Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах




НазваІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах
Дата канвертавання03.12.2012
Памер17.21 Kb.
ТыпДокументы
Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах.


Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў унівэрсытэце польскага гораду Ольштын. Спэцыяльнасьць "паліталёгія".


Пасьля пачатку праграмы імя Каліноўскага перавёўся ў Варшаўскі ўнівэрсытэт на факультэт “Міжнародныя адносіны”.


Маці Ігара – грамадзкая дзяячка Іна Кулей, каардынатарка праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонка кіраўніка руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.


Падчас леташніх прэзыдэнцкіх выбараў Ігар Кулей вярнуўся ў Менск. Ён браў актыўны ўдзел у жыцьці намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону апазыцыйнага лягеру быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту.


Ігар кажа, што сям’я заўсёды трымалася дэмакратычных поглядаў. Дзядуля і бабуля, якія прыклалі шмат намаганьняў да выхаваньня ўнука, яшчэ на першых выбарах 1994 году галасавалі за Зянона Пазьняка. Яны неаднаразова распавядалі ўнуку, чаму сучаснай Беларусі неабходныя перамены.


Пакуль Ігар ня можа вярнуцца ў Беларусь. Праваахоўныя органы Берасьця распачалі супраць яго крымінальную справу за “падробку дакумэнтаў у ваенкамаце”. Яго вінавацяць у тым, што ён падрабіў даведку з дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”, каб не ісьці ў войска. Сям’я Кулей называе абвінавачаньні “палітычнай помстай уладаў”, паколькі ніякіх канфліктаў з ваенкаматам у студэнта не было, а адтэрміноўкі даваліся на падставе замежнага навучаньня.


Ігар прызнаецца, што навучаючыся ў Польшчы ён адчувае недахоп інфармацыі зь Беларусі. Кажа, што часткова недахоп кампэнсуе інтэрнэт. Дзядуля адмыслова зьбірае найбольш цікавыя газэтныя артыкулы і робіць унуку выразкі.


Галоўнае захапленьне (яшчэ зь юнацтва) – авіяцыя. У дзяцінстве займаўся ў авіямадэльным гуртку ў Цэнтры моладзевай творчасьці ў Берасьці. Сур’ёзна плянаваў паступаць у Вайсковую акадэмію на ваеннага пілёта. Але аказаўся занадта высокі для лётчыка – да іспытаў дапускаюць толькі кандыдатаў не вышэй за 1,86 мэтра, а Ігар Кулей – 1, 92 мэтра.


У кіно аддае перавагу палітычным трылерам – альтэрнатыўным гісторыям “халоднай вайны”. Як прыклад – працы Тома Клэнсі “Паляваньне на чырвоны пазьдзернік” і “Сума ўсіх страхаў”.


Выразных прыярытэтаў у музыцы нямае. “Музычна не зацыклены”, – канстатуе Ігар Кулей і дадае: “Люблю ўсё, што падабаецца – ад клясычнай музыкі да электроннай”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў
Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconKarn1227
Сьвятлана Сугака нарадзілася ў Менску 21 траўня 1985 году. Тут закончыла сярэднюю школу І паліграфічны каледж. Паўтара года адвучылася...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconФэлікс Уладзімеравіч Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску (Слаўгарадзе)

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconЯк паведамляюць афрыканскія смі, сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі. Яна зьнікла 5 траўня. А 16
Руху за вызваленьне дэльты Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. У выпадку, калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconАляксей Кароль нарадзіўся 29 траўня 1945 на Аршаншчыне ў мястэчку Копысь
У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі Нямеччыны ў 1945-49 гадох І акупацыйнай палітыцы дзяржаў-пераможцаў на вопыце...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconВітаўт Кіпель знаны дзеяч беларускае эміграцыі
Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 году ў Менску ў сям’і вядомага культурнага І грамадзка-палітычнага дзеяча Яўхіма Кіпеля,...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconВітаўт Кіпель знаны дзеяч беларускае эміграцыі
Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 году ў Менску ў сям’і вядомага культурнага І грамадзка-палітычнага дзеяча Яўхіма Кіпеля,...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах iconСёньня сканчваецца тэрмін ультыматуму выкрадальнікаў грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума ў Нігерыі, якая зьнікла 5 траўня. А 16 траўня 1968 году у Нігерыі быў
Нігеру” адзначаюць 16 траўня як “Дзень памяці”. Калі баевікі не дачакаюцца выкупу, яны пагражаюць выкарыстаць закладніцу ў рытуальных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка