Жывыя галасы вайны




НазваЖывыя галасы вайны
Дата канвертавання03.12.2012
Памер13.88 Kb.
ТыпДокументы

Жывыя галасы вайны


Вайна… Сёння нам не зразумець, які гэта жах. Мы не перажылі тое, што яны – ветэраны. Кожны расказаны імі эпізод, кожны ўспамін – бясцэнныя, бо час адсоўвае вайну ўсё далей і далей…
Свае цяжкія ўспаміны даверыў мне Альберт Львовіч Смірноў. Многія жыхары нашага горада ведаюць гэтага чалавека і паважаюць.
– Калі пачалася вайна, мне было 15 гадоў, я скончыў сем класаў польскай школы ў Дзярэчыне, гэта Зэльвенскі раён. У чэрвені павінен быў ехаць на абласную алімпіяду ў Баранавічы, і тут страшная вестка – вайна… Хлапчуком я часта хадзіў у дывізіён пад камандаваннем Салаўёва, пазнаёміўся з ваенным бытам, падружыўся з вайскоўцамі. І вось даведаўся, што ваенныя адыходзяць. Тады начальнікам штаба быў маёр Кашын. Я прыбёг да яго і кажу: “Я з вамі паеду!”

Далі мне вінтоўку, процівагаз. Спачатку мы адступалі. Чатыры дні абаранялі Магілёў, але адступілі. Маёр Кашын павёў нас ад Магілёва да Смаленска. Я быў сувязным. Калі пачынаўся бой, падносіў зброю. Потым мяне адправілі ў тыл. Год працаваў у калгасе, потым пайшоў у 8 клас. Жыў у сям’і Карпавых.
Калі мне споўнілася 17 гадоў, атрымаў павестку ў ваенкамат. Мяне адправілі на Далёкі Усход. Дзевяць месяцаў быў у вучэбным батальёне, атрымаў званне сяржанта. Пра Перамогу даведаўся, калі наша дывізія знаходзілася на мяжы з Манчжурыяй.

Тады для мяне і маіх таварышаў вайна яшчэ не закончылася. Нам трэба было разбіць японскіх агрэсараў. Асабліва запомнілася, як бралі адну вышыню. Гэта была страшэнная бойня, загінуў кожны трэці з роты. Быў смяротна паранены камандзір. Але вышыню мы ўсё ж узялі!

Вайна адабрала ў мяне ўсю сям’ю. Бацьку, маці, двух братоў і дзвюх сясцёр расстралялі. Яшчэ адзін брат загінуў…

У арміі я служыў да 1951 года. Вярнуўся на радзіму ў Дзярэчын, працаваў дырэктарам універмага. У 1963 годзе пераехаў у Шчучын, доўгі час працаваў у райспажыўтаварыстве.

Я ўжо пажылы чалавек і свой жыццёвы вопыт і патрыятычны дух стараюся перадаць моладзі.

Запісала Анастасія ВІНЧА,

адзінаццацікласніца СШ №1 г. Шчучына.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Жывыя галасы вайны iconТакое не павінна паўтарыцца
Сустракаючыся са старэйшымі людзьмі, яны занатоўваюць успаміны пра былое на паперы, запісваюць жывыя галасы на магнітафонную стужку....

Жывыя галасы вайны iconМаладыя галасы
...

Жывыя галасы вайны icon8 клас Тэма: Беларусь у гады Паўночнай вайны Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: вызначыць прычыны вайны. Ахарактыразаваць баявыя дзеянні на тэрыторыі беларускіх зямель, вынікі І наступствы...

Жывыя галасы вайны iconГаласы сьведкаў падзеяў 22 чэрвеня 1941 году
Людзей, якія засьпелі пачатак агрэсіі нацысцкай Нямеччыны супраць СССР у дарослым узросьце застаецца з кожным годам усё меней. Большасьць...

Жывыя галасы вайны iconГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст
Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / склад. М. Скобла; уступны артыкул Е. Лявонавай, навук...

Жывыя галасы вайны iconМіжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
Пытанне Палітыка "супакаення". Аншлюс Аўстрыі. Мюнхенская дамова 1938 г. І яе роля ў эскалацыі вайны

Жывыя галасы вайны iconМіжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
Пытанне Палітыка "супакаення". Аншлюс Аўстрыі. Мюнхенская дамова 1938 г. І яе роля ў эскалацыі вайны

Жывыя галасы вайны iconАе імгненні мы не прапусцілі, пакуль жывыЯ

Жывыя галасы вайны iconАе імгненні мы не прапусцілі, пакуль жывыЯ

Жывыя галасы вайны iconФормы кантроля ведаў
Уводзіны ў спецкурс “Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце II сусветнай вайны”. Прычыны Другой сусветнай вайны (2 гадзіны)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка