Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1




НазваЗапрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1
Дата канвертавання04.12.2012
Памер60.98 Kb.
ТыпДокументы





ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ДРУГІМ ФЕСТЫВАЛІ
НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
1


Мы чакаем Вас 10-12 кастрыніка 2008 года

ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау дзеля таго, каб

  1. Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі і яго значэнне дзеля развіцця асобы і грамадства.

  2. Абмеркаваць перспектывы і накірункі развіцця нефармальнай адукацыі, прадстаўленай усімі формамі ўласнасці, як важнага складніка нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

  3. Прадставіць арганізацыі, праграмы і праекты ў сферы нефармальнай адукацыі, абмяняцца досведам, усталяваць кантакты з новымі партнёрамі.

Фестываль 2008 – гэта выбітная магчымасць:

    • Зрабіць рэкламу вашым лепшым праграмам. Бо яны будуць прадстаўлены не толькі калегам, але і вашым патэнцыйным кліентам, якія дзякуючы арганізаванай інфармацыйнай кампаніі змогуць не толькі пачуць пра вас альбо прачытаць у сродках масавай інфармацыі, але таксама наведаць прапанаваныя вамі пробныя курсы, трэнінгі і майстар-класы.

    • Прэзентаваць шырокай аудыторыі і спецыялістам свае дасягненні, а таксама атрымаць прыз за лепшае выданне ці лепшы стэнд.

    • Асэнсаваць, апісаць свой досвед і прадставіць яго прафесійнай супольнасці на старонках спецыяльнага выпуску часопіса “Адукатар”.

    • Ініцыяваць новыя партнёрскія праекты з калегамі з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.

    • І, нарэшце, правесці час весела, карысна і з задавальненнем!


Мы ўпэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можам дасягнуць найбольш поўнай рэалізацыі мэтаў, пастаўленых намі ў 2006 годзе, калі група грамадскіх аб’яднанняў Беларусі ў супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі выступілі з ініцыятывай правядзення традыцыйнага форума – Фестываля нефармальнай адукацыі.

Далучайцеся!

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ


Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

  • аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;

  • арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;

  • прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;

  • прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнда і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);

  • публікацыя ў часопісе «Адукатар»

  • вольны ўдзел.


Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных паседжанняў, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестываля. Матэрыялы артыкулаў разам з заяўкай на ўдзел у Фестывалі прадстаўляюцца ў электронным выглядзе да 15 жніўня 2008 года. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў.


Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі, прысвечаныя тым ці іншым аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. працы. Выданні, заяўленыя на конкурс, павінны быць перададзены ў аргкамітэт Фестываля да 10 верасня 2008 года ў колькасці 2 асобнікаў. Па пытанням перадачы выданняў неабходна звязвацца з кіраўніком тэхнічнай групы Фестываля Ірынай Капарыхай (кантактныя каардынаты гл. ніжэй).


Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі складае

Для беларускіх удзельнікаў:

у выпадку рэгістрацыі да 1 жніўня 2008 г. – 15 000 бел. руб.

у выпадку рэгістрацыі да 10 верасня 2008 г. – 25 000 бел. руб.

Для замежных удзельнікаў:

з пражываннем - 90 еўра

без пражывання -30 еўра

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стенда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класу альбо прэзентацыйнага курсу, кава-перапынкі, вячэры 10-га і 11-га кастрычніка, абед 12-га кастрычніка. Пражыванне іншагародніх удзельнікаў з Беларусі арганізуецца за кошт сродкаў Праграмы падтрымкі Беларусі. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за 2 асобы ад адной арганізацыі.

Звяртаем вашую ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Запоўненую ФОРМУ ЗАЯЎКІ (гл. дадатак) просім даслаць як мага раней, але не пазней за 10 верасня 2008 г.

па электроннай пошце nfest2008@gmail.com

альбо па факсу: +375 17 269-90-35

Даведкі па тэлефону: (029) 612-09-73 – Уладзіслаў Вялічка

(029) 151-93-97, 408-07-17 – Галіна Верамейчык

(029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха


З 25 чэрвеня 2008 г. усю інфармацыю аб Фестывалі можна знайсці на сайце WWW.ADUKATAR.NET


АРГКАМІТЭТ ФЕСТЫВАЛЯ


Астрыд Зам дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, кіраўнік Бюро Праграмы падтрымкі Беларусі ФРГ (ППБ), доктар філасофіі

Уладзіслаў Вялічка выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

Галіна Верамейчык выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Адукацыя без межаў», каардынатар ППБ

Васіль Пронь дырэктар ТАА «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»

Тобіас Кнуббен дырэктар Інфармацыйна – даследчай установы «Цэнтр міжнародных даследванняў»

Яніна Зінчанка сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”

Алена Касько сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”

Таццяна Пашэвалава старшыня рады дырэктароў Грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Ірына Капарыха выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Экадом»

Ірына Сямко каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Экадом»

Лана Руднік сябра праўлення Грамадскага аб’ядання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сэктар»

Ягор Мароз старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Фокус-група»

Алена Вялічка каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кіраўнік Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў

Дзмітры Карпіевіч старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кандыдат гістарычных навук




Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі


Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі Фестываля:

  • Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»

  • Беларускае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Новыя твары»

  • Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр»

  • Гарадское грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Супольнасць»

  • Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

  • Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»

  • Грамадскае аб’яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»

  • Грамадскае аб’яднанне «Фокус-група»

  • Грамадскае аб’яданне «Фонд «Адкрытае грамадства»

  • Грамадскае арганізацыя «Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых»

  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»

  • Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»

  • Грамадскае аб’яднанне «Экадом»

  • Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»

  • Інфармацыйна – даследчая установа «Цэнтр міжнародных даследванняў»

  • Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ»

  • Міжнароднае грамадскае аб’яданне «Адукацыя без межаў»

  • Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»

  • Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»

1 У адпаведнасці з класіфікацыяй UNESCO да нефармальнай адукацыі (non-formal education) адносяць навучальныя праграмы і курсы, якія арганізуюцца і праводзяцца па-за межамі традыцыйнай сістэмы адукацыі (фармальнай, г. зн., школа, сярэднеспецыяльная і вышэйшая адукацыя). У нефармальнай адукацыі вынікі навучання не заўсёды пацвярджаюцца адпаведнымі дакументамі.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconУмовы ўдзелу ў III фестывалі нефармальнай адукацыі
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь І іншых...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconЗапрашаем Вас на Фестываль навучальных гурткоў, арганізаваны ў межах IV тыдня нефармальнай адукацыі І асветы (6-14 снежня), які адбудзецца 14 снежня 2008 г
На Фестывалі будуць прадстаўлены розныя навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconКонкурс фотаздымкаў І плакатаў у сферы нефармальнай адукацыі
Мэты Конкурсу: садзейнічанне папулярызацыі нефармальнай адукацыі сярод розных мэтавых групаў, адукацыі на працягу ўсяго жыцця І дыялогу...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconТыдні нефармальнай адукацыі І асветы
Праграмы нефармальнай адукацыі для прафесійнага росту І самаўдасканалення”, 9-17 снежня 2006 г

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconКонкурс лепшае выданне ў сферы нефармальнай адукацыі
Мэта Конкурсу: стымуляванне росту якасці І колькасці публікацый у сферы нефармальнай адукацыі

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconІнфармацыйнае паведамленне
Ага з мэтай прыцягнення ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

Запрашаем да ўдзелу ў другім фестывалі нефармальнай адукацыі 1 iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка