Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі




НазваПравілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі
Дата канвертавання03.12.2012
Памер56.21 Kb.
ТыпДокументы
ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ Ў АСІСТЭНТУРУ-СТАЖЫРОЎКУ

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”


  1. У асістэнтуру-стажыроўку Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”(далей – Акадэмія музыкі) прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю, творчыя ці навуковыя дасягненні і з‘яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.




  1. Асобы, якія паспяхова здалі ўступныя экзамены, але не прайшлі па конкурсе, могуць быць залічаны ў асістэнтуру-стажыроўку Акадэміі музыкі па кантракту на ўмовах поўнай кампенсацыі выдаткаў на навучанне. Колькасць месцаў на платнае навучанне вызначаецца прыёмнай камісіяй па кожнай спецыяльнасці.




  1. Замежныя грамадзяне ( акрамя грамадзян краін, азначаных у п.1.) залічваюцца ў асістэнтуру-стажыроўку па кантракту і павінны мець вышэйшую адукацыю на ўзроўне магістра мастацтваў.




  1. Прыём у асістэнтуру-стажыроўку Акадэміі музыкі ажыццяўляецца па спецыяльнасцях , пералік якіх вызначае прыёмная камісія ў межах агульнага плана прыёму.




  1. Навучанне ў асістэнтуры-стажыроўцы Акадэміі музыкі ажыццяўляецца з адрывам і без адрыву ад вытворчасці . Тэрмін навучання – два гады.




  1. Асобы, якія паступаюць у асістэнтуру-стажыроўку, падаюць заяву на імя рэктара Акадэміі музыкі. Да заявы дадаюцца наступныя дакументы:

  • асабісты лісток па ўліку кадраў, аўтабіяграфія і дзве фатакарткі 3 х 6;

  • выпіска з пратакола пасяджэння Савета факультэта для асоб, якія рэкамендаваны для паступлення ў асістэнтуру-стажыроўку непасрэдна пасля заканчэння ВНУ;

  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

  • дыпломы лаўрэатаў конкурсаў,

  • медыцынская даведка па адпаведнай форме;

  • выпіска з працоўнай кніжкі (для працуючых);

  • рэферат па спецыяльнасці з рэцэнзіяй (у якасці рэферата дапускаецца прадстаўленне выпускнікамі Акадэміі музыкі выпускной кваліфікацыйнай работы).

Пашпарт, дыплом аб вышэйшай адукацыі прад’яўляюцца асабіста.


  1. Рашэнне аб допуску паступаючых у асістэнтуру-стажыроўку да ўступных экзаменаў прымае прыёмная камісія пры наяўнасці адпаведных дакументаў і станоўчай рэцэнзіі на рэферат.




  1. Паступаючыя ў асістэнтуру-стажыроўку здаюць уступныя экзамены па спецыяльнасці , філасофіі , замежнай мове і калоквіуму.

Экзамен па спецыяльнасці ўключае наступныя раздзелы:

  • для выканальніцкіх спецыяльнасцей – выкананне сольнай праграмы;

  • для спецыяльнасці “Дырыжыраванне” (“Акадэмічны хор”) – дырыжыраванне ў класе;

  • для спецыяльнасці “Дырыжыраванне” (аркестравае) – дырыжыраванне ў класе, дырыжыраванне аркестрам;

  • па спецыяльнасці “Кампазіцыя” – сачыненне (прадстаўлене ўласных твораў); пісьмовыя работы па гармоніі і паліфоніі.




  1. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца. Апеляцыя разлядаецца ў дзень здачы экзамена.




  1. Конкурс па залічэнні ў асістэнтуру-стажыроўку праводзіцца асобна па спецыяльнасцях і па форме навучання ў адпаведнасці з колькасцю бюджэтных месцаў.




  1. Залічэнне ў асістэнтуру-стажыроўку ажыццяўляецца па выніках уступных экзаменаў на кантрактнай аснове.




  1. У выпадках роўнасці суммы конкурсных балаў перавагай пры залічэнні карыстаюцца асобы, якія маюць больш высокі бал па спецыяльнасці.

У выпадку роўнасці бала па спецыяльнасці перавагай пры залічэнні карыстаюцца асобы, якія маюць значныя творчыя ці навуковыя дасягненні за перыяд навучання ў ВНУ:

    • пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў;

    • лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

    • удзельнікі навуковых канферэнцый і пераможцы конкурсаў навуковых прац сярод студэнтаў ВНУ.




  1. Асобы, якія не прайшлі па конкурсе на дзённую форму навучання, па іх згодзе могуць быць залічаны на вакантныя месцы для навучання без адрыву ад вытворчасці па дадзенай спецыяльнасці.




  1. Калі па выніках конкурсу на асобныя спецыяльнасці засталіся вакантныя месцы, па рашэнні прыёмнай камісіі яны могуць быць пераразмеркаваны для залічэння асоб, якія станоўча здалі экзамены, але не прайшлі па конкурсе на іншыя спецыяльнасці. У гэтым выпадку права на залічэнне маюць асобы, якія палучылі найбольш высокую сумму балаў на экзаменах сярод усіх паступаючых, якія не прайшлі па конкурсу.




  1. Прыём дакументаў у асістэнтуру-стажыроўку праводзіцца з 4 па 22 верасня 2006 года. Уступныя экзамены з 2 па 26 кастрычніка 2006 года.




  1. Іншыя пытанні, звязаныя з прыёмам і не адлюстраваныя ў Правілах прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў 2006 годзе, вырашаюцца прыёмнай камісіяй Акадэміі музыкі згодна з нарматыўнымі прававымі актамі.

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ

У АСІСТЭНТУРУ-СТАЖЫРОЎКУ

УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ”


  1. Уступныя экзамены ў асістэнтуру-стажыроўку Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – Асістэнтура-стажыроўка) з’яўляюцца формай конкурснага адбору для падрыхтоўкі спецыялістаў вышэшай навукова-педагагічнай і выканальніцкай кваліфікацыі ў галіне музычнага мастацтва і адукацыі.




  1. Уступныя экзамены ў Асістэнтуру-стажыроўку праводзяцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – Акадэмія музыкі).




  1. Рашэнне аб допуску да ўступных экзаменаў паступаючых у Асістэнтуру-стажыроўку прымае прыёмная камісія пры наяўнасці адпаведных дакументаў і станоўчай рэцензіі на прадстаўлены рэферат.




  1. Для правядзення ўступных экзаменаў у Асістэнтуру-стажыроўку ствараюцца экзаменацыйныя камісіі, склад якіх зацвярджае рэктар Акадэміі музыкі. Экзаменацыйныя камісіі па спецыяльнасці і калоквіуму зацвярджаюцца ў колькасці трох членаў камісіі. У выпадках, калі экзаменацыйная камісія ствараецца для правядзення ўступных экзаменаў па некалькіх спецыяльнасцях, ў склад экзаменацыйнай камісіі ўключаюцца адзін прадстаўнік па кожнай спецыяльнасці. Экзаменацыйная камісія па філасофіі зацвярджаецца ў колькасі чатырох членаў камісіі. Экзаменацыйныя камісіі па замежнай мове зацвярджаюцца ў колькасці шасці членаў камісіі. Членамі экзаменацыйнай камісіі не могуць быць члены прыёмнай камісіі, а таксама выкладчыкі студэнтаў, якія паступаюць у Асістэнтуру-стажыроўку.




  1. Уступныя экзамены ў Асістэнтуру-стажыроўку праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, які зацвярджае рэктар Акадэміі музыкі не пазней за тыдзень да пачатку экзаменаў. Прыём уступных экзаменаў ў тэрміны, якія не прадугледжаны раскладам, не дазваляецца. У выпадку хваробы абітурыента пры прадстаўленні дакумента медыцынскай установы, якім пацвярджаецца факт хваробы, экзамен можа быць праведзены ў іншы тэрмін, але не пазней заканчэння ўсіх уступных экзаменаў.




  1. Прысутнасць старонніх асоб (акрамя членаў прыёмнай камісіі) у аўдыторыях і канцэртных залах, у якіх праводзяцца ўступныя экзамены, не дазваляецца.




  1. Паступаючыя ў Асістэнтуру-стажыроўку экзаменуюцца ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі Акадэміі музыкі.




  1. Уступны экзамен па філасофіі і замежнай мове праводзіцца па заданнях членаў экзаменацыйнай камісіі .




  1. Калоквіум праводзіцца ў форме абароны рэферата ці дыпломнай работы.




  1. Вынікі ўсіх экзаменаў ацэньваюцца па пяцібальнай шкале. Адзнака экзаменаў, якія маюць некалькі раздзелаў, складаецца з сумы балаў за кожны раздзел экзамена.




  1. Вынікі ўсіх экзаменаў заносяцца ў пратаколы пасяджэнняў экзаменацыйных камісій, якія падпісываюцца старшынёй і ўсімі членамі гэтых камісій.




  1. Іншыя пытанні, якія не адлюстраваны ў дадзеным Парадку правядзення прыёмных экзаменаў у Асістэнтуру-стажыроўку, вырашаюцца прыёмнай камісіяй Акадэміі музыкі згодна з Палажэннем аб прыёмнай камісіі вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2006 г. № 23 і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурса
Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07. 02. 2006 г. №80 са змяненнямі...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурса
П інстытут правазнаўства” (далей біп) складзены ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconЗацверджана
Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь,...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconПраект зацверджана
Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь,...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconПрыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Гэтымі Правіламі рэгулюецца парадак прыёму грамадзян на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі (дзённую, завочную, вячэрнюю) у вышэйшыя...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconПравілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

Правілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў” вызначаюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы, зацвержанымі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка