Урок па тэме "Дзеяслоў"




НазваУрок па тэме "Дзеяслоў"
Дата канвертавання04.12.2012
Памер41.85 Kb.
ТыпУрок

Абагульняючы урок па тэме “Дзеяслоў”
7 клас


Мэта: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, удасканальваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю, рабіць марфемны разбор; удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя уменні; развіваць лагічнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў, камунікацыйную культуру; стварыць умовы для выхавання працавітасці, калектывізму, грамадзянскасці і патрыятызму.


Абсталяванне: табліца-“ключ” “Граматычныя катэгорыі дзеяслова”, магнітафон, касета з запісам песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”, карткі з заданнямі для работы ў групах, па варыянтах, фотавыстава “Спявае жыццё на маёй Беларусі”, руска-беларускія слоўнікі, фразеалагічныя слоўнікі.

Эпіграф:

Не той патрыёт, хто кулаком у грудзі сябе б’е,

а той, хто сваю працу і жыццё Радзіме аддае.

З народнага


Ход урока:

Заданне 1.

Работа з тэкстам (запісаны на дошцы).

- Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль, асноўную думку. Растлумачце лексічнае значэнне падкрэсленага слова.

Мы – людзі Беларусі, нас заўсёды лічылі людзьмі памяркоўнымі, абачлівымі.

У нас цудоўная зямля, за яе росквіт заплацілі крывёю і потам многія папярэднія пакаленні. Наш абавязак – упрыгожыць гэтую зямлю. Трэба быць чэснымі людзьмі і працалюбівымі патрыётамі. У гэтым нам дапаможа спакойная, дружная і стваральная праца.

(паводле матэрыялаў газеты “СБ”)


Настаўнік: Сапраўды, каб яшчэ больш упрыгожыць нашу зямлю, кожнаму з нас трэба шмат працаваць, бо нездарма ў народзе кажуць: “Не той патрёт, хто кулаком у грудзі сябе б’е, а той, хто сваю працу і жыццё Радзіме аддае”. Я спадзяюся, што сённяшні наш урок будзе прыкладам спакойнай, дружнай працы.

(Слова настаўніка пра тэму і задачы ўрока.)


Заданне 2

Запішыце граматычныя катэгорыі дзеяслова. Абмяняйцеся сшыткамі, праверце па “ключу”.

Дайце характарыстыку кожнай з катэгорый, прывядзіце прыклады, абапіраючыся на тэкст задання 1.


Заданне 3 (выконваецца па варыянтах).

Запішыце сказы, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары, зрабіце марфалагічны разбор дзеясловаў. Зрабіце марфемны разбор слоў, адзначаных зорачкай. Якой тэмай аб’яднаны даныя сказы.

І варыянт. Дурная птушка свайго гнязда (не)шану_. Чужая старонка пірагамі (не)накорміць.


ІІ варыянт. Аб тым зязюля куку_ , што свайго гнязда (не) ма_. Куды (ні)пайду я і дзе (ні)спынюся – спявае жыццё на маёй (Б,б)еларусі.


Заданне 4

1 група. Устаўце ў прыказкі дзеясловы, якія падыходзяць па сэнсе. Сказы запішыце. Графічна абгрунтуйце пастаноўку коскі ў трэцім сказе.

  1. Паносіш мазалёў – _________ пірагоў.

  2. Рана ўстанеш – многа _________.

  3. Вочы страшацца, а рукі _________.

  4. Чаго не можаш узяць рукамі, _________ галавой.

2 група. Падбярыце да фразеалагізмаў адпаведныя па сэнсе дзеясловы.

  1. Задраць нос

  2. Збіць з панталыку

  3. Даць драла

  4. Пакарміць бярозавай кашай

  5. На розных мовах гаварыць

3 група. Прачытайце верш і вызначце значэнне дзеяслова ісці.

Узор: Падарожнік ідзе – крочыць.


Падарожнік ідзе

(Шмат дарог ён прайшоў),

І машына ідзе

З поўным кузавам дроў.

А дарога ідзе

То праз лес, то праз поле.

На дарогу ж ідзе

І гадзіна, і болей.

Турой Костусь ідзе

(Шахматыст ён заўзяты).

Жыта ў колас ідзе –

Будуць скора зярняты.

А. Солахаў.

4 група. У прыведзеным ніжэй тэксце неапраўдана паўтараецца слова сказаць. Замяніце яго сінанімічнымі дзеясловамі, пазбягаючы паўтораў.

  • Добры дзень, Аня! – сказала цётка Ніна.

  • Добры дзень! – сказала ёй Аня.

  • Бацькі дома? – сказала цётка.

  • Пайшлі на работу, - сказала дзяўчына.

  • А ты што робіш? - cказала жанчына.

  • Яшчэ думаю, што мне рабіць, - з усмешкай сказала Аня.


Настаўнік: Народная прыказка гаворыць: “Бяздзельна жыць – толькі неба капціць”. Але ўжо час і адпачыць, а добрая песня хутка стому здымае. Паслухайце ўважліва гэты цудоўны твор і пастарайцеся ўспомніць, хто з’яўляецца аўтарам яго слоў і музыкі. Які музычны калектыў выконвае песню.

(Гучыць магнітафонны запіс песні “Жураўлі на Палессе ляцяць” (сл. А.Ставера, муз. І.Лучанка)).


Заданне 5. Развіццё мовы.

І варыянт. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Скажыце, што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку.

Родная земля

Любовь к родине у человека особенно ярко проявляется тогда, когда он разлучится с ней. Но человек способен прятать свои чувства. А вот у птиц всё на виду.

Возьмём всем нам знакомых журавлей. В дальних краях птиц ждёт богатый корм, залитые солнцем берега живописных рек и озёр. И всё же осенью журавли покидают родину очень неохотно.

Тяжело с родной землёй расставаться.


Слоўнік: на виду – навідавоку

живописные – маляўнічыя

ярко – яскрава

ІІ варыянт. Разгледзьце фотавыставу “Спявае жыццё на маёй Беларусі”. Напішыце аднайменнае сачыненне-мініяцюру.

(Выстаўленне і каменціраванне адзнак)


Рэфлексія.

  • Як вы самі ацэньваеце сваю работу на ўроку?

  • З якім настроем вы пакінеце клас?

Настаўнік: Я таксама завяршаю наш урок з добрым настроем, бо сёння наша праца была спакойнай, дружнай і стваральнай. Я ж разам з паэтам А.Грачанікавым жадаю:

Каб вы заўжды, з малых гадоў

Шчаслівымі былі.

Расцілі шчырую любоў

Да роднае зямлі.


Хай будзе светлы ваш узлёт

Да новых спраў, сябры!

Няхай прыносіць вам жыццё

Найлепшыя дары.


Дамашняе заданне: падрыхтавацца да дыктанта з граматычным заданнем.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconТэхналагічная карта ўрока "Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconТэма ўрока: Абагульненне І сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў" Мэта
...

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Урок па тэме \"Дзеяслоў\" iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка