Павал севярынец




НазваПавал севярынец
Дата канвертавання03.12.2012
Памер22.83 Kb.
ТыпДокументы
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ


Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.

Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін быў скарочаны да 2-х гадоў. Адбываў пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён). Пакуль быў у зьняволеньні, напісаў кнігу “Лісты зь лесу”. З размовы пра яе: “Як толькі апынуўся ў Сітне, да мяне прыехаў галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько і прапанаваў пісаць кожны тыдзень па такім вось лісьце зь лесу. Спачатку я нават і не ўяўляў, пра што можна пісаць. Але як уцягнуўся – зразумеў: любая беларуская вёсачка вартая шматтомніка.

Цікава было найперш тое, што нават у такім занядбаньні, сярод суцэльнай алькагалізацыі, крыміналізацыі, якая там выяўляецца дастаткова ярка, захаваўся беларускі мэнталітэт, захавалася і беларускасьць, і нейкае імкненьне да таго, каб жыць годна.
Тое, што было знойдзена, – падмуркі тысячагадовай Беларусі, якая там жа, на Полаччыне, і пачыналася калісьці. Гэта мяне вельмі і вельмі парадавала”.


Лічыць, што кожны “сапраўдны мужчына павінен зрабіць тры справы ў сваім жыцьці: выгадаваць сына, пасадзіць дрэва і напісаць кнігу”. Па словах Паўла, дрэвы ён пераважна валіў апошнія два гады, сям’ю зьбіраецца заводзіць толькі пасьля перамогі. Таму адыгрываецца на кнігах”.

Цяпер піша вялікі раман пра Беларусь.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Павал севярынец iconПавал севярынец
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец

Павал севярынец iconСёньня ў Менску працягваліся суды над грамадзкімі актывістамі Аляксеем Шыдлўскі І Паўлам Бараноўскім. Учора на 15 сутак арышту пакараныя Павал Севярынец І
Севярынец І аляксей Шэйн. Сябраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Касю Фахардзінаву аштрафавалі на 930 000 рублёў, Марыну...

Павал севярынец iconПавал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу "Брату"
Паўла Севярынца. У выходных дадзеных пазначана, што “Брату” – літаратурна-мастацкае выданьне. Кніга выйшла абмежаваным накладам,...

Павал севярынец iconЗаклікаў усіх наведнікаў да ўдзелу ў новай акцыі: "За апошнія два месяцы пасьля свайго выхаду з "хіміі" Павал Севярынец адсядзеў у арышце ўжо 47 сутак. У
Малады Фронт заклікае усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасьці з Паўлам. Мы просім наведвальнікаў нашага сайту раздрукаваць...

Павал севярынец iconНарадзіўся 30 сьнежня 1976 г у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. Скончыў з залатым мэдалём школу з
Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. Скончыў з залатым мэдалём школу з мастацка-архітэктурным...

Павал севярынец iconТацяна Севярынец віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца
Тацяна Севярынец – віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца

Павал севярынец iconТацяна Севярынец віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца
Тацяна Севярынец – віцебская настаўніца расейскай мовы, маці палітвязьня Паўлы Северынца

Павал севярынец iconПавал Харланчук, актор вышэйшай катэгорыі, рэжысэр
Зь дзяцінства захапляўся тэатрам, наведваў гурток выразнага чытаньня, гуляў у дзіцячым самадзейным тэатры “Сінтэз”. Марыў стаць альбо...

Павал севярынец iconТворчая ініцыятыва "Беларускі гальфстрым" завяршае дубляваньне беларускай мовай мультфільму "Шрэка-3". Ролі агучваюць Сьвятлана Зелянкоўская, Аляксандар Памідораў, Макс Івашын, Павал Яскевіч, а таксама студэнты розных вну. У студыю гуказапісу рушыў Севярын Квяткоўскі
Творчая ініцыятыва “Беларускі гальфстрым” завяршае дубляваньне беларускай мовай мультфільму “Шрэка-3”. Ролі агучваюць Сьвятлана Зелянкоўская,...

Павал севярынец icon"Наша Ніва", №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць
Усё болей І болей кампазытараў Беларусі (сярод ІХ вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап І пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка