Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду)




НазваПраграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду)
Дата канвертавання28.10.2012
Памер222.29 Kb.
ТыпДокументы
Аўтар-складальнік: Ходзіна Т.Ф.

Праграма зацверджана на паседжанні

кафедры грамадскіх навук Ліцэя БДУ

Пратакол №1 ад 26 жніўня 2009 г.


ПРАГРАРМА КУРСА

«ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУС1 АД СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА 1945 г»


(для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя БДУ)


Класы гісторыка-грамадазнаўчага профілю


Уводзіны

Гісторыя Беларусі як частка сусветнай гісторыі. Перыядызацыя старажытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Гістарычныя крыніцы

РАЗДЗЕЛ I.

БЕЛАРУСЬ У КАМЕННЫМ, БРОНЗАВЫМ, ЖАЛЕЗНЫМ ВЯКАХ (35 ТЫС. Г. ДА Н.Э. - V СТ. Н.Э.). РАННЯЕ СЯРЭДНЯВЕЧЧА (V-IX СТ. СТ.)

Тэма 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Першыя стаянкі людзей: Юравічы, Бердыж. Умовы жыцця i прылады працы. Заняткі старажытных жыхароў Беларусі. Пераход ад збіральнщтва да вытворчай гаспадаркі. Зараджэнне i развіцце жывелагадоўлі i земляробства.

Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага i бронзавага вякоў. Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VIII ст. да н.э.). Сацыяльна-эканамічнае развіцце пляменаў эпохі жалеза.

Змены ў гаспадарцы, матэрыяльнай i духоўнай культуры. Мова старажытных славян. Бытавыя звычаі i абрады. Народныя вераванні i святы. Сямейныя адносіны. Пахавальныя абрады ў бронзавым i раннім жалезным вяках. Мастацтва. Старажытная культура. Вытокі арнаменту. 3'яўленне i ўдасканальванне ўпрыгожанняў. Музычныя інструменты.

Тэма 2. Балцкае i славянскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў.


Балты i славяне. Замацаванне славян на тэрыторьп Беларусі. Славянізацыя балцкага насельніцтва.

Рассяленне i кансалідацыя ўсходніх славян. Племянныя аб'яднанні ўсходніх славян (крывічы - палачане, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне). Старажытная Русь - агульная радзімаў усходніх славян.Вытокі беларускага этнаса. Канцэпцыі беларускага энагенезу.

Культура. Гаспадарчыя заняткі насельніцтва. Вераванні, абрады.

РАЗДЗЕЛ II.

БЕЛАРУСК1Я ЗЕМЛ1 Ў Х-ХІІІ СТ.СТ. УСТАЛЯВАННЕ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОС1Н.

Тэма 1. Гаспадарчае i грамадскае развіцце ў Х - XIII ст.ст.

Гаспадарчыя адносіны. Даніна i палюддзе. З'яўленне феадальнага эканамічнага ўклада.

Грамадскі лад. Суседская (сельская) абшчына. Ад ваеннай дэмакратьп да дзяржавы. Кіеўская Русь.

Горад у Х-ХШ ст.ст. Узнікненне гарадоў. Іх структура і выгляд. Насельніцтва. Рамесная вытворчасць i гандаль.

Тэма 2. Першыя дзяржавы - княствы на тэрыторыі Беларусі

Полацкая зямля-княства. Полацкія князі: Рагвалод, Ізяслаў, Брачыслаў. Княжацкая дынастыя.Веча, яго функцыі. Узвышэнне Полацкага княства. Адносіны Полацка з Ноўгарадам. Князь Усяслаў Брачыславіч. Бітва на Нямізе 1067г. Сумесныя паходы на Візантыю. Полацкая зямля у XII ст. Падзел Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы. Часовае ўзвышэнне Мінскага княства. Паход кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю (1127 г.)

Тураўскае княства і Берасцейшчына. Узнікненне Тураўскага княства. Адносіны Турава з Кіевам. Князь Юрый Тураўскі. Горад на Піне. Старадаўняя Берасцейшчына.

Крыжацкая і татарская навала. Барацьба Полацка з крыжакамі. Князь Вячка. Кукейнас і Герцыке. Горад-крэпасць Рыга. Воін Якаў Палачанін. Мангола-татарская пагроза.

Тэма 3. Культура Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст.

Распаўсюджванне хрысціянства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Еўфрасіння Полацкая. Кірыла Тураўскі. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі.

Архітэктура, мастацтва. Полацкі Сафійскі сабор. Спаса-Еўфрасіннеўская царква. Каложская царква. Камянецкая вежа. Гродзенская і полацкая школы архітэктуры.

Паўсядзённае жыццё нашых продкаў у ІХ-ХІІІ ст.

Тэма 4. Вялікае княства Літоўскае, Рускае , Жамойцкае.

Пачатак Вялікага княства Літоўскага. Прычыны ўтварэння дзяржавы. Першыя звесткі пра Літву. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку (1253 г.) Барацьба за вялікае княжанне.

Умацаванне вялікакняжацкай улады. Уключэнне беларускіх зямель ў склад ВКЛ. Княжанне Гедыміна. Давыд Гарадзенскі.Княжанне Альгерда і Ягайлы. Крэўская унія. Альгерд і Кейстут. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Крэўская унія 1385 г. Княжанне Вітаўта і падзеі пасля яго. Перадача вялікакняжацкай улады Вітаўту. Вялікая вайна. Грунвальдская бітва . Феадальная вайна 1432-1436 гг.

Тэма 5. Культура Бeлapyci ў ХІV-ХV ст. ст.

Фарміраванне беларускай народнасці. Прычыны складвання беларускай народнасці. Развіцце мовы i этнічнай самасвядомасці. Уплыў войнаў і сацыяльна-палітычных канфліктаў на працэсы этнічнай кансалідацыі. Адметныя рысы беларусаў. Саманазвы беларусаў. "Белая Русь", ліцвіны-беларусы.

Духоўная культура. Вусная народная творчасць Дойлідства. Жывапіс i скульптура. Кніжная справа. Летапісанне. Царква i рэлігія.

РАЗДЗЕЛ ІІІ.

БЕЛАРУСЬ У ХVІ - першай палове ХVІІ ст.

Тэма 1. Палігычнае становішча ў Вялікім княстве Лігоўскім.

Тэрыторыя і насельніцтва. Межы i адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага. Прыродна-кліматычныя ўмовы. Колькасць, этнічны склад насельніцтва. Этнічная самаідэнтыфікацыя беларусаў.

Дзяржаўны лад i войска ВКЛ. Вышэйшыя органы ўлады. Мясцовае кіраванне. Судовая сістэма. Заканадаўства. Колькасць, арганізацыя, узброенасць войска.

Знешнепалітычнае становішча ВКЛ (канец ХУ - першая палова ХУ1 ст.)

Абарона ад набегаў крымскіх татар. Перамогі над крымчакамі. Дыпламатычныя стасункі ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўск1м. Памежныя канфлікты i войны ВКЛ з суседнмі дзяржавамі.

Мяцеж Mixaiлa Глінскага. Прычыны выступлення. Колькасць i склад удзельнікаў. Асноўныя падзеі мяцяжу. Вынікі i значэнне.

Змены ва ўнутрыпалічным становішчы ВКЛ. Адмена Гарадзельскага прывілея. Заканадўауства Вялікага княства Літоўскага аб верацярпімасці. Кансалідацыя вярхоў вялікакняскага грамадства. Унутрыпалітычныя супярэчнасці.

Лівонская вайна. Прычыны, пачатак,ход ваенных дзеянняў. Баявыя дзеянні ў канцы 70-х - пачатку 80-х гг ХVІ ст. Заключэнне i ўмовы Ям-Запольскага міру.

Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Унутры- i знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Скліканне супольнага польскага вялікакняжаскага сейму ў Любліне. Спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы часткі зямель ВКЛ. Прыняцце акта 1 ліпеня 1569 г. аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест i значэнне.

Барацьба за захаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага. Незадаволенасць большасці шляхты Вялікага княства Літоўскага вынікамі уніі з Польшчай. Распаўсюджванне антыкракаўскіх настрояў i барацьба за "старыну". Захаванне агульнадзяржаўных сеймаў. Вялікага княства Літоўскага. Распрацоўка i прыняцце Статута 1588 г. як спроба зберагчы самастойнасць Княства. Леў Сапега - выдатны грамадска-палітычны дзеяч.

Рэч Паспалітая: сацыяльная палітыка. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага да "залатых вольнасцей" польскай шляхты. Паступовая паланізацыя сацыяльных вярхоў беларускага грамадства i інтэлігенцыі. Фарміраванне новай сацыяльна-палітычнай супольнасці - "польскага народа шляхецкага".

Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у канцы ХVІ - першай палове ХVІІ ст. Усходняя палітыка С. Баторыя пасля Лівонскай вайны. Кандыдатура рускага цара на каралеўскі трон. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскву на пачатку ХVІІ ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. ХVІІ ст.

Тэма 2. Сельская гаспадарка i гарадское жыццё.

Усталяванне паншчыны i прыгонніцтва ў беларускай весцы. Сялянская гаспадарка. Феадальнае землеўладанне. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы. Аграрная рэформа. Феадальныя павіннасці i дзяржаўныя падаткі сялян. Запрыгоньванне сялянства. Сацыяльныя супярэчнасці i канфлікты ў весцы.

Урбанізацыя. Колькасны рост гарадскіх пасяленяў. Гарады - цэнтры гандлю i рамяства Магдэбургскае права. Юрыдыкі. Цэхі. Гандлевыя сувязі беларускіх гарадоў. Мястэчкі. Сацыяльныя канфлікты ў гарадах.

Тэма 3. Царква i рэлігія. Культура Беларусі.

Праваслаўе i каталіцызм. Рэфармацыя. Месца i роля царквы ў феадальным грамадстве. Канфесійнае становішча ў ВКЛ да сяр. ХVІ ст. Прывілеі касцелу. Уціск праваслаўнай царквы. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Пашырэнне Рэфармацыі ў Беларусі. Дзеячы Рэфармацыі (Сымон Будны, Мікалай Радзівіл Чорны, Васіль Цяпінскі). Контррэфармацыя.

Уніяцтва ў Беларусі. Перадумовы уніі. Берасцейская царкоўная ун1я 1546 г. Праявы гвалтоунага насаджэння уніяцкай царквы ў канцы ХVІ - пачатку ХVІІ ст. Уніяцкія дзеячы (I. Пацей, I. Кунцэвіч). Антыўніяцкі рух. М. Сматрыцкі. А. Філіповіч. Паступовае пашырэнне уніяцтва сярод сельскага насельніцтва i гарадскіх нізоў.

Францыск Скарына — беларускі асветнік i гуманіст. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Біяграфія Ф. Скарыны. Погляды Ф. Скарыны. Велічнасць постаці беларускага i ўсходнеславянскага першадрукара i асветніка.

Адраджэнне на Беларусі Кнігадрукаванне. Літаратура рэлігійная i свецкая. Грамадска-палітычная i філасофская думка. Выяўленчае мастацтва. Музыка. Дойлідства. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Л. Сапега, А. Рымша i іншыя.

РАЗДЕЛ ІV.

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІ-ХVІІІ СТ.

Тэма 1. Казацка-сялянскі pyx сярэдзіны XVII ст. Ваенныя дзеянні.

Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг. Прычыны i сувязь з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага. Казацкія загоны Галавацкага, Галоты, Нябабы ў Беларусі. Баявыя дзеянні казацка-сялянскіх атрадаў i шляхецкага войска на поўдні Беларусі ў 1648-1649 гг. Бітва пад Лоевам. Страты i вынікі.

Вайна Pacii i Рэчы-Паспалітай 1654-1667 гг. Прычыны. Пачатак. Пocпexi Расійскага войска. Палітыка царызма на беларускіх землях. Народны рух у другой палове 50-х - пачатку 60-х гг XVII ст. Баявыя дзеянні на Беларусі ў першай палове 60-х. XVII ст. Андрусаўскае перамір'е 1667 г. Вынікі вайны для Беларусі.

Тэма 2. Шляхецкая анархія. Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай iмпepыi.

Барацьба магнацкіх груповак. Канфлікты паміж Радзівіламі, Сапегамі, Пацамі, Агінскімі, Вішнявецшкімі. Усеўладнасць магнацкай aлiгapxii. Стварэнне Сандамірскай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста II i канфедэрацыі ў падрымку Ст. Ляшчынскага ,

Беларусь у гады Паўночнай вайны. Саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Баявыя дзеянні на Беларусі. Бітва пад Лясной 1708 г. Вынікі вайны для Беларусі.

Палітычны крьзіс Рэчы Паспалігай. Паслабленне цэнтральнай улады i разгул анархіі. Умяшальніцтва суседніх краін ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Слуцкая, Торуньская, Барская, Таргавіцкая канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772 г). Спробы рэформ. Канстытуцыя 3 мая 1791 г Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

Паўстанне пад кіраўнітвам Т. Касцюшкі. Падрыхтоука, пачатак i мэты паўстання. Постаць Т. Касцюшкі. Ход паўстання. Дзейнасць паўстанцаў на Беларусі Я. Ясінскі, М.К. Агінскі. Паражэнне паўстання. Трэцці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.).

Тэма 3. Сацыяльна-эканамічнае становішча.

Беларуская веска другой паловы ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. Сельская гаспадарка Беларусі ў час войнаў сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст. Гаспадарчае разбурэнне і паступовае ажыўленне ў другой палове XVIII ст. Юрыдычнае становішча сялян. Павіннасці i дзяржаўныя паборы.

Антыфеадальны сялянскі рух. Супраціўленне сялян узмацненню феадальнага прыгнету. Пастаўнне сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве (1740-1744 г.г. ). Хваляванне на Каменьшчыне ў сярэдзіне XVIII ст.

Гарады Беларусі. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця i яго паступовае ўзнаўленне. Колькасць i структутра гарадскіх паселішчаў. Насельніцтва гарадоў. Рамесная вытворчасць i гарадскі гандаль. Гандлевыя сувязі. Самакіраванне. Сацыяльная барацьба ў беларускіх гарадах.

Тэма 4. Культура Беларусі.


Асвета і навука. Стан асветы. Адукацыйныя ўстановы. Стварэнне і дзейнасць «Адукацыйнай камісіі». Заняпад беларускай літаратурнай мовы i кнігадрукавання. Беларуска-рускія культурныя су вязі. Сімяон Полацкі. Казімір Ляшчынск. Ілля Капіевіч. Мецэнацтва. Літаратура. Музыка. Тэатр. Францішка Урсула Радзівіл. Выяўленчае мастацтва. Пратрэтны жывапіс. Іканапіс. Архітэктура. Палацава-замкавае будаўніцтва. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве.

Беларускі этнас у XVI-XVIII ст.ст. Традыцыі, звычаі, вераванні. Самасвядомасць. Рысы характару.

РАЗДЗЕЛ V.

КРЫ31С ПРЫГОННІЦКАЙ С1СТЭМЫ (КАНЕЦ ХVШ СТ. - 50-Я Г. XIX СТ.)

Тэма 1. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай iмпepыi.

Беларусь у канцы ХУШ - пачатку XIX ст.ст. Змены ў органах улады. Палітыка царскага ўраду па аграрным пытанні. Эканамічныя мерапрыемствы: падаткі і павіннасці. Канфесійная палітыка. Абмежавальныя законы ў адносінах да яўрэяў.

Лес Беларусі ў Айчыннай вайне 1812 г. Пачатак вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Становішча ў Беларусі ў час вайны. Пазіцыя магнатаў i шляхты. Спроба аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Партызанскі рух. Разгром французскага войска на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.

Грамадскі рух. Змены ў палітыцы царызму. Тайныя таварыствы (філаматы i філарэты, "Таварыства ваенных сяброўу", дзекабрысты, "Патрыятычнае таварыства"). Паўстанне 1830-1831 гг. "Дэмакратычнае таварыства". Ф.Савіч. Змены ў палітыцы самадзяржаўя. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць.

Тэма 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна— прыгонніцкага ладу.

Сельская гаспадарка. Землеўладанне i гаспадарка памешчыкаў. Рост фальваркаў, паншчыны. Развіццё прадпрымальніцтва. Сялянская гаспадарка i павіннасці сялян. Становішча прыгонных сялян. Фальваркова-паншчынная сістэма ў казеннай весцы.

Прамысловасць. Гандаль. Гарады и мястэчкі. Вотчынная і гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць. Рамяство i дробна-капіталістычная вытворчасць. Мануфактуры. Пачатак прамысловай рэвалюцыі. Суадносны феадальнага i капіталістычнага ўкладу ў прамысловасці. Развіццё гандлю. Роля кірмашоў. Эканамічнае становішча гарадоў. Дынаміка i склад гарадскога насельніцтва. Мястэчкі.

Крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу. Рэформы П. Кісялева ў казеннай весцы. Спробы ўнармавання павіннасцей памешчыцкіх сялян. Заняпад сялянскай гаспадаркі. Зніжэнне даходаў, рост запазычанасцей у памешчыкаў. Рост сялянскага антыпрыгонніцкага руху. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў гарадскім руху.

Тзма 3. Культура

Адукацыя i навука. Змены ў сістэме адукацыі ў канцы ХVІІІ - пачатку XIX ст. Рэформа 1803-1804 гг. Тыпы школ. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі ўніверсітэт. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Развіцце навуковых ведаў пра Беларусь, беларускі народ. М. Баброўскі, I. Даніловіч. 3 Даленга-Хадакоўскі, Т. Грыгаровіч, Я. Чарот, К. i Я. Тышкевічы, A. Kipкоp, П. Шпілеўск1, П Баброўскі.

Літаратура. Ананімныя паэмы: "Энеіда навыварат", "Тарас на Парнасе". Я.Баршчэўскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, П Багрым.

Друк. Бібліятэкі. Мастацтва. Кнігадрукаванне. Перыядычныя выданні Бібліятэкі. Жывапіс. I. Аляшкевіч. В. Ваньковіч, Я. Дамель, I. Хруцкі. Тэатр, музыка. Спроба стварэння беларускага прафесійнага тэатра. С. Манюшка. А. Абрамовіч. Архітэктура.

РАЗДЗЕЛ VI.

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАПІТАЛІЗМУ (60-я гады XIX пачатак XX ст.)

Тэма 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі.

Адмена прыгоннага права. Вызваленне памешчыцкіх сялян. Новы парадак кіравання сялянамі. Нормы i ўмовы надзялення сялян зямлею. Сялянскі рух у адказ на рэформу. Уплыу на сялянскую рзформу ў Беларусі паўстання 1863 г. Рэформа ў дзяржаўнай весцы. Вынікі аграрна-сялянскіх рэформаў.

Ваенная, судовая, гарадская i іншыя рэформы. Асаблівасці палітыкі царызму ў Беларусі. Абмежаванасць рэформаў 60-70-х гадоў. Паварот да палітычнай рэакцыі ў пачатку 80-х гадоў.

Развіццё капіталістычных адносін у весцы. Рост буржуазнага землеўладання. Асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі. Пераход да прадпрымальніцкай гаспадаркі. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі. Уплыў феадальных перажыткаў. Класавае расслаенне сялянства.

Транспарт. Прамысловасць. Гандаль. Гарады. Шляхі зносін i сродкі сувязі. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі. Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Спецыялізацыя прамысловасці Беларусі. Развщцё гандлю. Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насельнщтва. Нацыянальны склад гандлева-прамысловай буржуазіі i гарадскога пралетарыяту.

Тэма 2. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух.

Паустанне 1863 г. К. Каліноўскі. Рэвалюцыйныя дэмакраты i шляхецкія рэвалюцыянеры. "Чырвоныя" i "белыя". Праграмы памяркоўных "чырвоных" i К. Каліноўскага. "Мужыцкая праўда". Пачатак i ход паўстання. Партызанская тактыка паўстанцаў. Падаўленне паўстання. "Лісты з-пад шыбеніцы" К. Каліноўскага.

Сялянскі рух. Дзейнасць народнікаў. Становішча сялян у 60-90-я гады. Формы, дынаміка i характар сялянскага руху. Дзейнасць рэвалюцыйных народнікаў. М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Icaey, Г. Гельфман. Народніцкія арганізацыі ў Беларусі. Крызіс народніцтва. Ліберальныя народнікі. Адраджэнне рэвалюцыйнай плыні ў канцы 90-х гадоў.

Рабочы рух. Утварэнне сапыял-дэмакратьчаных арганізацый. Становішча, хваляванні i стачкі рабочых. Фабрычныя законы. Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. Э. Абрамовіч, I. Гурвіч, В. Сялянскі, С. Трусевіч. Пераход сацыял-дэмакратаў да массавай агітацыі. Утварэнне рабочага саюза Літвы i Бунда. Першы з'езд РСДРП. Уздым рабочага руху. Першыя палітычныя выступленні рабочых.

Тэма 3. Утварэнне беларускай нацыі. Культура Беларусі.

Умовы i асаблівасці ўтварэння беларускай нацыі. Этнічныя працэсы. Тэрыторыя i насельнщтва Беларусі. Асаблівасці заняткаў, саслоўнага i канфесійнага складу беларускага, польскага i яўрэйскага насельніцтва. Агульнасць гаспадарчага жыцця. Развіццё нацыянальнай (літаратурнай) мовы. Этнічная самасвядомасць. Пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Адукадыя i навука ў 60-90-я гады. Пачатковая i сярэдняя адукацыя. Тыпы школ. Навуковыя даследаванні. М. Каяловіч, I. Насовіч, П. Шэйн, А. Сапуноў. "Заходнерусізм".

Літаратура i мастацтва. Умовы развіцця беларускай літаратуры. Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, К. Каганец. Жывапіс. А. Гараўскі. Н. Сілівановіч, К. Альхімовіч. Архітэктура. Тэатр.

РАЗДЗЕЛ VII.

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫХ РЭВАЛЮЦЫЙ

Тэма 1. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі

Наспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей i нацыянальнага пытання "Паліцэйскі сацыялізм". Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Газета "Искра". Бальшавізм i меншавізм. Мясцовыя арганізацыі эсэраў i Польскай сацыялістычнай партыі ў Беларусі. Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады. Яе праграма i дзейнасць. Уздым рабочага руху. Пераход рабочых да палітычнай барацьбы. Сялянскі рух.

Нацыянальны рух у перыяд наступлення рэвалюцыі. Студзеньскі рух салідарнасці рабочых Беларусі з рабочымі Пецярбурга. Вяснова-летні ўздым палтычных выступленняў i эканам1чнай барацьбы рабочых. Новыя формы сялянскага руху. Байкот Булыгінскай думы. Кастрычніцкая палітычная стачка ў Беларусі. Каалыйыйныя саветы i камітэты. Маніфест 17 кастрычніка. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Манархічныя арганізацыі. Аддзелы "Саюза 17 кастрычніка". Буржуазна-ліберальны рух. Уздым сялянскага i салдацкага руху. Снежаньская палітычная стачка ў Беларусі.

Адступленне рэвалюцыі. Дэпутаты Беларусі ў I i ІІ Дзяржаўных думах. Спад рэвалюцыйнага руху у пачатку 1906 г. Выбары ў Дзяржаўную думу. Склад дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў. Іх пазцыі ў Думе. Вяснова-летні (1906) уздым рэвалюцыйнага руху. Наступленне контррэвалюцыі. Дзейнасць прафсаюзаў. Перамога на выбарах у ІІ Дзяржаўную думу ў заходніх губернях. Трэцячэрвеньскі палітычны рэжым.

Беларускі наныянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. Дзейнасць БСГ, яе лозунгі i патрабаванні ў 1905 годзе. ІІ з'езд БСГ. Змены ў праграме. Газета "Наша доля". Сацыяльна-эканамічная, палітычная i нацыянальная праграма газеты "Наша ніва".

Значэнне i вынікі рэвалюцыі для Беларусі.

Тэма 2. Сацыяльна-зканамачнае развіццё. Сталыпінскія рэформы. Грамадскі рух

Развіццё прамысловасці. Крызіс i дэпрэсія 1900-1908 гадоў. Прамысловы ўздым. Рост акцыянернага капіталу i канцэнтрацыя вытворчасці. Далейшая спецыялізацыя прамысловасці. (Развіццё профільных галін). Асаблівасці прамысловасці Беларусі. Становішча рабочых.

Аграрная рэформа i развіццце сельскай гаспадаркі. Прычыны i мэты Сталыпінскай аграрнай рэформы. Разбурэнне сялянскай абшчыны, насаджэнне хутароў. Арганізацыя перасялення сялян у азіяцкую частку Pacii. Вынікі i значэнне рэформы. (Далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі i рост вытворчасці). Узмацненне сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыі сялянства. Земская рэформа. Яе асаблівасці i значэнне.

Палітычнае становішча. Грамадкі рух. Трэцечэрвеньская палітычная сістэма. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Палітыка па нацыянальным пытанні. Дэпутаты III Дзяржаўнай думы ад 5 заходніх губерняў. Барацьба з беларускім нацыянальным рухам. Праграма "Белорусского обшества" Л. Саланевіч. Дзейнасць польскіх нацыянальных груповак.

Змены ў дынаміцы i характары рабочага i сялянскага руху.

Тэма 3. Беларусь у час першай сусветнай вайны.

Лютаўская буржуазна-дзмакратычная рэвалюцыя

Становішча ў Беларусі ў гады вайны. Адносіны да вайны правых, буржуазна-ліберальных i сацыялістычных арганізацый. Газета "Наша ніва". Захоп немцамі Заходняй Беларусі. Масавае бежанства. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Заняпад у сельскай гаспадарцы. Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Харчовы крызіс. Разгул спекуляцыі. Становішча рабочых. Асаблівасці рабочага i сялянскага руху ў прыфрантавых умовах. Пачатак разлажэння арміі. Беларускі нацыянальны рух у перыяд вайны.

Лютаўская рэвалюцыя у Беларусі. Фарміраванне буржуазных органаў улады i Саветаў. Арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых i служачых. Двоеўладдзе ў войску. Абуджэнне вескі. Палітычныя пазіцыі сялянства. 3'езды сялянскіх дэпутатаў. З'езд прадстаунікоў грамадска-палітычных арганізацый. Адносіны да беларускага руху расійскіх палітычных партый i арганізацый.


Тэма 4. Уздым беларускага нацыянальна-культурнага руху. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Газета «Наша ніва» – цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння. Сацыяльна-эканамічная і палітычная праграма «Нашай нівы» пасля трэццечэрвеньскага дзяржаўнага перавароту. Барацьба з шавіністычнымі рускімі і польскімі арганізацыямі і ўрадавай палітыкай па беларускаму пытанню. Роля «Нашай нівы» ў развіцці беларускай культуры, фарміраванні і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі, міжнародным прызнанні беларускай нацыі.

Адукацыя і навука. Бібліятэкі. Барацьба за дэмакратызацыю школы.Аднаўленне і пашэрэнне сеткі навучальных устаноў. Навуковыя даследванні па мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. Я.Карскі, М.Федароўскі, Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, В.Ластоўскі. Перыядычны рук і кнігадрукаване. Бібліятэкі.

Літаратура. Тэатр і музыка. Беларуская літараьтура нашаніўскага перыяду. Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч. Развіццё нацыянальнай драматургіі. Сталенне беларускага прафесіянальнага тэатра. І.Буйніцкі, А.Бурбіс. Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Жывапіс. В.Бялыніцкі-Біруля, Г.Вайсенгоф, Я.Кругер, К.Кастравіцкі, Я.Драздовіч.


Раздзел VІІІ. Беларусь у 1917-1945 гг.


Тэма 1. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці.


Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі.. Абвастрэнне палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Працэс башавізацыі Саветаў у працэсе барацьбы супраць змовы Карнілава ў Беларусі. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе. Устанаўленне Савецкай улады на Заходнім фронце і на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады ў Мінску. Стварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) Заходняй вобласці і фронту. Ліквідацыя “Камітэта выратавання рэвалюцыі”. Кастрычніцкія адзеі ў Віцебску, Гомелі, іншых гарадах Беларусі. Арышт Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. Фарміраванне і дзенасць Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха).

Беларускі нацыянальны рух. Першы Усебеларускі з’езд у снежні 1917 г. і яго рашэнні. Абвяшчэнне БНР. А.Луцкевіч. А.Смоліч.

Беларусь у гады замежнай інтэрвенцыі. Утварэнне БССР. Акупацыя Беларусі германскімі войскамі. Супраціўленне насельніцтва Беларусі акупацыйнаму рэжыму. Адыход нямецкіх войск з часткі тэрыторыі Беларусі летам 1918 г. і поўная іх эвакуацыя ў канцы года ў сувязі з лістападаўскай рэвалюцыяй ў Германіі. Беларускае пытанне ў час афармлення Версальскай сістэмы.

Аднаўленне ў Беларусі Савецкай улады. Пазіцыя бальшавіцкага кіраўніцтва па пытанню дзяржаўнасці ў Беларусі. Палітычныя перадумовы стварэння БССР. Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР. Роля і дзейнасць Беларускага Нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) і беларускіх секцый РКП(б) А.Чарвякоў, З.Жылуновіч. Супярэчнасці ў працэсе станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне Беларускай ССР. Маніфест 1 студзеня 1919 г. Утварэнне і існаванне Літоўска-Беларускай ССР. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Канстытуцыя БССР.

Абвастрэнне адносін паміж Польшчай і РСФСР. Наступленне польскіх войск у Беларусі і ўстанаўленне польскага акупацыйнага рэжыму. Разгортванне падпольнай і партызанскай барацьбы на акупіраванай польскімі войскамі тэрыторыі. Стварэнне Белпрускай Камуністычнай арганізацыі (БКА). У.Ігнатоўскі. Ваенныя дзеянні на савецка-польскім фронце ў 1920 г. Вызваленне ад польскіх акупантаў. Другое абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыяльстычнай Рэспублікі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. Заканчэнне савецка-польскай вайны. Антысавецкія выступленні. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.

Вынікі працэсу станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Адметныя рысы масавай грамадзянскай свядомасці.


Тэма 2. Савецкая Беларусь у 20-30-я гг.

БССР у перыяд новай эканамічнай палітыкі. Палажэнне Беларусі пасля першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Абмежаванасць гаспадарчых магчымасцей і матэрыяльных рэсурсаў для аднаўлення. Спробы выхаду з крызісу. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі і вынікі яе правядзення. Развіццё прамысловасці, транспарту. Ажыццяўленне НЭПа на вёсцы, замена харчразвёрсткі натуральным падаткам.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гг. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Падрыхтоўчая работа па аб’яднанню савецкіх рэспублік. Дэкларацыя і Дагавор аб стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі БССР. Змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі. Стабілізацыя ўнутрыпалітычнага становішча ў рэспубліцы. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага.жыцця. Завяршэнне фарміравання ў Беларусі аднапартыйнай сістэмы. Кансытуцыя 1927 г.

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры ў 20-я гг.. Нацыянальна-культурнае развіццё ў 20-я гг. Афармленне палітыкі беларусізацыі: яе перадумовы,сутнасць, мэты і задачы, асноўныя напрамкі ажыццяўлння. Пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы і ўкараненне яе ў рабоце партыйных, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады (карэнізацыя). Культурна-асветніцкая работа.. Барацьба з непісьменнасцю. Станаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай, сярэдняй і вышэйшай школы ў Беларусі. Пытанні развіцця культуры этнічных меншасцей. Станоўчы вопыт і супярэчнасці, памылкі і дасягненні палітыкі беларусізацыі Станаўленне навукі ў БССР. Арганізацыя навукова-даследчых устаноў. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Пашэрэнне ведаў па гісторыі і культуры Беларусі.

БССР ў гады індустрыялізацыі і калектывізацыі. Згортванне НЭПа ў канцы 20-х гг. і фарміраванне ў рэспубліцы адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання гаспадаркай. Усталяванне размеркавальнай дзяржаўна-планавай эканомікі. Устанаўленне адзінай дзяржаўнай уласнасці на сродкі выторчасці і адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці. Неабходнасць індустрыялізацыі краіны. Пошук сродкаў для правядзення індустрыялізацыі. Вынікі правядзення індустрыялізацыі ў БССР.

Прычыны, шляхі і формы кааперавання сельскіх гаспадарак. Пераход да калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Адносіны сялянства да тэмпаў і метадаў правядзення суцэльнай калектывізацыі. Стварэнне калгасаў, МТС і палітаддзелаў пры іх. Палітыка раскулачвання. Жыццёвы ўзровень сельскага насельніцтва. Галоўныя вынікі, кошт і значэнне правядзення палітыкі калектывізацыі.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 20-30-х гг. Узмацненне адміністрацыйна-каманднай сістэмы і звужэнне дэмакратыі. Бюракратызацыя грамадска-палітычнага жыцця і яго дэфармацыя. Паніжэнне ролі Саветаў, грамадскіх арганізацый, нізавых органаў партыі. Канстытуцыя БССР 1937 г.

Пераўтварэнні ў галіне культуры ў канцы 20-30-х гг. Станаўленне і развіццё на Беларусі сістэмы адукацыі. Ліквідацыя непісьменнасці. Рэформа школьнай адукацыі. Фарміраванне новай рабоча-сялянскай інжанерна-тэхнічнай інтэлігенцыі. Развіццё навукі. Беларуская акдэмія навук. У.Ігнатоўскі. Здабыткі і страты беларускай навукі. Навуковая дзейнасць Ц.Годнева, А.Жэбрака, І.Замоціна, А.Кайгародава, У.Пічэты, М.Прыляжаева, М.Гарэцкага.

Згортванне палітыкі беларусізацыі.

Шматвобразнасць літаратурных стыляў і плыняў у мастацкай літаратуры 20-х гг. Дзейнасць пісьменніцкіх арганізацый “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, беларускай асацыяцыі пралятарскіх пісьменнікаў. Стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі. Усталяванне сацыялістычнага рэалізму ў якасці ўніверсальнага метада творчай дзейнасці. Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, П.Броўкі, З.Бядулі, Ц.Гартнага, А.Куляшова, М.Лынькова, М.Чарота. Рэформа беларускага правапісу.

Станаўленне і развіццё беларускага тэатральнага, музычнага, выяўленчага мастацтва. Выдатныя кінарэжысёры, акцёры, майстры выяўленчага мастацтва Беларусі: У.Уладамірскі, Г.Глебаў, У.Крыловіч,Ю.Тарыч, Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, У.Волкаў, І.Давідовіч, Я.Зайцаў, У.Кудрэвіч, У.Галубок.

Тэма 3. Заходняя Беларусь у 1921-1939 гг.


Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: тэрыторыя, насельніцтва,тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і органы кіравання. Сутнасць палітыкі польскіх улад. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Насаджэнне асадніцтва. Становішча сялян і рабочых. Адносіны насельніцтва Заходняй Беларусі да польскай улады. Міграцыя беларусаў у краіны Захаду.

Палітычны рэжым санацыі. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у 20-я гг. Забастовачная барацьба. Партызанскі рух у пачатку 20-х гг. і яго арганізатары. Беларускія паслы ў польскм сейме. Беларускія нацыянальныя партыі, арганізацыі і іх дзейнасць. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Афармленне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ). Б.Тарашкевіч. Клуб “Змаганне”. Дзейнасць “Таварыства беларускай школы” (ТБШ). І.Дварчанін. Плыні ў нацыянальна-вызваленчым руху: іх тактыка, палітычная і арганізацыйная праца ў масах. Поспехі і памылкі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.Узброенае выступленне сялян у Кобрынскім павеце. Паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Праблема стварэння адзінага антыфашысцкага народнага фронту. Уплыў Камінтэрна на развіццё вызваленчага руху. Роспуск КПЗБ і КСМЗБ.

Культура Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. Умовы культурнага развіцця. Палітыка ў галіне рэлігіі

Школа, друк. Грамадска-палітычная думка. А.Луцкевіч. Развіццё літаратуры. М.Танк, В.Таўлай, Ф.Аляхновіч, П.Пестрак. Гістарычныя і этнаграфічныя даследванні. Выяўленчае мастацтва. П.Сергіевіч. Я.Горыд. Ф.Рушчыц. Я.Драздовіч. Творчасць Р.Шырмы.



Раздзел ІХ. Беларусь у гады другой сусветнай

і Вялікай Айчыннай вайны

Тэма 1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

Беларусь у канцы 30-х гг. Мюнхенскае пагадненне. Пакт “Рыбентропа – Молатава”. Пачатак другой сусветнай вайны. Уступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі. Адносіны мясцовага насельніцтва да Чырвонай Арміі. Усталяванне савецкай улады. Народны сход і яго рашэнні. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Змены ў становішчы насельніцтва. Пачатак сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі. Палітыка ў галіне адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі. Гістарычнае значэнне аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР.


Тэма 2. Беларусь у 1941-1945 гг.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь напярэдадні нападу гітлераўскай Германіі. Напад фашысцккай Германіі на СССР. Баі ў пагранічных раёнах БССР. Абарона Брэсцкай крэпасці. Баі пад Мінскам. Эвакуацыйныя мерапрыемствы. Баі пад Барысавам і Бабруйскам. Абарона Магілёва і Гомеля. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі. Прычыны паражэння савецкіх войск у першы перыяд вайны. Зрыў гітлераўскага плана маланкавай ваеннай кампаніі супраць СССР.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Мэты акупацыйнай палітыкі ў Беларусі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел Беларусі. Сістэма органаў мясцовай улады на акупіраванай тэрыторыі. Палітыка акупацыйных улад у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, нацыянальна-культурнага жыцця. Масавае знішчэнне насельніцтва, угон на катаржныя работы ў Германію. Стварэнне канцэнтрацыйных лаераў і турмаў. Яўрэйскія гета. Карныя экспедыцыі. Рабаванне гаспадарчых і культурных каштоўнасцей рэспублікі.

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Працэс стварэння партызанскіх атрадаў. Стварэнне сеткі падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый. Дзейнасць падпольшчыкаў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Оршы і іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі. Значэнне разгрому фашысцкіх войск пад Масквой. Карэнны пералом у ходзе вайны ў бітвах пад Сталінградам і на Курскай Стварэнне ЦШПР і БШПР. Узнікненне партызанскіх зон. “Рэйкавая вайна”. Асаблівасці разгортвання партызанскага руху ў Заходняй Беларусі

Вызваленне савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак вызвалення. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Савецкай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”.Акружэнне і разгром нямецкіх груповак пад Віцебскам і Бабруйскам. Вызваленне Мінска. Поўнае вызваленне тэрыторыі БССР. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і Японіі. Страты Беларусі ў другой сусветнай вайне. Першыя аднаўленчыя работы.

Уклад беларускага народа ў перамогу над нацысцкай Германіяй. Ураджэнцы Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у еўрапейскіх руху Супраціўлення. Працоўны гераізм у савецкім тыле.

Беларусь на міжнароднай арэне. Змены ў міжнароднай расстаноўцы сіл пасля заканчэння друой сусветнай вайны. Выхад БССР на міжнародную арэну. Пасляваеннае вызначэнне межаў і тэрыторыі БССР. Роля БССР у заснаванні ААН. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН. Прадстаўніцтва рэспублікі ў спецыялізаваных арганізацыях ААН. Уклад Беларусі ў пасляваеннае ўладкаванне свету.,

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconПраграма курса "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст"
Тэма Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гаспадарка, грамадскі лад першабытных людзей

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconКова беларуская мова зборнік тэстаў для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення І падрыхтоўчых курсаў, абітурыентаў Гомель 2007 бБЕ, а давузаўс
Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе І ставіць на мэце праверку ведаў па беларускай...

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconПрограмма: «Гісторыя Беларусі І культурная антрапалогія»
Беларусі ад старажытных часоў да ліквідацыі Рэчы Паспалітай І ўключэння краіны ў склад Расійскай імперыі

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) icon1. беларускія землі ў старажытныя часы
Уступны іспыт па гісторыі Беларусі для абітурыентаў ссну праводзіцца з улікам ІХ навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі....

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) icon1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую І завочную формы навучання па спецыяльнасці...

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconПрарэктар па вучэбнай рабоце
Расклад заняткаў для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі бду

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconПрарэктар па вучэбнай рабоце
Расклад заняткаў для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі бду

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconС. Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі
Лекцыя Прадмет, метады І задачы курса “Эканамічная гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Эканамічная гісторыя Беларусі” ў сістэме...

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconПрарэктар па вучэбнай рабоце
Расклад заняткаў для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналістыкі бду

Праграрма курса «гісторыя беларус1 ад старажытных часоў да 1945 г» (для слухачоў падрыхтоўчых курсаў Ліцэя бду) iconБеларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду
Ф. Скарына. Жыццё І творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка