Прывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі

НазваПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
Дата канвертавання03.12.2012
Памер30.9 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1027abloha-sajt

Прывітаньне, вы слухаеце “Начную АБЛОГу”. У студыі Севярын Квяткоўскі.

На форумах парталу
Tut.by абмяркоўваюць навіну пра магчымасьць паставак у Беларусь газу ня толькі з Расеі. Вось некаторыя водгукі карыстальнікаў сеціва:

“Калі ў нас Саюзная дзяржава, хіба гэта само сабой не разумее, што ў нас з Расеяй мусіць быць агульная энэргетыка?”

“Успомніла бабка як дзеўкай была… Гэта трэба было рабіць яшчэ 15 гадоў таму”.

“Бунт рана ці позна будзе дакладна”.

А блогер Kiryla задае пытаньне ў сваім дзёньніку: “Па неправераных зьвестках, на запраўках у Берасьці і ў Гародні ўведзены ліміт на запраўку дызэльным палівам -- 50 літраў на машыну. У Менску - 100 літраў. Хто можа праверыць ці абвергнуць гэта?”

На сайце менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” сярод іншага публікуюцца інтэрвію з удзельнікамі галадоўкі за вяртаньне малельнага дому вернікам. Вось словы Марыі Канавалавай: “Прыехаўшы ў “Новае Жыцьцё”, я ня ведала, на колькі доўга будзе доўжыцца акцыя. Цяпер я выразна ўсьведамляю, што гэта вельмі важны час у маім жыцьці. Мой муж і двое дзяцей прыяжджаюць да мяне, натхняюць і падтрымліваюць. Я прыняла рашэньне быць тут да канца. Але я ня ведаю, калі надыдзе гэты момант”.

Блогер nikolaew папярэджвае пра тое, што ў Менску зьявілася банда гіпнатызёраў. Нікалаеў распавядае пра нядаўні выпадак у сваім доме ў мікрараёне Ўручча: “Суседку – самотную пажылую кабету – “абчысьцілі” гіпнатызёры. Нахабна. Разам зь ёю ў пад’езд зайшла жанчына, перакінуліся парай фразаў, разам зайшлі ў ліфт. Гаспадыня ня толькі пусьціла незнаёмку ў кватэру, але ня памятае, як у кватэры апынулася другая жанчына… І сама аддала грошы. Празь пяць хвілін ачуняла, затэлефанавала ў міліцыю. Калі меркаваць па рэакцыі міліцыі, жанчына далёка ня першая пацярпелая”.

На ўкраінскім музычным рэсурсе http://uaformat.com/content/view/883/39/"> “Украінскі фармат” можна парчытаць водгук лідэра гурту “Воплі Відаплясава” Алега Скрыпкі пра Беларусь і беларускую рок-музыку. Скрыпка ўражаны, што беларускія гледачы ведаюць тэксты амаль усіх ягоных песень:

“Беларускае пытаньне вельмі балючае, пра гэта гаварыць складана. У нацыі, якая жыве ў вельмі складаных таталітарных умовах, высокі ўзровень культуры, яна цікавіцца розная музыкай і не знаходзіцца пад уплывам масавай культуры. Ня памятаю, хто сказаў, але ёсьць такое выслоўе: “Файныя песьні маюць тыя людзі, якія кепска жывуць”. Раней я меркаваў, што найлепшыя песьні і найлепшыя каманды – украінскія, бо наша культура вельмі моцная. Але калі я пазнаёміўся зь беларускімі гуртамі, то скажу вам, яны больш крутыя за нашыя разы ў два, магчыма. У іх вельмі моцны музычны ўзровень. Я ня ведаю з чым гэта зьвязана: з таталітарызмам ці з культурная спадчынай”.

Сёньня музычны партал “Тузін Гітоў” апублікаваў справаздачу пра полацкі фэст “Рок-кола” аглядальніка Сяргея Будкіна. Фэстываль ладзіўся 16 год запар. Галоўнай умовай сёлетняй імпрэзы сталася выкананьне ўдзельнікам кавэр-вэрсыі адной зь песьняў клясыкаў беларускай рок-сцэны гурту “Мясцовы Час”. За лепшую інтэрпрэтацыю песьні “Мясцовага Часу” гран-пры атрымаў расейскі гурт са Смаленску “Deimos”. Зь беларускіх гуртоў ляўрэатамі 1-й ступені сталіся магілеўцы з гурту “Водар Сусьвет”.

Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 2663952 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі . Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларускі інфармацыйны рэсурс ”News by” паведамляе, што ад сёлета 22 верасьня адзначаецца міжнародны Дзень сетак

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу". У студыі Севярын Квяткоўскі
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце "Начную аблогу"
Ці гэта ёсьць прыкметы новай нацыі, дзе зашквараны прагматызм адыходзіць на іншы плян? Ці не таму дзяржава занепакоеная?”

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, вы слухаеце \"Начную аблогу\". У студыі Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, вы слухаеце "Начную аблогу", пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі
Беларусь-тв”. На старонцы можна паглядзець анонсы І назвы матэрыялаў, якія ідуць у дадзены момант. Паведамляецца, што ў мінулым месяцы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка