Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні




НазваРоля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні
Дата канвертавання03.12.2012
Памер74.82 Kb.
ТыпДокументы



Канферэнцыя Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства:

Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”

Менск, 19-20 сакавіка 2011 г.


Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!


Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні" на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Дадзеная канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сытуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці на бліжэйшы перыяд.


Канферэнцыя пройдзе з удзелам будларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.


У сітуацыі пасля 19 сьнежня 2010 актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання трэцяга сектара ў дыялог пра будучыню і ліквідацыі існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробленасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.


Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад'яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапаноўвання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.


Больш падрабязна гл. папярэднюю Праграму канферэнцыі (Дадатак 1).


УМОВЫ УДЗЕЛУ


Да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні" запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі (грамадскія аб'яднанні і асацыяцыі, прафсаюзы, некамерцыйныя ўстановы і фонды, грамадзянскія ініцыятывы), а таксама прадстаўнікі палітычнага і экспертнай супольнасці.

Удзел у Канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:

  • Выступоўца на дыскусійнай панэлі

  • Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных секцый Канферэнцыі


Выступоўца на дыскусійнай панэлі


Ведаючы, што некаторыя вядомыя на нацыянальным і міжнародным узроўні экспертныя арганізацыі, фабрыкі думкі, аналітычныя групы і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо маюць уласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае іх прадстаўнікоў падрыхтаваць тэксты выступленняў па тэме дыскусіі для іх прадстаўлення і абмеркавання на канферэнцыі.


Патрабаванні да выступленняў:

  • Тэксты павінны адпавядаць тэматыцы канферэнцыі і змяшчаць ацэнку існуючай у Беларусі актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі, высновы і ўрокі, вынсеныя з падзеяў апошняга часу, а таксама прапановы па далейшай стратэгіі дзеянняў для розных беларускіх суб'ектаў.

  • Прапановы, пададзеныя на канферэнцыю, павінны адпавядаць фармальным патрабаванням: 12 шрыфт, Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб'ём - 2-5 старонак, а таксама ўтрымоўваць указанне на якой з дыскусійных панэляў будзе зроблена выступ. Дасланыя тэксты будуць уключаны ў набор рабочых матэрыялаў канферэнцыі. З-за абмежаванага часу на прадстаўленне дакладаў Аргкамітэт пакідае за сабой права канчатковага выбару дакладчыкаў. Для адбору дакладаў са складу ўдзельнікаў Аргкамітэту сфарміравана рэдакцыйная камісія.

  • Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў якасці выступоўцы неабходна да 15 сакавіка 2011 года даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (Дадатак 2) і тэкст свайго выступу на электронны адрас Аргкамітэту канферэнцыі csfbelarus@gmail.com.


Удзельнік пленарных пасяджэнняў і рабочых груп Канферэнцыі


Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў дадзенай якасці неабходна да 15 сакавіка 2011 г. даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (Дадатак 2) наэлектронны адрас Аргкамітэту канферэнцыі csfbelarus@gmail.com. З-за абмежаванай колькасці месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да ўказанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыяльных заяўнікаў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.


КАнтактная Інфармацыя:


Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антанінай Елістратавай


Эл. пошта: csfbelarus@gmail.com

Маб. тэл. (029) 1589981 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)

Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO


Чакаем вас на Канферэнцыі "Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні"!

З павагай,

Аргкамітэт канферэнцыі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconРоля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні
У якой з двух магчымых форм Вы збіраецеся прыняць удзел у канферэнцыі? (падкрэсліць)

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconЗаява аб нацыянальнай платформе форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганіцый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconКанцэпцыя развіцьця грамадзянскай супольнасці Беларусі Агульнае палажэнне
Развіццё грамадзянскай супольнасці ёсць адной з найважнейшых умоваў станаўлення Беларусі як дэмакратычнай, прававой І сацыяльнай...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconПапярэдняя праграма канферэнцыі
Ад кантактаў паміж людзьмі да дэмакратыі І стабільнасці: роля Форума грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі тэматычных аспектаў Усходняга...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconЎсёй грамадзянскай супольнасці, якая будзе выступаць ад імя усіх суб’ектаў грамадзянскай супольнасці не толькі па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, але І пры
Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Напярэдадні...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconПраект Рэзалюцыя
Канфэрэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах Мемарандума аб...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconНапярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Л у канферэнцыі Нацыянальнаяй платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, тым самым пацвярджаю, што падзяляю...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconЗапрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі
Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі”, якая адбудзецца...

Роля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні iconПадтрымка грамадзянскай
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя "Аб’яднаны шлях" прадстаўляе вашай увазе даведнік "Падтрымка грамадзянскай супольнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка