Начная аблога 9 лістапада




НазваНачная аблога 9 лістапада
Дата канвертавання03.12.2012
Памер32.66 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 9 лістапада


Радыё Свабода


На форумах парталу TUT.by
ідзе абмеркаваньне навіны – Міністэрства ўнутраных справаў падрыхтавала праект указу аб адмене дазвольнага штампу для выезду за мяжу ў пашпартах грамадзянаў. Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку дадзеных асобаў, выезд якіх з тэрыторыі Беларусі часова абмежаваны. Рэакцыі ўдзельнікаў форумаў:


“Сасьпелі...”


“Штапм адменяць. Сумняюся. Жывем у хлусьлівай дзяржаве. Думаю, што ўсё ж замест штампу застанецца нейкі пункцік, указік альбо пастанова, паводле якой плаціць усё адно давядзецца...”


“Каб не атрымалася не як лепей, а як заўсёды. Напрыклад, штамп адмянілі, набываю квіток, плачу за візу, страхоўку і г.д., пад’яжджаю, а мужны памежнік заяўляе: а вас няма ў сьпісе, каму дазволены выезд...”


Аляксандар Брэчэк у сваім блогуна сайце www.telegraf.by зьвяртаецца да апошніх палітычных падзеяў у Грузіі: “Не, нездарма Міхаіл Саакашвілі скончыў у свой час савецкую гуманітарную вну – Кіеўскі інстытут міжнародных адносінаў.<…> І ўжо дакладна неаднойчы і ня двойчы на лекцыях і практычных занятках выкладчыкі гэтай вну з прыдыханьнем у голасе паўтаралі сваім студэнтам – патэнцыйным агентам КДБ ды іншых савецкіх спэцслужбаў, сакрамэнтальныя словы правадыра ўсясьветнага пралетарыяту Уладзімера Ільіча Леніна пра тое, што “кожная рэвалюцыя толькі тады нечага вартая, калі яна ўмее абараняцца”.<…>Я мяркую, прыкладна так і разважаў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, назіраючы цягам апошніх некалькіх дзён за беспарадкамі, якія адбываліся на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі, а таксама ў іншых грузінскіх гарадох.<…>У выніку “рэвалюцыя ружаў” у Грузіі перамагла, і, як потым стала зразумела, “ружы” гэтыя выявіліся з вострымі дзідамі”.


Нехта Ant1killer зьмясьціў на сайце блогаў Позірк зьмясьціў фотарэпартаж зь Віцебскай абласной клінічнай лякарні – у якасьці доказу, чаму ня варта лекавацца ў такіх установах, а лепей абіраць прыватныя клінікі. У чатырохместныя пакоі ставяць па шэсьць ложкаў, на ложках замест матрацаў – звычайны паралён. Далей сам Ant1killer піша: “Рамонту ў лякарні, відаць, даўно не было, бо на усім, на чым толькі можна пісаць, стаяць розныя надпісы, некаторыя зь іх датаваныя 1997 годам... На заўвагі, што незаклееныя вокны, ніхто не звяртае ўвагі. На тое, дзе знаходзяцца хворыя, таксама ўсім напляваць. Некаторыя, напрыклад, ходзяць у горад пагуляць ці паесьці.
Дарэчы, наконт паесці. У мясцовую сталовую ніхто ня ходзіць... А наконт “пагуляць у горад” яшчэ складаней. У хворых літаральна адбіраюць верхнюю вопратку, уключна з ботамі. Разьлік на тое, што ўзімку ў тапках і спартовых штанах ніхто на вуліцу не пойдзе. Але есьці ўсе жадаюць, таму ў дадатак да асноўнай хваробы большая частка атрымлівае прастуду. А зараз крыху пра медыцычнае абслугоўваньне. Лекі выдаюцца аднаму прадстаўніку з палаты, прычым бяз скрынкі, таму лекі часта пераблытваюцца. Нейкая медсястра пераблытала кропельніцы ў двух цяжкахворых. Калі б адзін зь іх ня быў студэнтам-медыкам, невядома, што б магло здарыцца».


А ў суполцы Жывога Журналу minsk_by гутараць пра пераможцу конкурсу прыгажосьці “Мік-МК-Эўропа-2007”, беларуску зь іранскімі каранямі Сімону Факірзаду. Рэмаркі тут самыя розныя:


“-зада (Шахэрэзада), -задэ – пярсідзкае. Пэўна, па-расейску гучыць як Сіма Факірава, альбо Сімона Калдун”.


“Дарэчы, фота тут ня вельмі. Ведаю яе асабіста, вучыўся ў аднйо школе... У жыцьці ад яе вачэй не адарвеш”.


“Мне болей падабаюцца беларускі беларускага паходжаньня. Як у яе зь белмовай у школе было?”


“Цудоўная, прыгожая дзяўчына. Радая за яе й за нас. Лішні раз з пазытыўнага боку нехта за мяжой згадаў Беларусь.<…> Калі дзяўчына радая выступіць за Беларусі і лічыць сябе беларускай, на якую халеру цяпер вылічваць, колькі адсоткаў беларускай крыві ў ёй цячэ? Ці мы ў нацыскай Нямеччыне? Здаецца, не. Свабода самавызначэньня – вялікая рэч”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 9 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка