Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты "Ежедневнік" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны




НазваСёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты "Ежедневнік" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны
Дата канвертавання03.12.2012
Памер43.38 Kb.
ТыпДокументы
Padb0223abloga


Прывітаньне!


Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты “Ежедневнік” адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны мэтавы фонд 1,5% прыбытку ад паслуг. Газэта адзначае: “З гэтага варта зрабіць мінімум дзьве высновы. Першая: апэратары электрасувязі ад гэтага новаўвядзеньня нічога не губляюць. Другая: паколькі адлічэньні адносяцца на сабекошт паслуг, дык плаціць за ўсё ў рэшце рэшт давядзецца спажыўцам”.


Форумы парталу tut.by Тут абмяркоўваюць сьвята Дню абаронцы Айчыны. Спадар Мікола у разгубленасьці: “Што святкуем? Нават у самой Расеі блытаніна. А беларусам, пагатоў, ня варта гэты дзень святкаваць». Old Lonely Hawk: “Найбольш актыўныя з тых, хто сёньня сьвяткуе — былыя савецкія афіцэры. А я хачу ў іх спытаць, калі развальваўся СССР, хоць адзін зь іх падняў свой полк, батальён, роту на абарону той Радзімы, якой ён прысягаў? Ніводзін. То бок ня выканалі прысягу. Так якога вы на хрэн абаронцы? Разам з бясслаўнай сьмерцю СССР бясслаўна развалілася і яго армія. Дык што сьвяткуем?»

Алесь Васількоў на сайце народных навінаў з усіх куткоў www.bulletinonline.org піша аб спартакіядзе дапрызыўнай і прызыўнай моладзі ў Воранаўскім раёне: «У нарматывы ня ўклаўся ніхто. Спартакіяда сабрала 12 каманд, усе сярэднія школы раёну і ГПВ-190. Кожная складалася з чатырох чалавек, яны спаборнічалі ў страляньні з пнэўматычнай вінтоўкі, падцягваньні на перакладзіне, лыжнай гонцы на пяць кілямэтраў. У выніку ніводная з каманд не набрала пасільныя 100 ачкоў. І гэта пры ўмове, што каманды былі складзены з лепшых спартоўцаў. Будучыя абаронцы Айчыны былі слабыя ва ўсіх відах спартакіяды».

Новы сайт «Лукашэнка 2008» www.lukashenko2008.ru, які пачаў працу ўчора і ставіць на мэце прывесьці Аляксандра Рыгоравіча да перамогі на выбарах прэзыдэнта Расейскай Федэрацыі 2008 году, аб'явіў аб зборы подпісаў у падтрымку гэтага кандыдата. Трэба згадаць імя й прозьвішча, рэгіён пражываньня, род заняткаў, можна пакінуць камэнтар. На сёньняшні вечар свае подпісы пакінулі ўжо адзінаццаць чалавек, у тым ліку толькі адзін зь Беларусі. Напрыклад, Аляксей Захараў, юрыст з Масквы, піша: «Даведаўшыся пра гэты рух, абзваніў усіх знаёмых і сваякоў, мы ўсе — за! Так абрыдлі крадзяжы і хлусьня нашых уладаў. А ў Беларусі няма карупцыі і Лукашэнка трымае слова».


Сайт www.telegraph.by. Госьцем блогу Аляксандра Брэчэка сёньня быў Аляксандр Мілінкевіч, які сярод іншага сказаў: «Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ня здолелі аб'яднацца і ўтварыць рэальны шырокі народны рух. За год па прэзыдэнцкіх выбарах кааліцыя не зладзіла аніводнай сур'ёзнай акцыі, праваліла мясцовыя выбары. Асноўная дзейнасьць Палітрады — бясконцыя пасяджэньні і высьвятленьні адносінаў паміж сабой. Плянуемы Кангрэс будзе не Кангрэсам дэмсілаў, а Кангрэсам палітычных сілаў. Там амаль няма беспартыйных актывістаў, няма новых людзей».

На сайце Менсктрансу minsktrans.by сёньня зьявіўся допіс жыхароў Лошыцы: «Дырэктар АП№2 Мажэйка Л.П. балятаваўся дэпутатам у мясцовы савет па Лошыцкай выбарчай акрузе. Лошыцкая выбарчая акруга абрала яго ў дэпутаты! Пасьля чаго два аўтобусныя маршруты былі зьнятыя нібыта з-за

Гродзенскі блог blog.grodno.net сёньня паведамляе: «Лідзкая гімназія атрымала падручнікі кітайскай мовы. Тут 1 верасьня дзеці пойдуць у першую кітайскую клясу і будуць вывучаць кітайскую мову як і іншыя замежныя. Ліда не адзіны горад, дзе адкрыюцца такіе клясы. Мяркуецца, што іх будзе 10 па ўсёй рэспубліцы».


Нехта miram у ЖЖ-суполцы Беларусі community.livejournal.com/by паведамляе: “Паводле зьвестак з Інстытуту гісторыі НАН РБ, у мінулую пятніцу было абвешчана пра скарачэньне інстытуцкага штату на 40%, а ў панядзелак — пра ліквідацыю інстытута і ўтварэньне на ягонай базе нейкага Цэнтру (дакладная назва невядомая). Ліквідацыя павінна адбыцца аўральнымі тэмпамі, да 1 сакавіка”.

Карыстальнікі ЖЖ-суполкі абмяркоўваюць новы твор Аляксея Марачкіна. vsevolod_volkov сьцвярджае: “Каб ня ўзьнікала розначытаньняў, мастак спэцыяльна побач разьмясьціў памяты алюмініевы мянтоўскі шчыт, які нехта з жалезных правадыроў рэвалюцыі выкарыстаў у якасьці туалетнай паперы. Гэта сымбаль стальной задніцы нашай апазыцыі”. z_hunter: “А лягер намётавы зусім ня так выглядаў і нават не на тым месцы намаляваны. Наогул, карціна парушае законы сацрэалізму. Ідэйна нявытрыманая карціна. Але ўсё адно прывабная. Мне спадабалася”. Scisserboy: “Ачомайцеся! Як можна трымаць у сябе столькі злосьці? Карціна прышпільная, яскравая, прафэсійная. Ня ведаю, Марачкін гэта напісаў ці хто іншы, але мне вельмі падабаецца. Тут і рэалістычны канструктывізм, і сымболіка тагачасных думак усяго народу”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconСлухачы працягваюць абмяркоўваць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя на прэсавай канфэрэнцыі 12 красавіка. Сярод іншага заяву пра тое, што кіраўнік
Гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны icon"Комсомольская правда" на старонках газэты распавядае пра тое, як набываць пакупкі ў інтэрнэт-крамах. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У
Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У замежных інтэрнэт-крамах І кошты меншыя І асартымэнт тавараў значна шырэйшы....

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconРаскопкі каля Каложы не пацьвярджаюць легенду пра тое, што побач з царквой пахаваны князь Давыд Гарадзенскі
У горадні пачаліся раскопы побач з Калоскай царквой. Пра тое што ўжо адшукалі, у рэпартажы Міхала Карневіча

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconАдна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што
Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconУ сёньняшнім нумары інтэрнэт-газэты "Ежедневнік"
Сяргеем Бандарэнкам, які днямі аб’явіў сябе нашчадкам расейскага трону. Сярод іншага ён сказаў: “Я выдаў указ №1, якім даручыў Міністэрству...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconПрывітаньне, пры мікрафоне Севярын Квяткоўскі. Вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Адна з самых папулярных тэмаў для абмеркаваньня беларускімі карыстальнікамі інтэрнэту – выказваньне расейскага прэзыдэнта Ўладзімера...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што палітыкі Валеры Фралоў І Сяргей Скрабец плянуюць 2 красавіка зладзіць шэсьце з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі І
Камэнтары: “Чаму б ім не стварыць Обшчества дружбы с Расіей? Шмат бы хто далучыўся "з вэтэранаў, моладзі І людзей, якія працуюць...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconЯкі рэзон зачыняць інтэрнэт-крамы?
Пра гэта напярэдадні паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства “БелЕвросеть” Алесь Мухін. Генэральны дырэктар парталу tut by Кірыл...

Сёньняшні нумар Інтэрнэт-газэты \"Ежедневнік\" адкрываецца паведамленьнем пра тое, што ад 1 красавіка апэратары электрасувязі пачнуць адлічаць у новаствораны iconУ сёньняшніх досьледах пра заробкі ў беларускіх сілавых структурах. На сайце "Беларускі партызан" днямі апублікаванае паведамленьне Івана Кавальчука пра тое
Кавальчука пра тое, што нядаўна ўсім службоўцам менскага спэцназу падвысілі заробкі на 40%. Ці адпавядаюць рэчаіснасьці зьвесткі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка