Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс




НазваАддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс
Дата канвертавання03.12.2012
Памер138.7 Kb.
ТыпДокументы



Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама

Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс

Дзіцячы сад – сярэдняя школа”


Спадчына


Цуды

матуліных рук


Дзідзенка Н.І., настаўніца абслугоўваючай працы


2006 – год МАЦІ

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала


Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну то, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожное пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Свая, цудоўная спадчына ў беларускага народа. Стагодзямі, узбагачаючы і удасканальваючы, негледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ліхалецці войнаў, выраблялі беларусы узоры народнага мастацтва, у якім сцвярджалі свой эстэтычны ідэал, у якое укладвалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і губляляся многае – лёс не песціў беларусаў. Але і тое, што засталося, раскрывае перад нашым сучаснікам па-мастацку дзівосны, па-філасофску мудры свет народа – пранікнёнага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага. Беларуская народная творчасць – паэма жыцця беларускага народа на ўсіх этапах гісторыі, люстра яго душы, невычэрпная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў.

Згодна народным уяўленням прыгажосць жанчыны атаясамлівалася не толькі са знешнім выглядам, але з яе працавітасцю, умельствам, густам. Калі надыходзіла пара выходзіць замуж, дзяўчына рыхтавала бацькоўскай сям’і і жаніховай радні багата аздобленыя кашулі, ручнікі, дываны, бялізну. Гэтым яна сведчыла свае здольнасці, рупнасць, вышывальны і вязальны спрыт. У народных песнях хлопцу раіцца, якую дзяўчыну браць за жонку:


Не выбірай, Ясю, каторая гладка,

Сам глядзі, у людзей пытай, чы мецена хатка.

Не ўважай, Ясеньку, каб была росла,

Сам глядзі, у людзей пытай, чы ўмее ткаць кросна.

Не глядзі, Ясю, чы у пацёрках шыя,

Сам глядзі, у людзей пытай, чы кашулю ўшые...

Не уважай, Ясю, чы пекне ў танцу ходзіць,

Сам глядзі, у людзей пытай, чы ўсеньку зробіць...


Народ заўсёды, ва ўсім – мастак. Усякі выраб яго рук адухоўлены шчырасцю пачуцця, расквечаны цікавай выдумкай. Таму творы народнага, дыкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва ўсе часы былі і застаюцца бяспрэчнымі ўзорамі сапраўднакга мастацтва, дзейсна ўплываюць на сучасную культуру, на яе далейшае развіццё і узбагачэнне.


Ёсць такая вёска ў нашым Свіслацкім краі,

Дзе вякамі песня не змаўкае!

На ўскрайку Белавежскай пушчы, ля ракі –

Звонкія, пявучыя ГРЫНКІ.

Ёсць такія людзі ў нашай вёсцы,

Што, напрацаваўшыся – спяваюць,

А ў вольны час – цуды сваімі рукамі ствараюць.

Цуды гэтыя, як навуку, неабходна

Дзецям сваім перадаць і ўнукам,

Каб зналі ўсе і бераглі

Спадчыну сваёй зямлі.


Немагчыма расказаць пра ўсіх майстрых вёскі Грынкі, іх вельмі многа. Мы пазнаёмім вас з тымі, хто прымаў удзел у раённых, абласных выставах народных умельцаў, аб тых, хто з задавальненем наведвае нашу школу, дзеліцца сваім вопытам з маладым пакаленнем, дапамагаў у стварэнні школьнага краязнаўчага музея.


Раздзел 1. Вышыўка – адзін з відаў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва.


Вышывала маці... У руках,

Як вясёлкі, ніткі мільгацелі.

Клаліся на белых ручніках

Роднай нівы фарбы і адценні.

Расцвіталі ружы і ляны

У непаўторных веснавых узорах.

Упляталіся напевы, сны,

Промні сонца і далёкіх зорак.

Дочкі і сыны ў жыццёвы шлях

Гэты дар – благаславенне бралі;

У партызанскіх баравых лясах

Ручнікі на ранах абгаралі;

Тлелі пад снягамі і дажджом


На магільным помніку

Герою.

Сёння ў хатах многіх над Сажом

Зоры тыя ж зіхацяць зарою.

Над далёкім полі цаліны

Выцірае хлопец твар спацелы,

За паўсвета ў свет,

За край лясны

Ручнікі, як птахі заляцелі.

Крылы льняныя... Ручнікі...

Ружы незавялыя і краскі...

Прыкладзешся вільгаццю шчакі,

Быццам матчыну адчуеш ласку.




Здаўна адным з абавязковых заняткаў жанчыны на Беларусі лічылася вышыўка


У сялянскай хаце


Здаўна адным з абавязковых заняткаў жанчыны на Беларусі лічылася вышыўка. Вышыўкай пачалі займацца яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Ёй упрыгожвалі адзенне, сталовую бялізку – абрусы, ручнікі, сурвэткі. Прыёмы вышыўкі беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне, яны паступова ўскладняліся і набывалі закончаны выгляд.

На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытныя ўзоры вышыўкі вядомы на рэштках скуранога абутку X-XIII ст., адшуканага пры раскопах гарадзішчаў Мінска, Брэста, Ваўкавыска. Вялікае пашырэнне атрымала вышыўка ў XIV-XVIII стагоддзях у аздабленні культавага ўбрання, адзення, вышэйшага саслоўя і шляхты. Арнаментальныя кампазіцыі вышыўкі пераплятаюцца з узорамі традыцыйнага ўзорыстага ткацтва XVIII-XIX стагоддзя. У XIX – пачатку ХХ стагоддзя народныя майстры аздаблялі ручной вышыўкай ільняныя, шарсцяныя, баваўняныя тканіны. Найчасцей вышывалі белымі баваўнянымі або ільнянымі ніткамі, пераважна чырвонага, чорнага, блакітнага колеру. Рэдка ўжавалі шоўк, чорны волас. Спачатку ХХ стагоддзя і да нашага часу пашырана паліхромная вышыўка разнакаляровым шоўкам, муліне, гарусам. Аздобленыя вышыўкай тканіны выкарыстоўвалі на адзенне: кашулі, фартукі, андаракі, світы; для вырабу рэчаў хатняга ужытку: ручнікоў, абрусаў, навалачак, сурвэтак.

Вышыўка адрозніваецца разнастайнасцю прыёмаў, тыпамі ўзораў, спалучэннямі колераў. “Усе народы, - пісаў В.Р.Бялінскі, - таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з усім аднолькавых гукаў не можа выйсці акорд.”

Разнастайныя і цікавыя мастацтва вышыўкі беларускага народа. Яны адрозніваюцца простымі геаметрычнымі кампазіцыямі ў спалучэннямі з расліннымі матывамі. Для беларускай народнай вышыўкі характэрнымі з’яўляюцца дзве групы швоў: паверхневыя і скразныя. Сярод лічыльных і свабодных швоў асаблівае месца займаюць крыжападобныя і сцяблістыя швы, гладзь.





Народная беларуская вышыўка мае шмат агульнага з вышыўкай суседніх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў, літоўцаў, латышоў). Традыцыйная ручная вышыўка бытуе ў сучасным народным побыце, асабліва ў аздабленні тканін для афармлення інтэрьера хаты. Лепшыя ўзоры народнай вышыўкі шырока выкарыстоўваюцца ў творчай практыцы мастакоў прафесіяналаў пры стварэнні сцынічнага ці моднага сучаснага касцюма, пры вырабе дэкаратыўных тканін сувенірнага прызначэння. Узоры вышыўкі народных майстроў экспануюцца нам на раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах.

Вышывальніцы





Аляксандра Іосіфаўна Піскур нарадзілася 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Грынкі. Яна пражыла цяжкае жыццё. Рана выйшла замуж, муж Антон пайшоў працаваць лясніком і маладая сям’я пераехала жыць у Тушамлю. Аляксандра амаль усе дні заставалася адна з малымі дзяцьмі, займалася гаспадаркай. Вось у гэты час яна і навучылася вышываць. І так ёй гэта было даспадобы, што аддавала вышыўцы кожную вольную гадзіну.

А

д хваробы рана памёр муж. Ёй адной прыйшлося дабудоўваць хату ў Грынках. Гэта былі самыя цяжкія гады ў яе жыцці. Працавала ў калгасі, трымала вялікую гаспадарку. Апошнія 9 гадоў працавала прыбіральшчыцай у Грынкаўскай сярэдняй школе.

Выраслі дзеці. Атрымалі вышэйшую адукацыю і разляцеліся хто куды. Але сваю маці не забываюць. Не забываюць бабулю і ўнукі. Вельмі ганарыцца Аляксандра Іосіфаўна сваім унукам Дзімай.


Дзітрый Качароўскі – удзельнік і пераможца международнага фестывалю “Славянскі базар 2002”, які адбываецца у Віцебску што год. Сам прэзідзент Аляксандр Грыгоравіч Лукашэнка ўручыў Дзмітрыю ключы ад аўтамабіля “Жыгулі”.





Анелія Станіславаўна Паканечная нарадзілася 1 мая 1941 года ў вёсцы Грынкі. У сям’і было 7 дзяцеё. З маленства бегала на вячоркі, дзе збіраліся хлопцы і дзяўчаты. Спявалі песні, танцавалі і кожная з дзяўчын адна перад адной хваліліся сваімі вырабамі – хто вышыўкай, хто ткацтвам. Неля з дзяцінства любіла вышываць. З 14 гадоў пайшла працаваць у калгас даяркай, а потым 15 гадоў працавала ў Свіслачы на каўбаснай фабрыцы. Апошнія 8 гадоў працавала даяркай у роднай вёсцы. Цяпер на пенсіі. Жыве разам з сынам.




Раздзел 2. Вязанне – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вязанне – гэта тэхніка стварэння вырабаў з суцэльных нітак, выгінаннем іх ў петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой уздоўж і ў поперак. Для вязання выкарыстоўваюцца ніткі шарсцяныя, баваўняныя, з хімічных валокнаў. Ручное вязанне пашырана ў хатнім ужытку насельніцтва, выконваецца драўлянымі, металічнымі, пластмасавымі пруткамі ці кручкамі. На Беларусі вязанне вядома здаўна. Вязалі ўжытковыя рэчы: рукавіцы, шкарпэткі, сурвэткі, абрусы, накідкі на ложак. У ХІХ стагоддзі высокімі мастацкімі якасцямі вызначыўся асаблівы від вязаных вырабаў – КАРУНКІ.

Карункі пашыраны па ўсёй Беларусі. Іх выраблялі з суравых ці адбеляных ільняных, а з канца ХІХ стагоддзя белых баваўняных нітак. Выкарыстоўвалі карункі для аздаблення ручнікоў, абрусаў, навалачак ці як самастойны выраб (сурвэткі, абрусы).

Сцежкамі ў полі ўздоўж дарожных даляў

Вышытыя розна ручнікі ляжалі,

белыя, даўгія, гэтак у час мяцелі

студзень каля хатаў чысты снег пасцеле.

Па канцах КАРУНКІ тонкім павуціннем

Альбо пераплётам фрэндлі зіхацелі.

У покуці павесіць на абраз у хату,

Альбо перакінуць цераз плечы свату

ручніка такога не устыдно дзяўчыне,

Значна, з працавітых, калі поўна скрыня...

(Л.Геніюш “Куфар”)

З серадзіны ХХ стагоддзя вядомы аб’ёмныя карункавыя вырабы (карзінкі, кошыкі, вазы). З плеценых карункаў выраблялі чапцы, паясы. Бываюць карункі ў выглядзе ажурнай сеткі, плеценыя на раме (пакрывалы на ложкі, абрусы), або вытканыя на кроснах (посцілкі, дзе тканыя часткі чаргуюцца з карункавымі). Для беларускіх народных карункаў характэрна спалучэнне строгага геаметрычнага арнаменту з расліннымі матывамі, выявамі людзей, фігуркамі жывёл, птушак.




Вязальшчыцы


Лідзія Паўлаўна Турак нарадзілася ў вёсцы Каліноўская ў 1933 годзе. Рана засталася сіратой, а потым яшчэ і цяжка захварэла. Але прага жыць перамагла. Вышаўшы замуж Лідзія Паўлаўна пераехала жыць у вёску Грынкі. Усё жыццё працавала ў калгасе паляводам. Яна выгадавала добрых пяшчотных, клапатлівых і гаспадарлівых дзяцей, якімі можа ганарыцца. Дарэчы, малодшы Юра працуе старшынёй ААА “Вялікасельскі”.

У хаце Лідзіі Паўлаўны ўсё нагадвае аб схільнасцях гаспадыні: і сурвэтка пад вазонам, і карункі па краі ложка, і цэлая выстава вырабаў на стале.

Уражваюць вязаныя трускаўкі. Яны, здаецца, так і просяцца у рот. А званочкі вось-вось зазвіняць, прывабліваючы да сябе людскія позіркі. Няма ў хаце Лідзіі Паўлаўны дарагіх дываноў, ды крышталёў, але сагравае яна ўсіх, хто наведвае, той цеплынёй, якая зыходзіць з яе вырабаў, бо ў кожны ўкладзена часцінка яе самой, яе цеплыні, дабрыні, ветлівасці. Выстава яе вырабаў праводзілася ў Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі. Яна удзельніца абласнога конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (1997г.). У 2004 годзе Лідзія Паўлаўна Турак са сваімі вырабамі была запрошана на свята “Дажынкі 2004”, якое праводзілася ў горадзе Вазкавыск.





“Дажынкі 2004”





1997г, г.Гродна




З
У У хатнім музеі
інаіда Сцяпанаўна Пічкоўская
нарадзілася ў 1933 годзе. У 13 гадоў засталася без бацькі. Сям’я была вялікай, жылося цяжка. З дзяцінства любіла вышываць, вязаць, калі ўсе клаліся спаць, яна ўключала лямпу і вязала сурвэткі. Потым пачала вязаць об’ёмныя рэчы: вазы, розныя птушкі. Ткаць навучылася пазней. А ў сталым узросце стала вязаць і на прутках. Яе рамяство дапамагала ёй жыць. Часта вязала на продаж, выконвала заказы. Выгадавала траіх сыноў. Увесь час, пакуль магла, працавала ў калгасе.


Выстава работ на свяце роднай вёскі


Смурага Ванда Іосіфаўна нарадзілася ў Зельвінскім раёне. Але ўжо шмат гадоў жыве ў Грынках. Лічыць гэтую вёску сваёй роднай. Тут выраслі пяцёра яе дзетак. Тут шмат гадоў працавала настаўніцай хіміі і біялогіі ў сярэдняй школе. Больш як 30 гадоў Ванда Іосіфаўна вяжа. Цяга да пруткоў і кручка перарасла ў вялікае захапленне. Пачалося з маленькага – хацелася вязаць, каб быць прыгожа апранутай, адрознівацца ад другіх. Многа ў яе сукенак, спадніц, шаляў, створаных сваімі рукамі. Усё гэта было звязана пруткамі.

Пазней яна “ўлюбілася” ў вязаныя цацкі: сабачкі, слонікі, пеўнікі. З задавальненнем наведвала выставы, вучылася ў другіх майстрых. Сапраўднае майстэрства праявілася, калі пачала вязаць сурвэткі, і не толькі вязаць, але і сабраць цэлую калекцыю. У яе з’явілася мара-зрабіць сваімі рукамі ўсе такія сурвэткі, якія захаваліся ў мясцовых жанчын. Яе аднадумцай, дарадчыцай стала Лідзія Паўлаўна Турак. З ею разам шукала сурвэткі ў журналах, кніжках, нешта прыдумвалі самі. З сучасных журналаў навучылася філейнаму вязанню. Гэта калі кручком вывязываецца карціна.

Больш за 50 розных відаў сурвэтак выканала Ванда Іосіфаўна. Тут і прыгожыя ліліі і пяшчотныя ландышы, дзівосныя птушкі. Хараство яе сурвэтак прыварожвае позірк. У 2000 годзе ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праводзілася выстава яе работ.

Ванда Іосіфаўна вельмі любіць вырошчваць кветкі, асабліва ірысы. З ранняй вясны да позняй восені ля дома цвітуць розныя кветкі.


Раздзел 3. Ручное ткацтва – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Ткацтва - выраб тканін з пражы. Народнае мастацкае ручное ўзорыстае ткацтва на тэрыторыі Гродзеншчыны ўпамінаецца з 17 ст. Ткачыхі выраблялі посцілкі, ручнікі, абрусы, дываны, падвойныя дываны ў розных тэхніках: перабору, закладання. Выкарыстоўваўся геаметрычны арнамент.

Посцілкі і дываны найчасцей ткалі ў палосы без танальных адценняў і з адценнямі вяселка, часам у клетачку. У апошні час пашырылася кампазіцыя з каляровых палос, якія чаргуюцца. Каляровая гама вельмі насычаная:: зялены, малінавы, жоўты, чырвоны, фіялетавы, сіні, бурачковы колеры. Ручнікам і абрусам уласціва серабрыста-белая гама.







Трымаю аберуч святыню –

Мамай, САТКАНЫ ручнік

З кутасамі надзеі і веры – і не веру,

Што некалі гэтае сонейка зойдзе.


Ткачыхі

Любоў Осіпаўна Пацкевіч нарадзілася 15 лютага 1931 года ў вёсцы Грынкі. Добрай умеліцай была матуля, яна навучыла ткаць дачку з маленства. Сапраўдныя “залатыя рукі” мела дваюрадная сястра, Барэль Алена, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла ткацтву.

Замуж Любоў Осіпаўна выйшла ў 1951 годзе, нарадзіла дзвюх дачок. Усё сваё жыццё працавала ў калгасе.

З вялікай любоў’ю захоўвае свае вырабы: дываны, посцілкі, ходнікі. Любімы яе узор – ружы.




Соф’я Іванаўна Дзікевіч нарадзілася 22 лістапада 1923 года ў вёсцы Лашавічы. Вельмі рана навучылася ткаць і праць ад сваёй маці. А вось вышыўкай занялася толькі ў школе ў гуртку. Калі выйшла замуж, пераехала жыць у Грынкі. Ўсё жыццё працавала ў паляводстве. Рана памёр муж і сваіх дваіх сыноў выводзіла ў людзі сама. У тыя гады не вельмі часта магла заняцца сваёй любімай справай – ткацтвам. І толькі, калі пайшла на пенсію, Соф’я Іванаўна зноў паставіла кросны і наткала дзівосных дываноў для ўнукаў.

Часцей за ўсё яна тчэ дываны ў каляровыя палосы, а ходнікі з геаметрычным арнаментам.




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconДзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна”

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconН. І. Парамонава Метадычная скарбонка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconТэматыка інфармацыйных гадзін у дуа"Грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа"на I чвэрць 2011-2012 н года
Дуа грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”на I чвэрць 2011-2012 н года

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconСпіс працоўнага калектыва дуа грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі
Барунская сярэдняя школа рашэннем Ашмянскага райвыканкама №359 ад 11. 08. 2008 г была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі...

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconДуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока
Мэта: з прапанаванага матэрыялу вывесці паняцце перыметр І вызначыць спосаб знаходжання перыметра многавугольніка

Аддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" План-канспект урока беларускай літаратуры
Вусная характарыстыка галоўнага героя апавядання Міхася Лынькова,,Васількі”. Прыём,,Паказальны адказ”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка