Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу




НазваАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Дата канвертавання03.12.2012
Памер59.14 Kb.
ТыпКонкурс
ПРАЕКТ

Палажэнне

аб правядзенні

рэспубліканскай выстаўкі-конкурса

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Чароўныя ўзоры”


Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз народных майстроў”.

Задачы выстаўкі-конкурсу:

  • павышэнне ролі педагогаў і аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў захаванні і адраджэнні народных мастацкіх рамёстваў;

  • выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы;

  • знаёмства з вопытам і паглыбленне ведаў па сучаснай беларускай выцінанцы;

  • матывацыя спецыялістаў сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства, інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей.

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу:

Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” складаецца з:

- выстаўкі-прэзентацыі творчых работ,

- адкрытага конкурса юных майстроў.

У выстаўцы прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі.

У конкурсе могуць прымаць удзел каманды навучэнцаў (не больш 5 чалавек) аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Колькасць каманд ад кожнай вобласці і горада Мінска вызначаецца установай самастойна.

Парадак правядзення выстаўкі:

На выстаўку прымаюцца індывідуальныя работы – выцінанкі, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамка.

Традыцыйныя беларускія выцінанкі: фіранкі, сурвэткі, традыцыйныя кампазіцыі “Дрэва жыцця”, “Букет”, з выявамі птушак, жывёл, людзей і інш.

Сучасныя беларускія выцінанкі: дэкаратыўныя сюжетныя кампазіцыі, аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, бытавыя прадметы аздобленныя выцінанкай, паштоўкі і інш.

Асобна на выставу прапануецца распрацаваць і прадставіць “лагатып” выстаўкі.

Патрабаванні да выставачных работ:

Работы павінны быць высока грамадзянскага гучання, творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, ў эксперыментаванні з матэрыялам; мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў. Вырабы павінны быць выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца назва работы, прозвішча і імя, ўзрост аўтара, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога аб’яднання па інтарэсах, поўная назва ўстановы.

Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел у 2-х экзэмплярах і этыкеткі на электронным носьбіце:


п/п



Назва

работы

Прозвішча,

імя

аўтара

Узрост

аўтара

Назва

аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы, тэлефон

1

“Дрэва жыцця”

Іваноў Іван

15

гадоў

гурток

“Спадчына”

Паўлавец

Вольга

Мікалаеўна

УДА “Мядзельскі цэнтр дзіцячай творчасці” Мінскай вобласці

тэл. (0173)32290

Работы прымаюцца ад абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і вучэбна-метадычнай установы “Мінскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны кабінет” па адрасе: 220030 г. Мінск, вул. Кірава, 16, НЦМТДМ. Даведкі па тэл.: (017) 328-68-30.

Тэрмін прадстаўлення работ на выстаўку - да 25 сакавіка 2013 года.

Парадак правядзення адкрытага конкурса:

Конкурс адбудзецца 25 красавіка 2013 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна аформіць заяўку, зацверджаную дырэктарам установы адукацыі, і прадставіць яе ў аргкамітэт не пазней 8 красавіка 2013 года на e-mail: nchtdm@mail.ru ці поштай: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 16, з паметкай “Конкурс”.

Заяўка на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе юных майстроў

Назва ўстановы адукацыі




Назва каманды




Склад каманды

(прозвішча і імя навучэнца, узрост)

1.

2.

3.

Назва аб’яднання па інтарэсах




Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога




Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, тэлефон




Конкурс складаецца з заданняў:

1. “Давайце пазнаёмімся” (прадстаўленне каманды ў творчай форме – да 5 хвілін).

2. “Папяровы свет” (выстаўка-прэзентацыя творчых работ удзельнікаў каманды конкурса). Кожнай камандзе будзе прадстаўлена плошча для самастойнага афармлення экспазіцыі творчых работ. Тэматыка і колькасць экспанатаў вызначаюць самі ўдзельнікі.

3. “Творчая майстэрня” (выкананне задання – 2 гадзіны). Тэма задання: “Вялікдзень”, прысвечана праваслаўнаму святу Пасха. Намінацыі: “Індывідуальная творчая работа” і “Калектыўная творчая работа”. Кожнай камандзе прапануецца загадзя распрацаваць канцэпцыю кампазіцыі, падрыхтаваць эскіз. Для выканання задання пры сабе мець неабходныя матэрыялы і інструменты (набор паперы, картон, нажніцы, клей і інш.). Забараняецца пры выкананні задання выкарыстоўваць гатовыя модулі, мець загатоўкі.


Прыкладная праграма конкурсу (25 красавіка 2013 года):


09.00-11.00

Заезд. Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу.

Афармленне экспазіцыі творчых работ каманды

11.00-11.15

Адкрыццё конкурса

11.15-13.00

Прадстаўленне каманд “Давайце пазнаёмімся”

13.00-14.00

Агляд выстаўкі “Папяровы свет”

14.00-16.00

“Творчая майстэрня” (выкананне конкурсных заданняў)

16.00-17.00

Знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

17.00-18.00

Падвядзенне вынікаў конкурсу. Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў

18.00

Ад’езд


Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу:

Журы адкрытага конкурса вызначае пераможцаў і прызёраў, якія будуць узнагароджвацца дыпломамі 1, 2, 3 ступені Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Аб’яднанні па інтарэсах, якія прынялі актыўны ўдзел у выстаўцы-прэзентацыі, ўзнагароджваюцца дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацткай творчасці дзяцей і моладзі.

Лепшыя работы выстаўкі-конкурса са згоды аўтараў застануцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе “Залатая калекцыя” для афармлення экспазіцыі “Выцінанка” і прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў і педагогаў.

Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі-конкурса будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.com.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconПсіхолага-педагагічнае абгрунтаванне
Асноўныя метадалагічныя палажэнні, якія характарызуюць адну з галоўных з’яў мастацкай літаратуры – узаемадзеянне літаратур, адносяцца...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЯнкі Купалы" Зацвярджаю Дырэктар Ваўкавыскага каледжа уа "
У палажэнні вызначаны мэты І задачы органаў самакіравання. Разгледжаны асноўныя накірункі І змест работы стараст, намеснікаў стараст,...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЗагад приказ
Дзяржаўнай установе “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” з 12 па 26 лістапада 2012 года правесці абласны этап рэспубліканскай...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconПрограмма вступительных испытаний по белорусскому языку при поступлении в учреждение образования
Рэспублікі Беларусь. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі грунтуюцца на тым, што беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных моў у Рэспубліцы...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconМаніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі
Ес мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэтая сёмая справаздача прадстаўляе рэкамендацыі па...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconКерівникам органів управління освітою місцевого самоврядування Координаторам Міжнародного математичного конкурсу «Кенгуру»
«Про результати проведення Міжнародного математичного конкурсу "Кенгуру", Всеукраїнського фізичного конкурсу "Левеня" у 2012 році»...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЗапорізький технічний ліцей всеукраїнський інтерактивний конкурс «юніор-2011» Інформаційно-методичний вісник Запоріжжя 2011
Вісник укладено за матеріалами Всеукраїнського інтерактивного конкурсу «юніор-2011». У віснику наводяться матеріали для підготовки...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей конкурс) вызначае парадак арганізацыі І правядзення творчага конкурсу,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка