Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр




НазваПавал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр
Дата канвертавання04.12.2012
Памер20.72 Kb.
ТыпДокументы
Stud0314bgHarlanchuk


Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр


Нарадзіўся ў Гомелі 27 чэрвеня 1978 года.


Зь дзяцінства захапляўся тэатрам, наведваў гурток выразнага чытаньня, гуляў у дзіцячым самадзейным тэатры “Сінтэз”. Марыў стаць альбо футбалістам альбо акторам. Другое перамагло.


Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці “актор тэатру і кіно” у 2000 годзе, па спэцыяльнасьці “рэжысура драмы” – у 2003 годзе.


З 1995 года працаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры. У 2002 годзе мастацкі кіраўнік Барыс Луцэнка запрасіў Паўла ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага. Таленавітая акторская праца ў спэктаклі “Адзіны спадкаемца” адразу ж вывела яго ў шэраг вядучых артыстаў тэатру.


Павал – ляўрэат многіх тэатральных прэміяў і конкурсаў, у тым ліку за свае працы для дзіцячай публікі.


У 2002 годзе П.Харланчук атрымаў стыпэндыю для таленавітай моладзі за лепшыя рэжысёрскія працы. Ён паставіў дзіцячыя спэктаклі “Кракадзіл”, “Царэўна-рапуха”, “Джэльсаміна ў Краіне Ілгуноў”. За “Кракадзіла” атрымаў прэмію маскоўскага міжнароднага тэатральнага фэстывалю “Жывая казка”.


У 2003 годзе выйграў грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па пастаноўку спэктаклю “Дэтэктар ілжы”. У 2005 годзе атрымаў прэмію Саюзу тэатральных дзеячоў.


Прыхільнікі “Новага тэатру” ведаюць яго па ролі Майстра ў ”Майстры і Маргарыце”.


Стваральнік дзіцячага імправізацыйнага тэатру “Зязюліны дзеці”.


Пасьля бліскучага выкананьня ролі Мазглякова ў спэктаклі “Дзядзічкаў сон” яму прысвоеная вышэйшая акторская катэгорыя.


Харланчук добра знаёмы гледачу і па рэкляме: менавіта ён піў “лідзкую нулевачку”, ягоны мім вучыць сабаку-далмацінца выкідаць сьмецьце куды трэба…


Падчас сакавіцкіх падзеяў 2006 году Павал Харланчук быў на Кастрычніцкай плошчы. У ноч разгону намётавага лягеру яго затрымалі. Адседзеў 10 сутак.


Пасьля гэтага пачаліся непрыемнасьці ў тэатры. Спачатку Паўла адхілілі ад роляў, з рэпэртуару зьнялі спэктаклі зь ягоным удзелам.


А 26 сьнежня 2006 году Паўла Харланчука звольнілі з Русскага тэатру з фармулёўкай “у сувязі з неадпаведнасьцю займаймай пасадзе”.


Зараз – на вольных хлябах. Штосьці робіць на радыё, у тэатрах.


Займаўся футолам, баскетболам.


Шмат чытае прафэсійнай літаратуры – па акторскаму майстэрству, рэжысуры. Любіць Джорджа Оруэла. Зараз чытае нарвэсца Эдварда Лу “Наіўна. Супэр”.


Аматар клясычнай музыкі.


Добра гатуе – супы, соўсы. Алькаголь не ўжывае ўвогуле.


Жонка – таксама акторка. У чэрвені маладая сям’я чакае дзіця.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconУрок калектыўнай І індывідуальнай працы
Распрацоўка ўрока па гісторыі Беларусі ў 11класе нстаўніка вышэйшай катэгорыі Філосаф З.І

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconМультымедыйная гульня "Краязнаўчая азбука" Арганізатары
Сяргеева Святлана Валянцінаўна, настаўнік гісторыі І грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconБеларускі бард, актор, паэт, шоўмэн, аўкцыяніст з Горадні
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці актор драматычнага тэатру

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconЗакончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы
З 1970 года працуе ў Навагрудскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы. Педагагічны стаж – 41 год. Выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай...

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconНастаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі
Без гэтай сувязі немагчымы ні якасны маніторынг вучэбных дасягненняў вучня, ні своечасовая карэкцыя навучальнай дзейнасці настаўніка....

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconПалажэнне аб кваліфікацыйным экзамене
Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, абласных (Мінскаму гарадскому) інстытутах удасканалення настаўнікаў тэрмінам на год...

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Павал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр iconГурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас
Мэта: данесці да вучняў галоўную думку казкі “Кожнай пары года – свой час І тэрмін”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка