Karn1227




НазваKarn1227
Дата канвертавання03.12.2012
Памер18.15 Kb.
ТыпДокументы
Karn1227SugakaDavedka


Сьвятлана Сугака нарадзілася ў Менску 21 траўня 1985 году. Тут закончыла сярэднюю школу і Паліграфічны каледж. Паўтара года адвучылася ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя М. Танка, зь якога сышла па ўласным жаданьні.


Вырашальным ў яе далейшым лёсе стала захапленьне музыкай, а напачатку новага тысячагодзьдзя Сугака стала візытоўкай рок-гурта “Тарпач”. Апроч вакалу, яна ж і асноўны аўтар тэкстаў каманды.


Першае сур’ёзнае прызнаньне прыйшло на “Басовішчы-2004”, дзе “Тарпач” атрымаў Гран-пры конкурсу і стаў галоўным адкрыцьцём сэзона.


Некалькі гадоў таму Сьвятлана разьвіталася з гуртом і цяпер працуе адміністратарам у альтэрнатыўным “Свабодным тэатры”. Зрэшты, яна далучаная і да творчай часткі, дэклямуючы п’есу Паўла Пражко “Трусы”.


Творчасьць займае асноўны час, таму іншыя захапленьні “у загане”. Рэдкія вольныя гадзіны прысьвячае чытаньню. Сярод прыярытэтаў у літаратуры – японец Харукі Муракамі, якога перачытала амаль усяго, а таксама бразілец Паола Куэлья. Дагэтуль у фаварытах быў расеец Віктар Пелевін.


Сярод музычных сымпатый доўгі час бясспрэчным быў аўтарытэт хард-кор-гурту “Kitti”; паралельна слухала “Limpbizkit” і “Korn”. У шэрагах усясьветнай клясыкі – Мадонна і Стынг.


Сьвятлана кажа, што цяпер яна ў музыцы заўважна “палягчэла” і яе новае захапленьне – гурт “Bland Red Hot”


Сьвятлана не хавае: што яна палітычна актыўны чалавек. Летась дзяўчыну арыштавалі за тое, што яна спрабавала пранесьці ўдзельнікам намётавага мястэчка цёплыя рэчы і прадукты. Асуджаная на 7 сутак адміністратыўнага арышту, сядзела ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.


На пытаньне – ці выпадковая тая “адсідка”, адказвае па-філязофску: нічога выпадковага ў жыцьці не бывае. А той досьвед называе станоўчым і нават удзячная лёсу за такі жыцьцёвы ўрок: за кратамі шмат што пераасэнсавала.


Яе жыцьцёвы лёзунг -- “За свабоду і справядлівасьць”. А ў якасьці працягу – “каб была магчымасьць варта працаваць і годна адпачываць”. Падтрымлівае кірунак “дэмакратычных пераўтварэньняў”. Між тым, ні да якой партыі сябе не адносіць і не зьяўляецца сябрам ніякага палітычнага руху.


Цяпер Сьвятлана працуе над новым музычным праектам, які пакуль ня мае назвы. Ён не перашкаджае супрацоўніцтву са “Свабодным тэатрам”, але калі ўзьнікнуць праблемы і штосьці давядзецца выбіраць, Сьвятлана спадзяецца, што гэта будзе музыка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Karn1227 iconKarn1227
Паўтара года адвучылася ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя М. Танка, зь якога сышла па ўласным жаданьні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка