Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі




НазваЯкія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі
Дата канвертавання03.12.2012
Памер24.22 Kb.
ТыпДокументы



Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:


Нацыянальная платформа: 2012 - новая рэальнасць у няновых умовах”

Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года


Запрашэнне да ўдзелу


Запрашаем Вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Нацыянальная платформа: 2012 — новая рэальнасць у няновых умовах”, якая адбудзецца 29-30 чэрвеня 2012 года ў Мінску. Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме (29-30 лістапада 2012 года).


Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. На чарговай канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года удзельнікамі працы Нацыянальнай платформы быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.


Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання сталага Кіруючага камітэту і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.


Удзельнікамі Канферэнцыі 29-30 чэрвеня 2012 года будзе прынятая канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы ў Беларусі і ў міжнародных стасунках, абмеркаваны і зацверджаны спіс арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якіх платформа рэкамендуе да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме.


Удзел у канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 22 чэрвеня (уключна) 2012 года даслаць заяўку (гл. Дадатак) на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.


З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.


Усю інфармацыю пра Канферэнцыю можна таксама знайсці на сайце: EUROBELARUS.INFO.


Чакаем Вас на Канферэнцыі!



Кантактная інфармацыя:

Каардынатар Арганізацыйнага камітэта: Антаніна Елістратава


Адрас электроннай пошты: csfbelarus@gmail.com

Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 158-99-81 (пн.-пт., ад 10.00 да 18.00)


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconНе заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі
Ці мае Ваша арганізацыя вопыт удзелу ў якіх-небудзь мерапрыемствах у межах супрацоўніцтва арганізацый з краін Усходняга партнёрства...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconЗборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены да пачату канферэнцыі за кошт арганізатараў. Удзел у канферэнцыі бясплатны
Запрашаем Вас прыняць удзел у працы VІII міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыяі Магілёва: мінулае І сучаснасць”, прысвечанай...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconEngaged by/media Форма заяўкі на ўдзел у праекце
Калі вы жадаеце ўзяць удзел у нашым праекце, калі ласка, запоўніце прыкладзеную ніжэй форму заяўкі І дашліце яе да 15 сакавіка па...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconУпаўнаважаны па справах рэлігій I нацыянальнасцей савета
Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" запрашае ўсіх зацікаўленых навукоўцаў прыняць удзел у XVIII канферэнцыі,...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconШаноўныя калегі!
Педагогі, якія жадаюць прыняць удзел у рабоце творчай групы, могуць выслаць заяўкі на электронны адрас: uumr@academy edu by (для...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі icon«Тэорыя І метадалогія журналістыкі»
Запрашаем Вас прыняць удзел у 66-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў І аспірантаў

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconРоля І месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні
У якой з двух магчымых форм Вы збіраецеся прыняць удзел у канферэнцыі? (падкрэсліць)

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconФорма заяўкі на ўдзел у праграме адукацыйных візітаў у Брусель
Ці гатовыя Вы пасля візіту ўзяць удзел у арганізацыі семінараў у Мінску з мэтай распаўсюджання атрыманых Вамі ў Бруселі ведаў?

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconШаноўныя сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у доўгатэрміновым навучальным курсе Акадэмія Першых -2010 (ап-2010). Мэта курса
...

Якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі iconЗаяўка на ўдзел у семінары " Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў "
Пазначце (), у якім з семінараў, згодна з прыведзенымі ў табліцы датамі, Вы жадалі б прыняць удзел

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка