павагі, гонару і беражлівых адносін да культуры, гісторыі, мовы. Працэс фарміравання пачуцця патрыятызму, маральнай і эстэтычнай культуры павінен быць сістэмным, таму аўтар праекта і звярнуўся да распрацоўкі факультатыва “Літаратурныя старонкі Ашмянскага краю”.


Літаратура

  1. Аронов А.А. Воспитать патриотов. / А.А.Аронов - М. Просвещение, 1989г.

  2. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодёжи в Республике Беларусь.

  3. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”

  4. Гіруць – Русакевіч, В. Я адкрываю вам душу./ В. Гіруць – Русакевіч – Мн.,Дзяржаўнае прадпрыемства Дом прэсы, 1996, с. 32

  5. Гіруць – Русакевіч, В. Мовай сэрца./ В. Гіруць – Русакевіч – Мн., Мастацкая літаратура, 2008, с. 157

  6. Гіруць – Русакевіч, В. Пад зоркай лёсу./ В. Гіруць – Русакевіч – Мн., Беларускі кнігазбор, 1996, с. 127

  7. Григорьева, Н. Листая жизни календарь./ Н. Григорьева – Санкт-Петербург, 2008, с. 361

  8. Григорьева, Н. Улыбка пегаса. Стихи ./ Н. Григорьева –Поверенный, 2008, с. 181

  9. Ізбіцкая, І. Як хочацца ў шчасце акунуцца./ І. Ізбіцкая. – Ашмяны,2004, с.83

  10. Каркотка, Л. Натхненне./ Л. Каркотка.- Мн., Печанка А. Г., 2010, с. 119

  11. Шакола, П. А рука пацягнулася зноў да пяра. / П. Шакола.- Ашмяны, 2006, с.60

  12. Шакола, П. У рыфмы словы апрануцца. / П. Шакола.- Ашмяны, 2010, с.203

  13. Шакола, П. Каб мог я спыніць імгненне. / П. Шакола.- Ашмяны, 2008, с.200

  14. Шакола, П. Мы сёння шчыра Вас вітаем. Песні / П. Шакола.- Ашмяны, 2011, с.36

  15. Шакола, П. Гумарэскі. Карацелькі. / П. Шакола.- Ашмяны, 2010, с.50

  16. Шакола, П. Легенда пра Ашмяны. / П. Шакола.- Ашмяны, 2008, с.14

  17. Шакола, П. Гальшаны. / П. Шакола.- Ашмяны, 2010, с.12

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconЗмест факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт»
Праграма факультатыўных заняткаў «Юны карэспандэнт» распрацавана ў адпаведнасці з канцэпцыяй профільнага навучання, асноўнай мэтай...

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconВ. В. Кушнярэвіч Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў часткова заснавана на выкарыстанні раней атрыманых на ўроках беларускай І рускай мовы ведаў...

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconРасклад факультатыўных заняткаў

Сш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў iconРасклад факультатыўных заняткаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка