"Стары Ольса" зноў у Гародні




Назва"Стары Ольса" зноў у Гародні
Дата канвертавання30.10.2012
Памер76.71 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 289

( 24 красавіка 2008 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот.

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




“Стары Ольса” зноў у Гародні 2

Грамадзкая дабрачынная акцыя 2

Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне 3

Валянтэрства ў Германіі 3

Моладзевая сустрэча ў Азэрбайджане 4

 Навучаньне 4

Навучаньне ў Вышэйшай школе права ў Рызе 4

Спабор для тых, каго пачулі 5

Праграма навучальных гурткоў для дарослых 5

Гранты Фонда Стэфана Баторыя 5

Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека 5

Міжнародны спабор для журналістаў 6




Падзеі:

уверх

“Стары Ольса” зноў у Гародні


17 траўня ў Абласным Тэатры лялек выступіць гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”.

“Стары Ольса” прадставіць старадаўнія беларускія і эўрапейскія танцы, рыцарскія баляды, музыку XV-XVI стагодзьдзяў.

Пачатак - а 19:00-ай гадзіне.
Больш падрабязная інфармацыя - па тэлефонах: 0152-745930, 745927.



уверх


Грамадзкая дабрачынная акцыя


Гарадзенскія грамадзкія арганізацыі і інтэрнэт-грамадзтва Гародні ладзяць акцыю дапамогі вучням Парэчанскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без бацькоўскай апекі "На Вялікдзень - сьвята дзецям!".

У школе жывуць і навучаюцца 129 дзетак ва ўзросьце ад 3 да 18 гадоў з асаблівасьцямі разумовага развіцьця. Ім найбольш патрэбныя:

-Памперсы дзіцячыя розных памераў
-Пракладкі гігіенічныя
-Сродкі для мыцьця бялізны айчыннай вытворчасьці
-Папера для прыбіральні
-Шампунь, мыла, зубная паста айчыннай вытворчасьці
-Сшыткі звычайныя, альбомы для маляваньня, асадкі звычайныя
-Абутак розны ў добрым стане розных памераў па 44-ы ўключна, сланцы, хатні
  абутак.
-Курткі розныя (цёплыя, вятроўкі, джуты) розных памераў для дзетак ад 10 год і старэйшых
-Дыскі
DVD з дзіцячымі фільмамі, настольныя гульні, канструктары, мячы, фітболы.
-Клей ПВА ў малой расфасоўцы
-Камплекты аднаразовага посудуамплекты пасьцельнай бялізны

Усе, хто пажадае далучыцца да акцыі, зьвяртайцеся па тэл. 74-44-28, Таварыства Беларускай школы, альбо прыходзьце: Будзёнага 48а-44.


уверх




Абвесткі:

уверх

Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне


Гарадзенскае грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці”.

Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасьцю да журналістыкі.

Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачаньня Германіі ў Беларусі.  

У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

- Гародня – 20-28 ліпеня.

- Германія – лета 2009 года.

Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх краінаў. 

Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 траўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com .


уверх

Валянтэрства ў Германіі


Арганізацыя «Friends of Waldorf Education» запрашае да ўдзелу ў гадавой валянтэрскай праграме, якая пачнецца ў жніўні-верасьні.

Валянтэры будуць працаваць у некамэрцыйных арганізацыях Нямеччыны, якія аказваюць сацыяльную дапамогу, дагляд за людзьмі сталага ўзросту. Большасьць арганізацыяў знаходзіцца ў сельскай мясцовасьці.

Патрабаваньні да кандыдатаў:

- паўнагадовыя асобы;

- базавыя веды нямецкай мовы;

- гатоўнасьць працаваць і жыць побач зь людзьмі, якія маюць асаблівыя патрэбы.

Пэрсанальная стыпендыя - 150 эўра ў месяц. Праграма прадугледжвае безкашкоўнае харчаваньне й пражываньне, неабходную страхоўку. Таксама гарантуецца бясплатны ўдзел у сэмінарах.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: тэл.: +49 (0)721 35 48 06-17 (German, English, Polish), факс: +49 (0)721 35 48 06-16. Mrs. Diana Grözinger +49 (0) 721 35 48 06 12 (German, Russian).Эл.пошта: c.jax@freunde-waldorf.de , вэб-пляцоўка: http://www.freunde-waldorf.de/.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Моладзевая сустрэча ў Азэрбайджане


Моладзевы зьвяз “Мост у будучыню” ладзіць сустрэчу ў Азэрбайджане “Дасягаючы інтэграванай мульцікультурнасьці:грамадзтва праз працу з моладдзю”.

Сустрэча адбудзецца з 15 па 21 траўня. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя НГА з розных эўрапейскіх краінаў.

Мэта сустрэчы – абмеркаваньне магчымасьцяў удзелу ў грамадзкім жыцьці прадстаўнікоў нацыянальных меньшасьцяў. Удзельнікі наведаюць вёскі, у якіх жывуць нацыянальныя меньшасьці, абмяняюцца з імі зьвесткамі пра сваю культуру і традыцыі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя валанцёры і актывісты ад 18 да 30 год – па 2 удзельнікі ад краіны – якія цікавяцца тэмай сустрэчы, маюць падтрымку ад сваёй арганізацыі для ўдзелу ў сустрэчы.

Працоўная мова – ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.bf-az.org .

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне: +994 (22) 590715.

уверх

Навучаньне


_____________________________________________________________________________________________

Навучаньне ў Вышэйшай школе права ў Рызе


Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008-2009гг. на спецыяльнасьць Міжнароднае публічнае права. Праграма прадугледжвае атрыманьне стыпендыі на навучаньне, вандроўкі й непрадбачаныя выдаткі на адукацыю.

Заняткі пачынаюцца з 15 верасьня.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія па сканчэньні праграмы жадалі б працаваць у галіне правоў чалавека і публічнага права.

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя па-ангельску разьмешчаная на вэб-пляцоўцы:

http://www.rgsl.edu.lv/index.php?part=masters&page=solarship

Паводле рассылкі belngo.info

уверх




Не спазьніся!

уверх


Спабор для тых, каго пачулі


British Telecom супольна з Брытанскім Моладзевым Парламентам ладзяць міжнародны спабор «Быць убачаным і пачутым» як частку «Лепшай сусьветнай кампаніі», якая ставіць за мэту забязьпечыць моладзь навыкамі і магчымасьцямі для зьмены сацыяльнай рэчаіснасьці.

Апошні тэрмін рэгістрацыі – да 9 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы http://www.btbetterworld.com/ альбо праз эл. пошту seenandheard@bt.com .

уверх

Праграма навучальных гурткоў для дарослых


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў прымае заяўкі на рэалізацыю міні-праектаў.

Форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.hurtki.info

За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл. 029 288 28 22 (Ігар), эл.пошта prysak2000@mail.ru

уверх

Гранты Фонда Стэфана Баторыя


Праграма Фонда С.Баторыя падтрымлівае беларускія й ўкраінскія няўрадавыя арганізацыі. Больш падрабязная інфармацыя: (http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl2.utf8.htm), (http://www.batory.org.pl/bialoukr/ogl1.utf8.htm).

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека


Беларускі Хэльсінскі Камітэт сумесна зь Міжнародным моладзевым

праваабарончым рухам запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай Студэнцкай Школе Правоў Чалавека/ Правы Студэнтаў.

Больш падрабязная інфармацыя – па эл.адрасе: studentHRschool@HRworld.ru

Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Міжнародны спабор для журналістаў


Журналісты з Беларусі запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі…” да 60-годдзя абвяшчэньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.

Матэрыял мусіць быць напісаны на мове краіны і падавацца ў тэксце арыгінала.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 31 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.stiftung-evz.de . З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. пошту sellner@stiftung-evz.de .


уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні icon"стары ольса" ў Гародні
Рэдактар выпуску: Кацярына Крот. У працы над выпускам бралі ўдзел В. Людвіковіч, Вітаўт Руднік

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconСцэнар фестываля
Прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам Выканкама, арганізатарамі фестываля І гуртом “Стары Ольса”

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconЯк хутка праляцела лета. Зноў наступіў верасень, а з ім Свята ведаў. І зноў званкі, І зноў урокі, І зноў падарожжы па цікавай краіне ведаў. Сёлета гэта
Усім ім, навічкам І будучым выпускнікам, мы жадаем поспехаў у вучобе, каб мары ІХ збыліся. А жыццё – гэта кола, якое ідзе па крузе,...

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні icon"Расстраляная літаратура" ў Гародні
Прэзэнтацыя ўнікальнай анталёгіі твораў 66 беларускіх літаратараў, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1920-1950 гадах, ладзіцца ў Гародні...

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconДзе жылі лепшыя беларускія ваяры?
Усё, што не ўвайшло ў кнігу “Рыцары І дойліды Гародні”. Гародня, Беларусь І літва ў кантэксьце Вялікага Княства. Асобы сярэднявечнай...

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconМікола Хвылявы/ Микола Хвильовий
Мабыць, хутка зажаўцее лісце, І ў неба засумуе стары дуб. Стары дуб быў калісьці ля нашае хаты, у дзяцінстве

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconДні Губерта ў Гародні
Учора з ініцыятывы гарадзенскага Руху “За свабоду” у Гародні распачаліся Дні сьвятога Губерта

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi"
Мы зноў трапляем у ІХ і зноў робім выгляд, што нічога не адбылося, бо мы вельмі самаўпэўненыя, адукаваныя І ўладацэнтрычныя, хоць...

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconФэст маладзёвай журналістыкі ў Гародні
Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” І беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць у Гародні Фэст маладзёвай журналістыкі...

\"Стары Ольса\" зноў у Гародні iconАстранамічная абсерваторыя ў Гародні
Акадэміі, выкладаў у Гародні (1763-1765), прафесар Віленскай Акадэміі, праводзіў астранамічныя доследы, у другой палове 70-х гг....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка