Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў




НазваЗапрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў
Дата канвертавання03.12.2012
Памер46.89 Kb.
ТыпДокументы
31 жніўня 2011 г.

ЗАПРАШЭННЕ




Азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў


у Літоўскую Рэспубліку
"АБМЕН ПРАВАВОЙ ПРАКТЫКАЙ НА КАРЫСЦЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА”



Радыя паведаміць Вам, што Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (KAS) і Інстытут развіцця ды навучання EDUCATIO абвяшчаюць набор на ўдзел у азнаямленчай паездцы для беларускіх юрыстаў у Літву.

I. Апісанне праекту




Мэта праекту:

Сабраць групу беларускіх адвакатаў, праваабаронцаў і людзей, якія займаюцца юрыдычнымі пытаннямі ў партыях / грамадскіх арганізацыях, з мэтай прадстаўлення ім магчымасці азнаямлення з функцыянаваннем прававой сістэмы Літвы і іншых краін Еўропы, а таксама паспрыяць як мага хутчэйшаму перайманню пазітыўнага досведу і прававой традыцыі беларускім грамадствам.


Мэтавая група:

Практыкуючыя адвакаты і юрысты-выкладчыкі; пракуроры; адвакаты, якія страцілі ліцэнзіі праз рэпрэсіі; праваабаронцы і людзі, якія шчыльна працуюць з юрыдычнымі справамі ў партыях / грамадскіх аб’яднаннях.


Працягласць:

5-дзённая азнаямленчая паездка

Месца:

Вільня, Літва

Працоўныя мовы:

ангельская / беларуская (з перакладам)

Лектары:


  • высокапастаўленыя палітыкі і эксперты на месцах;

  • акадэмікі / навукоўцы;

  • незалежныя эксперты.




Метады навучання:

У ходзе азнаямленчай паездкі будзе прадстаўленая тэарэтычная інфармацыя і практычныя звесткі, неабходныя для авалодвання штодзённай практыкай еўрапейскіх калегаў і для спробаў пераносу гэтых напрацовак у Беларусь. Праграма ўключае ў сябе наступныя тэмы / сустрэчы:

  • Прававая сістэма Літвы;

  • Літоўскі досвед у трансфармацыі прававой сістэмы. Пераход ад савецкага права да дэмакратычнай мадэлі;

  • Літоўскі досвед у трансфармацыі прававой сістэмы. Прыняцце адзінай нарматыўнай базы Еўразвязу (Acquis Communataire) і іншыя крокі па гарманізацыі літоўскага права з еўрапейскім заканадаўствам;

  • Дапамога краін Паўночнай Еўропы ў задавальненні патрэбаў беларускай прававой сістэмы;

  • Палітычная незалежнасць судоў: тэорыя і практыка;

  • Канстытуцыйны Суд Літвы: задачы, мэты і выклікі;

  • Падставы для затрымання, правы затрыманых, сучасныя альтэрнатывы ўтрыманню пад вартай;

  • Інстытут Амбудсмена;

  • Забеспячэнне роўных правоў грамадзян у судах, палітычным і грамадскім жыцці;

  • Функцыянаванне месцаў папярэдняга затрымання;

  • Паліцыя: прававыя падставы, правы і абавязкі. Узаемадзеянне з судамі;

  • Правы і абавязкі пракурора;

  • Важнасць Камітэта па праве і правапарадку Сойму Літоўскай Рэспублікі ў прававой сістэме Літвы;

  • Нацыянальныя і міжнародныя прафесійныя структуры – функцыі, уплыў, інш.


Пры планаванні праграмы будуць улічвацца асаблівыя інтарэсы ўдзельнікаў. Ідэі і пажаданні збіраюцца праз заяўкі і сэсіі “мазгавых штурмаў” пры канцы кожнага курса.



Сертыфікаты:



Пасля паспяховага праходжання курсаў кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб сканчэнні курсаў.
II. Структура вандроўкі




Даты:

9-14 кастрычніка 2011 г.


У мэтах стварэння каманднай атмасферы і дасягнення мэтаў праекту неабходны поўны і абавязковы ўдзел ва ўсёй праграме паездкі. Удзельнікі праекту будуць павінны пісьмова гарантаваць поўны ўдзел ва ўсёй праграме.

III. Умовы ўдзелу




Патрабаванні:

  • Узрост не меней за 21 год;

  • Досвед у галіне права;

  • Праца, звязаная з юрыдычнымі пытаннямі;

  • Моцнае жаданне павысіць уласную кваліыікацыю;

  • Універсітэцкі дыплом (або прынамсі два паспяхова скончаныя курсы ў ВНУ да пачатку ўдзелу ў праекце).




Працэс падачы заяўкі:

Ахвочыя ўзяць удзел у паездцы мусяць выслаць усе неабходныя дакументы на адрас Інстытута навучання і развіцця

EDUCATIO (Літва): Lawyers@educatio.lt :


Па электроннай пошце:

  • Кароткі матывацыйны ліст на ангельскай / рускай / беларускай мове з тлумачэннем прычын, чаму Вы хочаце ўзяць удзел у курсах (і пазначыць, якія тэмы Вас найбольш цікавяць – можна са спісу, пададзенага вышэй, або любыя іншыя ідэі);

  • Жыццяпіс (Curriculum Vitae) з канкрэтнай інфармацыяй аб тым, якую арганізацыю кандыдат прадстаўляе / у якой працуе, якімі пытаннямі займаецца. Абавязкова падаць імя і кантакты асобы, якая рэкамендуе кандыдата да ўдзелу.


Разглядацца будуць толькі поўныя і своечасова пададзеныя заяўкі.


Тэрмін падачы заявак:



26 верасня (панядзелак) 2011 г.

Умовы ўдзелу:

  • Актыўны і поўны ўдзел ва ўсіх занятках;

  • Поўная заяўка;

  • Поўны набор неабходных дакументаў;

  • Жаданне вучыцца і павысіць кваліфікацыю.


Кожны ўдзельнік павінен наведваць курсы ад пачатку да канца.



IV. Кантакты




Суарганізатар:

EDUCATIO: Institute for Development and Training

Žalesos k., Vilnius raj.

LT-15143

Tel: +370 68200028

E-mail: educatio@educatio.lt


Кантактная асоба:

Інга Аўгунене (Inga Augūnienė), тэл.: +37068200027
V. Фінансавая падтрымка



Выдаткі на праезд, навучанне, у т.л. лекцыі і трэнінгі, а таксама харчаванне і пражыванне (у двухмясцовых пакоях) аплачваюцца арганізатарамі.




Калі будуць іншыя пытанні, калі ласка, звяртайцеся да нас.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconЗапрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі!
Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconАдукацыйная паездка ў чэхію для актывістаў нда І журналістаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў...

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconЗапрашэнне да ўдзелу "лідарства ў дэмакратыі-iv"
Роберта Шумана (Будапешт) І інстытут развіцця ды навучання educatio (Вільня) абвяшчаюць набор на ўдзел у чацвертай серыі курсаў “Лідарства...

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconЗапрашэнне для часовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconЗапрашэнне для часовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў icon23. Экскурсійная паездка ў г. Мінск (тэатр муз камедыі "Юнона І Авось"). 24
Экскурсійная паездка ў г. Мінск (тэатр муз камедыі "Юнона І авось"). 24. Навагодняя Акадэмія задум. (1-11 кл.). (Шэйка Т. М., кл...

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 5 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconДажынкі" І трансфармацыя беларускіх гарадоў"
Лятучы ўніверсітэт І міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” І трансфармацыя беларускіх гарадоў”,...

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 4 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 5 Фотаконкурс "Пацалунак па-беларуску" 5 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з...

Запрашэнне азнаямленчая паездка для беларускіх юрыстаў iconАлена Яськова, юрыст, праваабаронца
Нарадзілася ў Менску, у сям’і прафэсійных юрыстаў (яе маці 40 гадоў выкладала крыміналістыку на юрфаку бду, а сыны працягваюць сямейную...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка