Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў




НазваІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў
Дата канвертавання03.12.2012
Памер25.24 Kb.
ТыпДокументы
Начны госьць: Ігар КУЛЕЙ


Падрыхтаваў Ігар Карней


Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў унівэрсытэце польскага гораду Ольштын па спэцыяльнасьці паліталёгія.


Пасьля абвяшчэньня праграмы імя Каліноўскага перавёўся ў Варшаўскі ўнівэрсытэт на факультэт “Міжнародныя адносіны”. Праект аб’ядноўвае беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі за сваю палітычную актыўнасьць і былі альбо адлічаныя з ВНУ, альбо мелі праблемы з навучаньнем у Беларусі. Маці Ігара -- грамадзкая дзяячка Іна Кулей, каардынатарка праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонка апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча.


Падчас мінулагодніх сакавіцкіх падзеяў спэцыяльна прыехаў у Менск з Польшчы, браў актыўны ўдзел у жыцьці намётавага мястэчка на плошчы Каліноўскага. Падчас разгону апазыцыйнага лягеру быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.


Сваю палітычную актыўнасьць да якогасьці канкрэтнага пэрыяду не прывязвае. Уся сям’я, кажа Ігар, ад пачатку трымалася дэмакратычных поглядаў. Дзядуля і бабуля, якія прыклалі шмат намаганьняў да выхаваньня ўнука, яшчэ на першых выбарах 1994 году галасавалі за Зянона Пазьняка. Ад таго часу нямала прачыталі ўнуку “лекцый”, чаму сучаснай Беларусі неабходныя перамены.


Пакуль Ігар Кулей ня можа адназначна сказаць, якім чынам здолее рэалізаваць на практыцы атрыманыя за мяжой веды. “Усё залежыць ад палітычнай сытуацыі на радзіме”, -- удакладняе студэнт. Вярнуцца ў Беларусь ён ня можа: праваахоўныя органы Берасьця завялі супраць яго крымінальную справу за “падробку дакумэнтаў у ваенкамаце” -- маўляў, падрабіў даведку з дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”, каб не ісьці ў войска. Сям’я Кулей называе абвінавачаньні “палітычнай помстай уладаў”, паколькі ніякіх канфліктаў з ваенкаматам у студэнта не было, а адтэрміноўкі даваліся на падставе замежнага навучаньня.


Пры гэтым Ігар кажа, што выкладчыкі ўнівэрсытэту з разуменьнем ставяцца да ўсіх праблемаў беларускіх студэнтаў і стаўленьне да беларусаў вельмі прыязнае. Як кажа Ігар, самі палякі колісь перажылі нешта падобнае. Асаблівае старэйшае пакаленьне, на якім гэтаксама багата экспэрымэнтавалі.

Вымушана адарваны ад радзімы, мае пэўны інфармацыйны голад пра падзеі ў Беларусі. Тоё-сёе кампэнсуе інтэрнэт. Гэтаксама сябры, якія маюць магчымасьць езьдзіць у Беларусь, вязуць газэты; дзядуля адмыслова зьбірае найбольш цікавыя газэтныя артыкулы і робіць унуку выразкі.


Ігар Кулей кажа, што ў цяперашняй сытуацыі ў яго не вялікі выбар і не выключае, што пасьля заканчэньня Варшаўскага ўнівэрсытэту працягне адукацыйны працэс ў дактарантуры.


Галоўнае, яшчэ юнацкае, захапленьне – авіяцыя. Вывучалася і “пералапачвалася” ўсё, так ці інакш зьвязанае з авіяцыяй. Займаўся ў авіямадэльным гуртку ў Цэнтры моладзевай творчасьці ў Берасьці. Сур’ёзна плянаваў паступаць у Вайсковую акадэмію на ваеннага пілёта. Але аказаўся занадта высокі для лётчыка – да іспытаў дапускаюць толькі кандыдатаў не вышэй за 1,86 мэтра, а Ігар Кулей – 1, 92 мэтра.


Захапленьне паўплывала на прыярытэты ў літаратуры ды іншай творчасьці. Нават дагэтуль на адным зь першых месцаў -- спэцыяльныя выданьні, тэлепраграмы, прысьвечаныя авіяцыі.


У кіно аддае перавагу палітычным трылерам -- альтэрнатыўным гісторыям “халоднай вайны”. Як прыклад -- працы Тома Клэнсі “Паляваньне на чырвоны пазьдзернік” і “Сума ўсіх страхаў”.


Выразных прыярытэтаў у музыцы няма. “Музычна не зацыклены”, -- канстатуе Ігар Кулей і дадае: “Люблю ўсё, што падабаецца – ад клясычнай музыкі да электроннай”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconІгар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах
Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў унівэрсытэце польскага гораду Ольштын....

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconУладзімер Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў старажытным мястэчку Крэва (Смаргонскі раён) на Гарадзеншчыне
Пасьля 9-е клясы скончыў Менскі тэхнікум сувязі. Працаваў у тэлеатэлье І завочна вучыўся на філялягічным факультэце Менскага пэдінстытуту....

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту "Нэйра Дзюбэль"
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconАляксандар Кулінковіч, лідэр рок-гурту Neuro Dubel
Нарадзіўся 18 траўня 1972 года ў Смалявічах. Калі Саша быў у 5-гадовым узросьце, сям’я пераехала ў Менск. Скончыў птв-23 па спэцыяльнасьці...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconІгар Бабкоў мысьляр, паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філязофскую адукацыю ў бду. Працуе ў Інстытуце філязофіі нан беларусі І
Бабкоў мысьляр, паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філязофскую адукацыю ў бду. Працуе ў Інстытуце філязофіі...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconІгар Сідарук нарадзіўся ў 1964 годзе ў Кобрыне. Там жа скончыў сярэднюю школу, а ў 1986 годзе атрымаў дыплём філялягічнага факультэту Белдзяржунівэрсітэту
Працаваў настаўнікам, заліўшчыкам гарачага мэталю, карэспандэнтам незалежнае прэсы, загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцейскага...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconІгар Сідарук нарадзіўся ў 1964 годзе ў Кобрыне. Там жа скончыў сярэднюю школу, а ў 1986 годзе атрымаў дыплём філялягічнага факультэту Белдзяржунівэрсітэту
Працаваў настаўнікам, заліўшчыкам гарачага мэталю, карэспандэнтам незалежнае прэсы, загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцейскага...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconВалеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец, зь Ніжняга Ноўгарада
Валеры Шчукін нарадзіўся 22-га сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку. Маці – беларуска, родам з Талачынскага раёна, а бацька расеец,...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconВалянцін Акудовіч нарадзіўся 18 чэрвеня 1950 году ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. У сьвіслачы стаіць адзіны ў Беларусі помнік Кастусю Каліноўскаму
Першыя два гады вучыўся ў будынку той самай гімназіі, дзе вучыўся К. Каліноўскі І н. Орда. Школу пабудавалі новую, І носіць яна імя...

Ігар Кулей нарадзіўся 31 траўня 1985 года ў Баранавічах. Вучыўся на беларуска-ангельскім факультэце Берасьцейскага ліцэю, пасьля атрымліваў адукацыю ў iconУ менску прэзэнтаваны супольны беларуска-польскі кніжны праект. Беларускамоўная анталёгія "Дваццаць польскіх апавяданьняў", выбраныя творы Чэслава Мілаша
Чэслава Мілаша “Іншага канца сьвету ня будзе”, шэраг іншых празаічных І вершаваных твораў польскіх аўтараў, а таксама анталёгія маладой...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка