Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства




НазваЗаява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Дата канвертавання03.12.2012
Памер20.46 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЯВА АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЕ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганіцый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленымі ў еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Мы падзяляем каштоўнасці і мэты, запісаныя ў “Мемарандуме аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП”, які быў абмеркаваны і прыняты арганізацыямі-удзельнікамі на канферэнцыі Нацыянальнай платформы 29 кастрычніка 2011. Мы адзначаем, што менавіта на беларуска-еўрапейскіх дачыненнях, мадэрнізацыі краіны і працэсах еўрапейскай інтэграцыі Беларусі павінен быць зроблены фокус дзейнасці Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Аднак мы выказваем перасцярогу супраць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы і ператварэння яе ў яшчэ адзін палітычны суб’ект (у прыватнасці такую мэту ставіць “Стратэгія 2012”). Мы мяркуем, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінная засяродзіцца на працы чатырох тэматычных рабочых групаў, як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў УП. Менавіта праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні краіны да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Таму мы перакананыя, што дзейнасць беларускай Нацыянальнай платформы павіная быць каардынаваная з удзелам лідэраў тэматычных платформаў, якія павінныя быць імі абраныя і стаць абавязковымі сябрамі будучага сталага Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы ФГС УП. У дадатак, Каардынацыйны камітэт мае забяспечыць збалансаванае прадстаўніцтва шырокага кола арганізацый-сябраў, а таксама розных рэгіёнаў Беларусі.

Мы спадзяемся, што гэтае меркаванне будзе падтрыманае арганізацыямі-сябрамі Нацыянальнай платформы ФГС УП і ўлічанае пры фармаванні стала дзеючага Каардынацыйнага камітэту падчас наступнай канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Мы верым, што прагрэс і поспех у дзеяннях Нацыянальнай платформы ФГС УП будзе грунтавацца на падставе канкрэтных супольных дзеянняў, па якіх дасягнуты кансэнсус паміж яе арганізацыямі-удзельнікамі.

Сяргей Мацкевіч, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь

Жанна Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)

Алег Гулак, Беларускі хельсінкскі камітэт

Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Таццяна Канопкіна, Гродзенскае аддзяленне “Таварыства беларускай школы”

Аліцыя Шыбіцкая, “Аб'яднаны шлях”

Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Вячаслаў Паздняк, Wider Europe

Святлана Зінкевіч, “АКТ”

Віталь Васількоў, Фонд садзейнічання ўстойліваму развіццю

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследванняў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Напярэдадні...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Л у канферэнцыі Нацыянальнаяй платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, тым самым пацвярджаю, што падзяляю...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconЗаява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Асці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстовываецца смяротнае пакаранне,...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconПраект Рэзалюцыя
Канфэрэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах Мемарандума аб...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства icon1. Прэамбула. Гісторыя І актуальны стан
Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (2012-2014)

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconПапярэдняя праграма канферэнцыі
Ад кантактаў паміж людзьмі да дэмакратыі І стабільнасці: роля Форума грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі тэматычных аспектаў Усходняга...

Заява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства iconДарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі
Аўтар экспертнай прапановы па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка