Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта




НазваН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Дата канвертавання03.12.2012
Памер33.1 Kb.
ТыпДокументы
Н.У.Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва

Тэма. Аднародныя члены сказа

Мэта. Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя і неаднародныя члены сказа, абагульняльнае слова; расстаўляць знакі прыпынку пры аднародных членах і ў сказах з абагульняльным словам пры аднародных чл. ск.; выхаваць любоў да прыроды, навакольных краявідаў

Абсталяванне: табліца-блок “Аднародныя члены сказа”, табліца “Неаднародныя азначэнні”, схемы “ Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа”, “Знакі прыпынку ў сказах з абагульняльным словам пры аднародных чл. ск.”, табліца “Злучнікі”, паграмнае забеспячэнне – камп’ютэрная праграма “Беларуская мова”, памятка “Парадак выканання работы за камп’ютэрам”, кантрольны тэст, выстава “Краявіды Беларусі”

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы і мэты урока.

Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!


Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я?...

Такія пранікнёныя словы-звароты, напоўненыя любоўю, адрасуюць У.Караткевіч і Я.Колас, мабыць, барвоваму захаду сонца, а можа, бярозаваму гаю. Сапраўды зачароўваюць, прыкоўваюць нашы краявіды. А наша ўвага будзе сёння прыкавана да тэмы “Аднародныя члены сказа”.

Сёння мы сустрэліся для таго, каб сістэматызаваць веды па тэме. Паўторым паняцце аднароднасці, вызначым ўмовы, пры якіх азначэнні могуць быць аднароднымі і неаднароднымі, пракантралюем уменне выдзяляць абагульняльнае слова, замацуем навык пастаноўкі знакаў прыпынку ў дадзеных канструкцыях. (Зварот да блокаў)

Блок1 – паняцце аднароднасці

Блок2 – аднароднымі і неаднароднымі азначэнні

Блок3 - абагульняльныя словы пры аднародных членах

2. Праверка вынікаў папярэдняй работы (8 кл.)

Арганізацыя жывога дыялога з мэтай удакладніць агульны узровень засвоеных ведаў.

а) Пытанні для арганізацыі жывога дыялога

- Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

- Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?

- Якімі прыметамі характарызуюцца аднародныя члены сказа?

- Якім чынам аднародныя члены сказа могуць звязвацца паміж сабой? (Зварот да табліцы “Злучнікі”)

б) Стварэнне праблемнай сітуацыі

- Напрыканцы ўрока неабходна рашыць тэст. (Вучні знаёмяцца са зместам заданняў)

Ад чаго будзе залежыць правільнасць пастаноўкі знакаў прыпынку? З якімі цяжкасцямі вы можаце сутыкнуцца пры рашэнні тэста? Якія уменні і навыкі вам спатрэбяцца?

(Знайсці аднародныя члены, абагульняльнае слова, размежаваць аднародныя і неаднародныя азначэнні, выбраць правільны варыянт пастоноўкі знакаў прыпынку)

3. Прэзентацыя матэрыялу (нескарочаны мінімум матэрыялу падаецца настаўнікам або вучнямі-кансультантамі)

Блок1 Паняцце пра аднароднасць. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

(зварот да схемы “ Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа”)

Блок2 Аднародныя і неаднародныя азначэнні

(зварот да табліцы “Неаднародныя азначэнні”)

Блок3 Знакі прыпынку ў сказах з абагульняльным словам пры аднародных чл. ск.

(зварот да схемы “Знакі прыпынку ў сказах з абагульняльным словам пры аднародных чл. ск.”)

4. Практыка пад кіраўніцтвам настаўніка

- Неабходную інфармацыю вы атрымалі. Пераходзім да першай практычнай часткі нашага ўрока. Выпрацаваць навык знаходзіць дадзеныя канструкцыі ў сказах нам дапаможа праца за камп’ютэрам у рэжымах “адвольны трэнінг” і “фіксаваны самакантроль”. Працу ажыццяўляем у парах, звяртаемся да кансультантаў і “падручнікаў” пры рабоце ў рэжыме “адвольны трэнінг”, карыстаемся памяткай “Парадак выканання работы за камп’ютэрам”

Фізкультхвілінка “Трэнажор для вачэй”

5. Рэфлексія

- Ці задаволены вы сваімі вынікамі?

- З якімі цяжкасцямі сустрэліся?

6. Дэфірэнцаванае д/з

1-2 узровень. Скласці па 5 сказаў на розныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных членах.

3-4 узровень. Скласці тэкст з ужываннем дадзеных канструкцый на тэму “Мая Радзіма – Беларусь”.

5 узровень. Скласці тэст, тэма “Аднародныя члены сказа”.

7. Спецыяльнае паўтарэнне (праводзіцца па схемах і табліцах з мэтай ліквідацыі прабелаў)

- коска пры аднародных не ставіцца

- умовы неаднароднасці азначэнняў

- знакі прыпынку ў сказах з абагульняльным словам пры аднародных чл. ск.

8. Кантроль за ведамі вучняў (тэст)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта icon"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Мэта: Паўтарыць тэму Галоўныя І даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconАдасобленыя члены сказа
Члены сказа, якія сэнсава І інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі: Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы...

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconТэма: аднародныя І неаднародныя азначэнні. Мэта
Мэта: 1 спрыяць пашырэнню ведаў вучняў аб прыкметах аднародных І неаднародных азначэнняў, спосабах ІХ выражэння, умовах раздзялення...

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconУрок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"
Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму...

Н. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта iconАднародныя члены сказа
Зямля пакрыта тоўстым пластом апалых лістоў І спелымі жалудамі. (В. В.); І ў няшчасці, І ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка