Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі




НазваКонкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі
Дата канвертавання04.12.2012
Памер64.64 Kb.
ТыпКонкурс
ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”


1. Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” (далей конкурс) праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, абласнымі выканкамамі (заснавальнікі) сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, закрытымі акцыянернымі таварыствамі “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”.

2. Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымцы таленавітай моладзі.

3. Задачамі конкурсу з’яўляюцца:

рэалазацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;

далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, вяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;

фарміраванне ідэйна-мастацкага ўзроўню і эстэтычнага густу моладзі;

стварэнне спрыяльных умоў для самарэалізацыі асобы;

удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу;

прапаганда беларускай нацыянальнай культуры;

стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры.

4. Тэрміны правядзення рэспубліканскага конкурсу: лістапад 2009 года – красавік 2010 года.

5. У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі ўстаноў культуры і мастацтва, іншых навучальных устаноў, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2009 года.

6. Конкурс праводзіцца па наступных намінаціях:

“Эстрадныя спевы”;

“Народныя спевы”;

“Аўтарская песня”;

“Размоўны жанр”;

“Сучасны танец”;

“Жывапіс і графіка”;

“Скульптура”;

“Дызайн”;

“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”;

“Фатаграфія”;

“Сацыяльная рэклама”;

“Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм”.

7. У конкурсе прымаюць удзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).

8. Конкурс праводзіцца ў тры этапы, з якіх першы (раённы або гардскі) і другі (абласны) з’яўляюцца адборачнымі, трэці – заключным (рэспубліканскім).

9. Першы этап праводзіцца ў лістападзе-снежні 2009 года аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкамаў.

Для правядзення першага адборачнага этапа рашэннямі аддзелаў культуры раённых і гарадскіх выканкамаў ствараюцца арганізацыйныя камітэты, вызначаюцца канкрэтныя тэрміны правядзення дадзенага этапа, падачы заявак, фарміруюцца адпаведныя адборачныя камісіі ў склад якіх уключаюцца аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва рэгіёна, іншыя кіраўнікі і спецыялісты.

Па выніках правядзення дадзенага этапа адборачная камісія ў кожнай намінацыі вызначае трох лепшых канкурсантаў (калектываў), якія прымаюць удзел у другім (абласным) адборачным этапе.

10. Абласны адборачны этап конкурсу праводзіцца ў студзені-лютым 2010 года ўпраўленнем культуры аблвыканкама.

У абласным этапе прымаюць удзел пераможцы першага этапа конкурсу, а таксама прадстаўнікі творчай моладзі, якія пражываюць і (або) працуюць у абласных цэнтрах, у тым ліку навучэнцы, студэнты, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, акрамя вышэйшых навучальных устаноў, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.

Па выніках правядзення абласнога этапа ў кожнай намінацыі вызначаюцца па тры лепшых канкурсанта (калектыва) ад вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу, які адбудзецца ў красавіку 2010 года.

11. Журы рэспубліканскага этапа конкурсу адначасова з’яўляецца адборачнай камісіяй абласнога адборачнага этапа.

12. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу да 15 студзеня 2010 года ў упраўленне культуры аблвыканкама аддзеламі культуры раённых і гарадскіх выканкамаў, сярэднімі спецыяльнымі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі накіроўваюцца заяўкі па форме згодна з дадаткамі 1, 2, да дадзенага Палажэння. Дата паступлення заяўкі фіксуецца па паштоваму штэмпелю.

Да заяўкі дадаюцца:

копія дакумента, які можа засведчыць асобу;

выпіска з пратакола пасяджэння журы раённага або гарадскога адборачнага этапа аб допуску да ўдзелу ў абласным этапе конкурсу, для сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў суправаджальны ліст за подпісам кіраўніка установы, рэктару;

праграмма выступлення ці спіс работ, назва праекта на кожнага конкурсанта (калектыва) у 5 экзэмплярах;

два каляровых фотаздымка канкурсанта (калектыва) памерам 9х13 см на глянцаванай паперы.

Канкурсанты намінацыі «Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм» да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, ці тэатралізаваных прадстаўленняў, ці шоў-праграммы).

13. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў, а таксама паступленні іх пасля вышэйназваннага тэрміна заяўкі не разглядваюцца.

14. Кандыдат паведамляецца аб допуску да конкурсных іспытоў абласнога і рэспубліканскага этапа не пазней, чым за 10 дзён да пачатку конкурсу. У выпадку адмовы кандыдата ад удзелу ў конкурсу дакументы вяртаюцца.

15. Конкурсныя іспыты рэспубліканскага этапа намінацый “Эстрадныя спевы” і “Народныя спевы” праводзяцца ў два туры, астатніх – у адзін тур.

Рашэннем журы на другі тур дапускаецца не болей 50 удзельнікаў першага тура.

16. Парадак выступлення ўдзельнікаў абласнога этапа згодна графіку, рэспубліканскага тура устанаўліваецца жараб’ёўкай і захоўваецца да канца рэспубліканскага этапа,.

Конкурсныя выпрабаванні і прагляды праводзяцца публічна.

17. Змены ў праграмах, замены работ, праектаў не дапускаецца.

Усе творы (музычнага, размоўнага жанру) павінны выконвацца напамяць. Кожны твор (работа) можа быць выкананы (прадстаўлены) толькі адзін раз.

18. Удзельнікі рэспубліканскага этапа прыбываюць на конкурс са сваімі канцэртмайстрамі.

19. Удзельнікі рэспубліканскага этапа конкурсу намінацый “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”. “Дызайн”, “Дэкаратыўна прыкладное мастацтва” для выканання графічных, жывапісных, скульптурных работ павінны мець свае неабходныя інструменты і матэрыялы (акрамя мальбертаў, станкоў і планшэтаў).

20. Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляе журы па кожнаму канкурсанту (калектыву).

У намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы” вынікі вызначаюцца з улікам выступлення канкурсанта на першым і другіх турах рэспубліканскага этапа.

21. Пераможцы Рэспубліканскага конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеней з прысваеніем звання лаўрэата і ўручэннем грашовых прэмій ці прызоў.

Пераможца-калектыў (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей) узнагароджваецца агульным дыпломам з дыпломам з указаннем ступені (I, II, III) і прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем грашовай прэмій ці прыза калектыву. Канкурсанты (калектывы) якія не сталі пераможцамі могуць адзначацца ганаровамі граматамі.

23. Пераможцы Рэспубліканскага конкурсу прымаюць удзел у заключным гала-канцэрте і мастацкай выстаўцы, якія адбудуцца ў Палаце Рэспублікі.

24. Журы Рэспубліканскага конкурсу мае права прысудзіць не ўсе дыпломы і прэміі конкурсу, прысудзіць у адной намінацыі некалькі дыпломаў II і III ступеней і прэмій, змяняць па ўзгадненню з аргкамітэтам памер прэмій у рамках агульнага прызавога фонду конкурсу ў залежнасці ад колькасці пераможцаў, адзначыць дыпломамі (граматамі) выкладчыкаў (кіраўнікоў), канкурсантаў (калектывы), якія дасягнілі на конкурсе значных творчых вынікаў, а таксама лепшых канцэртмайстраў, прымаць рашэнне аб скарачэнні праграмы ці спыненні выканання.

27. Рашэнне журы абластнога і рэспубліканскага тураў лічацца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на яго пасяджэнні членаў.

Прынятае рашэнне журы лічыцца канчатковым, перагляду не падлягае і афармляецца пратаколам.

28. Аргкамітэт рэспубліканскага этапа конкурсу ажыццяўляе заказ месцаў у гасцініцах ці інтэрнатах для ўдзельнікаў конкурсу ў адпаведнасці заяўкам.

29. За атрыманне канкурсантамі і канцэртмайстрамі ў час правядзення рэпетыцый і конкурсных іспытаў траўм, страту і пашкоджанне іх маёмасці заснавальнікі адказу не нясуць.

30. Аплата за праезд, пражыванне і харчаванне канкурсантаў ажыццяўляе накіроўваючы бок.

Выдаткі па праезду, пражыванню, харчаванню і аплата работы членаў журы і адборачнай камісіі другога этапа ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

31. Фінансаванне першага раённага, гарадскогна адборачных этапаў конкурсу ажыццяўляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Фінансавыя выдаткі на правядзенне другога (абласнога) этапа конкурсу ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія вылучаюцца Міністэрству культуры рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

У адпаведнасці з рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі для заахвочвання пераможцаў конкурсу могуць выкарыстоўвацца фінансавыя сродкі гэтага фонду.

32. Для фінансавання мерапрыемстваў конкурсу на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconПраект умовы
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі-конкурса
Залатая саломка” (далей выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі-конкурса
Залатая саломка” (далей выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы з сакавіка 2012 г па снежань 2012 г
...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconКонкурс праводзіцца з мэтай з’яўлення на прафесійнай тэатральнай сцэне арыгінальных высокамастацкіх твораў, якія змогуць прадэманстраваць унікальнасць, самабытнасць І багацце гісторыі І культуры беларускага народа ў кантэксце еўрапейскай І сусветнай культуры.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр абвяшчае конкурс на стварэнне музычных спектакляў І запрашае да ўдзелу кампазітараў...

Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення І падтрымцы таленавітай моладзі iconКонкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 15 лістапада 2012 года
Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі“ Міністэрства...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка