Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі?




НазваШто надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі?
Дата канвертавання03.12.2012
Памер33.25 Kb.
ТыпВопрос
Што надзвычайнага і цікавага можна наведаць у Беларусі?


Паводле вынікаў апытаньня, у Вялікай Брытаніі склалі сьпісы "Сем новых цудаў сьвету" і "Сем цудаў Вялікай Брытаніі". У сьпіс сямі новых цудаў сьвету ўвайшлі: Эльфелева вежа ў Парыжы, статуя Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, хмарачос Эмпаэ-Стэйт-Білдынг ў Ню-Ёрку і танэль пад Ла-Маншам. А цудамі Вялікай Брытаніі прызнаная: Біг-Бэн, Агляднае кола ў Лёндане і Стадыён Уэмблі. У Начных досьледах мы распавядаем, якія цуды Беларусі прапануюць наведаць беларускія турфірмы. Тэму працягвае Ігар Карней.

Найбольш папулярных маршруты: "Замкі Беларусі"



Колькі беларусаў скарысталіся паслугамі турфірмаў і выправіліся ў экскурсіі па краіне – такой статыстыкі няма. У Міністэрстве спорту і турызму спасылаюцца на цяжкасьці з падлікам – маўляў, асноўная частка езьдзіць па славутых мясьцінах ні на турыстычных аўтобусах, а на прыватным транспарце.


“Сяброўскія падарожжы” – так называецца аднадзённая экскурсійная праграма, распрацаваная Зьміцерам Касьпяровічам. Касьпяровіч не працуе ў турыстычнай фірме. Але кажа, што падарожжы па Беларусі з кожным годам становяцца ўсё болей папулярнымі: штотыдзень на маршруты выходзяць поўныя аўтобусы:


“У нас распрацавана болей за 40 маршрутаў. Нават калі мы ставім стары маршрут, то, канечне, імкнёмся ўнесьці штосьці новае – каб часткова трымаць і сталую публіку, якой цікавыя розныя маршруты, і каб прыцягнуць новых людзей. Самы папулярны – “Замкі Беларусі”: Мір, Наваградак, Ліда, плюс іншыя замкі ў варыяцыях. Другі ў папулярнасьці – гэта, перадусім, Браслаўшчына (шэраг касьцёлаў у рэгіёне), а таксама яшчэ адзін маршрут -- Відзы-Слабодка-Мёры-Глыбокае. Трэцяе ў папулярнасьці – гэта Слонім-Жыровічы і Ружаны-Косава-Сынкавічы. Калі на Астравеччыну езьдзім, то людзі вельмі актыўна адгукаюцца. Крэва-Баруны-Гальшаны гэтаксама адзін з папулярных маршрутаў. Далей ужо ідуць больш краязнаўчыя маршруты. То бок, дзесьці 5-6 маршрутаў самых запатрабаваных, якія мы ставім часьцей, і пэрыядычна разбаўляем іх новымі. Нашы кошты адназначна меншыя, чым у аналягічнай сытуацыі прапануюць іншыя: 30-35 тысяч рублёў у сярэднім каштуе аднадзённая паездка з намі”.

Бракуе сэрвісу



Турыстычная фірма “Віаполь” адной зь першых у краіне пачала прапаноўваць адна- і двухдзённыя паездкі пад назвай “Нечаканая Беларусь”. Цяпер у сьпісе звыш паўсотні маршрутаў для зборных, карпаратыўных і школьных групаў. Супрацоўнікі турфірмы кажуць, часта ўражаньні ад цікавых з гледзішча гісторыі ці архітэктурных адметнасьцяў туры азмрочваюцца адсутнасьцю сэрвісу.


“Трэба разьвіваць інфраструктуру, бо элемэнтарна там-сям нават прыбіральні няма. Нашы экскурсаводы, якія езьдзяць з групамі, пастаянна з гэтым сутыкаюцца: няма дзе турыстам, апроч лесу, прапанаваць элемэнтарныя выгоды – каб схадзіць у прыбіральню і памыць рукі. І таму езьдзяць людзі на экскурсіі са сваёй вадой, каб памыць рукі перад тым, як зьесьці свой жа бутэрброд. І гэта, канечне, дзікавата. Але гэта такія рэаліі. Аднак усё роўна людзі езьдзяць. Кожную суботу і нядзелю ў нас зборныя групы выпраўляюцца па Беларусі”.


Падарожжы, якія прапануе “Віаполь”, падзеленыя тэматычна: “Помнікі Міра і Нясьвіжа”, “Гарады каралеўскіх палацаў і храмаў”, “Паданьні даўніны Глыбокага і Мосара”, “Магнаты і паэты” (Нясьвіж-Наваградак-Сьвіцязь-Завосьсе), “Старонкі каменнага летапісу” (Ішкольдзь-Сноў-Мілавіды-Косава-Ружаны), “Астравецкая “кругасьветка”, “Музыкай гучаць успаміны” (Крэва, Залесьсе, Смаргонь, Астравец, Гервяты, Варняны) ды шмат якія іншыя.


Кошт аднадзённай вандроўкі да 50 тысяч рублёў з чалавека. Кошты на двухдзённыя падарожжы залежаць ад 47 даляраў (маршрут “Сядзібы, палацы, замкі” (Мір-Навагрудак-Завосьсе-Баранавічы (начоўка)-Слонім-Жыровічы і г.д) да 58 даляраў (праграма “Беларусь – краіна замкаў” (Нясьвіж-Мір-Ліда-Горадня”. Тут трэба ўлічваць, што за наведваньне музэяў трэба плаціць дадаткова.


Ці паболела духоўнасьці ў беларускіх турыстаў?


Дырэктар музэю-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах на Смаргоншчыне Алесь Жамойцін кажа, што на радзіму пісьменьніка турысты прыяжджаюць не так часта, як да сьценаў замкаў і палацаў:


“Не сказаць што тут натоўпы ходзяць, але па наведваньні гэтага музэя можна казаць пра ўзрастаньне ўзроўню духоўнасьці людзей, беларусаў увогуле. Бо прыяжджаюць тыя, каму гэта сапраўды патрэбна. Чаму? Таму што музэй, па-першае, убаку ад галоўных дарог, магістраляў, гэта ўсё ж трошкі глухаваты куток. І калі прыяжджаюць, то перадусім людзі, якім патрэбна сваімі ножкамі ступіць на тую сьвятую зямлю, якая ім дасьць падмацунак, як кажуць, прасьвятленьне на наступнае жыцьцё”.


Да 2010 году Міністэрства спорту і турызму маецца павялічыць турыстычных паслугаў – у 12 разоў. Цяпер доля айчыннага турызму ў валавым ўнутраным прадукце складае 0,05%. Да прыкладу, у краінах Эўразьвязу гэты паказьнік дасягае 70%.


На здымках: у адным з самых старых замкаў у Крэве апошнім часам ладзяць нямала культурніцкіх імпрэзаў

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconРасейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з
Каму патрэбны такі саюз, калі нас прыгнечваюць такім чынам?”– заявіў А. Лукашэнка. Аднак усё можна паправіць, але ўсё залежыць ад...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconУ беларусі 27 дзяржаўных тэатраў, якія у большасьці трымаюцца клясычнага рэпэртуару. Між тым, за кулісамі вялікай сцэны існуе сьціплая альтэрнатыўная пляцоўка
Восень звычайна тэатры адкрываюць новы сэзон І паказваюць гледачу прэм’еры. Што новага І цікавага ў беларускіх тэатрах? З працягам...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconЛегальнага спадарожнікавага тэлебачаньня ў Беларусі няма?
У прыватнасьці, калі раней антэны маглі сабе дазволіць заможныя беларусы, то цяпер “талерку” можна ўбачыць на звычайнай хаце ў глыбінцы....

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconАдкрылася інтэрнэт-крама "Народныя Рамествы"
Першая ў Беларусі спецыялізаваная інтэрнэт-крама, дзе можна ўбачыць І набыць вырабы беларускіх рамеснікаў, якія займаюцца рэканструкцыяй...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconЧалавекачасткі І чалавекарэчы
Яго так можна І назваць – чалавек Па-за, каб ведаць, што ён не пакрыўдзіцца, каб ня ведаць, што такіх Па-за даволі шмат, бо пасьля...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconЧалавекачасткі І чалавекарэчы
Яго так можна І назваць – чалавек Па-за, каб ведаць, што ён не пакрыўдзіцца, каб ня ведаць, што такіх Па-за даволі шмат, бо пасьля...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconШто надзвычайнае І цікавае можа завабіць у Беларусь?
Парыжы, статуя Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, хмарачос Эмпаэр-Стэйт-Білдынг ў Ню-Ёрку І танэль пад Ла-Маншам. А цудамі Вялікай Брытаніі...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconБеларусі. Чым жа выклікана такая яго роля?
Не выключана, што сродкамі сучаснай псіхалогіі можна было б выканаць навуковы аналіз прычын І шляхоў такога ўздзеяння, але ён, усё...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconНа форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да
Бт заявілі, што кожны трэці з загінуўшых у Вялікай Айчыннай, — беларус. Uchinanchu: “Я таксама падзяляю папулярную думку, што 9 траўня...

Што надзвычайнага І цікавага можна наведаць у Беларусі? iconШто сапраўды мае вартасць
Аднаму багатаму чалавеку прыснілася, што ён апынуўся ў вечнасці. Праз некаторы час ён адчуў голад, таму запытаўся ў сустрэчнага,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка