Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі




НазваЭкскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі
Дата канвертавання30.10.2012
Памер39.95 Kb.
ТыпДокументы
Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі.


Этнаграфічна-краязнаўчая гасцёўня запрашае на невялічкую экскурсію. Наш музейны пакой змяшчае 43 экспанаты. Кожная паліца змяшчае звесткі пра этнас, культуру нашай маленькай радзімы, вёсачкі Рытань. Прадметы сустракаюцца рознага прызначэння: ткацтва, сельскагаспадарчыя прылады працы, вырабы пляцення, ганчарства.

Калі ласка, сярпы, рабілі іх звычайна з жалеза або сталі, рэжучую частку зазубрывалі. Сустракаліся сярпы паўгруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя).

Ніжэй абутак, які называлі дзеравянікі, дзеравяшкі, якія былі або поўнасцю выдзеўбаны з дрэва або са скураным верхам на драўлянай падэшве. Выкарыстоўваліся як сезонны абутак.

У пакоі змешчаны прасы розных відаў.

Раней хату асвятлялі з дапамогай керасінавых лямп.

Ніжэй знаходзяцца ступкі, зробленыя з дрэва з цвёрдых парод дрэва (дуб, граб). Дыяметр уверсе 35-40 см. , унізе ступа звужалася.

Кожная сям’я любіла збірацца за адным сталом, ставілі пасярод самавар і чаёўнічалі.

З даўніх часоў на Беларусі былі распаўсюджаны промысел пляцення з лубу, лазы, саломы. Плеценыя прадметы былі зручнымі ў карыстанні, а выраб іх не патрабаваў складаных прыстасаванняў. Кораб – начынне з лубу для пераноскі прадуктаў і корму для жывёлы, захоўвання зерня, збору грыбоў.

Борніцтва – старажытная форма культурнага пчалярства, заснаваная на развядзенні і ўтрыманні пчол у борцях – штучных дуплах. Борніцтва выпрацавала спецыфічныя прылады і прыстасаванні, якія без істотных змен, пад рознымі назвамі вядомы на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Дымакур – прыстасаванне з паддувалам для акурвання пчол.

Беларускае народнае ганчарства характарызуецца ўстойлівымі вытворчымі традыцыямі. У нас змешчаны збаны, гаршчкі.

Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакалення. Пранік выкарыстоўваўся для адбівання льну. Чаўнок выкарыстоўваўся для прапускання ўточных нітак, накручаных на цэўку. Трапло (трапачка, трэпачка) – прылада для трапання валакна. Грэбень- прылада для часання валакна. Калаўрот – прылада для прадзіва. Вядомы два тыпы: калаўрот-стаяк, у якім кола размешчана вертыкальна, і калаўрот-ляжак з колам, размешчаным гарызантальна. Для звівання пражы ў маткі служылі матавілы. Найбольш простым захавалася ручное матавіла.

Прасніца, драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым вуглом. У Беларусі былі пашыраны лапатападобныя.

Мяліца (церніца) — самаробная прылада, на якой мялі лён, канаплю.

Наш музейны пакой паступова пашыраецца новымі экспанатамі.


Вялікая Айчынная вайна… Гэта тэма з’яўляецца актуальнай заўсёды. Вайна прынесла вялікія страты, страшэнную бяду ў кожны дом, кожную сям’ю. Гэта наш абавязак захоўваць памяць і гераізм нашых продкаў, шанаваць тых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у наша светлае будучае.

Ветэраны… Іх засталося так мала. Тых, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, ратаваў жыццё Айчыны. Яны так і засталіся маладымі. Ім наканавана быць такімі вечна, пакуль жыве наша памяць.

У Астравецкім раёне на сённяшні дзень пражывае 37 ветэранаў, у Кямелішкоўскім сельскім савеце нам наканавана лёсам сустрэцца з нашымі ветэранамі-землякамі - Мундуць Адам Станіслававіч, Янкойць Браніслаў Адамавіч. Вельмі цікава пагутарыць з чалавекам, які сваімі вачыма бачыў вайну. Ім з вялікай цяжкасцю прыходзілася расказваць пра ваенныя часы. Нахлынвалі ўспаміны, трывога і боль.

Наш земляк Мундуць Адам Станіслававіч нарадзіўся 2 сакавіка 1917 года ў в. Падліпяны ў мнагадзетнай сям’і (3 браты і 5 сясцёр). На цяперашні час яму 93 гады. Многія падзеі ўжо сцерліся з памяці, але нам ён шмат чаго яшчэ паведаміў. Адзін з братоў Адама Станіслававіча так і не вярнуўся з вайны. У 1939 г.служыў у Вільні (радыёграфіст). Затым удзельнічаў у абароне г. Львова. У тым жа 1939 годзе вярнуўся дадому. Быў кантужаны. Прымаў удзел у будаванні аэрадрома ў вёсцы Міхалішкі. З восені 1941 па вясну 1942 года знаходзіўся ў ссылцы ў турме Лукішкі (з жудасам ўспамінае Адам Станіслававіч). Затым адпраўлены ў Расію, за Тулу на будаванне шахты. Сустрэў перамогу на шахце №6. Доўгачаканая мара споўнілася і Адам Станіслававіч вярнуўся дадому. За ўдзел у вайне Адам Станіслававіч узнагароджаны медалямі.

Янкойць Браніслаў Адамавіч нарадзіўся 2 жніўня 1924 года ў вёсцы Падліпяны. У восенні 1944 года адпраўлены на фронт. Вывезлі ў Беласток. Абмундзіравалі, выдалі ўсе неабходнае для вайны. Павязлі ў г. Радзынь. Затым шлях трымалі на фронт – р. Ніса. Пачалася падрыхтоўка да наступлення, рабілі акопы. Бой шоў 1 час 45 мін. Ваявалі з бандэраўцамі. За ўдзел у вайне атрымаў узнагароды. У 1958 годзе Браніслаў Адамавіч ажаніўся, пражылі сумесна 47 год. У 2005 г. памерла жонка, Яніна Міхайлаўна. У іх засталіся цудоўныя дзеці: дачка Ганна Браніславаўна (даглядае бацьку) і сын Станіслаў Браніслававіч.

Кожны з іх унёс свой уклад у агульную справу разгрому ворага, абараніў Айчыну ад фашысцкай навалы. Усім ім вялікая і шчырая ўдзячнасць нашчадкаў за тое, што зроблена імі ў імя Перамогі. З пачуццём адказнасці і пашаны мы гаворым: “Нізкі паклон табе, слаўнае пакаленне пераможцаў у Вялікай Айчыннай!”

Экспазіцыя “Гісторыя школы”

У першыя дні станаўлення савецкай ўлады на Астравеччыне былі арганізаваны 3 пачатковыя школы – у вёсках Літвяны, Рызгоры і Рытань. У 1948г. Рытанская школа размясцілася ў былым асабняку шляхціца Бранцэвіча. У 1951г. ў Рызгорах быў адкрыты 5 клас, які праз год быў пераведзены ў Рытань, у 1962г. сюды была пераведена і сямігодка з Літвян. У 1971 г. закрылася Рызгорская пачатковая школа, дзеці былі пераведзены ў Рытанскую 8-гадовую школу. Колькасць дзяцей павялічвалася, і ў 1978г. рашэннем Кемелішкаўскага сельсавета школу перавялі ў двухпавярховы будынак саўгаснага дзіцячага садка на 90 месцаў. У 1992 г. пачалося будаўніцтва новага будынка школы на 162 месцы. 26.05.1992г. рашэннем Астравецкага райвыканкома школа была рэарганізавана ў сярэднюю.

Зараз у школе працуюць 18 настаўнікаў і навучаецца 56 вучняў + дзіцячы сад 16 выхаванцаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconУ кожным пакоі 2 лямпачкі. У кватэры 2 пакоі. Колькі лямпачак у кватэ-ры?
Каб памыцца, адзін чалавек траціць 5 літраў вады. Колькі літраў вады тра-ціць сям'я з трох чалавек, каб памыцца?

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconЗборнік папулярных беларускіх песняў. Кніга выдадзеная Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. 58 ст.). Казка
Кніга выдадзеная Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя Ота Хедэмана (Браслаў, 2003. 58 ст.)

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconПомнікі гісторыі І культуры рэспублікі Беларусь Практычны занятак №1 Назва: "Завочная экскурсія па нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку" Мэты
Завочная экскурсія па нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку”

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconТэматыка экскурсій ў школьным краязнаўчым музеі

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconМетадычная распрацоўка меропрыемства " Мой край завецца Свіслачу" Экскурсія па вёсцы Свіслач. Мэта
Метадычная распрацоўка меропрыемства “ Мой край завецца Свіслачу” Экскурсія па вёсцы Свіслач

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconУрок-падарожжа
М э т а: даць уяўленне васьмікласнікам пра культу­ру Беларусi XIX ст.; увязаць атрыманыя звесткi з краязнаўчым матэрыялам; выхоўваць...

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconПа роднаму краю
Экскурсія на радзіму Я. Коласа, прымеркавана 130-м угодкам з дня нараджэння песняра

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconСценарий Музыкально-литературной программы
Вед. Мы вельмі рады бачыць вас у гэтым прыгожым пакоі, рады, што вы завіталі да нас

Экскурсія па этнаграфічна-краязнаўчым музейным пакоі iconПлан ідэалагічнай І выхаваўчай работы на III чвэрць 2012-2013 навучальнага года Месяц
Экскурсія ў горад Мінск. Наведванне галоўнай ёлкі краіны, Нацыянальнай бібліятэкі рб

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка