Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?




НазваЦі прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?
Дата канвертавання03.12.2012
Памер38.85 Kb.
ТыпВопрос
Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?


Ад наступнага году ў Беларусі скасоўваецца інстытут прапіскі – адзін з напамінаў савецкай эпохі, які трывала “прывязваў” чалавека да месца нараджэньня. Цягам дзесяцігодзьдзяў прапіска не давала магчымасьці рэалізоўвацца людзям, якія з-за адсутнасьці “падвязак” ня мелі магчымасьць пусьціць карані ў больш удзячным для іх талентаў асяродку. Для іншых, наадварот, інстытут прапіскі быў “залатым дном”, адкуль яны чэрпалі непрацоўныя прыбыткі за фіктыўную легалізацыю іншагародніх. Але ці не здарыцца, што маральна састарэлую прапіску з такім жа эфэктам заменіць абавязковая рэгістрацыя? Высьвятляў Ігар Карней.


Ад 1 студзеня 2008 году прапіску заменіць рэгістрацыя паводле месца жыхарства. Гэта вызначана ва ўказе, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам. Парадак рэгістрацыі мяркуецца зрабіць адзіным на ўсёй тэрыторыі краіны як для грамадзянаў Беларусі, так для замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Для рэгістрацыі заяўнік павінен зьвярнуцца да ўпаўнаважанай асобы (гэта можа быць і начальнік ЖЭС) -- каб падаць дакумэнты і пасьля атрымаць пашпарт з адпаведным штампам. Тэрмін рэгістрацыі ў адпаведнасьці з указам -- да трох дзён. Але калі ў спрэчных момантах дадаткова запатрабуюцца дакумэнты для высьвятленьня зьвестак пра чалавека, то рэгістрацыя расьцягнецца да двух тыдняў.


Прапіску мусілі адмяніць яшчэ напачатку 1990-х


Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Валеры Фадзееў узгадвае, што пытаньне скасаваньня прапіскі было ініцыяванае яшчэ напачатку 1990-х. Аднак новая ўлада доўга не адважвалася выпусьціць чалавека за межы абавязковага штампа ў пашпарце:


“Я ўдзельнічаў у напісаньні праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І там мы ўжо гаварылі аб свабодзе выбару месца жыхарства, аб свабодзе перамяшчэньня і г.д. А гэта якраз азначала, што мы адмовімся і ад інстытуту прапіскі. Як мне падаецца, мы ўжо і так зацягнулі, як кажуць, да непрыстойнасьці з вырашэньнем гэтага пытаньня”.


Карэспандэнт: “У той час нечым гэтую прапіску замяніць плянавалася?”


“Канкрэтна не называлася, чым яе замяніць. Хоць, скажам, інстытут рэгістрацыі называўся. Таму што ён існуе ў іншых дзяржавах. Мы сыходзілі з таго, што рэгістрацыя, у адрозьненьне ад прапіскі, мае ўведамляльны характар. Але пры гэтым паўстае праблема колькасьці квадратных мэтраў на аднаго чалавека і г.д.”.


Карэспандэнт: “То бок, нейкая замена, хоць фармальная, быць павінна?”


“Насамрэч, відаць павінна, бо ёсьць праблемы і пошуку чалавека, і ў зьвязку з крымінальнымі падзеямі. Таму штосьці патрэбна, каб было. І можа быць рэгістрацыя ў дадзеным выпадку гэта якраз той інстытут, які можа адпавядаць патрэбам і дзяржавы, і насельніцтва. Іншая справа, якім чынам гэта будзе арганізавана. Таму яшчэ пабачым”.


Да сказанага спадаром Фадзеевым варта дадаць: згодна з указам Лукашэнкі, рэгістрацыя па месцы жыхарства будзе мець пэўныя абмежаваньні. Так, вызначаецца адмова ў рэгістрацыі ў жылым памяшканьні, калі забясьпечанасьць агульнай плошчай складзе меней за 15 квадратных мэтраў на чалавека (у Менску -- меней за 20 мэтраў), а забесьпячэньне жылплошчай у інтэрнаце -- меней за 6 квадратных мэтраў. Аўтаматычна пад “раздачу” трапляюць студэнты, якія ня маюць месца ў інтэрнатах і ўскладчыну здымаюць адна-двухпакаёвыя кватэры. Але згаданыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца на рэгістрацыю паводле месца жыхарства блізкіх сваякоў – там можна жыць хоць у ваньне.


Скасаваньне прапіскі спросьціць працоўную міграцыю?


Працяглы час прапіска заставалася галаўным болем для тых, хто дзеля працы ці ў іншых мэтах імкнуўся памяняць месца жыхарства. Як кажа Мацьвей Гуляеў, які прыехаў у Менск з Магілёву, каб не страціць важную для яго працу на адным са сталічных прадпрыемстваў, некалькі разоў давялося перапрапісвацца. Апошні раз – увесну:


“Магу сказаць, што прапіска на паўгода каштавала 400 даляраў. Але думаю, што цяпер стала яшчэ больш, таму што зьняць жыльлё стала істотна даражэй і ўсё, што з жыльлём зьвязана, гэтаксама ў расцэнках вырасла. А сутнасьць такая: цэны наўпрост залежаць ад тэрміна прапіскі, хуткасьці афармленьня. Я кажу пра тых, хто дае аб’явы кшталту “прапішу ў Менску, Менскім раёне”. Бо Менская вобласьць дастатковая, каб працаваць у сталіцы. То бок, калі маеш магчымасьць самастойна дабірацца да працы і вяртацца назад, то цябе бяруць на працу без прапіскі, і пры гэтым працадаўцы ня плацяць падатак на тваё працаўладкаваньне. Таму, калі яе сапраўды адменяць, то, канешне, людзі, якія здавалі жыльлё дзеля прапіскі, будуць у досыць вялікіх стратах”.


Ня толькі шукальнікам лепшай долі, але суб’ектам гаспадараньня дагэтуль даводзілася плаціць немалы падатак на працаўладкаваньне іншагародніх. Замена прапіскі на рэгістрацыю дазволіць ня толькі аблегчыць працоўную міграцыю ў межах краіны, але і прыцягне ў Беларусь замежнікаў. У гэтым перакананая кіраўніца НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сьвятлана Шаўчэнка:


“Узяць тыя ж самыя сельскагаспадарчыя раёны ў Берасьцейскай вобласьці. Там працуе вялікая колькасьць мігрантаў з Украіны. І большасьць афіцыйна не рэгіструюцца, таму што арганізацыі, што іх наймаюць, папросту ня маюць сродкаў для аплаты неабходных пошлінаў у зьвязку з афармленьнем іх як легальных мігрантаў. Таму ўзьнікае вось такая праблема. З аднаго боку, патрэбная працоўная сіла, яны яе з задавальненьнем прыцягваюць, але з улікам складанага фінансава-эканамічнага стану арганізацый у сельскай гаспадарцы даводзіцца сутыкацца з сытуацыяй, калі сьвядома не рэгіструюць працоўную сілу і органы МУС на месцах на гэта глядзяць скрозь пальцы,таму што разумеюць: у іх насамрэч няма сродкаў для рэгістрацыі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconЦі прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?
У беларусі скасоўваецца інстытут прапіскі. Яе заменіць рэгістрацыя. Чым яны адрозьніваюцца І як у сувязі з новай сыстэмай зьменіцца...

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? icon15 верасня 10. 00-13. 00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў, афармленне стэндаў выставы

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconАбавязковая кантрольная работа №2 Тэмы сачыненняў
Дзве часціны, з якіх складаецца жыццё І яго глыбокі сэнс І хараство – чалавек І прырода” (па трылогіі Я. Коласа “На ростанях”)

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconФакультатыўны занятак па праграме
Дарагія дзеці, паважаныя госці! Я буду рада, калі наш урок прынясе вам радасць зносін І напоўніць вашы душы цудоўнымі пачуццямі

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconБеларуская мова (навучанне пісьму) Тэма
Давайце ўсміхнемся адзін аднаму. Я рада зноў бачыць на вашых тварах усмешкі І думаю, што сённяшні ўрок прынясе вам толькі радасць...

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconАктуальныя праблемы мовазнаўства І лінгвадыдактыкі
Канферэнцыя адбудзецца 14-15 кастрычніка 2011 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? icon«Звязда» 28. 04. 2012 г. Рэгістрацыя на цт будзе весціся па прынцыпе "аднаго акна"
Мус І г д., якія загінулі ці сталі інвалідамі пры выкананні воінскіх І службовых абавязкаў

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconПры выкарыстаньні матэрыялаў "Кронікі" спасылка на крыніцу абавязковая
Асамблея нга беларусі распачала грамадзянскую кампанію "ВыбіRight". Кампанія скіраваная на натхненьне грамадзянаў не ўхіляцца ад...

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconПара из Докшицкого района регистрировала брак в больничной палате
Ахавае становішча выратавала кіраўнік спраў Тумілавіцкага сельвыканкама Валянціна Наско. Яна сказала: калі нявеста не можа прыехаць...

Ці прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі? iconПалітычная геаграфіястралічаў
У жыцьці мігранта -тры абавязковых этапа. Спачатку рэгістрацыя ў ворганах улады. Затым даюць від на жыхарства. І праз 7 год грамадзянства...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка