Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет




НазваМне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет
Дата канвертавання04.12.2012
Памер15.95 Kb.
ТыпДокументы
ДЫПЦІХ


1.


Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет,

Хоць навокал – бясконца-асенняя слота,

І лісты паўсцілалі мінулага след

Штогадовай сваёй незямной пазалотай.


Мокры горад чакаў памяркоўнай зімы

(Што ўжо лета чакаць, як даўно лістападзіць!)

Можа й добра, што ўсё-ткі спаткаліся мы,

Каб адно аднаму паспрыяць і парадзіць,


Каб трывогу суцішыць-суняць ля шчакі,

Каб паверыць у тое, што шчасце магчыма.

Можа, дзень проста выдаўся сёння такі,

Калі свет распагоджвае казкай жанчына.


Мне той казкі ніколі, бадай, не забыць.

Столькі жарсці праменілі грудзі, калені!..

Так хацелася побач да раніцы быць,

Нібы два матылькі – і не больш, і не меней.


Трапятаць ля агню найспакуслівых мрой

У падораным лёсам надзей Светлаградзе

І не здолець мяжу заступіць, за якой

Чысціня саступае дарогу пажадзе...


Хай лісты паўсцілалі мінулага след

Штогадовай сваёй незямной пазалотай,

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет,

Хоць навокал – надзіва сцюдзёная слота...


2.


Нібы цэлая вечнасць – мой дзень без цябе...

Да фантазій тваіх ва ўспамінах імкнуся.

Наш вячэрні развіт – як даніна журбе,

Бо калі ў тую казку я болей вярнуся.


Зноў калі да рукі дакранецца рука

Так шчымліва-пяшчотна і светла-дрыготка

І ўзгрукоча-ўзвірыць адзіноты рака,

Калыхаючы ў хвалях юрлівасці лодку?


Зноў калі насалоду падорыш вачам

Любавацца табою не назіркам – блізка,

Адчуваць голаў твой у сябе ля пляча,

Цалаваць цябе ўсю – да апошняе рыскі?..


Ды ўсё роўна душа так суцешна пяе...

А маглі б не спаткацца ні ўчора, ні потым...

Так і мрояцца чорныя вочы твае

На асеннім прыпынку пад назвай “Самота”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconШамякіна Славяна рэчыўны свет чарадзейнай казкі як сістэма
У. Я. Проп. Неабходна працягваць сістэмнае даследаванне чарадзейнай казкі. У дадзенай працы мы абралі ў якасці прадмета даследавання...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconЯнка Брыль Галя Апавяданне
Так І глядзела на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconНам засталася спадчына
Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца І запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconУрока па беларускай літаратуры
Якуба Коласа, дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест казкі жыцця «Хмарка» ў адпаведнасці з эпіграфам, убачыць мастацкую своеасаблівасць...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconШамякіна Славяна напрамкі І падыходы ў даследаванні чарадзейнай казкі
Сказанае вышэй асабліва тычыцца даследавання чарадзейнай казкі. Гэта можа быць абумоўлена наступнымі прычынамі

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconАрист! и ты в толпе служителей Парнаса!
«Пожалуй, скажешь мне, не трать излишних слов; Когда на что решусь, уж я не отступаю, и знай, мой жребий пал, я лиру избираю. Пусть...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconПадарожжа па творах У. Дубоўкі Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён напісаў, І мне цікава ведаць, ці чыталі вы ІХ. Таму прапаную па ўрыўку пазнаць казкі. Слухайце
Дзень добры, дзеці. Сёння мы зробім цікавае падарожжа па казачнай краіне беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Шмат казак ён...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconPlanet of chaos
Сверху и с боков кровать закрывают какие-то занавески, так что и непонятно: что там снаружи. Вдруг, стоит мне высунуть голову, вспыхнет...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconРадкі, якія кранаюць сэрца
Гэта радкі з чарадзейнай казкі "Лалі-Лаль", якую напісала Святлана Міхайлаўна клімковіч, журналістка, пісьменніца, драматург. Выключна...

Мне ад казкі тваёй нібы з’ясніўся свет iconМаксіма Багдановіча "Музыка"
Мэта першага ўрока: замацаваць веды пра віды мастацтва І сродкі, якімі яны карыстаюцца; аднавіць звесткі пра казкі І асаблівасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка