Семяняка Валянцін Міхайлавіч




НазваСемяняка Валянцін Міхайлавіч
Дата канвертавання03.12.2012
Памер20.24 Kb.
ТыпДокументы
Семяняка

Валянцін Міхайлавіч





Скончыў у 1980 годзе Цяглевіцкую СШ, у 1985 годзе- ГрДУ імя Я.Купалы. Працоўны шлях пачынаў настаўнікам у Славаціцкай СШ, затым у Князеўскай СШ, далей загадчык аддзела адукацыі, з 2008 года - намеснік старшыні райвыканкама.

Для мяне школа, найперш – мае настаўнікі – людзі, якія вучылі мяне і маіх аднагодкаў не толькі асновам навук, але і жыццёвай мудрасці. Напэўна, таму, узброеныя гэтымі ведамі, мы ўпэўнена ішлі ў самастойнае жыццё, не баяліся цяжкасцей, бралі адказнасць як за сябе, так і за сваіх блізкіх, сяброў.

Першай у гэтым святым для мяне спісе стаіць Кацярына Нікіфараўна Рында, мой класны кіраўнік і настаўніца замежнай мовы. Менавіта яна паслядоўна, настойліва, часам жорстка даводзіла нам, сваім вучням, наколькі важна любыя абавязкі выконваць якасна, як трэба паважаць старэйшых, любіць сваю Радзіму. А яшчэ яна прывіла мне любоў да нямецкай мовы, літаратуры, культуры нямецкага народа, якую я пранёс праз усё жыццё.

Заўсёды з павагай успамінаю сваіх дырэктароў – Зінаіду Вікенцьеўну Доста, Віктара Канстанцінавіча Качука, Юрыя Анатольевіча Лізунова. Іх прыклад натхніў мяне на мару стаць дырэктарам школы, а калі гэтая мара збылася, дапамагаў у самыя складаныя моманты маёй упраўленчай працы.

Памятаю, як маладой настаўніцай прыехала ў нашу школу Таццяна Мікалаеўна Якубовіч. Яе урокі вызначаліся надзвычайным дэмакратызмам, а выкладанне матэрыялу заўсёды выходзіла за межы падручніка. Шчыра ўдзячны Зінаідзе Ягораўне Кароткінай і Марыі Станіславаўне Капылец за дзейсныя парады па тэхніцы напісання вершаў. Кожны раз успамінаю іх добрым словам, калі чытаю вершы самадзейных аўтараў, многія з якіх прэтэндуюць на прызнанне, не абцяжарваючы сябе захаваннем у сваіх творах адзінага вершаванага памеру.

Віктар Сяргеевіч Данюк і Юрый Анатольевіч Лізуноў раскрывалі для мяне таямніцы школьнай фізікі, якая потым дала мне шлях да настаўніцкай прафесіі. Ірына Генрыхаўна Кавалевіч, Людміла Мікалаеўна Ігнацюк, Зоя Іосіфаўна Дудко, Вера Захараўна і Іван Іосіфавіч Івашкі, Тамара Аляксандраўна Семяняка – баюся кагосьці пакрыўдзіць, не ўспомніўшы – гэтыя імёны, нібы зорачкі на небасхіле дзяцінства, асвятляюць мае ўспаміны аб школе.

А яшчэ школа назаўсёды застанецца ў маёй памяці ўспамінамі аб сябрах.Сярод іх – знакамітыя “бандурысты”, як нас тады называлі, Юрый Дудко і Андрэй Івашка, з якімі мы падтрымліваем добрыя адносіны і цяпер. Уладзімір Чарнушыч, Алег Рында, Юрый Гавінек, Сяргей Качук, Зінаіда Дзяркач, Ганна Кісель, шчасця вам і здароўя на многія гады!

Мне вельмі прыёмна, што ў абноўленым будынку Цяглевіцкай школы з асаблівай цеплынёй і павагай захоўваюць лепшыя традыцыі педагогаў, якія стаялі ля яе вытокаў. Хачу пажадаць маёй роднай школе шчаслівай будучыні, таленавітых вучняў, мудрых педагогаў, светлых і радасных дзён!

З павагай і ўдзячнасцю выпускнік 1980 года В.Семяняка

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, плітачнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconВалянцін Голубеў нарадзіўся ў горадзе Крывы Рог на Ўкраіне ў 1955 годзе. У беларусь сям’я вярнулася, калі Валянцін пайшоў у пятую клясу. Закончыў сярэднюю школу
Потым была праца ў калгасе сьлесарам, кафельнікам—абліцоўшчыкам-мазаічнікам у горадзе Сьветлагорску, служба ў савецкім войску

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconБурдук Дзмітрый Міхайлавіч

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск — 1954, с. Машукоўка...

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconВалянцін акудовіч. Нацыянальная парадыгма: ракурс канцэптуальнай перамены. Лекцыі да Беларускага Калегіюму

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconПаважаны Аляксандар Міхайлавіч
Вас у сувязі з несправядлівым адлічэньнем з Гомельскага дзяржунівэрсытэту Жалезьнічэнкі Зьміцера

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconНачная Свабода 02. 14 Госьць
Госьць: філёзаф І культуроляг Валянцін Акудовіч +375,295,772,033 / +375,172,608,748

Семяняка Валянцін Міхайлавіч iconБаравік Андрэй Міхайлавіч
Спк «Дзевяткавічы». У 2009 годзе у рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод маладзёжных экіпажаў па ўборцы зернавых заняў першае месца....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка