Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце "Менск"




НазваБеларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце "Менск"
Дата канвертавання03.12.2012
Памер37.25 Kb.
ТыпДокументы

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце “Менск”

Паўтара дзесятка гадоў у Беларусі на вышэйшым узроўні абмяркоўваецца ідэя стварэньня ўласнага марскога флёту, дысьлякаванага ў адным з партоў Балтыйскага мора. Такая прапіска найбольш выгадная з гледзішча геаграфічнага знаходжаньня і актыўнасьці гандлёвых патокаў. Цягам усяго часу даводзяцца эканамічныя абгрунтаваньня вартасьці праекту, які дапаможа заашчадзіць мільёны даляраў ад перавозкі беларускіх грузаў уласнымі марскімі суднамі. Якія пэрспэктывы ў гэтай ідэі? Высьвятляў Ігар Карней.



Міністэрства транспарту і камунікацый чарговым разам агучыла намер пераўтварыць Беларусь у марскую дзяржаву. Як паведамілі ва ўпраўленьні марскога і рачнога транспарту, цягам трох бліжэйшых гадоў будуць набытыя два грузавыя вадаплавы.


Асноўныя стратэгічныя інтарэсы Беларусі ў марскіх портах -- экспартныя пастаўкі калійных угнаеньняў, трактараў і аўтатэхнікі. За 2006 год памер экспарту склаў болей за 900 тысячаў тонаў, імпарт – каля 70 тысячаў тонаў. Цяпер беларуская прадукцыя накіроўваецца пакупнікам праз балтыйскія і чарнаморскія порты ў Вэнтспілсе, Клайпедзе, Калінінградзе і Нікалаеве.


Б. Гавароўскі: “Судны прапішуць у Менску”



Гаворка пра грузавыя караблі, ці баржы, сярэдняй зьмяшчальнасьці, абслугоўваць якія будуць тры дзесяткі маракоў. Наконт порту прыпіскі запытваю ў начальніка Ўпраўленьні марскога і рачнога транспарту Браніслава Гавароўскага:


“Менск”.


Карэспандэнт: “Менск?”


“Прапіска паводле месца рэгістрацыі, а рэгістрацыя будзе ажыцьцяўляцца ў Міністэрстве транспарту, у Дзяржаўным рэестры марскіх суднаў. Вось Прага, да прыкладу марская дзяржава? Прабачце, горад? Не. А судны з портам прыпіскі “Прага” ёсьць. Таму на судне ўказваецца месца прыпіскі”.


Карэспандэнт: “А плаваць яно можа ўсюды?”


“Так, па ўсіх марах. А паколькі Дзяржаўны рэестар марскіх суднаў знаходзіцца ў Мінтрансе ў Менску, то і так званым портам прыпіскі будзе Менск”.

А. Трусаў: “Я быў сабраў ужо 500 маракоў”



У 1992 годзе на першай старонцы ўрадавай газэты “Рэспубліка” зьявіўся шарж на дэпутата Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Алега Трусава, дзе народны абраньнік быў у цяльняшцы і бесказырцы. Так выданьне адрэагавала на ініцыятыву спадара Трусава стварыць марскі флёт Рэспублікі Беларусь. Праз 15 гадоў Алег Трусаў высілкі ўладаў цалкам падзяляе:


“А куды ім падзецца? Грошы ж яны губляюць велізарныя! Чаму тады мяне і высьмейвалі, крытыкавалі? Бо расейскае лобі было вельмі моцнае, ім вельмі нявыгадна было, каб мы мелі свой флёт. Бо мы ж Расеі плацім шалёныя грошы. Таму гэта лобі зрабіла ўсё, каб задушыць наш флёт. Мы рэальна пачалі працаваць, я маракоў ужо сабраў 500 чалавек. Але адзінае, што мы дамагліся, дык гэта марскія пашпарты сталі беларусам выдаваць – маракам, рыбакам ды іншым. Хоць гэты плюс, бо дагэтуль не давалі і пашпартоў. Перадусім Расея была зацікаўленая заваліць ідэю, бо навошта ёй канкурэнты? То бок, расейскае лобі душыла і зараз душыць на корані ўсе нашы ініцыятывы па флёту”.


Паводле марскіх канонаў, Беларусь ёсьць унутрыкантынэнтальнай дзяржавай, аднак мае сетку ўнутраных водных шляхоў з выхадам у Чорнае мора па рацэ Днепр. На балянсе Міністэрства транспарту і камунікацый: Беларускае рачное параходзтва, 9 рачных партоў, 4 суднабудаўнічыя і суднарамонтныя заводы ў Гомелі, Рэчыцы, Пінску і Петрыкаве. Калі папоўняць гэты сьпіс марскія парты з уласным флётам – пэрспэктыва хоць і акрэсьленая, але пакуль толькі ў рамках Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця унутранага воднага і марскога транспарту.

Чыгунка таньней за водныя перавозкі



Яшчэ ў ХVII cтагодзьдзі зьвязаць Беларусь з морам мелася гідратэхнічнае збудаваньне Дняпроўска-Бугскі канал. Збудаваньне задумвалася як найкарацейшы шлях з Балтыкі, праз сухапутную частку Заходняй Эўропы, з выхадам праз Беларусь і Ўкраіну да Чорнага мора. Аднак у новых умовах канал страціў сваю геапалітычную актуальнасьць. Адзін з “рулявых” парому праз Днепра-Буг кажа, што ад былой актыўнасьці засталіся хіба ўспаміны:


“Зараз няма руху, рэдка ходзяць, на месяц адзін-два, як кажуць, “крэйсэры” пройдуць і ўсё. Пераважна шчабёнку возяць, але мала. Праўда, цяпер плянуецца ля Кобрына будаваць шлюз новы, дык можа пусьцяць турыстычны маршрут. І тое, калі Польшча пагодзіцца, бо ў Польшчы масты нізкія і яна не прапускае судны. А што да грузаў, то я размаўляў з адным будаўніком і той сказаў: таньней усё роўна чыгункай перавозіць. Баржу трэба спачатку нагрузіць, потым разгрузіць, а вагоны прыйшлі, шух адразу, высыпалі на пляцоўку. І тым больш не такое ўжо вялікае будаўніцтва, каб аб’ём працы патрабаваў вялікіх паставак”.


На здымку: Днепра-Бугскі канал забывае, як выглядаюць сапраўдныя караблі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconПольскага рэжысэра не пусьцілі на прэм’еру яго фільма ў Менск
Аўтара фільму на паказе не было. Толькі 25 кастрычніка беларускія ўлады дадуць яму адказ наконт уязной візы. У сваім відэазвароце...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconПлан урока Арганізацыйны момант
Абсталяванне: карта "Беларускія землі ў X-XIII стст.", атлас (6 кл.), партрэт Рагвалода з альбома "Гістарычныя асобы Беларусі" (Менск,...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconЗьміцер Падбярэскі, Менск
А вось карыстальнік пад псэўданімам Прахожы сярэдніх гадоў зьвяртаецца да Аляксандра Мілінкевіча з прапановай: “Заходзьце да нас...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі” у Маскве. Праўда, спадар Караганаў пакуль не бярэцца дакладна сказаць, калі праграма...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Рады пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён ачольвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconАддзел адукацыі камянецкага райвыканкама
Народнай газеты”) выбіраюцца па два, якія выйдуць у другі этап (ён будзе працягвацца з сакавіка да мая) – у ім з раённых лідараў...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconІнфармацыя пра тое, што "Менск запатрабуе ад Расеі "плату за зямлю пад газа- І нафтаправодамі" па колькасьці абмеркаваньняў абагнала паведамленьне-лідэра
А паветрам нашым расейцы бясплатна дыхаць будуць?”; “Я бы яшчэ прад’явіў рахунак за акупацыю Расейскай імпэрыяй Вялікага княства...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconЗагіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю
Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” прызямліўся самалёт Ан-12 прадпрыемства “Гомельавія”. На борце знаходзіліся 10 тэхнікаў авіякампаніі...

Беларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце \"Менск\" iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра пляны ўраду зьліквідаваць крамы бязмытавага гандлю duty free на памежных пераходах, І пакінуць толькі адну у аэрапорце "Менск-2"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка