Варыянт 1




НазваВарыянт 1
Дата канвертавання03.12.2012
Памер63.31 Kb.
ТыпДокументы
ПРЫНАЗОЎНІК


ВАРЫЯНТ 1

1. Укажыце правільнае азначэнне.

Прыназоўнік-службовая часціна мовы, якая:

а) выражае залежнасць слоў у сказе і словазлучэнні;

б) звязвае аднародныя члены сказа і простыя сказы ў складаныя;

в) надае сказам асаблівае адценне.


2.Укажыце словазлучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі:

а) хадзіць вакол дома; б) ісці праз лес; в) крочыць уздоўж чыгункі;

г) надпіс на сцяне; д) стаяць каля школы; е) адплыць ад барага.


3.Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў і склонавых форм назоўнікаў:

А. Падзякаваць за дапамогу.

Б.Амаль усе зімой хварэлі на грып.

В. Наблізіцца к дому.

Г. Упэўненасць у перамогу.

Д. Паехаць на кані.


4. Укажыце словазлучэнні з простымі прыназоўнікамі:

а) жыць у лесе; б) рабіць насуперак усім; в) убачылі з-за хмары; г) чакаць на працягу тыдня; д) вырашаць у адпаведнасці з абставінамі.


5. Знайдзіце сказы, у якіх выдзеленае слова – прыназоўнік:

А.Ішоў (не)гледзячы па баках.

Б. (Не)гледзячы на стому, ён дапамог у бядзе.

В. Ён гаварыў, (не)гледзячы ў вочы.

Г. Турысты, (не)гледзячы на дождж, працягвалі маршрут.


6.Укажыце, якія словазлучэнні адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

а) пайсці за суніцамі; б) пайсці ў суніцы; в) цешыцца дзіцём; г) цешыцца з дзіцяці; д) пералез цераз плот; е) пералез праз плот.


7. Вызначце, у якіх сказах ужыты вытворныя прыназоўнікі:

А.Вакол кастра сядзелі ў лесе партызаны.

Б. Пачынала днець, ужо добра было відаць вакол.

В. Дзякуючы ўсяму гэтаму хлопцы адчувалі блізкасць паміж сабой.

Г. За мостам дарога заварочвала і вяла ўздоўж Дняпра.


8. Вызначце групу словазлучэнняў, у якіх прыназоўнікі ўжыты для выражэння прасторавых паняццяў:

а) барацьба за ураджай; думаць пра будучыню, поезд на Мінск;

б) накіравалася ў бок сяла, спыніліся насупраць дома, заходзілі ў лес;

в) шляпа з фетру, марожанае з шакаладам, дом на тры паверхі.


9. Укажыце састаўныя прыназоўнікі:

а) з-за; б)без; в) к; г) на працягу; д) у выніку; е) па-над; ж) міма; з) у.


10.Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

працаваць на зямл… і і е і

расла на даждж… э э ы ы

дастаў да страх… і і і і

марыў аб падарожж… э э ы ы

думалі пра будучын… і ю ю ю


11.Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

зерн…сховішча я е я е

зерн…сушылка я е е я

в..даправод а о о а

в…дасховішча о а а о

ст…тысячны а о о а

сво…часовы я е е я


ВАРЫЯНТ 2

1.Укажыце, якое сцвярджэнне памылковае:

а) прыназоўнік- службовая часціна мовы;

б) прыназоўнік ужываецца для спалучэння слоў у сказе;

в) прыназоўнік ужываецца для выражэння лексічных значэнняў;

г) прыназоўнік не з’яўляецца членам сказа.


2. Знайдзіце словазлучэнні з невытворнымі прыназоўнікамі:

а) прыгаць цераз лужыны; б) жыць пры ёй; в) дзякуючы моцным дажджам; г) паводзіць сябе ў адпаведнасці з нормай; д) расце ля плота;

е) будаваць на падворку.


3. Укажыце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў і склонаў назоўнікаў:

а) абмеркавалі аб учынках; б) пакінуць з завода; в) плаціць за дабро;

г) водгук на апавяданне; д) вярнуцца з Мінска.


4. Знайдзіце словазлучэнні са складанымі прыназоўнікамі:

а) пайсці ў тэатр; б) не спаць з-за дажджу; в) у лік будучых паступленняў; г) на працягу дня; д) па-над дахам.


5. Знайдзіце сказы, у якіх выдзеленае слова – прыназоўнік:

А. Мы беглі (на)сустрач хвалям мора.

Б. Яны пайшлі (на)сустрэчу з партызанамі.

В. (На)сустрэчу з дзяўчынкай ён не спадзяваўся.

Г. Вецер гнаў лісце (на)сустрач.


6. Укажыце, якія словазлучэнні адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

а) непакоіцца пра яго; б) непакоіцца аб ім; в) схаваліся ў укрыццё;

г) схаваліся ва ўкрыццё; д) сустрэнемся ў восем гадзін; е) сустрэнемся а восьмай гадзіне.


7. Вызначце, у якіх сказах ужыты вытворныя прыназоўнікі:

А. Лемяшэвіч доўга глядзеў услед машыне.

Б.Маці доўга глядзела ўслед, быццам імкнучыся запомніць гэтую хвіліну назаўсёды.

В. Плывуць насустрач сонечнай вясне па рэках крыгі.

Г. Гаспадар адразу выйшаў насустрач.


8. Вызначце групу словазлучэнняў, у якіх прыназоўнікі ўжыты для выражэння часавых паняццяў:

а) пабудзь са мной, сяджу за сталом, схаваў пад шафай;

б) у ліпені, а сёмай гадзіне, у час навальніцы;

в) сукенка з шоўку, дом на пяць паверхаў, бутэлька з-пад малака.


9. Укажыце састаўныя прыназоўнікі:

а) дзеля перамогі; б) перад сустрэчай; в)пачынаючы з верасня; г) шляхам злучэння; д) на працягу сутак; е) пачынаючы з панядзелка; ж) перад канцэртам; з) па-за межамі.


10. Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

марыць аб радасц… е і і і

узяў са жмен… я ю ю ю

жалі ў пол… і і е е

быў ва ўзросц… і е е е

выйшаў з лес… у у а у


11. Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

пол…ахоўны е е я е

выс…каякасны о а а о

земл…трасенне я е е е

шыр…каплечы о а а о

бран…бойны е я я е

д…ўгавечны о а а а


ВАРЫЯНТ 3

1.Прыназоўнік - гэта службовая часціна мовы, якая складаецца са слоў:

а) якія звязваюць аднародныя члены ці часткі складанага сказа;

б) якія выражаюць адносіны паміж словамі ў словазлучэннях і сказах;

в) якія надаюць рознае сэнсавае, эмацыянальнае і мадальнае адценне.


2. Укажыце сказы з невытворнымі прыназоўнікамі:

А. (На)сустрач рухалася калона байцоў.

Б. Вучні сабраліся (на)сустрэчу з пісьменнікам.

В. Мы падышлі (да)леснічоўкі.

Г. Густы пыл ляцеў (з)(пад) колаў вазка.


3. Знайдзіце сказы з састаўнымі прыназоўнікамі:

А.Пачынаючы з верасня птушкі збіраюцца ў вырай.

Б. Пачынаючы ўрок, настаўніца павіталася.

В.Салдаты ахвяравалі жыццё ў імя перамогі.

Г. Нешта неславянскае закралася ў імя тваё.


4. Укажыце словазлучэнні са складанымі прыназоўнікамі:

а) на працягу тыдня;

б) спазніцца з-за галалёду;

в) пачынаючы з вечара;

г) выскачыш з-пад прыпечка;

д)ляцелі па-над лесам.


5. Знайдзіце сказы, у якіх выдзеленае слова – прыназоўнік:

А.(У)перадзе замільгалі агні горада.

Б. Камандзір быў (у)перадзе калоны.

В. Скрозь стаяла вада.

Г. Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае неба.


6. Укажыце, якія словазлучэнні адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

а) імчалі да хворага; б) імчалі к хвораму; в) забег за сябрам; г) забег па сябра; д) ведаў пра свята; е)ведаў аб свяце.


7. Вызначце, у якіх сказах ужыты вытворныя прыназоўнікі:

А. Андрэй аб’язджаў машыну паблізу горада.

Б. Недзе паблізу рыпнуў драч.

В. Наводдалек у тумане нейкія будынкі.

Г. Некалькі хвоек наводдалек лесу, на полі, пры самай дарозе.


8. Вызначце групу словазлучэнняў, у якіх прыназоўнікі ўказваюць на адносіны прадмета да матэрыялу:

а) адыходзіць праз гадзіну, едзе па доктара, гатовы на ўсё;

б) лёг упоперак Прыпяці, пайшлі нягледзячы на стомленасць, шукаў пасля шторму;

в) сукенка з аксаміту, стол з дубу, кашуля з лёну.


9.Укажыце складаныя прыназоўнікі:

а) побач дарогі, б) з-за хваробы, в) пра бабулю, г) з-пад страхі, д)па-над дахам, е) па ваду, ж) на сцежцы, з) на працягу дня.


10. Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

прыехаў з Крым… у у а а

ідзе па свец… у е е у

лічыцца па календар… ы у у ы

непакоіцца аб Панас… у е е у

мець на ўваз… і е е і


11.Вызначце, якую літару трэба ўставіць. Укажыце слупок, у якім паслядоўна размешчаныя літары адпавядаюць прапушчаным у дадзеных словах:

а) б) в) г)

легк…дум о а о а

рады…аматар я ё ё я

мн…газначнасць о а а о

кра…від е я я е

н…вабудоўля а о а о

в…дасцёк о а а о

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Варыянт 1 iconВарыянт 1

Варыянт 1 iconСказ. Словазлучэнне варыянт 1

Варыянт 1 iconТэст па тэме "Прыслоўе"(варыянт 1)

Варыянт 1 iconТэст да раздела "Дзеяслоў як часціна мовы" (6 клас) Варыянт 1

Варыянт 1 iconБяссэнсіца ваеннапалонны варыянт васемнаццаць вобземлю водблеск водгулле

Варыянт 1 iconВарыянт 3
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 1 iconВарыянт 4
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 1 iconВарыянт 5
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у (нескладовае)

Варыянт 1 iconВарыянт 2
АЗ. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

Варыянт 1 iconВарыянт 1
Буслы кружылі ў сваім рытуальным карагодзе, благаслаўляя зямлю, што плыла пад ІХ белымі крыламі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка