Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя




НазваСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя
Дата канвертавання03.12.2012
Памер20.58 Kb.
ТыпДокументы
Karn0406noch


Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях і гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя кавярні ёсьць асноўным “расаднікам п’янства” у Менску. Ці забароняць у Менску прадаваць піва на вуліцах? Высьвятляў Ігар Карней.


Калі прапанова Міхаіла Паўлава пачне дзейнічаць, летнія кавярні збанкрутуюць, -- перакананы гаспадар намёту на праспэкце Незалежнасьці:


“Па бізнэсу, натуральна, удар (што датычна Менску ў прыватнасьці). Бо гандлю бяз піва практычна няма. Пры гэтым усё роўна кожны, хто захоча, знойдзе спосаб “затарыцца”. Сядаюць на мэтро, праяжджаюць два прыпынкі, купляюць у краме і вяртаюцца назад у цэнтар з піўнымі бутэлькамі. А хто хоча легальна выпіць піва, той ня вып’е. Вось і ўвесь эфэкт. То бок, рэальна гэта нікому і ніяк не дапаможа. Затое ініцыятывы ўладаў пастаянна правакуюцца канфлікты, таму што людзі, якія хочуць адпачыць і пры гэтым ня хочуць напівацца, а проста ў выходны дзень хочуць элемэнтарна папіць піва, ня будуць мець такой магчымасьці. Таму мне такія захады не зразумелыя, бо, яшчэ раз кажу: хто хоча, той усё роўна затарыцца”.


У Менску больш за 300 кропак продажу квасу, да таго 200 міні-кавярняў і паўтары сотні шапікаў і павільёнаў, дзе можна набыць безалькагольныя напоі. Плюс яшчэ 370 крамаў, якія гандлююць разьліўнымі напоямі на вуліцы. А вось вулічных кавярняў, дзе можна набыць піва меней за 400.


У Менскім гарвыканкаме ня маюць зьвестак пра тое, калі канкрэтна могуць забараніць продаж піва ў летніх кавярнях. У прэсавай службе паведамілі, што рашэньне будзе прымаць асабіста Міхаіл Паўлаў.


Сам Паўлаў папярэдзіў падначаленых, каб сёлета без ягонай санкцыі не давалі дазвол на продаж піва ў цэнтры горада. “Гарбату, каву, сокі, мінэралку – калі ласка”, -- заявіў старшыня Менгарвыканкаму.


Ці будуць гандляваць півам на вуліцах стане зразумела ў самы бліжэйшы час. У гэтым перакананы прадстаўнік Рэчыцкага бровару Андрэй Шыманскі:


“Чакаем панядзелка, у панядзелак будзе канчатковы адказ – выдадуць дазвол пунктам на гандаль півам ці не. У нас атрымліваецца, што мы асобныя месцы ўжо ўсталявалі, былі дазволы, але ў канцы мінулага тыдня іх адклікалі (маю на ўвазе, дазвол на продаж піва). То бок, для нас аўтаматычна ўзьнікае пытаньне мэтазгоднасьці набыцьця ўсяго летняга абсталяваньня. Да таго ж, паралельна з гэтым выйшаў праект указу пра забарону вонкавай рэклямы піва і ўсіх стымулюючых мерапрыемстваў. Усе прома-акцыі, рэклямныя акцыі, дэгустацыі – усё гэта забаронена. Атрымліваецца, усё гэта падпадае пад абмежаваньні. І калі моцна капануць, то нават звычайная налепка на лядоўні цяпер гэтаксама пад забаронай”.


Некалькі гадоў таму ўрад Беларусі прыняў Праграма разьвіцьця піваварнай галіны. Адпаведна ёй, у 2005 годзе ровень спажываньні піва ў краіне мусіў быў вырасьці з 27 літраў на чалавека да 60 літраў на аднаго дарослага чалавека. Сёлета гэты паказьнік ледзь перавысіў 30 літраў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе з кіраўнікамі сталічнай інфраструктуры прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І
Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя кавярні ёсьць асноўным “расаднікам п’янства” у Менску: замест таго, каб прывіваць звычку...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconСтаршыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў загадаў паменшыць спажываньне электраэнэргіі на 10%. Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад
Гэты загад тычыцца усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад форма ўласнасьці. Ці варта чакаць, што кантроль за выкананьне распаражэньня...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconАнатоль Паўлаў, кандыдат хімічных навук. Экс-прарэктар бду. Старшыня праўленьня фонду "За новую Беларусь" Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай
Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Выбаргу Ленінградзкай вобласьці. Бацька беларус, вайсковец. Маці руская. У 1964 годзе сям'я пераехала з...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconАнамальна цёплая зіма для эканомікі Беларусі мае больш плюсаў, чым мінусаў. Аднак тое, што добра для энэргетычнай галіны, адбываецца на псыхалягічным стане
Псыхоляг Міхаіл Дзярнакоўскі перакананы: зьмена біярытмаў у арганізьме чалавека, які ўнутрана падрыхтаваны да каляндарнай зімы, не...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconМіхась Чарот (сапраўднае прозвішча Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета Мінскай губерні (цяпер
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г у вёсцы Рудзенск Ігу-менскага павета...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconБараноўскі Міхаіл Міхайлавіч
Бараноўскі Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся 27 жніўня 1982 года ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў....

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
Няміга загінулі 53 чалавекі. Найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту,...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
У 1999 годзе тут загінулі 53 чалавекі – найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя iconНе старэюць душой ветэраны
Быць у гэтых мясцінах І не заехаць да Сяргея Андрэевіча –проста недаравальны грэх, — сцвярджае старшыня Астрынскага пасялковага Савета...

Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прапанаваў забараніць продаж піва ў летніх кавярнях І гандлёвых намётах. Паўлаў перакананы, што менавіта вулічныя icon5-ая пан’еўрапейская вулічная акцыя для вольнай І дэмакратычнай Беларусі! Хто
Што: Вулічныя акцыі па завязванні ратоў статуям стужкамі з надпісам "Дайце голас народу Беларусі!"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка