Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў




НазваПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Дата канвертавання03.12.2012
Памер71.54 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

БАРЫС БІКІНІН– ДЭПУТАТ АД ЛЯХАВІЧАЎ


Выбіраючы паміж зімою й летам, бальшыня жыхароў райцэнтру Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці аддаюць паревагу халадам. Нізкая тэмпетарура замінае інкліваму распаўсюду пахаў. А таму колькі месяцаў запар насы жыхароў адпачываюць ад смуроду, які ільецца з гарадзкіх ачышчальных збудаваньняў. Тыя знаходзяцца ў самым цэнтры горада, на беразе ракі Ведзьма.

(Спадар:) “Асабліва ўлетку гэта адчуваецца. Пахне там вельмі здорава! Там перакачка брыдоты гэтай усёй. Гімназія побач, вучні ўсе туды ідуць. У 50-ці мэтрах ад гэтага збудаваньнья. Усе закрываюць насы ды йдуць праз гэты мост. Выхюхае кожны сваю порцыю ды й маўчыць”.

Добрай навіной са мною падзяліўся Вечаслаў Сельмановіч – дырэктар тутэйшага аграрнага каледжу. Па сумяшчальніцтву ён зьяўляецца памочнікам дэпутата Барыса Бікініна, старшыні Камісіі ў справах нацыянальнай бясьпекі Палаты Прадстаўнікоў.

(Сельмановіч:) “Што значыць сёньня прабіць вельмі вялікую суму грошай, каб завершыць будаўніцтва ачашчальных збудаваньньяў для Ляхавічаў? Гэта вельмі важная праблема: эканамічная, экалягічная ды й проста побытавае пытаньне, якое 2 дзесяцігодьдзі не вырашалася нават у камуністычныя часы. І дагэтуль вісіць. А ён гэта прабіў! Ён!! Зь ягонай беспасярэдняй дапамогай!!! А што сёньня значыць асфальтаваньне вуліцы Кастрычніцкай, якая за ўсю гісторыю Ляхавічаў не бачыла асфальту? Гэта пры дапамозе ягонага дэпутацкага мандату, пры дапамозе ягонага сёньняшняга стану ён знайшоў для гэтага падыходы! Ён на сёньня вельмі шмат зрабіў. Гэта ня тое, як у некаторых акругах, людзі заяўляюць, што яны болей памятаюць гэтага дэпутата, чым бачаць яго”.

Зь Вечаславам Сельмановічам мы гутарылі 40 хвілінаў. Спыніліся на кожным пункце з перадвыбарчай праграмы Барыса Бікініна. Пералічу толькі некаторыя вынікі дэпутацтва.

Высьветлілася, што па-першае – народны абраньник спрыяе вырашэньню праблемаў газіфікацыі й тэлефанізацыі паселішчаў;

па-другое, аказваецца й адрэсная дапамога пэніянэрам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, настаўнікам, а таксама лекарам.

А яшчэ спадар Сельмановіч пахваліўся , што на падуладным яму прадпрыемстве заробак выплочваецца своечасова. І гэта адпавядае адмысловаму пункту праграмы дэпутата Бікініна.

/адбіўка/

Пэнсіянэрка баба Вера, што жыве на вуліцы Дзісюкевіча, не дачакалася ўвагі з боку раённага вузлу сувязі. Яна пракапала траншэю й праклала да свайго дому тэлефонны дрот. Паўтаруся, што рабіла кабета ўсё саматугам, аднак квітанцыю ад сувязістаў за, нібыта, праведзенныя працы, яна ўсёж-такі атрымала. Паабуралася-паабуралася, але рабіць іншага не выпадала: узяла ды й аплаціла рахунак. І стала баба Вера чакаць, пакуль яе падключаць да АТС.

(Баба Вера:) “Ужо паўгады, як я той дрот укапала. Цяпер я пайшла да іх й пытаюся: “А чаму вы мне не праводзіце таго тэлефона?” Адказваюць: “Няма нумароў. Чакайце, нумары будуць ажно напрыканцы года”. Я кажу: “А навошта было дрот класьці?” Грошы зь мяне-та ўзялі за дрот!” Болей за сто тысячаў. Натуральна, што вялікія, бо атрымліваю толькі восемдзесят!”

(Карэспандэнт:) “У Палаце прадстаўнікоў ад Ляхавічаў ёсьць дэпутат – Барыс Бікінін. Калі яго абіралі, гэта было чатыры гады таму, ён казаў, што будзе абараняць інтарэсы людзей, што будзе адрэсная дапамога для састарэлых і пэнсіянэраў”.

(Баба Вера:) “Мне не дапамагалі! Мне ўжо 70 год. Калі ласка, хай яны мне правядуць тэлефон”.

Маладога чалавека завуць Алег. Сям’я: ён, жонка й дзьве дачкі. Усе разам жывуць у новым доме на Замкавым завулку. Паўтарыць подзьвіг бабы Веры спадар ня можа. Пагадзіцеся: адная справа выкапаць раўчак і пракласьці дрот, іншая – падвесьці газ. Нібыта, усё проста: бяры ды й падключайся. Але на гэта папросту бракуе грошай.

(Алег:) “Ад самага пачатку нам сказалі сабраць усіх жадаючых. І пасьля, паводле іхнай колькасьці будуць глядзець, павядуць яны туды газ ці не. Сабралі блізу 12-ці чалавек. Нам сказалі прыблізную цану – 800 даляраў. І гэта толькі чарнавая праца! А яшчэ там вельмі шмат нэрваў трэбаў укласьці. Праэкт робіцца ў Баранавічах, ухваляецца ў Берасьці. Туды некалькі разоў трэба езьдзіць. Толькі два прыёмных дні на тыдні й вельмі шмат людзей”.

(Карэспандэнт:) “Каб сабраць 800 даляраў, колькі часу трэба вашае сям’е?”

(Алег:) “Гадоў, можа пяць ці шэсьць”.

(Карэспандэнт:) “Ад Ляхавічаў ў Палаце прадстаўнікоў ёсьць дэпутат – Барыс Бікінін. І ў ягонай праграме ёсьць нават адмысловы пункт “садзейнічаць газіфікацыі”...

(Алег:) “Да нас ужо зьвярталіся туды. І ніякі рашэньняў не прымалі”.

У маёй праграме Ігар Лобан фігуруе двойчы. Першым разам як мэдык, другім – у якасьці палітычнага дзеяча. Асноўная ягоная праца – тэрапэўт у тутэйшым Тэрытарыяльна-мэдычным аб’яднаньні.

(Лобан:) “Праблема з затрымкай заробкаў была й будзе. У 2003 годзе я памятаю толькі адзін месяц, калі нам выплацілі заробак у прадугледжаны тэрмін. І больш такога не было. Штомесяц гэтыя затрымкі ёсьць”.

(Карэспандэнт:) “Калі падсумоўваць вынікі дэпутацтва Барыса Бікініна, што ён зрабіў для Ляхавічаў за чатыры гады?”

(Лобан:) “Шмат людзей я ведаю ў Ляхавічах і Ляхавіцкім раёне. Водгукаў і аповядаў пра звароты да дэпутата я за гэты ўвесь час ня чуў”.


(Спадарыня:) “Едуць сьмецьце вывозіць. Раз на тыдзень прыедуць. Са сьметніцы прыбяруць, а тое, што побач насыпана – гэтая куча – застаецца. Гэта не іхная, нібыта, справа. Дрэнна й усё тут. Толькі паболей плаці. А так налічаць, што, можа, там і залішняе ёсьць. Адкуль я гэта ведаю. Ды толькі плаці й плаці. Болей як 60 тысячаў. Пайшла якога сальца ці мясца купіла бы. Мне 11 чысла атрымаць пэнсію, і ў мяне усяго 3 тысячы грошай засталося. Берагу толькі на хлеб”.

Жыроўка зь лічбаю 60 тысячаў прымусілі інвалідку зьвярнуцца ў райвыканкам па грашовую падамогу. Забягаючы наперад скажу, спадарыя апеклася й зрабіла для сябе пэўныя высновы.

(Спадарыня:) “У райвыканкам я хадзіла. Маўляў, “як вам не сорамна?! Вы атрымліваеце 108 тысячаў – гэта такая пэнсія!”

(Карэспандэнт:) “Вы можа з гэтымі сваімі надзённымі праблемамі зьвярталіся да свайго дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў. Можа б ён чым вам дапамог?”

(Спадарыня:) “Ведаеце, ад адных такі адказ атрымала… А ўпраўду, можа сорамна? Можа я ўжо дурнею?”

(Карэспандэнт:) ”Дзякуй вам за размову! Я ўжо пайду”.

(Спадарыня:) “Вось пагаварылі дык ужо й на душы інцярэсьней стала. Хоць бы яшчэ хто зайшоў вось так проста пагаварыць!”

Каб высьветліць, які чыноўнік пакрыўдзіў пэнсіянэрку, я ськіраваўся ў Ляхавіцкі райвыканкам.

Заходжу да Мікалая Куліцкага, намесьніка кіраўніка тутэйшае вэртыкалі.

(Куліцкі:) “А якое радыё?”

(Карэспандэнт:) “Беларуская служба Радыё “Свабода”.

(Куліцкі:) “Радыё Свабода? Няма ў нас такога радыё!”

Тут я паказваю спараду Куліцкаму журналісцкае пасьведчаньне. Той вывучае дакумант некалькі хвілінаў.

(Куліцкі:) “А хто вас сюды накіраваў?”

(Карэспандэнт:) “Сам прыехаў. Я сам выбіраю месцы, куды езьдзіць”.

(Куліцкі:) “Гавораць, што неяк была вашая перадача. Але я яе ня чуў”.

(Карэспандэнт:) “Не мая!”

(Куліцкі:) “Навумчыка”.

(Карэспандэнт:) “Але я – не Навумчык, я – Маёрчык!”

(Куліцкі:) “У кожнага чалавека ёсьць літаратурны псэўданім”.

(Карэспандэнт:) “Гэта маё прозьвішча”.

Пасьля гэтага, Мікалай Куліцкі дае зразумець, што аўдыенцыя скончаная.

Толькі пазьней ўсьвядоміў, што вэртыкальнік паводзіў сябе вельмі нават шляхетна. Да такой высновы я прыйшоў, калі пазнаёміўся з рэдактаркай незалежнага тыднёвіка “Ляхавіцкі час” Ірыны Мухарэўскай й пачуў ад яе наступнае:

(Мухарэўская:) “Вельмі бурна на нас заўсёды рэагуе адзін з намесьнікаў Мікалай Куліцкі. Не аднаго разу не даў нам які-небудзь камэнтар. Ягоныя самыя тыповыя адказы: “Я не ведаю такой газэты”, а таксама “Прэч з майго габінэту! Наколькі добра нас успрымаюць простыя людзі, на столькі адмоўна нас успрымаюць чыноўнікі. Улады баяцца”

(Карэспандэнт:) “А якую небясьпеку нясе для райвыканкаму незалежная газэта?”

(Мухарэўская:) “За паўтары гады нашае працы ў мяне адказу на гэтае пытаньне няма”.

Тут я перапяняю спадарыню Мухарэўскую. І зноў пры мікрафоне зьяўляецца Ігар Лобан. Ён ачольвае Ляхавіцкую суполку Кансэрватыўна-Хрысьцінянскай партыі БНФ – адзінага тутэйшага палітычнага фармаваньня.

(Лобан:) “Нашая партыя ня будзе ўдзельнічаў ў гэтых выбарах. Наша партыя аб’яляўляе байкот выбарам! Паводле гэтага выбарчага заканадаўства, немагчыма на сёньняшні дзень праводзіць выбары, каб яны былі дэмакратычныя й празрыстыя”.

(Карэспандэнт:) “Якія перадвыбарчыя настроі сёньня пануюць у гармадзтве?”

(Лобан:) Людзі нават ня ведаюць, што сёлета павінны адбыцца выбары ў Плату. Людзі займаюцца сваімі ўласнымі пытаньнямі: здабываюць грошы, каб неяк выжыць”.

Напярэдадні выбараў галоўным раздражняльнікам для уладаў застаецца недзяржаўнае выданьне “Ляхавіцкі час”. І гэта пры тым, што ягоны наклад крыху перавышае адну тысячу паасобнікаў. З Ірынай Мухарэўскай мы гутарым пра будучыя парляманцкія выбары.

(Карэспандэнт:) “Сёлета будзе чарговая выбарчая кампанія – выбары ў Палату прадстаўнікоў. Як зьменіцца стаўленьне ўладаў да незалежнай газэты?”

(Мухарэўская:) “Стане значна цяжэй здабываць інфармацыю. Напярэдадні любой падзеі такога кшталту мы й раней адчувалі вялікі націск”.

(Карэспандэнт:) “А вы ніколі не спрабавалі зьвяртацца да таго ж Барыса Бікініна, каб ён дапамог вырашыць канфлікт паміж выканаўчай уладай і недзяржаўнай прэсай?”

(Мухарэўская:) “Шкада сілаў, шкада часу й шкада сваіх нэрваў. Мы лічыць, што гэта зусім беспэрстпэктыўная справа”.

Напрыканцы пра вынікі дэпутацтва Барыса Бікініна. Ягоная перадвыбарчая плятформа чатырохгадовай даўніны ўтрымлівала не пералік канкрэтных справаў, а адно толькі агульныя накірункі дзейнасьці. Адпаведна, на кожны станоўчы вынік прыпадае па некалькі праігнараваных зваротаў ды невыкананых абяцаньняў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў
Мы наведваем прыбіральню, каб, так бы мовіць, пазбавіцца адыходаў жыцьцядзейнасьці свайго арганізму. Калі цісьнеш на рычаг зьліўнога...

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфіявасіль хрол – дэпутат ад докшыцаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, страшыня камісіі па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю й прыватызацыі Васіль Хрол рызыкуе атрымаць...

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconМікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск 1954, с. Машукоўка Матыгінскага р-на
Мікуліч Барыс Міхайлавіч [псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б. М.; БаМ, Б. М-ч, М. Б.; 6 (19) 1912, г. Бабруйск — 1954, с. Машукоўка...

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія барыс бікінін– дэпутат ад ляхавічаў iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка