Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу?




НазваЦі стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу?
Дата канвертавання03.12.2012
Памер31.05 Kb.
ТыпВопрос
Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу?


Ад 1 ліпеня ў Расеі забаронена праца заляў, дзе месьціцца болей за 50 гульнявых аўтаматаў, а да канца 2008-га ўсе казіно мусяць пераехаць з буйных цэнтраў у адмысловыя “рэзэрвацыі”. На ўсю Расею вызначаныя чатыры “зоны”: у Прыморскім, Алтайскім і Краснадарскім краях, а таксама ў Калінінградзкай обласьці. Прадстаўнікі беларускага гульнявога бізнэсу не выключаюць, што каб сыграць у рулетку ці на аўтаматах, расейцы пачнуць паведвацца ў Беларусь. Ці не прыйдзе сюды расейкі гульнявы бізнэс? Што думаюць уладальнікі беларускіх казіно пра магчымую канкурэнцыю? Адказы на гэтыя пытаньні шукаў Ігар Карней.


Летась за навядзеньне парадку ў гульнявым бізнэсе ўзяўся асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Паводле яго, у гэтай сфэры абарочваюцца мільярды даляраў, не абкладзеных падаткамі. Апроч таго, Пуцін параўнаў залежнасьць ад рулеткі з алькагалізмам і наркаманіяй, што пагражае генафонду Расеі. Заклапочанасьць падтрымаў намесьнік кіраўніка Дзярждумы Ўладзімер Жырыноўскі, які першы выказаўся за тое, каб казіно (па аналёгіі з папраўчымі ўстановамі), перанесьці ў аддаленыя рэгіёны.


Уладальнік сеткі казыно “Данькофф” прадпрыемства “Джорджык і К” Юрый Данькоў пазыцыю кіраўніцтва Расеі лічыць памылковай.


Данькоў кажа, што пакуль ня бачыць пагрозы прыходу на гульнявы рынак Беларусі расейскага капіталу.


“Няма там насамрэч моцнага апанэнта. Адказаць на абвінавачаньне, маўляў, куды ты патраціў грошы -- дык гэта заўсёды можна патлумачыць. Што гэта за паказьнік? Але, я вам скажу, цяпер наўрад ці што можна толкам зразумець. Дый за чым тут назіраць? Што можна сёньня прагназаваць? Працэс толькі ідзе. І самі падумайце: хто захоча даводзіць да беспарадку штосьці, дзесьці і ў чымсьці?”.


Круп’е аднаго зь менскіх казіно дадае, што беларусам асабліва няма чаго турбавацца наконт магчымай канкурэнцыі і па іншай прычыне – казыно ў Беларусі і без таго трымаюць пераважна замежнікі:


“Ніякіх размоваў пакуль няма, таму што няшмат беларусаў, якія трымаюць тут, у нас казіно. Туркі, тыя ж расейцы колісь паадкрывалі казыно. Таму тут ужо ёсьць шмат іншых. Так што беларусы ў гэтым сэктары і без таго ў меншасьці. А таму і размоваў наконт канкурэнцыі гэтаксама не вядзецца. Пакуль усё, як і раней”.

У 2009 годзе ў большай часткі кампаній, якія трымаюць казіно, сканчваюцца ліцэнзіі. І калі раптам Міністэрства спорту і турызму іх не працягне, нішу на рынку могуць заняць расейскія канкурэнты. Некаторыя бізнэсоўцы спадзяюцца, што беларускія ўлады не зацікаўленая ў масавым прытоку канкурэнтаў.


Гэта пацьвердзіў і адказны за гульнявы сэктар у Міністэрстве спорту і турызму Вадзім Солапаў. Ён кажа, што дзяржава рыхтуецца да магчымай экспансіі расейскага бізнэсу:


“Дзяржава думае над гэтым пытаньнем. На Савеце бясьпекі такое пытаньне неаднаразова ўзьнікала, ідуць зьмены заканадаўства ў гэтай галіне. Разглядаецца пытаньне новага ўказу прэзыдэнта і новай пастановы Савету міністраў па гульнявым бізнэсе. Так што зрухі ня тое, што павінны адбыцца, а яны ўжо ёсьць. З улікам, што штосьці зьмяняецца ў Расеі, нешта будзе зьмяняцца і ў нас. І гэта будзе хутка. Канкрэтна па тэрмінах сказаць не магу, але ў вельмі агляднай будучыні. І гэта робіцца сыходзячы пераважна з таго, што ў Расеі ідуць навацыі -- каб адэкватна адрэагаваць на ўсе зьмены з улікам нашай беларускай спэцыфікі і інтарэсаў”.


Дзейнасьць спэцыялізаваных клюбаў і казыно рэгулюецца прэзыдэнцкім Дэкрэтам і адпаведнымі пастановамі Савету Міністраў. У іх прапісаныя ня толькі сьпіс інструкцый пра ўмовы дзейнасьці, але і сыстэматызуюць правілы рулеткі ды картачных гульняў.


Цяпер ліцэнзіі на гульнявы бізнэс маюць два дзесяткі фірмаў. Па ўсёй Беларусі яны ўтрымліваюць 230 заляў гульнявых аўтаматаў і больш за 30 казыно. Пры гэтым палова аўтаматаў і траціна казыно месьціцца ў Менску, дзе адпаведныя ліцэнзіі маюць 13 установаў. Агулам на ўсе вобласьці Беларусі прыходзіцца 18 прадпрыемстваў, якія культывуюць гэты бізнэс.


Летась дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Хрол выступіў зь ініцыятывай стварыць у Беларусі свой Ляс-Вегас. У якасьці пляцоўкі чыноўнік прапанаваў горад Глыбокае на Віцебшчыне, дзе ён балятаваўся ў дэпутаты. Аднак неўзабаве Хрол пайшоў на падвышэньне і стаў працаваць у структурах гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Прасоўваць ідэю стварэрньня беларускага Ляс-Вэгасу у Глыбокім ня стала каму. Але нават лік Васіль Хрол агучыў сваю ідэю, мала хто да гэтага паставіўся сур'ёзна. У дзяржаўнай праграме аднаўленьня вёскі і стварэньня аграгарадкоўпра каіыно і залі гульнявых аўтаматаў нічога не гаворыцца.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconЦі стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу?
Беларусь. Ці не прыйдзе ў краіну расейкі гульнявы бізнэс? Што думаюць уладальнікі беларускіх казіно пра магчымую канкурэнцыю? Адказы...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconЦі стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу?
Беларусь. Ці прыйдзе ў сувязі з гэтым у краіну расейкі гульнявы бізнэс? Што думаюць уладальнікі беларускіх казыно пра магчымую канкурэнцыю?...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconПрэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін паабяцаў накіраваць дэпутатам папраўкі да заканадаўства ў сфэры гульнявога бізнэсу. Паводле Пуціна, праблемы
Пуцін агучыў намеры стварыць аддаленыя ад цывілізацыі забаўляльныя цэнтры, кшталту Лас-Вэгаса ў зша. Два такі цэнтра будуць разьмешчаныя...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconУ сеціве абмяркоўваюць даклад расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, зроблены для Экспэртнай Рады Камітэту міжнародных справаў расейскага Дзяржумы. У
...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconМіністэрства статыстыкі І аналізу рэспублікі беларусь
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 26-сг “Справаздача аб стане пушной зверагадоўлі” І ўказанняў па яе...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconДацкі ўзор для беларускай сельскай гаспадаркі
Такая гістарычная аналёгія будзе больш праўдзівая за параўнаньне з краінамі снд, якія у свой час таксама спазналі калектывізацыю,...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconБеларусь просіць у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту. Паводле расейскага выданьня "Коммерсант", Масква настойвае, каб Беларусь зьмяніла сваю бюджэтную палітыку
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconХарактарыстыка дзейнасці fm-станцый ў Беларусі Рэзюмэ
Развіццё шоў-бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца моцнай залежнасцю ад дзяржавы. Дзяржава валодае вялікім рэсурсам уздзеяння...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconНезадоўга да прымусовага ўтварэньня калгасаў у Беларусі, сярод беларускіх эканамістаў, была ўплывовай ідэя разьвіцьця сельскай гаспадаркі па ўзору Даніі
Такая гістарычная аналёгія будзе больш праўдзівая за параўнаньне з краінамі снд, якія у свой час таксама спазналі калектывізацыю,...

Ці стане Беларусь пятай зонай расейскага гульнявога бізнэсу? iconПравіламі вызначаецца парадак руху на дарогах Рэспублікі Беларусь
Да аўтамабіляў прыраўноўваюцца квадрыцыклы (мотакаляскі) — чатырохколавыя транспартныя сродкі, якія маюць прыводы кіравання аўтамабільнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка