Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю "Рок-Кола", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку




НазваУлады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю "Рок-Кола", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку
Дата канвертавання03.12.2012
Памер20.31 Kb.
ТыпДокументы
Padb1123vechar


“Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу?


Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю “Рок-Кола”, які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку.


Сваё рашэньне адносна фэсту “Рок-кола” полацкія ўлады сфармулявалі наступным чынам: “Адзначыць нездавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26-27 кастрычніка і лічыць немэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок-Кола», бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўя». Цягам сямнаццаці год фэстываль зьбіраў спачатку ў Наваполацку, а апошнія тры гады — у Полацку дзесяткі калектываў зь Беларусі, Расеі, Украіны. Цяпер існаваньне старэйшага ў краіне рок-фэсту можа спыніцца.


Аднак пасьля сустрэчы ў адміністрацыі прэзыдэнта забарона фэстывалю пачынае выглядаць ужо як пэўнае непаразуменьне. Цяжка меркаваць, ці пасьпела дайсьці да Полацку інфармацыя пра гэтую сустрэчу. Прынамсі, галоўны арганізатар «Рок-Кола» Сяргей «Аніса» Анішчанка нічога пра гэта ня чуў, хоць з ягоных слоў і вынікае, наколькі ён пакрыўджаны згаданай вышэй фармулёўкай:


«Ніякай інфармацыі, нічога ня ведаю пра якую-небудзь рэакцыю. Ня ведаю, пакуль ня ведаю. Я толькі маю на руках такія вось... я шкоджу праваслаўю!».


Сайт «Тузіну гітоў» зьвязвае рашэньне ўладаў з тым, што ў Полацку адразу пасьля сканчэньня апошняга фэстывалю адбылася зьмена кіраўніка мясцовага адьдзелу КДБ і што менавіта ён ініцыяваў рашэньне пра забарону. Адна з удзельніц «Рок-Кола» салістка групы “Indiga” Руся не хавае свайго зьдзіўленьня гэтым крокам полацкіх уладаў:


“Я не заўважыла там анічога такога антыправаслаўнага ці антыхрысьціянскага. Наадварот: усё гэтак мірна, сьветленька, і мне падаецца, што фэстываль “Рок-Кола” — гэта адзін з такіх вельмі шчырых па эмоцыях, сьветлых і чыстых. Я ня ведала, што былі менавіта такія афіцыйныя прычыны на забарону фэстывалю. Нават неяк дзіўна. А што ж тады ўлады прапануюць узамен? Таму стаўлюся да гэтага выключна негатыўна. Апошнюю “Рок-каранацыю” бачылі ўсе, “Басовішча” — далёка, а так было “Рок-Кола”. Зараз і “Рок-Кола” няма. Мне шкада...”


Сярод мноства часам надзвычай эмацыйных выказваньняў з нагоды “сустрэчы ў вярхах” можна сустрэць і такое: час пакажа, наколькі беларускія ўлады насамрэч зацікаўлены выправіць сытуацыю ў галіне рок-музыкі. У гэтым сэнсе гісторыя з забаронай “Рок-Кола” можа зрабіцца рэальным пробным камянём. Калі дыялёг насамрэч пачаўся, а не імітуецца, полацкія ўлады змушаныя будуць сваю забарону адмяніць. З гэтым згодная і Руся:


“Трэба пачакаць крышку, а там пабачым, адгукнецца гэтая сустрэча на полацкіх уладах ці не”.


Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку icon"Рок-Кола": пробны камень дыялёгу?
Апошняй забаронай у дачыненьні да рок-музыкаў зрабілася рашэньне полацкіх уладаў спыніць гісторыю фэстывалю “Рок-Кола”. Наш карэспандэнт...

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconДзьмітрый Падбярэзскі, радыё Свабода
Фэстываль маладой музыкі Беларусі “Басовішча” сёлета адзначыў 18 гадавіну. Фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць...

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconПогляд у будучыню
Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”....

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconЗаўтра ў Менску чакаецца аўтограф-сэсія гурту "Крама" з нагоды выданьня чарговага альбому, які атрымаў назву "Усё жыцьцё — дзіўны сон". Нараджэньне альбому суправаджалася шэрагам нетыповых сытуацый, пра якія апавядае наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі
Заўтра ў Менску чакаецца аўтограф-сэсія гурту “Крама” з нагоды выданьня чарговага альбому, які атрымаў назву “Усё жыцьцё — дзіўны...

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconДырэкцыя рок-фестывалю «рок-кола»
Октября 2007 г., вялікая зала Палаца культуры аат «Полоцк-Стекловолокно» (г. Полацк, вул. Юбілейная, 7)

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Сузор'е сабраліся разам, дзеля таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 80-х. Вялікая кампазыцыя...

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconКрама расьпішацца за пражытыя гады
Заўтра ў Менску павінна адбыцца аўтограф-сесія групы “Крама” з нагоды выданьня чарговага альбому калектыву, які атрымаў назву “Усё...

Улады ў Полацку забаранілі правядзеньне надалей фэстывалю \"Рок-Кола\", які мае 17-гадовую гісторыю. Наш карэспандэнт Дзьмітрый Падбярэзскі спрабаваў высьветліць, ці можа сустрэча рок-музыкаў з галоўным ідэолягам краіны паўплываць на сытуацыю ў Полацку iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Прывітаньне! Сустрэча кіраўнікоў краінаў снд апынулася ў цэнтры беларускага Інтэрнэту

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка