Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер63.72 Kb.
ТыпМерапрыемства
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”


Мерапрыемства


Жыць будзе Беларусь!”


(вусны часопіс)


Падрыхтавала:

настаўнік гісторыі

Масарноўская Н.М.


2011


Мэта: развіваць цікавасць да вывучэння гісторыі і культуры сваёй Айчыны; выхоўваць павагу да гістарычнага мінулага і цяперашняга Беларусі; сфарміроўваць у вучняў пачуццё патрыятызму і любві да роднай кріны.


Эпіграф:

Жыць будзе Беларусь -

Мая старонка.

Сярод зямлян

Жыць будзе

Беларус!


Вядучы:

Зараз перад Вамі адна за адной адкрываюцца старонкі вуснага часопіса. А можа хто не ведае, што такое вусны часопіс? Я зараз растлумачу. Наш часопіс - такі ж як і “Маладосць”, і “Полымя”, і “Каламбур”, толькі вы яго не чытаеце, а слухаеце. Яго першая старонка “Беларусь у свеце".

Вучань.

Наш родны край - гэта Беларусь, самая прыгожая, самая любая краіна. Тут жывеш ты, тут жывуць твае мама і тата, бабуля і дзядуля. Усяго нас, жыхароў Беларусі, больш за 9 мільёнаў чалавек. Калі б усе мы, старыя і малыя, сталі побач, узяліся за рукі, дык наш жывы ланцужок працягнуўся б аж да далёкай-далёкай Афрыкі і апошні ў ланцужку мог бы павітацца са сланом, толькі, не дай Бог, з кракадзілам.


Вучань.

Большасць насельніцтва Беларусі ўладкавалася жыць у гарадах. Усамым вялкім горадзе Беларусі – Мінску жыве амаль 2 млн. чалавек. Ёсць у нас невялікія гарады, а ёсць і зусім малыя вёскі, дзе ўсе жыхары добра адзін аднаго ведаюць. Беларусь не такая вялікая краіна, як Расія, альбо Амерыка, але ж і не маленькая. Пешшу ад Оршы да Брэста чалавек ішоў бы два тыдні і стаптаў бы дзве пары чаравікоў.


Вучаніца.

Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Наша дзяржава невялікая, сухапутная, бо не мае выхаду да мора. Бліжэйшым для Беларусі з`яўляецца Балтыйскае мора. З Беларуссю мяжуюць нашы суседзі – Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія. Асноўную большасць насельніцтва складаюць беларусы, але побач з імі жывуць і працуюць рускія, палякі, украінцы, яўрэі.

А што гэта за народ беларусы?

Жывы, разумны, працавіты, вольналюбівы беларускі народ! Беларусы адрозніваюцца шчырасцю шчодрасцю, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Гэта гасцінны і памяркоўны народ.


Вучаніца. Беларускія краявіды…

Перазвоны азёр і бароў.

Над палеткамі бульбы і жыта-

Песня велічных курганоў.

Гэта наша зямля дарагая,

Гэта нашы лугі і палі,

Над якімі спрадвеку лунае

Бусел - сімвал бяссмерця зямлі.


Вядучы: Адкрываем другую старонку “Беларусь-старажытная краіна”.


1 вучань.

Беларусь - старажытная краіна. Яна мае сваю багатую гісторыю. Людзі прыйшлі сюды яшчэ сорак тысяч гадоў назад. Спачатку карміліся тым, што збіралі ў лесе, палявалі на звера, лавілі рыбу. Пазней навучыліся гадаваць кароў, свіней, курэй, вырошчваць жыта, гарох, рэпу. Апраналіся мужчыны і жанчыны ў белую ільняную вопратку. У халодну пару насілі ваўняныя сярмякі (тагачасныя курткі), а зімой - кажухі з авечых скур. Абутак рабілі з ліпавай кары, плялі лапці. А дзеці і зімой, і летам бегалі ў адной ільняной кашулі, басанож.


Вучаніца. Я-дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь - мая Радзіма.


Вучань. Блакіт нябёс і белы бусел,

І кветкі ў полі, як абрус…

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я – хлопчык-беларус.


Вучань.

Нашы продкі размаўлялі на сваёй беларускай мове. Перасяленцы з іншых краін прынеслі з сабой сваю мову - рускую, польскую, яўрэйскую. Але дзяржаўнай мовай засталася ў нас беларуская.

Самае старажытнае княства, аб якім мы ведаем з летапісаў,-Полацкае. Першыя вядомыя нам прозвішчы князёў - Рагвалод і яго дочка Рагнеда. А потым было на нашай зямлі шмат розных падзей. Ствараліся і развальваліся вялікія дзяржавы, прыходзілі са зброяй нядобрыя чужынцы і з ганьбой адыходзілі. А людзі ў часы зацішша адбудоўвалі спаленыя гарады і вёскі, расцілі жыты, складвалі песні, танцавалі.


Вучань. Поле беларускае - жыта ды пшаніца,

Васількі блакітныя, як не нахіліцца?

Дзяўчынкі кветачкі ўвечары збіраюць

І вянкі прыгожыя з песнямі сплятаюць.

Вядучы:

Трэцяя старонка нашага часопісу “Славутыя імёны Беларусі”.


Вучань.

Наша зямля ўзгадавала дзеячаў літаратуры, мастацтва, палітыкі і вучоных, якія ўняслі вялікі ўклад у гісторыю Беларусі, Польшчы, Расіі, Амерыкі і іншых краін свету.

Сярод іх Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Леў Сапега, Мікола Гусоўскі, Адам Міцкевіч, Агінскі.

Гэта Беларусь дала свету такіх славутых мастакоў як Марк Шагал, Малевіч, Пэн, канструктараў Паўла Сухога, Барыса Кіта.


Вучань.

У Полацку жыла манахіня Еўфрасіння - заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі.


Вучаніца. Спіць дзяўчына Прадыслава…

Луг рамонкавы ў расе.

Што ёй - славу ці няславу -

Дзень наступны прынясе?


Паглядзіць са скрухай бацька,

Злосна выгукне ў журбе:

Вырасла дачка, як цацка,

Ды ні людзям, ні сабе.

То ж унучка Чарадзея…

Роспачна махне рукой.

Ранак ціха ружавее,

Пошум крылаў над ракой.


Толькі знае вольны ветрык,

Што дзяўчына ў грозны год

Панясе ў свой край асвету

І навуку ў свой народ.


Кнігу дасць у рукі люду,

Помнік мудрасці жывой.

Пакладзе пачатак цуду,

Што стаіць над Палатой.


Ну а сёння ў Прадыславы

Ззяе сонейка ў касе,

Быццам ведае, што славу

Дзень наступны прынясе.


Вучань.

Мінула шмат стагодзяў, пакуль у Беларусі з`явілася першая друкаваная кніга. Пачынальнікам гэтай справы стаў Францыск Скарына. Нарадзіўся Францыск Скарына ў канцы 15 ст. у Полацку. Пачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе, потым вучыўся ў польскім горадзе Кракаве і італьянскім горадзе Падуні. Скарына вырашыў узяцца за друкаванне кніг на старабеларускай мове. На Радзіме ўмоў не было і Скарына паехаў у чэшскі горад Прагу.


Вучань.

Першая друкаваная кніга, выдадзена Скарынам, “Біблія” выйшла ў свет у 1517 годзе. За тры года ў Празе былі надрукаваны яшчэ 22 кнігі Бібліі на старабеларускай мове. Потым Скарына перавёз сваю друкарню ў Вільню, якая была тады буйнейшым цэнтрам беларускай культуры. Тут былі надрукаваны яшчэ дзве кнігі. Прыкладам уласнага жыцця Францыск Скарына паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову.


Вучань. Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.

Новую кнігу ты ў рукі бярэш-

І адгукаецца рэхам-Скарына.

Сусветную славу яму здабылі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрукар беларускай зямлі

І слова народнага першапраходзец.

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай святло не згасала…


Вядучы: Апошняя старонка часопіса “Беларусь і экалогія”.

Чарнобыль... Чорны боль... Калючы дрот. Змрочныя аб`явы. Забароненная зона.

Зямля, на якой нельга сеяць, вада, якую нельга піць, паветра, якім нельга дыхаць. Хворая мая зямля, бо па ёй прайшоў Чарнобыль. Хворая яшчэ і таму, што бяздушна ўладарыць чалавек на ёй. І мялеюць, забруджваюцца сцежачкі-рэкі, і вочы-азёры, няшчадна высякаюцца лясы, асушваюцца балоты.

Хто ўратуе? Хто абароніць?


Вучні( па чарзе)

Божа, пашлі Беларусі

Ласку з тваімі вачамі,

Сэрцы суцеш у скрусе,

Злітуйся над крывічамі.


Божа, вярні да дому

Блудныя душі з выгнання,

Поперак духу злому

Воля Гасподняя стане.


Хай беларус беларуса

будзе любіць як брата

Светлая іменем Іісуса

Наша крывіцкая хата.


Божа, на усіх раздарожжах

Нас ад напасцяў воражых

Твой зберажэ напамін.

Амін.


Вядучы:

Вось і загарнулася апошняя старонка часопіса. Але перад вамі адкрыты ўсе дарогі і сцежкі нашай Радзімы.

Любіце нашу святую зямлю аддана і да канца жыцця.Усяго вам найлепшага!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconМерапрыемства «Поле цудаў «Мы- беларусы!»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconДзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconУрок гісторыі Беларусі ў 6 класе
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юркавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconПравапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconН. І. Парамонава Метадычная скарбонка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі \"Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна\" iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка