Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку




НазваГалоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку
Дата канвертавання03.12.2012
Памер26.33 Kb.
ТыпДокументы
аБЛОГа 26 красавіка


Галоўная тэма дня — гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку дзёньнік Алеся Міхалевіча: "Колькі гадоў таму прывезьлі мяне пасьля Чарнобыльскага шляху, дзе я быў арганізатарам, на Акрэсьціна. Сяржант пытаецца мяне і Андруся Козела, зь якім нас затрымалі разам, пра нашае месца прапіскі. Андрусь гаворыць: "Фаніпаль Дзяржынскага раёну". Я: "Мар’іна Горка Пухавіцкага". Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: "Чего Вы все в наш Минск поприезжали?" Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: "У адрозьненьне ад Вас, я нарадзіўся ў Менску". Сяржанта яўна задзела, але адказаць не было чаго. P.S. Як раз зьбіраюся ісьці да філярмоніі на Чарнобыльскі шлях. Пабачым, што будзе сёньня..."

Сайт народных навінаў Віцебску, Яна Ільіна паведамляе: "У жалобнай акцыі, якую сёньня правёў Барыс Хамайда, варта адзначыць адзін адметны момант. Апазыцыянэр падчас сваёй акцыі стаяў сьпінай да вітрыны крамы "Веста". І якраз у той час, калі ён біў у жалобны звон па ахвярах Чарнобыля, служачыя крамы вывешвалі за шклом плякат са словамі "Віншуем са сьвятам!" Яшчэ да затрыманьня Барыс Хамайда так патлумачыў сэнс сваёй акцыі: "Я хачу нагадаць людзям, што Чарнобыль ёсьць і сёньня, нягледзячы на тое, што прайшоў 21 год". У гэты ж дзень над затрыманым адбыўся суд. Ягоны вырак за невядома якую правіну — двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня".

Блогер algizzz у суполцы minsk-by сёньня таксама выказаўся на Чарнобыльскую тэматыку, гэтым разам — адносна культуры паводзінаў: "Дзякуй, што наляпілі абвестку пра Чарнобыльскі шлях на шкло маёй машыны. Безумоўна, гэта лепшы спосаб ня проста праінфармаваць аб акцыі, але і пераканаць мяне ў тым, што мая прысутнасьць мае значэньне. Аддзіраючы гэтую выдатную налепку, я правёў колькі хвілінаў, думаючы аб Радзіме. Сьляды клею і прыліплы да шкла бруд будуць яшчэ некаторы час нагадваць мне пра цяжкі стан, у якім усе мы з вамі знаходзімся. Карыстаючыся выпадкам, папярэджу, што калі я засьпею каго з вас у момант паўторнага выкарыстаньня маёй машыны як месца разьмяшчэньня агітацыйных матар'ялаў, вы даведаецеся, як цяжка зьбіраць выбітыя зубы зламанымі рукамі".

У ЖЖ-суполка minsk-by карыстальнік corvin прыводзіць ліст ва Ўпраўленьне рэгістрацыі і ліцэнзаваньня Менгарвыканкаму: "Праблема ў тым, што ў мяне ў пашпарце месца прапіскі і орган, які выдаў пашпарт, указаны на беларускай мове (Менская вобл., г. Чэрвень), статут прадпрыемства складзены на расейскай (Минская обл., г. Червень), а Чэрвень у перакладзе на расейскую мову июнь, дык мне і прадпанавалі выправіць на Минская обл., г. Июнь. На мае пярэчаньні, што горад, у якім я прапісаны, называецца і па-расейску Чэрвень, а ніяк не Июнь і РАУС у нас Чэрвеньскі, а не Июньский, мне выдалі на рукі статут і прапанавалі зрабіць запыт у РАУС майго гораду і прад'явіць ва Ўпраўленьне афіцыйны адказ РАУС аб тым, што такі горад і раён называюцца на расейскай мове менавіта Червень і Червеньский".


Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэзскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconГалоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьне ад Вас, я нарадзіўся...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconКарыстальнік craniography ва ўласным жж-дзёньніку craniography livejournal com адзначыла сёньня такі вось зьбег лічбаў: 05. 06. 07. Паглядзім, чым жа жыло ў гэты
Карыстальнік craniography ва ўласным жж-дзёньніку craniography livejournal com адзначыла сёньня такі вось зьбег лічбаў: 05. 06. 07....

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconАлесь Міхалевіч: "Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць"
Алесь Міхалевіч: “Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць”

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconВітаю ўсіх ахвочых паблукаць па беларускім Сеціве
Карыстальнік kabierac у сваім дзёньніку на сайце Жывы журнал паведамляе: “Новы мадэратар забараняе карыстацца беларускай мовай у...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconЗацверджана пастанова Мiнiстэрства статыстыкi I аналiзу Рэспублiкi Беларусь 28 чэрвеня 2007 №97 указаннi
Чарнобыль «Справаздача аб лесааднаўленнi I лесаразвядзеннi на землях, якiя забруджаны радыенуклідамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconМіністэрства статыстыкі І аналізу
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленні І лесаразвядзенні на землях,...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку icon2012 годзе беларуская грамадскасць адзначае 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя І яе адлюстраванне ў легендах...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconДаматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Чарнобыльскай катастрофы, а таксама трагічным падзеям у Японіі І светлай памяці тых, хто трагічна загінуў 11 красавіка 2011 года...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconБеларуская салідарнасьць
Мінула 25 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Заканчваецца першы паўраспад цэзія-137 І стронцыя-90. Радыяцыя крыху зьменшылася,...

Галоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку iconТэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by
Тэма, якую сёньня найбольш актыўна абмяркоўваюць на форумах tut by Прэзыдэнт Пуцін падлічыў страты ад газавага пагадненьня зь Менскам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка