Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава




НазваПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Дата канвертавання03.12.2012
Памер75.15 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

НОВАДЗЕВЯТКАВІЧЫ

ВАЧАМІ 17-ЦІ ГАДОВАГА АЛЕГА ШЭЛЕСТАВА


Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу.

Толькі я дастаў дыктафон і падрыхтаваўся запісаць інфармацыю пра тое, што сьвінарнікі заселенныя на палову: сённьня тут 6 тысячаў галоў, але й гэта добры знак, бо яшчэ год таму было ў два разы меней. Карацей, не пачаў я яшчэ фіксаваць гэтыя дадзеныя, як з-за хлява выбегла сьвіньня, а за ёй, гарналячы слова “Стой! Куды пайшла?!” і махаючы дручкамі – крупка жанчынаў.

Чатыры кабеты пайшлі ў абкружэньне. І толькі адна часова аддзялілася ад пагоні, каб пагутарыць са мною.

(Карэспандэнт:) “Што гэта з вашаю сьвіньнёю?”

(Сьвінарка:) “Загнаць трэба на асямененьне. Ды вось з адной ніяк рады не дамо. Бегам-бегам і ніяк не загонім. Ня хоча туды ісьці. Але зараз загонім! Дзе яна дзенецца?!”

(Карэспандэнт:) “А можа яна ня хоча асеменяцца?”

(Сьвінарка:) “А можа і ня хоча…”

(Карэспандэнт:) “Дык пашкадуйце сьвінку!”

(Сьвінарка:) “Яна маладая! Чаго яна ня хоча? Хай хоча!”

Сьвіньня, не спакушая перспэктываю спадканьня зь вепруком, вырвалася з ланцугу кабетаў й адбегла яшчэ далей. Мая суразмоўца канчаткова страціла надзею дагнаць жывёліну. Гутарка працягваецца.

(Сьвінарка:) “Жывем мы ня дрэнна. Добра: хлеб ёсьць, сала ёсьць, малако ёсьць. Ды й хопіць для нас. А гаспадарка як і ўсё гаспадаркі – пакуль яшчэ трошкі дыхае. Пэнсію атрымліваем і заробкі атрымліваем. Можна жыць!”

(Карэспандэнт:) “Вы на пэнсіі?”

(Сьвінарка:) “Так, на пэпэнсіі. Яшчэ й працую. Маю дзесяць унукаў і пяцёра дзяцей. Яшчэ рабіць ды рабіць трэба!”

(Карэспандэнт:) “Сельскі савет ды мясцовыя ўлады людзям нечым дапамагаюць?”

(Сьвінарка:) “А што яны дапамогуць? У іх саміх нічога няма!”

Спадарыня, зь якой я гаварыў, зьнікла з вачэй як толькі на даляглядзе намалявалася фігура загадчыццы сьвінакомплексу. Тая спяшалася дапамагчы ў паляваньні на непаслухмянае сьвінчо. Але заўважыўшы мяне, радыкальна перамяніла свае пляны.

(Загадчыца:) “А вы чытаць умееце?”

(Карэспандэнт:) “Умею”.

(Загадчыца:) “Ну, вось, калі ласка. Нібыта на браме вісіць чыльда “Пабочным асобам уваход забаронены”.

(Карэспандэнт:) “Я ўжо выходжу”.

(Загадчыца:) “Вы-та выходзіце, але маглі й не заходзіць”.

(Карэспандэнт:) “Вы на нас, калі ласка, не крыўдуйце!”

(Загадчыца:) “Я не крыўдую. Але гэта – санітарна-вэтэрынарныя нормы існуюць такія. А ў нас у суседнюю гаспадарку занесьлі чуму”.

(Карэспандэнт:) “Я без чумы!”

(Загадчыца:) “Вы без чумы? Ніхто не дае гарантыі на гэта!”

(Карэспандэнт:) “Я ўжо зыходжу. Не хвалюйцеся! Прабачце, што парушыў санітарныя нормы. Болей так рабіць ня буду!”

(Загадчыца:) “Ну, добра”.

Я разьвітаўся з гасьціннаю загадчыцаю сьвінакомплексу й пакрочыў далей вуліцамі Новадзевяткавічаў.

(Шэлестаў:) “Сапраўды, зараз жыцьцё зьмянілася ў лепшы бок. Раней заробак людзі атрымлівалі несвоечасова. Узьнікалі з гэтым праблемы. Яны сапраўднага заробку не бачылі. І таму тое, што ёсьць, ім падаецца добрым. Незважаючы на тое, што яны так дрэнна жывуць, яны галасуюць на выбарах за тых, хто іх да лепшага жыцьця не прыводзіць. Значыць яны самі хочуць жыць так. Людзі баяцца ўсяго й кажуць для адгаворкі, бо пасьля могуць быць складанасьці на працы”.

Такія даволі дарослыя развагі пра стан калгасьнікаў я пачуў з вуснаў 17-гадовага Алега Шэлестава. Праз ягоныя ўражаньні я спрабую ўразумець асаблівасьці жыцьця Новадзевяткавічаў.

Гэты невысокага росту худзенькі адзінаццаціклясьнік ёсьць сапраўднаю вясковаю знакамітасьцю. На ўсё насельнішча ён адзіны грамадзка актыўны чалавек – сябра недзяржаўнай моладзевай ініцыятывы “Вятрак. Навучэнцы стярэйшых клясаў кантактуюць міжсобку й дзеляцца досьведам, як больш эфектыўна ладзіць імпрэзы, конкурсы й дыскатэкі. Такім чынам яны гартуюцца да будучай дарослай грамадзкай дзейнасьці.

(Шэлестаў:) “Я згуртоўваю моладзь, якая цікавіцца гэтым. Мэта арганізацыі – прапаганда беларускай мовы, культуры, здаровага ладу жыцьця. Мы супольна праводзім розныя мерапрыемствы, супольна ўдзельнічаем ў розных праектах”.

(Карэспандэнт:) “А чаму цябе называюць непаўнагадовым апазыцыянэрам?”

(Шэлестаў:) “Людзі звычайна думаюць: “ага, калі беларуская мова, значыць апазыцыя й палітыка”. Кажуць: “малы, а ў палітыку лезеш, нічога не разумееш, яшчэ ніякага жыцьцёвага досьведу няма”. Яны не разумеюць, чым я займаюся. “Навошта табе гэта трэба? Што ад гэтага зьменіцца?”

(Карэспандэнт:) “А навошта табе гэта трэба й што сапраўды ад гэтага можа зьмяніцца?”

(Шэлестаў:) “Я атрымліваю ад гэтага асалоду. Па-просту, калі б я не рабіў гэтага, жыць было б нецікава. А па-другое, я хачу зьмяніць жыцьцё, каб яно было добрым ня толькі для мяне, але й для ўсіх людзей Беларусі”.

У Новадзевяткавічах ёсьць дом састарэлых. Аднапавярховая будыніна, дзе ў палатах дажываюць свой век 23 чалавекі.

Як заходзіш унутар, у нос б’е непрыемна рэзкі пах. Адчуўшы яго аднойчы, ня зблытаеш болей ніколі й не з чым.

Уражаньнямі ад працы ў гэтай спецыфічнай установе дзеліцца адна з санітарак.

(Спадарыня:) Ёсьць жанчына. Сын ёе жыве ў абшчаге ў Гародне. І яму няма дзе гэтую маці ўтрымліваць, бо там двое дзяцей і іх двое. Вось так яны яе сюды й далучылі. У нас тут ёсьць фашыстоўскія вязьні – чатыры чалавекі. Яны маркі атрымліваюць”.

(Карэспандэнт:) ”Маркі хто атрымлівае?”

(Спадарыня:) “Крэўныя, сыны, а глядзець іх няма каму: бацькі тут”.

(Карэспандэнт:) “Да вас ёсьць чарга ці не?”

(Спадарыня:) “Чаму няма? Ёсьць. Харчаваньне тут нармалёвае. Яны апранутыя й абмытыя. Дагледжаныя. А што ім болей трэба?”

(Карэспандэнт:) “Вельмі часта, калі самотныя людзі жывуць нібыта адной сям’ёй, яны яшчэ раз знаходзяць сваю другую палову. У вас такое ёсьць?”

(Спадарыня:) “Такога яшчэ ў нас не было, каб перажаніліся”.

Алег Шэлестаў прызнаецца, што ўнутар Дому састарэлых ніколі не заходзіў – не было на тое патрэбы. А на праблему бацькоў і сыноў глядзіць так:

(Шэлестаў) “Ёсьць такія людзі, якія адмаўляюцца ад сваіх бацькоў. Не разумею такіх людзей! Я бы сваіх бацькоў не здаваў. Нават калі я быў бы заняты, знайшоў бы чалавека, які б мог бы за імі даглядаць”.

Калі прочыў вуліцамі Новадзевяткавічаў, мяне спыніў Павал Рубец. Паводле вонкавага выгляду, ён вырашыў – нетутэйшы. Спадар думаў, я – тэлефаніст, а аказалася, што журналіст.

(Рубец:) “У мяне проста ёсьць такая праблема. Вось паставілі тэлефон. Цэлую ноч праз паўгадзіны ён зьвініць: д-р-р-р. А здымеш – пік-пік-пік. Алё-алё-алё… а там нічога! Адкуль гэтыя званкі гудзяць – ня ведаю. Скардзіўся тэлефоннаму начальніку. Ён нічога не сказаў. Вымаўчаў па тэлефону й ўсё. Начальніку пошты тэлефанавалі. Ён кажа: я ня ведаю. Гэта не мае праблемы. А цяжкасьцяў шмат. Я цяпер на пэнсіі. 124 тысячы. А ацяпленьне дарагое – 65. Зашмат!”

Хоць я й не тэлефаніст, а дапамагчы Паўлу Рубцу неяк трэба. Наведваю вясковы вузел сувязі.

На пытаньні загадчыца дэманстратыўна рта не адкрывае. З падначаленай жа выцягваю ўсяго некалькі словаў пра чытацкія сымпатыі.

(Паштарка:) “Выпісваюць у нас усё!”

(Карэспандэнт:) “А недзяржаўныя выданьні?”

(Паштарка:) “Недзяржаўныя ў нас не выпісваюць. У нас людзі выпісваюць дзяржаўныя газэты!”

17-ці гадовы Алег Шэлестаў мае ўласны досьвед змаганьня за тое, што ў савецкія часы называлася “высокаю культураю абслугоўваньня насельніцтва”. Але напачатку – ягоная вэрсія, што болей чытаюць у Новадзевяткавічах.

(Шэлестаў) “Чытаюць “Слонімскі весьцнік” і “Газэту Слонімскую”. Але з незалежных “Газэта Слонімская” мае тут большы аўтарытэт. Яе больш чытаюць, бо яны болей пра людзкія праблемы піша”.

(Карэспандэнт:) “Калі заходзіў на вузел сувязі ні дырэктарка ні ейныя падначаленныя не пагадзіліся гутарыць. Чаму так?”

(Шэлестаў) “Тыя людзі, які там зараз працуюць, ня вельмі ставяцца да грамадзкай дзейнасьці. Яны ніколі не разумелі сытуацыі, калі прынясеш пяць лістоў. Трэба наклеіць паштовыя маркі й адправіць. Дык яны там ледзь не паўстаньне падымалі. “Што вы нам столькі прыносіце?! Нам толькі час марнаваць! Мы ня можам спакойна працаваць!” Гэта такая савецкая закалка. Можна было накрычаць, наехаць, прыградзіць, што рабіць яны такога ня будуць. Мы зьвярталіся да загадчыка Слонімскага раённага адьдзяленьня сувязі. Пасьля гэтага яны пачалі больш-меньш нармалёва ставіцца”.

(Карэспандэнт:) “Ці карыстаецца сельсавет павагаю й падтрымкаю ў тых, хто тут жыве?”

(Шэлестаў) “Ня вельмі-такі аўтарытэт мае сельсавет. Чалавеку трэба нейкая папера ці выпіска, даведка пра тое, што ён тут прапісаны”.

(Карэспандэнт:) “Старшыня сельсавету ведае чым ты тут займаесься?”

(Шэлестаў) “Ведае. Ніякіх канфліктаў не было. Нармалёва ставіцца. Нічога супраць ня мае”.

На пытаньне, чым дапамагае сельсавет, у Новадзевяткавічах мне выпадала чуць рознае. Ад ляканічнага “нічым” да зьедлівай заўвагі “яму самаму патрэбная дапамога”.

Прадстаўнік выканаўчай улады Аляксандар Блізьнюк, камэнтуючы другую вэрсію, адказаў будзённа “не хапае грошай”, а першы варыянт абверг катэгарычна.

(Блізьнюк:) “У вёсцы асфальтаваныя дзьве вуліцы Цэнтральная й Юбілейная. Астатнія тры вуліцы пакуль не асфальтаваныя. Плянуём сёлета гэтую працу зрабіць. Закальцавалі аўтобусныя маршруты для таго, каб людзі змаглі дабрацца да горада без усялякіх пытаньняў. Нармалёвае ў нас ідзе жыцьцё. Хваліць сябе я не хачу, але людзі задаволенныя ўладаю. Бо ўлада нешта робіць… ня нешта, а робіць шмат чаго!”

Пасьля Новадзевяткавічаў меўся ехаць у Слонім. Алег Шэлестаў папрасіў падбросіць яго да раённага цэнтру. Адкуль, кажа, трэба на Менск, там перамовы у справах дзейнасьці арганізацыі.

Ужо едучы ў машыне кранаем тэму перспэктываў.

(Карэспандэнт:) “Адзінаццаты клас. Куды далей пойдзеш?”

(Шэлестаў) “Далей пляную паступаць у Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт на геаграфічную экалёгію. І паралельна буду займацца грамадзкай дзейнасьцю. Восеньню мне спаўняецца 18 год. Да наступным выбараў у мясцовыя саветы я пляную атрымаць у Слоніме прапіску разгаргуць вялікую дзейнасьць, прынесьці карысьць для людзей. А пасьля удзельнічаць у наступных мясцовых выбарах”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка