Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у




НазваДоообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у
Дата канвертавання03.12.2012
Памер17.85 Kb.
ТыпДокументы
- Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні – у чым я асабіста сумняюся – яму безумоўна належыць шыкоўнае мінулае. Сярод найцікавейшых кінападзеяў апошніх тыдняў – гістарычная брытанская драма «Залаты век». Рэжысэр Шэкар Капур праз дзевяць гадоў вяртаецца да сваёй улюбёнай тэмы – гісторыі славутай каралеўны Елізаветы Першай. У свой час стужка Капура «Елізавета» прынесла сусьветную славу рэжысэру. І адпаведна – выканаўцы галоўнай ролі Кейт Бляншэт. Гэтым разам яны сышліся зноў: Капур, Бляншэт і іх ганарыстая гераіня.


(гукавы фрагмэнт)


Радуе вочы адметная якасьць карцінкі і віртуозная праца рэжысэра. Але «Залаты век» - гэта перад усім акторскае кіно. Елізавета ў выкананьні рудавалосай Кейт Бляншэт уражвае і зачароўвае. Жанчына-маланка, жанчына-ціша, жанчына-пяшчотны дождж, жанчына-выбух… Скуль гэта ўсё бярэцца ў хударлявай акторцы? Няма адказу. Бо няма тлумачэньняў цуду. Глядзіш у захапленьні кіно пра брытанскую гісторыю. І сам у сябе пытаесься: а калі ў нас зьявяцца нармальныя фільмы пра ўласнае мінулае? Беларускіх Елізавет хапае. Ды нешта Капураў ня бачна.

- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – амэрыканскі трылер «Мёртвая ціша». Цікавы прыклад фільма, зробленага з выдатным густам і пачуцьцём стылю. Але да таго няздольнага крануць глядацкае сэрца. Магчыма, рэжысэр Джэймс Уан папросту трапіў у закладнікі да шаблённага сюжэту, прысьвечанага лялькам-забойцам.


(гукавы фрагмэнт)

Амэрыканская готыка – то бок сьвет правінцыйных жахавак – прарастае ў гэтым кіно скрозь старыя могілкі і спарахнелыя сямейныя таямніцы. Гэта жудасны тэатар марыянэтак, дзе кожны лічыць сабе гаспадаром. Цікава? Магчыма, але толькі на пачатку прагляду. Бо потым аўтары нечакана і неадваротна губляюць усе свае набыткі. А разам зь імі – й глядацкі давер.


- А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. У нашыя крамы трапіла калекцыйнае выданьне чарговага дзісьнеўскага шэдэўра. Маю на ўвазе «Кнігу джунгляў». Анімацыйны пераказ вядомай гісторыі пра хлопчыка-ваўка традыцыйна аздобілі бадзёрыя песенькі. А сьпяваюць іх мядзьведзі, сьцярвятнікі ды малпы.


(гукавы фрагмэнт)


Шмат хто ўпарта лічыць найлепшай вэрсіяй казкі Кіплінга стары савецкі мульцік. Але як на мяне, стужка Дзісьнея нічым ня горшая. Можа тут сапраўды недахоп драмы і гераічнага патасу. Затое ёсьць сымпатычныя героі, выдатная графіка і шалёны драйв.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconКім Кі-Дука. Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно?
Трынадцатая стужка гэтага адметнага майстра мае простую назву «Час». Пра што кіно? Пра бясконцую адзіноту нашых мараў. Пра тое, што...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! Час ад часу падаецца, што Галівуд татальна звар’яцеў І здольны рабіць адзінае экранізацыі кампутарных гульняў. Але сапраўдныя кінаманы не
Вось І гэтым разам нам у рукі трапіла выкшталцоная жахаўка «Вампірка». Аўтары стужкі адшукалі цікавы ход: галоўная гераіня ў выкананьні...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconРоля школы ў сучасным дэмакратычным грамадзтве або якая рэформа нас чакае
«даць адукацыю». Задача школы значна шырэйшая. Жыцьцё ў наш час мяняецца вельмi хутка. І навучыцца хутка рэагаваць на новыя патрэбы...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! Гэтым разам лепшае кіно тыдня паходзіць з бурлівых 70-х. Менавіта тады адбылася славутая сэксуальная рэвалюцыя І нашыя патаемныя гульні ў ложку
Фільм рэжысэра Майка Нікалса «Плоцкае каханьне» гэта цікавая спроба ператварыць сэксуальны досьвед двух сябрукоў ў праблемнае кіно....

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! На гэтым тыдні я ў мяне лірычны настрой І таму сёньняшнія фільмы скрозь пра каханьне. Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём
Пачнём з францускага кіно «Суфлер». Малады рэжысэр Гіём Піксі не толькі сам напісаў сцэнар да гэтай лірычнай камэдыі, але й сам выканаў...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconВыкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выкладанні мовы І літаратуры
Зараз грамадству патрабуецца чалавек, які ўмее сам прымаць рашэнні, які мае крытычнае мысленне, умее працаваць з вялікай колькасцю...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем
«Эскадрыль’я «Лафайет» маем неба, да краёў поўнае баявых самалётаў часоў Першай усясьветнай. На дапамогу францускім альянтам на заходні...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconЦі маюць гэймэры патрэбу ў дапамозе псыхіятраў?
У той жа час у многіх краінах, у тым ліку І ў Беларусі, існуюць Фэдэрацыі кампутарнага спорту, праводзяцца нават чэмпіянаты сьвету...

Доообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у iconДоообры вечар! Пасьля найноўшых прэм’ераў у стылі трэш маю на ўвазе казахскага «Качэўніка» ды расейскіх-нямецкіх «Франца І Паліну» галівудзкае кіно
Фільм Кларка Джонсана «Ахоўнік» трылер сярэдняй якасьці. У ім лёгка заўважыць шмат штампаў палітычнага кіно па-амэрыканску: састарэлы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка