Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі




НазваПравілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі
Дата канвертавання03.12.2012
Памер61.6 Kb.
ТыпДокументы
ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ Ў АСПІРАНТУРУ

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”


  1. У аспірантуру Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – Акадэмія музыкі) прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія маюць схільнасць да навукова-даследчай дзейнасці, навуковыя публікацыі, удзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях, а таксама вопыт практычнай работы не меньш чым 2 гады ці рэкамендацыю савета Акадэміі музыкі (факультэта) і з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.




  1. Асобы, якія паспяхова здалі ўступныя экзамены, але не прайшлі па конкурсе, могуць быць залічаны ў аспірантуру Акадэміі музыкі па кантракту на ўмовах поўнай кампенсацыі выдаткаў на навучанне. Колькасць месцаў на платнае навучанне вызначаецца прыёмнай камісіяй па кожнай спецыяльнасці.




  1. Замежныя грамадзяне (акрамя грамадзян краін, азначаных у п.1.) залічваюцца ў аспірантуру па кантракту і павінны мець вышэйшую адукацыю на ўзроўне магістра мастацтваў.




  1. Прыём у аспірантуру Акадэміі музыкі ажыццяўляецца па спецыяльнасцях і спецыялізацыях, пералік якіх вызначае прыёмная камісія ў межах агульнага плана прыёму.




  1. Навучанне ў аспірантуры Акадэміі музыкі ажыццяўляецца з адрывам і без адрыву ад вытворчасці. Тэрмін навучання з адрывам ад вытворчасці – тры гады, без адрыву ад вытворчасці – чатыры гады.




  1. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру , падаюць заяву на імя рэктара Акадэміі музыкі. Да заявы дадаюцца наступныя дакументы:

  • асабісты лісток па ўліку кадраў; аўтабіяграфія і тры фатакарткі 4 х 6;

  • выпіска з пратакола пасяджэння Савета факультэта для асоб, якія рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру непасрэдна пасля заканчэння ВНУ;

  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

  • выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці;

  • медыцынская даведка па адпаведнай форме;

  • спіс і копіі апублікаваных навуковых прац; асобы, якія не маюць апублікаваных навуковых прац, прадстаўляюць навуковыя даклады (рэфераты) па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю;

  • выпіска з працоўнай кніжкі (для працуючых);

  • копія пасведчання аб здачы кандыдацкіх экзаменаў (пры наяўнасці зданых кандыдацкіх экзаменаў);

Пашпарт, дыплом аб вышэйшай адукацыі і дакументы аб здачы кандыдацкіх экзаменаў прад’яўляюцца асабіста.


  1. Паступаючыя ў аспірантуру Акадэміі музыкі праходзяць папярэдняе субяседаванне са спецыялістамі адпаведнай кафедры, якія даюць пісьмовае заключэнне аб выніках субяседавання і спецыялістах, якія могуць ажыццяўляць навуковае кіраўніцтва па падрыхтоўцы дысертацыі дадзеных асоб.




  1. Рашэнне аб допуску паступаючых у аспірантуру да ўступных экзаменаў прымае прыёмная камісія пры наяўнасці адпаведных дакументаў, станоўчай рэцэнзіі на рэферат, а таксама з улікам вынікаў папярэдняга субяседавання, навуковых публікацый (пры наяўнасці) і зданых кандыдацкіх экзаменаў.




  1. Паступаючыя ў аспірантуру здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці, замежнай мове і філасофіі ў аб’ёме дзеючай праграмы для ВНУ. Уступны экзамен па спецыяльнасці папярэднічае экзаменам па іншых дысцыплінах.

Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца.


  1. Асобы, якія поўнасцю або часткова здалі кандыдацкія экзамены, вызваляюцца ад адпаведных уступных экзаменаў. Здача ўступнага экзамена па спецыяльнасці – абавязкова.




  1. Конкурс па залічэнню ў аспірантуру праводзіцца асобна па спецыяльнасцях і спецыялізацыях у адпаведнасці з колькасцю бюджэтных месцаў, якія вызначаны прыёмнай камісіяй на спецыяльнасць і спецыялізацыю, па якіх аб’яўлены прыём.




  1. На падставе вынікаў уступных экзаменаў прыёмная камісія прымае рашэнне аб залічэнні. Залічэнне ў аспірантуру ажыццяўляецца на кантрактнай аснове.




  1. У выпадках роўнасці суммы конкурсных балаў перавагай пры залічэнні карыстаюцца асобы, якія маюць больш высокі бал па спецыяльнасці.

Пры аднолькавых адзнаках па спецыяльнасці перавагай пры залічэнні карыстаюцца:

  • асобы, якія поўнасцю ці часткова здалі кандыдацкія экзамены ;

  • асобы, якія маюць вопыт практычнай работы па профілю выбранай спецыяльнасці не меньш двух гадоў;

  • лаўрэаты Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь ці іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ;

  • лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія палучылі указаныя званні у перыяд навучання ў ВНУ.

Залічэнне ў аспірантуру праводзіцца загадам рэктара Акадэміі музыкі на падставе рашэння прыёмнай камісіі.


  1. Асобам, якія дапушчаны да ўступных экзаменаў у аспірантуру, прадстаўляецца водпуск без захавання заработнай платы па месцу работы для падрыхтоўкі і здачы ўступных экзаменаў.




  1. Прыём дакументаў у аспірантуру праводзіцца з 4 па 22 верасня 2006 года.

Уступныя экзамены з 2 па 26 кастрычніка 2006 года.


  1. Іншыя пытанні, звязаныя з прыёмам і не адлюстраваныя ў Правілах прыёму ў аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў 2006 годзе, вырашаюцца прыёмнай камісіяй Акадэміі музыкі згодна з нарматыўнымі прававымі актамі.


ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ

У АСПІРАНТУРУ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”


  1. Уступныя экзамены ў аспірантуру Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – Аспірантура) з’яўляюцца формай конкурснага адбору для падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў галіне музычнага мастацтва і адукацыі.




  1. Уступныя экзамены ў Аспірантуру праводзяцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў аспірантуру Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – Акадэмія музыкі).




  1. Рашэнне аб допуску паступаючых у Аспірантуру да ўступных экзаменаў прымае прыёмная камісія пры наяўнасці адпаведных дакументаў, станоўчай рэцензіі на прадстаўлены рэферат, а таксама з улікам вынікаў папярэдняга субяседавання, навуковых публікацый (пры наяўнасці) і зданых кандыдацкіх экзаменаў.




  1. Для правядзення ўступных экзаменаў у Аспірантуру ствараюцца экзаменацыйныя каміссіі, склад якіх зацвярджае рэктар Акадэміі музыкі. Экзаменацыйныя камісіі па спецыяльнасці зацвярджаецца ў колькасці трох членаў камісіі. У выпадках, калі экзаменацыйная камісія ствараецца для правядзення ўступных экзаменаў па некалькіх спецыяльнасцях ці спецыялізацыях, у склад экзаменацыйнай камісіі ўключаюцца не меньш двух прадстаўнікоў па кожнай спецыяльнасці ці спецыялізацыі. Экзаменацыйная камісія па філасофіі зацвярджаецца ў колькасці чатырох членаў камісіі. Экзаменацыйная камісія па замежнай мове зацвярджаецца ў колькасці шасці членаў камісіі. У склад экзаменацыйных камісій па спецыяльнасці ўключаюцца супрацоўнікі Акадэміі музыкі, якія з’яўляюцца вядучымі вучонымі (дактарамі і кандыдатамі навук) па адпаведных спецыяльнасцях. Экзаменацыйныя камісіі па спецыяльнасці ўзначальваюць дактары навук.




  1. Уступныя экзамены ў Аспірантуру праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, які зацвярджае рэктар Акадэміі музыкі не пазней за тыдзень да пачатку экзаменаў. Прыём уступных экзаменаў у тэрміны, якія не прадугледжаны раскладам, не дазваляецца. У выпадку хваробы абітурыента пры прадстаўленні дакумента медыцынскай установы, якім пацвярджаецца факт хваробы, уступны экзамен можа быць праведзены ў іншы тэрмін, але не пазней заканчэння ўсіх уступных экзаменаў.




  1. Прысутнасць пабочных асоб (акрамя членаў прыёмнай камісіі) у аўдыторыях, у якіх праводзяцца ўступныя экзамены, не дазваляецца.




  1. Уступныя экзамены праводзяцца па заданнях членаў экзаменацыйнай камісіі або па экзаменацыйных білетах ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі Акадэміі музыкі.




  1. Уступны экзамен па спецыяльнасці ўключае наступныя раздзелы:

  • абарона рэферата па спецыяльнасці;

  • вусны адказ па праграме дысцыпліны спецыялізацыі;

  • пісьмовыя работы па паліфоніі і гармоніі (для спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”, спецыялізацыя – тэорыя і гісторыя музыкі);




  1. Вынікі ўсіх уступных экзаменаў ацэньваюцца па пяцібальнай шкале. Адзнака экзаменаў, якія маюць некалькі раздзелаў, складаецца з сумы балаў за кожны раздзел экзамена.




  1. Вынікі ўсіх экзаменаў заносяцца ў пратаколы пасяджэння экзаменацыйных камісій, якія падпісываюцца старшынёй і ўсімі членамі камісій.




  1. Пераздача ўступных экзаменаў не дазваляецца. Апеляцыя разглядаецца ў дзень здачы экзамена.




  1. Іншыя пытанні, якія не адлюстраваны ў дадзеным Парадку правядзення прыёмных экзаменаў у Аспірантуру вырашаюцца прыёмнай камісіяй Акадэміі музыкі згодна з Палажэннем аб прыёмнай камісіі вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2006 г. № 23 і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.ё

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурса
Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07. 02. 2006 г. №80 са змяненнямі...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурса
П інстытут правазнаўства” (далей біп) складзены ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconЗацверджана
Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь,...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconПраект зацверджана
Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь,...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconПрыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Гэтымі Правіламі рэгулюецца парадак прыёму грамадзян на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі (дзённую, завочную, вячэрнюю) у вышэйшыя...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconПравілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

Правілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў” вызначаюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы, зацвержанымі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка