Начная аблога 11 кастрычніка




НазваНачная аблога 11 кастрычніка
Дата канвертавання03.12.2012
Памер23.19 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 11 кастрычніка


У суполцы by_politics публікуюць заяву некаторых сяброў такіх грамадзка-палітычных ініцыятываў, як “Трэці шлях”, “Вока”, “Бунт”. У тэксьце гаворыцца пра нязгоду з рашэньнем арганізатараў “Эўрапейскага маршу” ісьці 14 кастрычніка па дазволеным уладамі маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аўтары згаданай заявы заклікаюць сабрацца на Кастрычніцкай плошчы і рушыць праспэктам Незалежнасьці да Нацыянальнай бібліятэкі. Камэнтары:


“Калі меркаваць па аб’ёме жарсьцяў, якія разьдзімаюцца, усё скончыцца пшыкам”;


“У перакладзе на чалавечую мову гэта значыць: “Гайда атрымліваць па галаве! Потым усім раскажам, як нас крыўдзіў злы рэжым!”;


“Супэр! Калі за гэтымі моцнымі арганізацыямі 14-га пойдзе шматмільённы натоўп, я буду пляскаць у далоні”.


На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць заяву Аляксандра Мілінкевіча пра тое, што 14-га кастрычніка на “Эўрапейскі марш” спачатку ён прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу, а адтуль пойдзе на Бангалор, бо толькі там – у дазволеным месцы – могуць выступаць прадстаўнікі Эўразьвязу, і што яму вельмі важна пачуць іх словы. Камэнтары:


“Зручнае апраўданьне”;


“Мужчына не выканаў абяцаньня, якое даў публічна (не хадзіць на Бангалор), і пры гэтым прэтэндуе на ролю агульнанацыянальнага лідэра”;


“Няма ў нас іншых лідэраў. Папросту фізычна няма”.


На інфармацыйным сайце Хартыя’97” зьмешчаны відэазварот вядомага брытанскага драматурга Тома Стопарада. Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” Том Стопард гаворыць пра тое, што стагнацыя ня можа быць вечнай, і выказвае спадзеў, што Беларусь даведаецца, што такое росквіт. Драматург напрыканцы прамовіў па-беларуску: “Жыве Беларусь!”


agafon_bel піша ў сваім дзёньніку пра горад Любань: “Сёньня адводзіў у садок сына і зьдзівіўся, калі пачуў, як выхавацелька вучыць дзетак беларускай мове. (...) Высьветлілася, што ў нас адбылася раённая пэдагагічная нарада, дзе прынялі рашэньне ўсе дзіцячыя садкі гораду і раёну перавесьці на беларускую мову навучаньня. Гэта паўсюль так ці ў нас новы мэр ініцыятыву праявіў?” Камэнтары:


“Навіна выдатная! Але дзіўная ініцыятыва мэра”;


“Няўжо дзяржаўная ідэалёгія зьмянілася? Дзіўна ўсё гэта”.


У блогу лідэра гурту “N.R.M” Лявона Вольскага наведнікі дзеляцца ўражаньнямі ад прэзэнтацыі альбому “06”. Імпрэза ладзілася ў менскім клюбе “Фартуна” 10 кастрычніка. Адзін з водгукаў:


“Малайцы! Далі чаду :). Так шчыра ў вас атрымалася: “Класны гурт, праўда?” Класны :) Гук файна быў адладжаны, вельмі падобны да таго, што на кружэлцы. Цікава апргэйдзілі некаторыя песьні. Асабліва “Дастала!” Яна ўвогуле прапісала))) І са стылем вопраткі разабраліся, бо асабліва Вы, Лявон, у гэтым пляне часьцяком “жжоце” :)”


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 29 кастрычніка
Курапаты на Дзяды, якое адбылося 28 кастрычніка ў Менску ды ўвогуле абменьваюцца ўражаньнямі ад учорашняй акцыі

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 17 кастрычніка
Дзьмітрыем Бандарэнкам. Спадар Бандарэнка лічыць, што неарганізаванасьць удзельнікаў Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 31 кастрычніка
Жыве Беларусь” І “бт хлусіць”, зробленыя маркерам на шыльдзе амбасады Беларусі ў Маскве. Што праўда, на заўвагу міліцыянта Іванюковіч...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 15 кастрычніка
Думаць трэба было ня зараз, а ў 96-ым, калі й на мітынгі па 50 тысячаў прыходзіла, І прэса была незалежная, І радыё а цяпер адзін...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 9 кастрычніка
Чаму беларусы прыйдуць на Эўрапейскі марш”. ant1killer робіць акцэнт на сацыяльных праблемах: студэнтам адмянілі льготы, маладым...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт мае “фантастычную дарагавізну”, “непрадуманае...

Начная аблога 11 кастрычніка iconНачная аблога 4 кастрычніка
Зісэра у часе канфэрэнцыі “Дзелавы інтэрнэт”. Спадар Зісэр сярод іншага зазначыў, што ў Беларусі доступ у інтэрнэт “фантастыча дарагі”,...

Начная аблога 11 кастрычніка icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка